Уладзімір Антонавіч Папковіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Arashonak (размовы | уклад)
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 57: Радок 57:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|12}
* {{Крыніцы/БелЭн|12}}
{{зноскі}}
{{зноскі}}



Версія ад 20:05, 11 красавіка 2021

Уладзімір Папковіч
Уладзімір Антонавіч Папковіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 сакавіка 1935(1935-03-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 2021(2021-04-10) (86 гадоў)
Месца смерці Віцебск
Грамадзянства Рэспубліка Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык
Гады творчасці 1962-2021
Мова твораў беларуская
Блог "P. S."
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Антонавіч Папковіч (25 сакавіка 1935, вёска Дварэц Вілейскага павета Віленскага ваяводства — 10 красавіка 2021, Віцебск) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся годзе ў вёсцы Дварэц Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вілейскага раёна і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), які і скончыў у 1958 годзе. Працаваў у тым жа самым інстытуце выкладчыкам нямецкай мовы да 1962 года, затым інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962—1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Мінскага вышэйшага інжынерна-радыётэхнічнага вучылішча (1963—1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Мінскага оптыка-механічнага завода. У 1966—1970 гг. настаўнічаў у школе № 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і англійскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума.

З 1982 года — старшы выкладчык нямецкай мовы Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (цяпер — Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава). З 1998 па 2005 год — загадчык кафедры нямецкай мовы гэтага ўніверсітэта. Сярод яго выпускнікоў — Арцём Арашонак.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 г. Лаўрэат прэміі «Сузор'е муз» імя Уладзіміра Караткевіча.

Бібліяграфія

Друкавацца пачаў з 1962 года ў рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выданнях у Мінску і Віцебску: часопісах «Нёман», «Полымя», «Маладосць», альманахах «Дзень паэзіі», «Далягляды», «Братэрства», «Дзвіна», «Ратуша».

Зборнікі вершаў

  • «На досвітку» («Мастацкая літаратура», 1978);
  • «Зерне» («Мастацкая літаратура», 1982);
  • «Самы кароткі цень» («Мастацкая літаратура», 1988);
  • «На тым стаю» (УПП «Віцебская абласная друкарня», 2004);
  • «Вы будзеце смяяцца» (пад псеўданімам Ахрэм Нядбайла, «Віцебская абласная друкарня», 2008);
  • «Рэшта» (Мн.: «Медысонт», 2010);
  • «Пасля свята» (Мн.: Логвінаў, 2013);
  • «Зазімак», выбраныя вершы (Мн., «Кнігазбор», 2018);
  • «Пытанні застаюцца» (Мн., Друкарскі Дом «Вішнеўка», 2020).

Пераклады з нямецкай мовы на беларускую

  • Ёганэс Р. Бэхер. «Вяртанне да сябе». Вершы («Мастацкая літаратура», 1985);
  • Рут Крафт. «Востраў без маяка». Раман («Мастацкая літаратура», 1987);
  • Закаханы вандроўнік: паэзія нямецкага рамантызму («Мастацкая літаратура», 1989);
  • Фрыдрых Шылер. Вільгельм Тэль (у кнізе: «Скарбы сусветнай літаратуры», «Мастацкая літаратура», 1993);
  • Эрых Марыя Рэмарк. Тры таварышы. Раман («Мастацкая літаратура», 1994).
  • Гудрун Паўзэванг. «Хмара». (Кніга выйшла пры падтрымцы фонду «Вяртанне», 2011);
  • Томас Ман. «Смерць у Венецыі». Апавяданні. Пераклад. («Noblesse oblige». Янушкевіч, 2019);
  • Вільгельм Мюлер. «Выбраная лірыка». Пераклад. (З В. Сёмухам), («Паэты планеты». Зм. Колас, 2019).

Пераклады з рускай і беларускай на нямецкую

  • Давид Симанович. Витебск. Шагал. Любовь. (Witebsk. Chagall. Liebe. «Віцебская абласная друкарня», 2003)
  • Кастусь Вераніцын. «Тарас на Парнасе» (Taras auf dem Parnass. У кнізе: «Класіка», выдавец Віктар Хурсік, 2003)

Літаратура

Зноскі

Спасылкі