Афганістан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 68: Радок 68:
Афганістан мае магутны цывілізацыйны падмурак — гісторыя краіны сягае на шмат тысячагоддзяў у мінулае. У рэлігійна-цывілізацыйным ракурсе у ёй можна выдзеліць чатыры самых значыных перыяды: зараастрысцкі, эліністычны, будысцкі, мусульманскі. У ХІХ стагоддзі Афганістан апынуўся на мяжы расійскай і брытанскай сфер інтарэсаў, але сталай калоніяй ніводнай з вялікіх дзяржаў так і не стаў. У 1919 Афганістан канчаткова пазбавіўся замежных уплываў і ператварыўся ў цалкам незалежную манархію. Перыяд з 1989 года стаў самым трагічным у гісторыі краіны і адзначыўся [[Афганская вайна (1979—1989)|савецкай акупацыяй]], міжусобнай вайной, таталітарным фундаменталісцкім рэжымам [[Талібан|талібаў]].

Унітарная прэзідэнцкая рэспубліка. Два апошніх дзесяцігоддзі спрабуе развівацца ў дэмакратычным рэчышчы. Адміністрацыйна Афганістан дзеліцца на 34 правінцыі і 366 паветаў. Сталіца — г. [[Кабул]],
Унітарная прэзідэнцкая рэспубліка. Два апошніх дзесяцігоддзі спрабуе развівацца ў дэмакратычным рэчышчы. Адміністрацыйна Афганістан дзеліцца на 34 правінцыі і 366 паветаў. Сталіца — г. [[Кабул]]. Афганістан з'яўляецца членам [[Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва|Арганізацыі Ісламскага Супрацоўніцтва]], рэгіянальнай арганізацыі СААРК (South Asian Association for Regional Cooperation), [[Рух Недалучэння|Руху Недалучэння]], [[Група 77|Групы 77]].

Для насельніцтва Афганістана харатэрныя вельмі высокія тэмпы росту. Шматнацыянальная краіна, у этнічным складзе пераважаюць пуштуны і таджыкі, афіцыйныя мовы — пушту і дары адпаведна. Рэлігія — іслам, пераважна суніцкага кірунку. Буйныя гарады: [[Кандагар]], [[Мазары-Шарыф]], [[Горад Герат|Герат]], Джэлалабад.

Найбяднейшая краіна Азіі, адна з найгорш развітых краін свету. Індэкс чалавечага развіцця, хоць у 2013-2019 і вырас на 50 тысячных, так і не скрануўся са 169 месца.<ref>http://hdr.undp.org/sites/default/files/hdr2020.pdf</ref> Грашовая адзінка: афгані, афіцыйны курс трымаецца ў межах 50 афгані за 1 долар ЗША (май 2008).
Найбяднейшая краіна Азіі, адна з найгорш развітых краін свету. У Афганістане адныя з найвышэйшых у свеце ўзроўняў тэрарызму, дзіцячай смяротнасці, беднасці, насельніцтва, што галадае. Індэкс чалавечага развіцця, хоць у 2013-2019 і вырас на 50 тысячных, так і не скрануўся са 169 месца.<ref>http://hdr.undp.org/sites/default/files/hdr2020.pdf</ref> Грашовая адзінка: афгані, афіцыйны курс трымаецца ў межах 78 афгані за 1 долар ЗША (май 2021).

Нацыянальнае свята адзначаецца 19 жніўня — Дзень аднаўленні незалежнасці (з 1919). Новы год у Афганістане пачынаецца 21 сакавіка. Выходны дзень — пятніца.
Нацыянальнае свята адзначаецца 19 жніўня — Дзень аднаўленні незалежнасці (з 1919). Новы год у Афганістане пачынаецца 21 сакавіка. Выходны дзень — пятніца.

== Геаграфія ==
=== Геаграфічнае становішча ===
Афганістан — унутрыкантынентальная дзяржава. Геаграфічна яго адносяць як да Паўднёвай, гэтак і да Цэнтральнай Азіі, за важнасць географічнага становішча на скрыжаванні шляхоў паэтычна называючы "сэрцам" гэтай часткі свету. Пра тое выдатна сказаў пакістанкі паэт [[Мухамад Ікбал]]:
"Азія — цела з вады і зямлі, а сэрца яе ў Афганістане. Разлад у сэрцы — разлад ва ўсёй Азіі, згода на сэрцы — спакой ва ўсёй Азіі."

Даўжыня яго межаў Афганістана складае 5 529 км:
* Кітай — 76км
* Іран — 936 км
* Пакістан — 2 430 км
* Таджыкістан — 1 206 км
* Туркменістан — 744 км
* Узбекістан — 137 км.

Розніца ў часе: паміж Мінскам і Кабулам складае 2:30 у зімовы час і 1:30 хвілін у летні час (напрыклад, калі ў Мінску 12.00, у Кабуле 14:30 у зімовы час).

=== Прырода ===
[[Выява:Afghan topo en.jpg|left|thumb|200px|Тапаграфія Афганістана]]
Афганістан — краіна гор, што займаюць каля яе 4/5 плошчы. З паўночнага ўсходу на паўднёвы захад цягнуцца горы [[Гіндукуш]], з самым высокім пунктам краіны, гарой [[Нусзаак]] (7 455 м), якія паступова пераходзяць у [[Іранскае нагор'е]], і далей у [[паўпустыня|паўпустыні]] [[Рэгістан]]у, паміж якімі знаходзіцца гара [[гара Арарат|Арарат]].

[[Клімат]] разнастайны, у гарах тэмпература [[студзень|студзеня]] складае −15 °C, а ў [[ліпень|ліпені]] рэдка ўзнімаецца вышэй за 0 °C. [[Лета]] цяплейшае ў пустынных абшарах на поўдні (вышэй за +22 °C). [[Ападкі]] ў гарах большыя за 1 500 мм, у астатняй частцы краіны 400—600 мм, у пустынях 200 мм. [[сельская гаспадарка|Сельскагаспадарчыя]] землі займаюць каля 12 % плошчы, [[лес|лясы]] (у асноўным на паўночным усходзе) толькі каля 3 %.

