Аўген Калубовіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB |
Brubaker610 (размовы | уклад) Вікіфікацыя |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
}} |
}} |
||
{{цёзкі2|Каханоўскі}} |
{{цёзкі2|Каханоўскі}} |
||
'''Аўген Тодаравіч Калубовіч''' (Псеўданімы і крыптанім: ''А.Верасень''; ''Аўген Каханоўскі''; ''А.Ясенскі''; ''А. К.''; {{ДН|5|3|1910}}, мяст. [[Ціхінічы (Рагачоўскі раён)|Ціхінічы]], [[Рагачоўскі павет]], [[Магілёўская губерня]], цяпер {{МН|Рагачоўскі раён|у Рагачоўскім раёне|}}, [[Гомельская вобласць]] — {{ДС|25|5|1987}}, {{МС|Кліўленд||}}, [[ЗША]]) — беларускі [[пісьменнік]], [[гісторык]], грамадскі і [[палітычны дзеяч]], [[настаўнік]]. |
'''Аўген Тодаравіч Калубовіч''' (Псеўданімы і крыптанім: ''А.Верасень''; ''Аўген Каханоўскі''; ''А.Ясенскі''; ''А. К.''; {{ДН|5|3|1910}}, мяст. [[Ціхінічы (Рагачоўскі раён)|Ціхінічы]], [[Рагачоўскі павет]], [[Магілёўская губерня]], цяпер {{МН|Рагачоўскі раён|у Рагачоўскім раёне|}}, [[Гомельская вобласць]] — {{ДС|25|5|1987}}, {{МС|Кліўленд||}}, [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]]) — беларускі [[пісьменнік]], [[Гісторыя|гісторык]], грамадскі і [[Палітык|палітычны дзеяч]], [[настаўнік]]. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
Версія ад 18:43, 11 красавіка 2021
Аўген Калубовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 1987 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Аляксандра Саковіч |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўген Тодаравіч Калубовіч (Псеўданімы і крыптанім: А.Верасень; Аўген Каханоўскі; А.Ясенскі; А. К.; 5 сакавіка 1910, мяст. Ціхінічы, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — 25 мая 1987, Кліўленд, ЗША) — беларускі пісьменнік, гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, настаўнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў мястэчку Ціхінічы Рагачоўскага павета, бацька быў службоўцам. Меў брата й тры сястры. Скончыў пачатковую школу ў сваім мястэчку, сямігодку ў Рэчыцы, а ў 1930 годзе педтэхнікум у мястэчку Бабчын Хойніцкага р-на. Арыштаваны 30 мая 1930 г. за прыналежнасць да тайнай беларускай нацыяналістычнай арганізацыі альтруістаў. Прыгавораны да 3 гадоў канцлагераў. Пакаранне адбываў у Вішарскіх лагерах, Дальлагу, Бамлагу. У Беларусь вярнуўся ў 1933 г. Настаўнічаў у Хойніцкім раёне; быў звольнены, адноўлены на рабоце з дапамогай А. Чарвякова. У 1934—1935 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Мінску. У 1939 скончыў Мінскі педагагічны інстытут, працаваў кансультантам-метадыстам Наркамасветы БССР. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны ў армію; трапіў пад Масквой у акружэнне; вярнуўся ў Мінск.
Супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі; уваходзіў у склад Беларускай рады даверу (1943), Беларускай Цэнтральнай Рады (1943-44), дзе кіраваў Аддзелам прапаганды, прэсы і культуры. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса, на якім выступіў з асноўным дакладам «Аб канчальным разрыве Беларусі з Масквой і аб уневажненні маскоўскага голасу ў беларускіх справах». Па выніках даклада была прынята рэзалюцыя, якая ў завуаляванай форме абвяшчала незалежнасць Беларусі.
З 1944 у Германіі. З 1945 у заходняй зоне акупацыі Германіі; выкладаў у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, удзельнічаў у арганізацыі й працы Беларускага нацыянальнага камітэта ў Рэгенсбургу. Пасля аднаўлення ў снежні 1947 года Рады БНР увайшоў у яе склад. Быў прэм’ер-міністрам Урада БНР.
