Радае Доманавіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29: Радок 29:
* «Кляймо» ({{lang-sr|Данга}}) (1899)
* «Кляймо» ({{lang-sr|Данга}}) (1899)
* «Каралевіч Марка другі раз сярод сербаў» ({{lang-sr|Краљевић Марко по други пут међу Србима}}) (1901)
* «Каралевіч Марка другі раз сярод сербаў» ({{lang-sr|Краљевић Марко по други пут међу Србима}}) (1901)
* «{{нп3|Правадыр|Правадыр|pl|Przywódca (opowiadanie)}}» ({{lang-sr|Вођа}}) (1901)
* «{{нп3|Правадыр (апавяданне)|Правадыр|pl|Przywódca (opowiadanie)}}» ({{lang-sr|Вођа}}) (1901)
* «Мёртвае мора» ({{lang-sr|Мртво море}}) (1902)
* «Мёртвае мора» ({{lang-sr|Мртво море}}) (1902)
* «Разважанні звычайнага сербскага вала» ({{lang-sr|Размишљање једног обичног српског вола}}) (1902)
* «Разважанні звычайнага сербскага вала» ({{lang-sr|Размишљање једног обичног српског вола}}) (1902)
Радок 35: Радок 35:
* «Сучаснае паўстанне» (1902)
* «Сучаснае паўстанне» (1902)


Апавяданні «Правадыр», «Кляймо» і «Разважанні звычайнага сербскага вала» перакладзены на [[Беларуская мова|беларускую мову]] Ганнай Тарасевіч.<ref>[https://domanovic.org/foreign-languages/belaruskaya-mova/ Праект «Радое Дамановіч»]</ref>
Апавяданні «{{нп3|Правадыр (апавяданне)|Правадыр|pl|Przywódca (opowiadanie)}}», «Кляймо» і «Разважанні звычайнага сербскага вала» перакладзены на [[Беларуская мова|беларускую мову]] Ганнай Тарасевіч.<ref>[https://domanovic.org/foreign-languages/belaruskaya-mova/ Праект «Радое Дамановіч»]</ref>


== Зноскі ==
== Зноскі ==

Версія ад 18:54, 20 красавіка 2021

Радае Доманавіч
сербск.: Радоје Домановић
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 (16) лютага 1873[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 (17) жніўня 1908[1][2] (35 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, настаўнік, пісьменнік навуковай фантастыкі, журналіст, рэдактар
Гады творчасці 1893—1908
domanovic.org (серб.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Радое Дамановіч (16 лютага 1873 – 17 жніўня 1908) – сербскі пісьменнік, журналіст і настаўнік, найбольш вядомы сваімі кароткімі сатырычнымі апавяданнямі.

Біяграфія

Радое Дамановіч нарадзіўся ў вёсцы Асвішце ў цэнтральнай Сербіі ў сям’і мясцовага настаўніка і прадпрымальніка Мілаша Дамановіча і Пэрсіды Дамановіч, нашчадка Паўле Цукіча, аднаго з ваеначальнікаў Першага і Другога сербскага паўстання. Дзяцінства правёў у вёсцы Горне Ярушыца, якая знаходзіцца недалёка ад Крагуеваца. Там жа ён вучыўся ў пачатковай школе. Потым скончыў сярэднюю школу ў Крагуевацы і філасофскі факультэт Бялградскага ўніверсітэта, дзе ён вывучаў сербскую мову і гісторыю.

У 1895 годзе Дамановіч атрымаў сваё першае прызначэнне – пасаду выкладчыка ў Піроце, на поўдні Сербіі, рэгіёне, які толькі нядаўна быў вызвалены ад акупацыі Асманскай імперыяй. У Піроце сустрэў Яшу Прадановіча (1867–1948), настаўніка і актывіста, сяброўства з якім сфармавала яго палітычныя погляды. Таксама там жа ён сустрэў сваю будучую жонку Наталлю Ракетыч (1875–1939), небагатую школьную выкладчыцу з Сремскіх Карлаўцаў, якая будзе падтрымліваць яго на працягу ўсяго яго жыцця і ад якой народзіцца тры дзяцяці.

Пасля ўступлення ў апазіцыйную Народна-радыкальную партыю Дамановіч трапіў пад рэпрэсіі рэжыму дынастыі Абрэновічаў. Напрыканцы 1895 года настаўнік быў сасланы выкладаць ва Ўран, а ў 1896 годзе пераведзены зноў, ужо ў Лeскaвац. Пісьменніцкая кар’ера Дамановіча пачалася падчас яго настаўніцтва, калі ў 1895 годзе ён апублікаваў свой першую аповесць у кірунку рэалізму. Пасля свайго першага публічнага выступу супраць урада ў 1898 годзе і ён, і яго жонка былі звольненыя з дзяржаўнай службы, і Дамановіч пераехаў з сям’ёй у Бялград.

У Бялградзе ён пачаў працаваць з калегамі-пісьменнікамі ў тыднёвіку «Зорка» і апазіцыйнай палітычнай газеце «Рэха». У гэты час ён пачаў пісаць і публікаваць свае першыя сатырычныя апавяданні, такія як «Дэман» і «Адмена запалу». Слава прыйшла да Радое пасля публікацыі апавяданняў «Правадыр» (1901) і «Страдыя» (1902), у якіх аўтар адкрыта крытыкаваў рэжым і выкрываў яго крывадушнасць і памылкі.

Пасля перавароту, які паклаў канец кіраванню Аляксандра Абрэновіча ў 1903 годзе, Дамановіч, будучы на ​​піку папулярнасці, атрымаў пасаду пісара ў Міністэрстве адукацыі. Новы ўрад дазволіў яму выехаць у Германію дзеля атрымання спецыялізацыі. Правёўшы год у Мюнхене, Дамановіч вярнуўся ў родную Сербію, але адразу расчараваўся з-за адсутнасці якіх-небудзь рэальных змен у сербскім грамадстве. На радзіме ён стварыў палітычны штотыднёвік «Страдыя», у якім працяггнуў крытыкаваць слабасці новай дэмакратыі, але яго артыкулы больш не мелі той ранейшай сілы і натхнення.

Радое Даманавіч памёр прыкладна а 00:30 17 жніўня 1908 года ва ўзросце 35 гадоў пасля працяглай барацьбы з хранічнай пнеўманіей і туберкулёзам. Пісьменнік быў пахаваны на Новых могілках Бялграда.

Значная частка неапублікаваных твораў літаратара згубіліся падчас Першай сусветнай вайны.[5]

Літаратурныя творы

Выбраныя найбольш вядомыя творы Радое Дамановіча:

  • «Адмена цягі» (сербск.: Укидање страсти) (1898)
  • «Дэман» (1898)
  • «Кляймо» (сербск.: Данга) (1899)
  • «Каралевіч Марка другі раз сярод сербаў» (сербск.: Краљевић Марко по други пут међу Србима) (1901)
  • «Правадыр  (польск.)» (сербск.: Вођа) (1901)
  • «Мёртвае мора» (сербск.: Мртво море) (1902)
  • «Разважанні звычайнага сербскага вала» (сербск.: Размишљање једног обичног српског вола) (1902)
  • «Страдыя» (сербск.: Страдија) (1902)
  • «Сучаснае паўстанне» (1902)

Апавяданні «Правадыр  (польск.)», «Кляймо» і «Разважанні звычайнага сербскага вала» перакладзены на беларускую мову Ганнай Тарасевіч.[6]

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Доманович Радое // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. Доманович Радое // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Праект «Радое Дамановіч»
  6. Праект «Радое Дамановіч»

Спасылкі