== Этымалогія ==
== Этымалогія ==
Радок 124: Радок 103:

Нарэшце, з пашырэннем і цэнтралізацыяй улады ў краіне, афганскія кіраўнікі прынялі назву «Афганістан» для ўсяго каралеўства. «Афганістан» у якасці назвы ўсяго царства было згадана ў 1857 годзе Фрыдрыхам Энгельсам]<ref name="MECW">[http://www.marxists.org/archive/marx/works/1857/afghanistan/index.htm MECW Volume 18, p. 40; The New American Cyclopaedia — Vol. I, 1858]</ref>, яно стала афіцыйнай назвай, калі краіна была прызнана сусветнай супольнасцю ў 1919 годзе, пасля атрымання поўнай незалежнасці ад Вялікабрытаніі, і была зацверджана ў якасці такога ў Канстытуцыі Афганістана 1923 года<ref>[http://www.afghan-web.com/history/const/const1923.html Afghanistan’s Constitution of 1923] under ''[[Amanullah Khan|King Amanullah Khan]]'' (English translation).</ref>.

== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Афганістана}}
{{main|Гісторыя Афганістана}}
[[File:ScythianBelt.jpg|thumb|Скіфскі пояс, "бактрыйскае золата"]]
Слядам чалавека на тэрыторыі сучаснага Афганістана сама меней 50 тысяч гадоў. Да аседлага ладу жыцця на афганскай зямлі людзі перайшлі каля 9000 тысяч гадоў таму. Паступова тут паўсталі Бактрыйска-Маргіянская (яе паўднёвая ўскраіна), Гільмендская і [[Індская цывілізацыя|Індская]] (паўночная ўскраіна) цывілізацыі. Наступная міграцыя індаарыйцаў прывяла да новага цывілізацыйнага ўздыму і ў канцы ІІ- першай палове І тыс. да н.э. Афганістан з'яўляўся ўсходняй ускраінай [[Зараастрызм|зараастрысцкага]] свету.
Слядам чалавека на тэрыторыі сучаснага Афганістана сама меней 50 тысяч гадоў. Да аселага ладу жыцця на афганскай зямлі людзі перайшлі каля 9000 тысяч гадоў таму. Паступова тут паўсталі Бактрыйска-Маргіянская (яе паўднёвая ўскраіна), Гільмендская і [[Індская цывілізацыя|Індская]] (паўночная ўскраіна) цывілізацыі. Наступная міграцыя індаарыйцаў прывяла да новага цывілізацыйнага ўздыму, і ў канцы ІІ- першай палове І тыс. да н.э. Афганістан з'яўляўся ўсходняй ускраінай [[Зараастрызм|зараастрысцкага]] свету.

У VI стагоддзі да н.э. рэгіён становіцца правінцыяй персідскай імперыі Ахменідаў. Праз два стагоддзі сюды прыходзіць [[Аляксандр Македонскі]], і, пабраўшыся шлюбам з бактрыйкай [[Раксана|Раксанай]], распачынае Кабульскую (фактычна, Індыйскую) кампанію. У спадчыну ад македонцаў застаеецца [[Грэка-Бактрыйскае]] царства — усходні фарпост [[элінізм]]у. Заваёвы Маур'яў прывялі да пранікнення ў рэгіён будызму, што паступова ператварыўся ў пануючую рэлігію, і індуізму. На рубяжы тысячагоддзяў тут паўстала [[Кушанскае царства]], у якім на працягу трох стагоддзяў поплеч квітелі будызм, індуізм і хрысціянства.
У VI стагоддзі да н.э. рэгіён становіцца правінцыяй персідскай імперыі Ахеменідаў. Праз два стагоддзі сюды прыходзіць [[Аляксандр Македонскі]], і, пабраўшыся шлюбам з бактрыйкай [[Раксана|Раксанай]], распачынае Кабульскую (фактычна, Індыйскую) кампанію. У спадчыну ад македонцаў застаеецца [[Грэка-Бактрыйскае]] царства — усходні фарпост [[элінізм]]у. Заваёвы Маур'яў прывялі да пранікнення ў рэгіён будызму, што паступова ператварыўся ў пануючую рэлігію, і індуізму. На рубяжы тысячагоддзяў тут паўстала [[Кушанскае царства]], у якім на працягу трох стагоддзяў поплеч квітелі будызм, індуізм і хрысціянства.

[[File:Mazar-e sharif - Steve Evans.jpg|thumb|left|Блакітная мячэць у [[Мазары-Шарыф]]е, XV ст]]
У VII стагоддзі пачалося пранікненне ісламу з захаду. Апорнымі пунктамі для новай рэлігіі сталі гарады Герат і Зарандж, што кантраляваліся Сасанідамі. Цалкам тэрыторыя Афганістана была ісламізавана паміж ІХ і ХІІ стагоддзямі цягам кіравання дынастый Сафарыдыў, Саманідаў, Газнарыдаў і Гурыдаў. У высокім і познім Сярэднявеччы і на пачатку Новага часу зямля Афганістана часткова ўваходзіла ў склад розных вялікіх дзяржаў: дзяржавы Харэзмшахаў, Дэлійскага султаната, імперыі Цімура, імперыі Вялікіх Маголаў, Сефевідскага Ірана.

Гісторыя Афганістана як згуртавання афганскіх плямёнаў пачынаецца ў 1707 годзе, калі пуштунскі правадыр Мір Вайс-хан Хатакі, заснавальнік [[Дынастыя Хатакі|дынастыі Хатакі]], абвясціў незалежнасць ваколіц Кандагара ад Сефевідаў. Імперыя Хатакі дасягнула найвышэйшага ўздыму ў 1720-х, аднак у 1729-м яе войска было ўшчэнт разбіта, а ўсе заваёвы — страчаны. Першая цэнтралізаваная дзяржава на тэрыторыі сучаснага Афганістана са сталіцай зноў жа ў Кандагары была створана ў 1747 годзе палкаводцам іранскай арміі пуштунам [[Ахмад-шах Дурані|Ахмад-ханам]]. У 1776 Дурані перанеслі цэнтр сваёй дзяржавы ў Кабул, а горад Пешавар (сучасны Пакістан) стаў зімняй сталіцай.

[[File:The army of the Indus entering Kandahar.jpg|thumb|Брытанцы ўваходзяць у Кандагар, 1839]]
[[File:The army of the Indus entering Kandahar.jpg|thumb|Брытанцы ўваходзяць у Кандагар, 1840]]
Далейшае развіццё падзей адбывалася на фоне разгорнутай у XIX стагоддзі барацьбы Англіі і Францыі за ўплыў у зоне Персідскага заліва, руху Расіі на поўдзень, захопу сікхамі Панджаба і Сінда. У 1823 быў захоплены сікхамі Пешавар. Сам жа Афганістан стаў буфернай зонай паміж Брытанскай Індыяй і Расійскім Туркестанам у геапалітычным суперніцтве, што атрымала назву "Вялікая гульня". Адной з галоўных падзей "Гульні" стаў захоп Афганістана брытанскімі войскамі падчас Першай Афгана-Брытанскай вайны (1839-1842). Аднак нязвыкла суровыя для індыйскіх карпусоў зімы і супраціў мясцовых плямёнаў змусілі падданых каралевы пакінуць непрыветныя горы.

У 1919 годзе ў выніку перавароту да ўлады ў Кабуле прыйшоў эмір Аманула-хан, які аб’яднаў канфліктуючыя групоўкі і ўзяў курс на сацыяльна-палітычныя і эканамічныя рэформы, каб ліквідаваць феадалізм. З 1964 па 1973 гады Афганістан з’яўляўся канстытуцыйнай манархіяй. 17 ліпеня 1973 года ў выніку перавароту, які ўзначальваў Мухамед Дауд, быў зрынуты кароль Махамад Захір Шах і абвешчана Рэспубліка Афганістан.

[[File:Jamiat e-Islami in Shultan Valley 1987 with Dashaka.jpg|thumb|Маджахеды, 1897]]
У красавіку 1978 года, пасля так званай «красавіцкай рэвалюцыі», да ўлады прыйшла [[Народна-дэмакратычная партыя Афганістана]] (НДПА). Краіна была абвешчана Дэмакратычнай Рэспублікай Афганістан (ДРА). Вышэйшым органам улады стаў Рэвалюцыйны савет, які ўзначаліў [[Нур Махамад Таракі|Нур Мухамед Таракі]]. Дзеючая на той момант Канстытуцыя ад 14 лютага 1977 года была адменена. 16 верасня 1979 года Таракі быў адхілены ад улады яго найбліжэйшым паплечнікам [[Хафізула Амін|Хафізулой Амінам]], які перад гэтым займаў пасаду Прэм’ер-міністра і Міністра Абароны Афганістана. Нягледзячы на просьбы кіраўніцтва СССР і асабіста Генеральнага сакратара ЦК КПСС Леаніда Брэжнева, 9 кастрычніка 1979 года таракі быў забіты па загадзе Аміна (задушылі падушкамі).

25 снежня 1979 года па дамоўленасці з кіраўніком краіны Х.Амінам і з мэтай аказання падтрымкі ўраду НДПА ў Афганістан былі [[Афганская вайна (1979—1989)|ўведзены савецкія войскі]]. Амін выказаў прадзяку савецкаму кіраўніцтву. 27 снежня 1979 года савецкія спецгрупы штурма захапілі ўрадавую рэзідэнцыю ў Кабуле і забілі Аміна. Падчас бою загінулі больш як 200 афганскіх салдат і афіцэраў, два малалетнія сыны Аміна і чатырнаццаць савецкіх вайскоўцаў. Савецкія войскі знаходзіліся ў Афганістане да 1989 года.
25 снежня 1979 года па дамоўленасці з кіраўніком краіны Х.Амінам і з мэтай аказання падтрымкі ўраду НДПА ў Афганістан былі [[Афганская вайна (1979—1989)|ўведзены савецкія войскі]]. Амін выказаў прадзяку савецкаму кіраўніцтву. 27 снежня 1979 года савецкія спецгрупы штурма захапілі ўрадавую рэзідэнцыю ў Кабуле і забілі Аміна. Падчас бою загінулі больш як 200 афганскіх салдат і афіцэраў, два малалетнія сыны Аміна і чатырнаццаць савецкіх вайскоўцаў. Савецкія войскі знаходзіліся ў Афганістане да 1989 года. Значная частка афганскага народу паднялася на ўзброеную барацьбу з "абмежаваным кантынгентам" вялікага паўночнага суседа і мясцовымі фармаваннямі фактычна марыянетачнага прэзідэнта Наджыбулы, афганскія партызаны сталі вядомыя свету пад імем маджахедаў.

