Антон Кананчук: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Асоба |імя = Антон Кананчук |арыгінал імя = |партрэт = Антон_Кананчук.jpg |ап...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:34, 18 красавіка 2021

Антон Кананчук
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 20 ліпеня 1914(1914-07-20)
Месца нараджэння Патока, Беластоцкі павет, Гарадзенская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 13 красавіка 1991(1991-04-13) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Таццяна
Член у

Антон Кананчук (20 ліпеня 1914 — 13 красавіка 1991) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 ліпеня 1914 г. у в. Патока Беластоцкага павета Гарадзенскай губерні ў Расійскай імперыі (сёння Падляскае ваяводства, Польшча).

На пачатку Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў Польскае Войска, трапіў у палон да немцаў.

Пасля вайны быў у польскім лагеры для перамешчаных асобаў Гогенфельц, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай Таццянай. У 1945 г. ажаніліся, былі ў беларускіх лагерах у Віндышбэргэрдорфе ды Розэнгайме.

У 1951 г. разам жонкай выехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, потым адным з першых беларусаў пасяліўся ў Кліўлендзе. Быў сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання, уваходзіў у кіраўніцтва Кліўлендскага аддзела арганізацыі. Браў удзел у пабудове мясцовай царквы БАПЦ і цэнтра «Полацак». Быў старшынём парафіяльнай рады БАПЦ.

Памёр 13 красавіка 1991 г. Пахаваны ў Кліўлендзе на беларускай частцы Riverside Cemetery.

Літаратура

  • Гардзіенка, Н. Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі (біяграфічны даведнік) // Запісы БІНІМ. — 2014. — № 37.