З 1950 у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку. Ажаніўся з Інай Рытар і пераехаў з ёй у Кліўленд, дзе была заснавана беларуская калонія. Выдаваў «Бюлетэнь» Злучанага беларускага камітэта ў Кліўлендзе. У 1953 арганізаваў выданне бюлетэня «Абежнік Цэнтральнага Камітэту Аб’яднання беларускіх нацыянал-дэмакратаў».
Аўтар успамінаў пра палітычныя рэпрэсіі 1930-х г. у Беларусі. Укладальнік, рэдактар і адзін з аўтараў зборніка «Янка Купала і Якуб Колас. 1882—1982: Вянок успамінаў пра іх» (1982). Даследаваў гісторыю Беларусі XX ст. Аўтар прац «Мова ў гісторыі беларускага пісьменства», «Айцы БССР і іхны лёс», успамінаў «На крыжавой дарозе».
Пахаваны на могілках Рыверсайд у Кліўлендзе, штат Агая[1][2].
Бібліяграфія
- A short report of the Cleveland Chapter of the Byelorussian American Association for the period from February 15, 1953 to February 15, 1954 / Auhen Kachanouski. — Clevelnd: BAZA, 1954. — 3 p.
- «Айцы» БССР і іх лёс = «Fathers» of the B.S.S.R. and their fate / Аўген Калубовіч. — Клыўленд, 1985. — 72 с.
- Акт 25 сакавіка і адраджэнне Нацыянальнай Беларускай Культуры. — Беласток: Выдавецтва імя У. Ігнатоўскага, 1988. — 16 с.
- [Беларуская Народная Рэспубліка]. Сучасныя праблемы беларускае вонкавае палітыкі. — [Нью Ёрк], 1952. — 17 с.
- Выпіскі з крывіцкае літаратуры. Падручнік для сярэдніх школаў. Сшыток 1: Вусная народная творчасьць / Укл. А. Калубовіч. — Рэгенсбург, 1946. — 42 с.
- Крокі гісторыі: Даследаванні, артыкулы, успаміны / Біягр. нарыс і спіс публ. І. Каханоўскай. — Беласток — Мн. — Вільня: ГаМакс, 1993. — 285 с. — ISBN 5-340-01437-1
- На крыжовай дарозе = On the Way of the Cross: успаміны / Аўген Калубовіч; Уступ Dr. Roger Horoshko. — Клыўленд: выдадзена коштам аўтара, 1986. — 252 с.
- На крыжовай дарозе: Творы з эміграцыі / Аўген Калубовіч; Уклад. і прадм. Я. Лецкі. — Мн.: ВЦ «Бацькаўшчына», 1994. — 318 с.
- Паэтычная стылістыка: Падручнік для сярэдніх школаў / А. Верасень. — [Міхельсдорф]: «Крыніца», 1947. — 4 сшыткі
- Пясьняр свабоды й красы: (У 30-я ўгодкі сьмерці Максіма Багдановіча) / А. Верасень; Выданьне Беларускае гімназіі. — Баварыя: выдавецтва «Крыніца», 1947. — 35 с.
- Мова ў гісторыі беларускага пісьменства.
- Ч. 1. Мюнхэн — Лёндан, 1974—1975. — 84 с.
- Ч. 2. Клыўленд: Друкаваў Мікола Прускі, 1978. — 238 с.
- Янка Купала і Якуб Колас. 1882—1982: Вянок успамінаў пра іх / Укл. і рэд. А. Калубовіч. — ЗША, 1982. — 81 с.
- «Айцы БССР» і іхны лёс. — Кліўлэнд, 1982. 2-е выд.: Кліўлэнд, 1985.
Зноскі
Літаратура
- Другі Усебеларускі кангрэс / Пад рэд. праф. Р.Астроўскага. 1954.
- Каханоўская І. Сын верны Маці-Беларусі // Беларускі свет. 1988, № 20.
- Каханоўская І. Сын верны Маці-Беларусі. — Беласток, 1988. — 6 с.
- Калубович Н. Когда мы были молодыми… // Нёман. 1994, № 1.
- Ёрш С. Закон генаў. Калубовічы // Наша Ніва. 2003, 21 сак.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
Спасылкі
- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
- Памерлі 25 мая
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Кліўлендзе
- Пахаваныя ў Кліўлендзе
- Выкладчыкі Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены Беларускай цэнтральнай рады
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
- Гісторыкі Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Прэм’ер-міністры БНР
- Рэдактары Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Постаці беларускай эміграцыі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса