Яніна Уладзіміраўна Мелехава: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{ізаляваны артыкул}}
Тэг: Адменена
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: Ручны адкат
Радок 97: Радок 97:
* [https://symfonyfilm.ru/yulya-yanina-melehova Сайт фильма «Между нот». Юля — Янина Мелехова]
* [https://symfonyfilm.ru/yulya-yanina-melehova Сайт фильма «Между нот». Юля — Янина Мелехова]
* [https://www.nur.kz/1768732-zvezda-filma-stilagi-nasla-svoego-dedusku-kazaha-foto.html Звезда фильма «Стиляги» нашла своего дедушку-казаха // NUR KZ, 14 декабря 2018]
* [https://www.nur.kz/1768732-zvezda-filma-stilagi-nasla-svoego-dedusku-kazaha-foto.html Звезда фильма «Стиляги» нашла своего дедушку-казаха // NUR KZ, 14 декабря 2018]

{{ізаляваны артыкул}}


[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]

Версія ад 05:17, 14 красавіка 2021

Яніна Мелехава
руск.: Янина Владимировна Буйко
Дата нараджэння 9 сакавіка 1985(1985-03-09) (39 гадоў)
Месца нараджэння Барысаў
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Адукацыя
Прафесія актрыса
Кар’ера 2004 — н. ч.
IMDb ID 3269038

Яніна Уладзіміраўна Мелехава (народж. Буйко); (нар. 9 сакавіка 1985, Барысаў) — беларуская і расійская актрыса тэатра і кіно, тэатральны педагог.

Біяграфія

Нарадзілася ў Барысаве. Бацька — тэатральны рэжысёр, маці — балетмайстар. У 2006 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр тэатра і кіно», майстэрня Ф. С. Варанецкага[1].

У 2006—2007 актрыса ў «Тэатры на Пакроўцы». З 2008 года — актрыса Маскоўскага музычнага тэатра для дзяцей і моладзі «Экспромт»[2].

З 2009 года — педагог па харэаграфіі і акцёрскаму майстэрству ў студыі эстэтычнага выхавання пры тэатры «Экспромт».

З 2018 года ў «Тэатры Луны» выконвае ролю Мэрылін Манро — «Трагедыя маленькай дзяўчынкі» (реж. Яніна Мелехава) и Лілю Брык — мюзыкл «Маякоўскі» (реж. Ал. Рыхлаў)[3][4].

Аўтар тэатральных асветніцкіх праектаў[5].

З 2004 года пачала здымацца ў кіно, — з поспехам дэбютавала ў карціне «Тэрыторыя супраціўніцтва. Вайна» («Беларусьфільм»). У 2008 знялася ў фільме Валерыя Тадароўскага «Стылягі»[6][7]. У рэкламе «Мегафона» адыграла Мэрылін Манро (2018).

Аб цяперашняй акцёрскай прафесіі выказваецца так

Зараз на кастынгу чакаюць ужо гатовага артыста: вось зойдзе чалавек, і адразу будзе зразумела, што гэта «наш герой». А нешта спецыяльна выцягваць з артыста ніхто не будзе. Ёсць акцёры, у якіх настолькі яркая індывідуальнасць і знешнасць, што ім цяжка мяняцца. Нават калі яны згуляюць не ўласцівую ім ролю, гэта не стане глабальным пераўвасабленнем. У мяне, на шчасце, атрымліваецца. Гэта і плюс, і мінус. Для гэтага і ёсць самопробы, якія я люблю… Для развіцця кіно ўсё ж такі вельмі важная прадзюсарская думка, масавасць, акупнасць. Таму што кіно — гэта ў прынцыпе вельмі дорага. І, на жаль, тэатр таксама пераходзіць на гэтыя прынцыпы. У выніку ў тэатр ужо пачалі трапляць, скажам так, слабаватыя акцёры, і нават без акцёрскай адукацыі. Вядома, гэта вельмі дзіўна, калі клічуць якога-небудзь акцёра, кіруючыся тым, колькі ў яго падпісчыкаў у сацсецях. У мяне, напрыклад, было нават два выпадкі, калі за адну і тую ж ролю з-за колькасці падпісчыкаў у «Инстаграме» я атрымлівала ганарар у шэсць разоў менш, чым іншая актрыса.{канец цытаты|[8]

Сям’я

Муж — бізнэсмэн Максім Гарачаў. Дачка Ганна-Марыя.

Тэатр

Тэатр на Пакроўцы:

  • «Жаніцьба» — дзеўка, служанка, рэж. С. Арцыбашаў
  • «Гора ад розуму» — князёўна, рэж. С. Арцыбашаў

Маскоўскі музычны тэатр для дзяцей і моладзі «Экспромт»:

  • Марыя Валконская («Зімовы вечар з Пушкіным»)
  • Ліза («Пікавая дама»)
  • Наталля («Спадарожнікі»)
  • Шура Азарава («Даўным-даўно»)
  • Надзея фон Мек («Італьянскі вечар»)
  • Фаціма («Алі-Баба і 40 разбойнікаў»)
  • Бураціна («Залаты ключык»)
  • Бетхен («Чаравічкі для Папялушкі»)
  • Арлекін («Залаты ключык»)
  • Сяброўка («Маша і Мядзведзь»)
  • Балерына («Алавяны салдацік»)
  • Яшчарка («Меднай горы Гаспадыня»)
  • Лебяда («Машкіны сны»)
  • Ведзьма Імшыстая («Прыгоды Майстры Гнома»)

Фільмаграфія

Прэміі

  • 2005 — Прыз за лепшую жаночую ролю ў х/ф «Тэрыторыя супраціву» на V Беларускім Нацыянальным кінафестывалі.
  • 2006 — Прыз за лепшую жаночую ролю ў х/ф «Тэрыторыя супраціву» на Міжнародным кінафестывалі ім С. Герасімава.
  • 2006 — Прэмія прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.
  • 2015 — Лаўрэат Міжнароднага фестывалю «Тэатральныя асамблеі» у намінацыі: літаратурна-драматычная.
  • 2016 — Лаўрэат Міжнароднага фестывалю «Тэатральныя асамблеі»: сучасная харэаграфія.

Зноскі

  1. Личность в искусстве с Марией Третьяковой: В гостях актриса театра и кино Янина Мелехова. Mradio (5 красавіка 2019).
  2. Янина Мелехова. Московский музыкальный театр «Экспромт».
  3. Янина Мелехова. Театр Луны.
  4. Янина Мелехова, актриса: история Синатры и Монро запала мне в душу, и я решила дать ей жизнь. Time Out (6 сакавіка 2019).
  5. Янина Мелехова: «Как зритель, и как актриса отдаю предпочтение просветительским проектам». ИНТЕРВЬЮ. Люди и события.
  6. Янина Мелехова. Vokrug.tv.
  7. Премьера фильма Б. Грачевского продолжила ряд мероприятий в рамках Года культуры в Беларуси и Года кино в России. Посольство Республики Беларусь в Российской Федерации (7 красавіка 2016).
  8. Бродский, Виталий.. Янина Мелехова: «Обнажаюсь перед камерой свободно, но смотреть потом иногда стесняюсь». Woomen Hit (16 красавіка 2020).

Спасылкі