Радае Доманавіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7: Радок 7:
Радое Дамановіч нарадзіўся ў вёсцы Асвішце ў цэнтральнай [[Сербія|Сербіі]] ў сям’і мясцовага настаўніка і прадпрымальніка Мілаша Дамановіча і Пэрсіды Дамановіч, нашчадка Паўле Цукіча, аднаго з ваеначальнікаў Першага і Другога сербскага паўстання. Дзяцінства правёў у вёсцы Горне Ярушыца, якая знаходзіцца недалёка ад [[Крагуевац]]а. Там жа ён вучыўся ў пачатковай школе. Потым скончыў сярэднюю школу ў Крагуевацы і філасофскі факультэт [[Бялградскі ўніверсітэт|Бялградскага ўніверсітэта]], дзе ён вывучаў [[сербская мова|сербскую мову]] і [[Гісторыя Сербіі|гісторыю]].
Радое Дамановіч нарадзіўся ў вёсцы Асвішце ў цэнтральнай [[Сербія|Сербіі]] ў сям’і мясцовага настаўніка і прадпрымальніка Мілаша Дамановіча і Пэрсіды Дамановіч, нашчадка Паўле Цукіча, аднаго з ваеначальнікаў Першага і Другога сербскага паўстання. Дзяцінства правёў у вёсцы Горне Ярушыца, якая знаходзіцца недалёка ад [[Крагуевац]]а. Там жа ён вучыўся ў пачатковай школе. Потым скончыў сярэднюю школу ў Крагуевацы і філасофскі факультэт [[Бялградскі ўніверсітэт|Бялградскага ўніверсітэта]], дзе ён вывучаў [[сербская мова|сербскую мову]] і [[Гісторыя Сербіі|гісторыю]].


У 1895 годзе Дамановіч атрымаў сваё першае прызначэнне – пасаду выкладчыка ў [[Пірот|Піроце]], на поўдні Сербіі, рэгіёне, які толькі нядаўна быў вызвалены ад [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. У Піроце ён сустрэў [[Яша Прадановіч|Яшу Прадановіча]] (1867–1948), настаўніка і актывіста, які дапамог сфармаваць яго палітычныя погляды. Таксама там ён сустрэў сваю будучую жонку Наталлю Ракетыч (1875–1939), небагатую школьную настаўніцу з [[Сремскі Карлаўцы|Сремскіх Карлаўцаў]], якая будзе падтрымліваць яго на працягу ўсяго яго кароткага і бурнага жыцця, і з якой у іх будзе трое дзяцей.
У 1895 годзе Дамановіч атрымаў сваё першае прызначэнне – пасаду выкладчыка ў [[Пірот|Піроце]], на поўдні Сербіі, рэгіёне, які толькі нядаўна быў вызвалены ад акупацыі [[Асманская імперыя|Асманскай імперыяй]]. У Піроце сустрэў [[Яша Прадановіч|Яшу Прадановіча]] (1867–1948), настаўніка і актывіста, сяброўства з якім сфармавала яго палітычныя погляды. Таксама там ён сустрэў сваю будучую жонку Наталлю Ракетыч (1875–1939), небагатую школьную настаўніцу з [[Сремскі Карлаўцы|Сремскіх Карлаўцаў]], якая будзе падтрымліваць яго на працягу ўсяго яго жыцця, і ад якой народзіцца тры дзяцяці.


Пасля ўступлення ў апазіцыйную Народна-радыкальную партыю, ён уступіў у канфлікт з рэжымам [[Дынастыя Абрэнавічаў|дынастыі Абрэновічаў]], і да канца 1895 года ён быў пераведзены ва [[Ўране]], а затым у 1896 году зноў пераведзены ў [[Лeскaвац]]. Пісьменніцкая кар’ера Дамановіча таксама пачалася падчас яго выкладання, калі ў 1895 годзе ён апублікаваў свой першы рэалістычны аповяд. Пасля свайго першага публічнага выступу супраць урада ў 1898 годзе і ён, і ягоная жонка былі звольненыя з дзяржаўнай службы, і Дамановіч пераехаў з сям’ёй у Бялград.
Пасля ўступлення ў апазіцыйную Народна-радыкальную партыю, ён уступіў у канфлікт з рэжымам [[Дынастыя Абрэнавічаў|дынастыі Абрэновічаў]], і да канца 1895 года ён быў пераведзены ва [[Ўране]], а затым у 1896 году зноў пераведзены ў [[Лeскaвац]]. Пісьменніцкая кар’ера Дамановіча таксама пачалася падчас яго выкладання, калі ў 1895 годзе ён апублікаваў свой першы рэалістычны аповяд. Пасля свайго першага публічнага выступу супраць урада ў 1898 годзе і ён, і ягоная жонка былі звольненыя з дзяржаўнай службы, і Дамановіч пераехаў з сям’ёй у Бялград.