[[File:Inauguration of President Hamid Karzai in December 2004.jpg|thumb|left|Інаугурацыя Хаміда Карзая, снежань 2004]]
Пасля адыходу Саветаў непапулярны і варожы большасці афганцам рэжым [[Махамад Наджыбула|Наджыбулы]] хутка рухнуў, але міру гэта не прынесла. Учорашнія маджахеды развязалі крывавую грамадзянскую вайну, у выніку якой у 1996 уладу захапілі радыкальныя ісламісты з групоўкі "Талібан". Талібы — а кантралявалі яны тры чвэрці краіны — ператварылі Афганістан у таталітарны сярэднявечны халіфат і базу для міжнароднага тэрарызму. Сталіца краіны была перанесена ў населены пуштунамі Кандагар. Жыхары краіны былі пазбаўлены элементарных грамадзянскіх правоў, самыя дробныя адхіленні ад нормаў шарыяту сурова караліся. Акрамя рэпрэсій супраць сваіх грамадзян, талібы праславіліся яшчэ і генацыдам культурным, самым сумна вядомым актам якога стала знішчэнне [[Баміянскія статуі Буды|статуй Буды]] ў Баміяне. У 2001 годзе да Паўночнага Альянсу — адзінай сіле, што супрацьстаяла рэжыму талібаў, — далучыліся заходнія дзяржавы на чале ЗША, абураныя тэрактамі 11 верасня у Нью-Ёрку. На працягу наступнага году талібы былі выбіты з найбуйнейшых гарадоў, і з таго часу Афганістан паступова вяртаецца ў рэчышча нармальнага жыцця. Пачынаючы з 2002 у Афганістан было рэпатрыявана каля 5 мільёнаў чалавек.
Пасля адыходу Саветаў непапулярны і варожы большасці афганцам рэжым [[Махамад Наджыбула|Наджыбулы]] хутка рухнуў, але міру гэта не прынесла. Учорашнія маджахеды развязалі крывавую грамадзянскую вайну, у выніку якой у 1996 уладу захапілі радыкальныя ісламісты з групоўкі "Талібан". Талібы — а кантралявалі яны тры чвэрці краіны — ператварылі Афганістан у таталітарны сярэднявечны халіфат і базу для міжнароднага тэрарызму. Сталіца краіны была перанесена ў населены пуштунамі Кандагар. Жыхары краіны былі пазбаўленыя элементарных грамадзянскіх правоў, самыя дробныя адхіленні ад нормаў шарыяту сурова караліся. Акрамя рэпрэсій супраць сваіх грамадзян, талібы праславіліся яшчэ і генацыдам культурным, самым сумна вядомым актам якога стала знішчэнне [[Баміянскія статуі Буды|статуй Буды]] ў Баміяне. У 2001 годзе да Паўночнага Альянсу — адзінай сіле, што супрацьстаяла рэжыму талібаў, — далучыліся абураныя тэрактамі 11 верасня у Нью-Ёрку заходнія дзяржавы на чале з ЗША. На працягу наступнага году талібы былі выбіты з найбуйнейшых гарадоў, і з таго часу Афганістан паступова вяртаецца ў рэчышча нармальнага жыцця. Пачынаючы з 2002 у Афганістан было рэпатрыявана каля 5 мільёнаў чалавек.

У кастрычніку 2004 года адбыліся прэзідэнцкія выбары, па выніках якіх прэзідэнтам Афганістана стаў [[Хамід Карзай]]. У студзені 2004 быў прыняты Асноўны закон Афганістана, у верасні 2005 года прайшлі выбары ў вышэйшы заканадаўчы орган — двухпалатную Нацыянальную Асамблею (парламент). У 2006 годзе парламент зацвердзіў міністраў у склад дзеючага ўрада, сфарміраванага Хамідам Карзаем пасля яго ўступлення на пасаду кіраўніка ІРА. Чарговыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Афганістане прайшлі ў 2009 і 2010 адпаведна. Карзай быў абраны на другі тэрмін. У 2014 прэзідэнтам стаў Ашраф Гані, а ў снежні таго ж года НАТО фармальна завершыла антытэрарыстычную аперацыю, перадаўшы вайсковыя справы афганскаму ўраду.
[[File:Inauguration of President Hamid Karzai in December 2004.jpg|thumb|Інаугурацыя Хаміда Карзая, снежань 2004]]
У кастрычніку 2004 года адбыліся прэзідэнцкія выбары, па выніках якіх прэзідэнтам Афганістана стаў [[Хамід Карзай]]. У студзені 2004 быў прыняты Асноўны закон Афганістана, у верасні 2005 года прайшлі выбары ў вышэйшы заканадаўчы орган — двухпалатную Нацыянальную Асамблею (парламент). У 2006 годзе парламент зацвердзіў міністраў у склад дзеючага ўрада, сфарміраванага Хамідам Карзаем пасля яго ўступлення на пасаду кіраўніка ІРА. Чарговыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Афганістане прайшлі ў 2009 і 2010 адпаведна. Карзай быў пераабраны на другі тэрмін. У 2014 прэзідэнтам быў абраны Ашраф Гані, а ў снежні таго ж года НАТО фармальна завершыла антытэрарыстычную аперацыю, перадаўшы справы афганскаму ўраду.

Тым не менш, талібы, выцесненыя ў недасяжныя горныя раёны, не склалі зброю. Супроцьстаянне радыкальных мусульман і цэнтральнага ўраду працягваецца дагэтуль, што робіць Афганістан адной з самых небяспечных краін у свеце.

Версія ад 18:31, 26 красавіка 2021

Ісламская Рэспубліка Афганістан
пушту: د افغانستان اسلامي جمهوریت
дары: جمهوری اسلامی افغانستان
Герб Афганістана
Сцяг Афганістана Герб Афганістана
Гімн: «ملی سرود»
Афіцыйныя мовы Пушту, дары
Сталіца Кабул
Найбуйнейшыя гарады Кабул, Кандагар, Мазары-Шарыф, Герат, Джэлалабад
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт Ашраф Гані Ахмадзай
Дзярж. рэлігія Іслам (сунізм)
Плошча
• Усяго
41-я ў свеце
652.864 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2020)
• Перапіс (1979)
Шчыльнасць

38.822.848 чал.
15,5 млн чал.
43,5 чал./км²  (150-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2021)
  • На душу насельніцтва

$83,370 млрд
$2.474  (167-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$21,747 млрд
$695
ІРЧП (2013) 0,511 (нізкі) (169-ы)
Этнахаронім Афганцы
Валюта Афгані (Afs, AFN)
Інтэрнэт-дамены .af, افغانستان.
Код ISO (Alpha-2) AF
Код ISO (Alpha-3) AFG
Код МАК AFG
Тэлефонны код +93
Часавыя паясы UTC+04:30 і Asia/Kabul[d][1]

Афганіста́н (пушту: افغانستان, дары: افغانستان) — дзяржава на Сярэднім Усходзе, у паўночна-заходняй частцы Паўднёвай Азіі на скрыжаванні са шляхамі Азіі Цэнтральнай. Плошча тэрыторыі 652,2 тысяч кв.км. Мяжуе з Туркменістанам, Узбекістанам і Таджыкістанам на поўначы, з Іранам на захадзе, з Кітаем на паўночным усходзе, з Пакістанам на поўдні і паўднёвым усходзе. Працягласць меж складае 5421 км. Выхаду да мора не мае. Персідскі заліў ляжыць на адлегласці 500 км ад яго паўднёва-заходняй мяжы.

Афганістан — горная дзяржава, раўнінныя тут колькі крайняя поўнач ды паўднёвы захад. Клімат умераны і субтрапічны, пераважна горны, таму адрозніваецца вялікай разнастайнасцю. Рэкі належаць да бяссцёкавых басейнаў Амудар'і (поўнач) і Гільменду (паўднёвы захад); а таксама да басейна Індыйскага акіяна (захад). Раслінны і жывёльны свет вельмі разнастайныя, хоць лясоў амаль што не засталося.

Афганістан мае магутны цывілізацыйны падмурак — гісторыя краіны сягае на шмат тысячагоддзяў у мінулае. У рэлігійна-цывілізацыйным ракурсе у ёй можна выдзеліць чатыры самых значыных перыяды: зараастрысцкі, эліністычны, будысцкі, мусульманскі. У ХІХ стагоддзі Афганістан апынуўся на мяжы расійскай і брытанскай сфер інтарэсаў, але сталай калоніяй ніводнай з вялікіх дзяржаў так і не стаў. У 1919 Афганістан канчаткова пазбавіўся замежных уплываў і ператварыўся ў цалкам незалежную манархію. Перыяд з 1989 года стаў самым трагічным у гісторыі краіны і адзначыўся савецкай акупацыяй, міжусобнай вайной, таталітарным фундаменталісцкім рэжымам талібаў.

Унітарная прэзідэнцкая рэспубліка. Два апошніх дзесяцігоддзі спрабуе развівацца ў дэмакратычным рэчышчы. Адміністрацыйна Афганістан дзеліцца на 34 правінцыі і 366 паветаў. Сталіца — г. Кабул. Афганістан з'яўляецца членам Арганізацыі Ісламскага Супрацоўніцтва, рэгіянальнай арганізацыі СААРК (South Asian Association for Regional Cooperation), Руху Недалучэння, Групы 77.

Для насельніцтва Афганістана харатэрныя вельмі высокія тэмпы росту. Шматнацыянальная краіна, у этнічным складзе пераважаюць пуштуны і таджыкі, афіцыйныя мовы — пушту і дары адпаведна. Рэлігія — іслам, пераважна суніцкага кірунку. Буйныя гарады: Кандагар, Мазары-Шарыф, Герат, Джэлалабад.

Найбяднейшая краіна Азіі, адна з найгорш развітых краін свету. У Афганістане адныя з найвышэйшых у свеце ўзроўняў тэрарызму, дзіцячай смяротнасці, беднасці, насельніцтва, што галадае. Індэкс чалавечага развіцця, хоць у 2013-2019 і вырас на 50 тысячных, так і не скрануўся са 169 месца.[2] Грашовая адзінка: афгані, афіцыйны курс трымаецца ў межах 78 афгані за 1 долар ЗША (май 2021).

Нацыянальнае свята адзначаецца 19 жніўня — Дзень аднаўленні незалежнасці (з 1919). Новы год у Афганістане пачынаецца 21 сакавіка. Выходны дзень — пятніца.

Этымалогія

Першая частка назвы — «афган», гэта персідскае слова, што перакладаецца як «маўчанне» ці «бязмоўе»; з цюркскіх моў слова — ауган (афган) перакладаецца як «які пайшоў, які схаваўся». экзонім, або вонкавая назва народа — так сярод цюркаў зваліся ўсе замежныя жыхары. Гэта таксама альтэрнатыўная назва пуштунаў — найбуйнейшай этнічнай групы ў краіне. Сапраўды, тэрыторыя Афганістана цяжкадаступная і зручная для плямёнаў, якія па тых ці іншых прычынах сышлі ці перасяліліся ў горы і захоўвалі сваю незалежнасць ад рознага роду заваёўнікаў Цэнтральнай Азіі. Апошняя частка назвы, суфікс «-істан», узыходзіць да індаеўрапейскага кораня «*stā-» («стаяць») і на персідскай мове азначае «месца, краіна». У сучасным персідскай мове суфікс «-істан» (перс.: ستان) ужываецца для ўтварэння тапонімаў — геаграфічных назваў месцаў пражывання плямёнаў, народаў і розных этнічных груп.

Тэрмін «афганцы» у якасці назвы народа, выкарыстоўваецца, па меншай меры, пачынаючы з ісламскага перыяду. На думку шэрагу навукоўцаў, слова «афганскі» з’яўляецца ўпершыню ў гісторыі ў 982 годзе; тады пад ім разумеліся афганцы розных плямёнаў, якія жылі на заходняй мяжы гор ўздоўж ракі Інд[3].