Версія ад 18:06, 20 красавіка 2021

Радае Доманавіч
сербск.: Радоје Домановић
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 (16) лютага 1873[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 (17) жніўня 1908[1][2] (35 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, настаўнік, пісьменнік навуковай фантастыкі, журналіст, рэдактар
Гады творчасці з 1893
domanovic.org (серб.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Радое Дамановіч (16 лютага 1873 — 17 жніўня 1908) – сербскі пісьменнік, журналіст і настаўнік, найбольш вядомы сваімі кароткімі сатырычнымі апавяданнямі.

Біяграфія

Радое Дамановіч нарадзіўся ў вёсцы Асвішце ў цэнтральнай Сербіі ў сям’і мясцовага настаўніка і прадпрымальніка Мілаша Дамановіча і Пэрсіды Дамановіч, нашчадка Паўле Цукіча, аднаго з ваеначальнікаў Першага і Другога сербскага паўстання. Дзяцінства правёў у вёсцы Горне Ярушыца, якая знаходзіцца недалёка ад Крагуеваца. Там жа ён вучыўся ў пачатковай школе. Потым скончыў сярэднюю школу ў Крагуевацы і філасофскі факультэт Бялградскага ўніверсітэта, дзе ён вывучаў сербскую мову і гісторыю.

У 1895 годзе Дамановіч атрымаў сваё першае прызначэнне – пасаду выкладчыка ў Піроце, на поўдні Сербіі, рэгіёне, які толькі нядаўна быў вызвалены ад акупацыі Асманскай імперыяй. У Піроце сустрэў Яшу Прадановіча (1867–1948), настаўніка і актывіста, сяброўства з якім сфармавала яго палітычныя погляды. Таксама там ён сустрэў сваю будучую жонку Наталлю Ракетыч (1875–1939), небагатую школьную настаўніцу з Сремскіх Карлаўцаў, якая будзе падтрымліваць яго на працягу ўсяго яго жыцця, і ад якой народзіцца тры дзяцяці.

Пасля ўступлення ў апазіцыйную Народна-радыкальную партыю, ён уступіў у канфлікт з рэжымам дынастыі Абрэновічаў, і да канца 1895 года ён быў пераведзены ва Ўране, а затым у 1896 году зноў пераведзены ў Лeскaвац. Пісьменніцкая кар’ера Дамановіча таксама пачалася падчас яго выкладання, калі ў 1895 годзе ён апублікаваў свой першы рэалістычны аповяд. Пасля свайго першага публічнага выступу супраць урада ў 1898 годзе і ён, і ягоная жонка былі звольненыя з дзяржаўнай службы, і Дамановіч пераехаў з сям’ёй у Бялград.

У Бялградзе ён пачаў працаваць з калегамі-пісьменнікамі ў тыднёвіку «Зорка» і апазіцыйнай палітычнай газеце «Рэха». У гэты час ён пачаў пісаць і публікаваць свае першыя сатырычныя апавяданні, такія як «Дэман» і «Адмена запалу». Слава прыйшла да Радое пасля публікацыі яго самых вядомых апавяданняў «Правадыр» (1901) і «Страдыя» (1902), у якіх ён адкрыта крытыкаваў і выкрываў крывадушнасць і памылкі рэжыму.

Пасля перавароту, які паклаў канец кіраванню Аляксандра Абрэновіча ў 1903 годзе, Дамановіч, будучы на ​​піку папулярнасці, атрымаў пасаду пісара ў Міністэрстве адукацыі, і новы ўрад дазволіў яму паехаць у Германію на адзін год для атрымання спецыялізацыі, які ён правёў у Мюнхене. Вярнуўшыся ў Сербію, Радое быў расчараваны адсутнасцю якіх-небудзь рэальных змен у грамадстве. Ён завёў свой уласны палітычны штотыднёвік «Страдыя», у якім працягваў крытыкаваць слабасці новай дэмакратыі, але яго артыкулы больш не мелі тое ранейшай сілы і натхнення.

Радое Даманавіч памёр праз паўгадзіны пасля паўночы 17 жніўня 1908 года ва ўзросце 35 гадоў, пасля працяглай барацьбы з хранічнай пнеўманіей і туберкулёзам. Ён быў пахаваны на Новых могілках Бялграда. Яго астатнія неапублікаваныя працы былі згублены падчас Першай сусветнай вайны.[5]

Літаратурныя творы

Ніжэй прыведзены некаторыя з самых вядомых работ Радое Дамановіча:

  • Адмена запалу, 1898
  • Дэман, 1898
  • Каралевіч Марка па другі раз сярод сербаў, 1901
  • Кляймо, 1899
  • Мёртвае мора, 1902
  • Правадыр, 1901
  • Разважанні звычайнага сербскага вала, 1902
  • Страдыя, 1902
  • Сучаснае паўстанне, 1902

Некаторыя яго творы: Правадыр, Кляймо і Разважанні звычайнага сербскага вала перакладзены на беларускую мову для праекта «Радое Дамановіч» Ганнай Тарасевіч.[6]

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Доманович Радое // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. Доманович Радое // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Праект «Радое Дамановіч»
  6. Праект «Радое Дамановіч»

Спасылкі

Поўны збор твораў Радое Дамановіча