Мараканскі падарожнік Ібн Батута, які наведаў Кабул ў 1333 годзе піша:

" Мы падарожнічалі па Кабуле, раней вялізным горадзе, на месцы якога ў цяперашні час пражывае племя персаў, якія называюць сябе афганцамі
Nancy Hatch Dupree - The Story of Kabul (Mongols)
"

У «Энцыклапедыі іраніке»[4] сказана:

З этналагічнага пункту гледжання, «афганскі» — тэрмін, якім на персідскай мове Афганістана называюцца пуштунаў. Гэты тэрмін распаўсюджваюцца ўсё больш і за межамі Афганістана, паколькі пуштунский племянны саюз на сённяшні дзень з’яўляецца найбольш значным у гэтай краіне, колькасна і палітычна

Акрамя таго, яна тлумачыць:

Пад назвай «Avagānā», гэтая этнічная група ўпершыню згадваецца індыйскім астраномам Varāha Mihira ў пачатку VI-га стагоддзя нашай эры ў яго працы «Brihat-samhita».

Гэтая інфармацыя падмацоўваецца і традыцыйнай пуштунскай літаратурай, напрыклад, у працах паэта XVII-га стагоддзя Хушаль-хана Хатака[5], які пісаў па-пуштунску:

" Арабы ведаюць гэта, і ведаюць рымляне: афганцы — гэта пуштуны, пуштуны — гэта афганцы! "

Тэрмін «Афганістан» згадаў у сваіх успамінах імператар Бабур ў XVI стагоддзі: у той час гэта слова азначала зямлі на поўдзень ад Кабула, дзе ў асноўным і пражываюць пуштуныref>«Transactions of the year 908» by Zāhir ud-Dīn Mohammad Bābur in Bāburnāma, translated by John Leyden, Oxford University Press: 1921.</ref>.

Таксама сэр Монсцюарт Элфінстан, які ўзначаліў брытанскую дыпламатычную місію ў Афганістане ў 1808 годзе, у сваёй кнізе «Account of the Kingdom of Cabul and its Dependencies in Persia and India» пісаў, што самі афганцы вераць у тое, што яны з’яўляюцца нашчадкамі яўрэйскага роду, які бярэ свой пачатак ад трэцяга сына Іосіфа Афгана. Зрэшты, там жа Элфінстан піша аб непацверджанасці.

Да XIX стагоддзя назва выкарыстоўвалася толькі для традыцыйных зямель пуштунаў, у той час як усё дзяржава ў цэлым, была вядома як Кабульскае каралеўства[6]. У іншых частках краіны ў пэўныя перыяды гісторыі існавалі незалежныя дзяржавы, такія, як Каралеўства Балхе ў канцы васемнаццатага і ў пачатку дзевятнаццатага стагоддзя[7].

Нарэшце, з пашырэннем і цэнтралізацыяй улады ў краіне, афганскія кіраўнікі прынялі назву «Афганістан» для ўсяго каралеўства. «Афганістан» у якасці назвы ўсяго царства было згадана ў 1857 годзе Фрыдрыхам Энгельсам][8], яно стала афіцыйнай назвай, калі краіна была прызнана сусветнай супольнасцю ў 1919 годзе, пасля атрымання поўнай незалежнасці ад Вялікабрытаніі, і была зацверджана ў якасці такога ў Канстытуцыі Афганістана 1923 года[9].

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Афганістан — унутрыкантынентальная дзяржава. Геаграфічна яго адносяць як да Паўднёвай, гэтак і да Цэнтральнай Азіі, за важнасць географічнага становішча на скрыжаванні шляхоў паэтычна называючы "сэрцам" гэтай часткі свету. Пра тое выдатна сказаў пакістанкі паэт Мухамад Ікбал:

"Азія — цела з вады і зямлі, а сэрца яе ў Афганістане. Разлад у сэрцы — разлад ва ўсёй Азіі, згода на сэрцы — спакой ва ўсёй Азіі."

Даўжыня яго межаў Афганістана складае 5 529 км:

  • Кітай — 76км
  • Іран — 936 км
  • Пакістан — 2 430 км
  • Таджыкістан — 1 206 км
  • Туркменістан — 744 км
  • Узбекістан — 137 км.

Розніца ў часе: паміж Мінскам і Кабулам складае 2:30 у зімовы час і 1:30 хвілін у летні час (напрыклад, калі ў Мінску 12.00, у Кабуле 14:30 у зімовы час).

Прырода

Тапаграфія Афганістана

Афганістан — краіна гор, што займаюць каля яе 4/5 плошчы. З паўночнага ўсходу на паўднёвы захад цягнуцца горы Гіндукуш, з самым высокім пунктам краіны, гарой Нусзаак (7 455 м), якія паступова пераходзяць у Іранскае нагор'е, і далей у паўпустыні Рэгістану, паміж якімі знаходзіцца гара Арарат.

Клімат разнастайны, у гарах тэмпература студзеня складае −15 °C, а ў ліпені рэдка ўзнімаецца вышэй за 0 °C. Лета цяплейшае ў пустынных абшарах на поўдні (вышэй за +22 °C). Ападкі ў гарах большыя за 1 500 мм, у астатняй частцы краіны 400—600 мм, у пустынях 200 мм. Сельскагаспадарчыя землі займаюць каля 12 % плошчы, лясы (у асноўным на паўночным усходзе) толькі каля 3 %.

Гісторыя

Скіфскі пояс, "бактрыйскае золата"

Слядам чалавека на тэрыторыі сучаснага Афганістана сама меней 50 тысяч гадоў. Да аселага ладу жыцця на афганскай зямлі людзі перайшлі каля 9000 тысяч гадоў таму. Паступова тут паўсталі Бактрыйска-Маргіянская (яе паўднёвая ўскраіна), Гільмендская і Індская (паўночная ўскраіна) цывілізацыі. Наступная міграцыя індаарыйцаў прывяла да новага цывілізацыйнага ўздыму, і ў канцы ІІ- першай палове І тыс. да н.э. Афганістан з'яўляўся ўсходняй ускраінай зараастрысцкага свету.

У VI стагоддзі да н.э. рэгіён становіцца правінцыяй персідскай імперыі Ахеменідаў. Праз два стагоддзі сюды прыходзіць Аляксандр Македонскі, і, пабраўшыся шлюбам з бактрыйкай Раксанай, распачынае Кабульскую (фактычна, Індыйскую) кампанію. У спадчыну ад македонцаў застаеецца Грэка-Бактрыйскае царства — усходні фарпост элінізму. Заваёвы Маур'яў прывялі да пранікнення ў рэгіён будызму, што паступова ператварыўся ў пануючую рэлігію, і індуізму. На рубяжы тысячагоддзяў тут паўстала Кушанскае царства, у якім на працягу трох стагоддзяў поплеч квітелі будызм, індуізм і хрысціянства.

Блакітная мячэць у Мазары-Шарыфе, XV ст

У VII стагоддзі пачалося пранікненне ісламу з захаду. Апорнымі пунктамі для новай рэлігіі сталі гарады Герат і Зарандж, што кантраляваліся Сасанідамі. Цалкам тэрыторыя Афганістана была ісламізавана паміж ІХ і ХІІ стагоддзямі цягам кіравання дынастый Сафарыдыў, Саманідаў, Газнарыдаў і Гурыдаў. У высокім і познім Сярэднявеччы і на пачатку Новага часу зямля Афганістана часткова ўваходзіла ў склад розных вялікіх дзяржаў: дзяржавы Харэзмшахаў, Дэлійскага султаната, імперыі Цімура, імперыі Вялікіх Маголаў, Сефевідскага Ірана.

Гісторыя Афганістана як згуртавання афганскіх плямёнаў пачынаецца ў 1707 годзе, калі пуштунскі правадыр Мір Вайс-хан Хатакі, заснавальнік дынастыі Хатакі, абвясціў незалежнасць ваколіц Кандагара ад Сефевідаў. Імперыя Хатакі дасягнула найвышэйшага ўздыму ў 1720-х, аднак у 1729-м яе войска было ўшчэнт разбіта, а ўсе заваёвы — страчаны. Першая цэнтралізаваная дзяржава на тэрыторыі сучаснага Афганістана са сталіцай зноў жа ў Кандагары была створана ў 1747 годзе палкаводцам іранскай арміі пуштунам Ахмад-ханам. У 1776 Дурані перанеслі цэнтр сваёй дзяржавы ў Кабул, а горад Пешавар (сучасны Пакістан) стаў зімняй сталіцай.

Брытанцы ўваходзяць у Кандагар, 1840

Далейшае развіццё падзей адбывалася на фоне разгорнутай у XIX стагоддзі барацьбы Англіі і Францыі за ўплыў у зоне Персідскага заліва, руху Расіі на поўдзень, захопу сікхамі Панджаба і Сінда. У 1823 быў захоплены сікхамі Пешавар. Сам жа Афганістан стаў буфернай зонай паміж Брытанскай Індыяй і Расійскім Туркестанам у геапалітычным суперніцтве, што атрымала назву "Вялікая гульня". Адной з галоўных падзей "Гульні" стаў захоп Афганістана брытанскімі войскамі падчас Першай Афгана-Брытанскай вайны (1839-1842). Аднак нязвыкла суровыя для індыйскіх карпусоў зімы і супраціў мясцовых плямёнаў змусілі падданых каралевы пакінуць непрыветныя горы.

У 1919 годзе ў выніку перавароту да ўлады ў Кабуле прыйшоў эмір Аманула-хан, які аб’яднаў канфліктуючыя групоўкі і ўзяў курс на сацыяльна-палітычныя і эканамічныя рэформы, каб ліквідаваць феадалізм. З 1964 па 1973 гады Афганістан з’яўляўся канстытуцыйнай манархіяй. 17 ліпеня 1973 года ў выніку перавароту, які ўзначальваў Мухамед Дауд, быў зрынуты кароль Махамад Захір Шах і абвешчана Рэспубліка Афганістан.

Маджахеды, 1897

У красавіку 1978 года, пасля так званай «красавіцкай рэвалюцыі», да ўлады прыйшла Народна-дэмакратычная партыя Афганістана (НДПА). Краіна была абвешчана Дэмакратычнай Рэспублікай Афганістан (ДРА). Вышэйшым органам улады стаў Рэвалюцыйны савет, які ўзначаліў Нур Мухамед Таракі. Дзеючая на той момант Канстытуцыя ад 14 лютага 1977 года была адменена. 16 верасня 1979 года Таракі быў адхілены ад улады яго найбліжэйшым паплечнікам Хафізулой Амінам, які перад гэтым займаў пасаду Прэм’ер-міністра і Міністра Абароны Афганістана. Нягледзячы на просьбы кіраўніцтва СССР і асабіста Генеральнага сакратара ЦК КПСС Леаніда Брэжнева, 9 кастрычніка 1979 года таракі быў забіты па загадзе Аміна (задушылі падушкамі).

25 снежня 1979 года па дамоўленасці з кіраўніком краіны Х.Амінам і з мэтай аказання падтрымкі ўраду НДПА ў Афганістан былі ўведзены савецкія войскі. Амін выказаў прадзяку савецкаму кіраўніцтву. 27 снежня 1979 года савецкія спецгрупы штурма захапілі ўрадавую рэзідэнцыю ў Кабуле і забілі Аміна. Падчас бою загінулі больш як 200 афганскіх салдат і афіцэраў, два малалетнія сыны Аміна і чатырнаццаць савецкіх вайскоўцаў. Савецкія войскі знаходзіліся ў Афганістане да 1989 года. Значная частка афганскага народу паднялася на ўзброеную барацьбу з "абмежаваным кантынгентам" вялікага паўночнага суседа і мясцовымі фармаваннямі фактычна марыянетачнага прэзідэнта Наджыбулы, афганскія партызаны сталі вядомыя свету пад імем маджахедаў.

Інаугурацыя Хаміда Карзая, снежань 2004

Пасля адыходу Саветаў непапулярны і варожы большасці афганцам рэжым Наджыбулы хутка рухнуў, але міру гэта не прынесла. Учорашнія маджахеды развязалі крывавую грамадзянскую вайну, у выніку якой у 1996 уладу захапілі радыкальныя ісламісты з групоўкі "Талібан". Талібы — а кантралявалі яны тры чвэрці краіны — ператварылі Афганістан у таталітарны сярэднявечны халіфат і базу для міжнароднага тэрарызму. Сталіца краіны была перанесена ў населены пуштунамі Кандагар. Жыхары краіны былі пазбаўленыя элементарных грамадзянскіх правоў, самыя дробныя адхіленні ад нормаў шарыяту сурова караліся. Акрамя рэпрэсій супраць сваіх грамадзян, талібы праславіліся яшчэ і генацыдам культурным, самым сумна вядомым актам якога стала знішчэнне статуй Буды ў Баміяне. У 2001 годзе да Паўночнага Альянсу — адзінай сіле, што супрацьстаяла рэжыму талібаў, — далучыліся абураныя тэрактамі 11 верасня у Нью-Ёрку заходнія дзяржавы на чале з ЗША. На працягу наступнага году талібы былі выбіты з найбуйнейшых гарадоў, і з таго часу Афганістан паступова вяртаецца ў рэчышча нармальнага жыцця. Пачынаючы з 2002 у Афганістан было рэпатрыявана каля 5 мільёнаў чалавек.

У кастрычніку 2004 года адбыліся прэзідэнцкія выбары, па выніках якіх прэзідэнтам Афганістана стаў Хамід Карзай. У студзені 2004 быў прыняты Асноўны закон Афганістана, у верасні 2005 года прайшлі выбары ў вышэйшы заканадаўчы орган — двухпалатную Нацыянальную Асамблею (парламент). У 2006 годзе парламент зацвердзіў міністраў у склад дзеючага ўрада, сфарміраванага Хамідам Карзаем пасля яго ўступлення на пасаду кіраўніка ІРА. Чарговыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Афганістане прайшлі ў 2009 і 2010 адпаведна. Карзай быў абраны на другі тэрмін. У 2014 прэзідэнтам стаў Ашраф Гані, а ў снежні таго ж года НАТО фармальна завершыла антытэрарыстычную аперацыю, перадаўшы вайсковыя справы афганскаму ўраду.

Тым не менш, талібы, выцесненыя ў недасяжныя горныя раёны, не склалі зброю. Супроцьстаянне радыкальных мусульман і цэнтральнага ўраду працягваецца дагэтуль, што робіць Афганістан адной з самых небяспечных краін у свеце.

Дзяржаўны лад

Юрыдычныя асновы палітычнага працэсу, які праходзіць ў краіне былі закладзеныя ў рашэннях Бонскай і Лонданскай міжнародных канферэнцый па Афганістане (снежань 2001 і студзень 2006 адпаведна) і шэрагу рэзалюцый СБ ААН, прынятых пасля звяржэння радыкальна-фундаменталісцкага рэжыму талібаў у выніку ваеннай аперацыі антытэрарыстычнай кааліцыі на чале з ЗША.

Сённяшні Афганістан — прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Афганістан — Ашрам Гані (з 2014).

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Афганістана судовая ўлада ў краіне прадстаўленая Вярхоўным судом, апеляцыйнымі судамі і судамі першай інстанцыі.

Адміністрацыйны падзел

Афганістан адміністрацыйна дзеліцца на 34 правінцыі. Яны дзеляцца на 398 раёнаў.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва складае прыблізна38 мільёнаў чалавек. За пачатак ХХІ стагоддзя яна павялічылася ўдвая, у тым ліку за кошт рэпатрыяцыі пяці мільнёнаў афганскіх бежанцаў. Хуткасць росту насельніцтва адна з самых высокіх у свеце: 2,97 % у 2002 годзе і найважнейшым складнікам з'яўляецца вельмі высокая нараджальнасць (36 чалавек на 100 у 2021 годзе)[10]. Смяротнасць, дарэчы, таксама немалая (12,5 чал. на 1000), хоць і добра скарацілася ад талібскіх часоў.

Пражывае больш 20 народнасцяў (пуштуны, таджыкі, узбекі, хазарэйцы, туркмены, кызылбашы і інш). Самая шматлікая этнічная група — пуштуны (прыблізна 44 % насельніцтва).

Асноўныя гарады: Кабул, Герат, Кандагар, Мазары-Шарыф. Сярэдняя працягласць жыцця: 42,46 гады. 23 % насельніцтва жыве ніжэй узроўня беднаты.

Нацыянальны склад насельніцтва (1996):

Рэлігія

99 % насельніцтва мусульмане: дакладней 74-89 % суніты і 9-25 % шыіты. Прыкладна ад 30 000 да 150 000 індусаў і сікхаў жывуць у розных гарадах, але большая частка ў Джалалабадзе, Кабуле і Кандагары. Існуе некаторая колькасць іудзеяў, большасць з якіх пакінула краіну ў 1979 пасля Савецкай агрэсіі.

Эканоміка

Афганістан мае буйныя запасы медзі, прыроднага газу, золата, берылію, змарагдаў, каменнага вугля і солі.

Асноўны від транспарта — аўтамабільны.

Традыцыйныя тавары экспарту: сухафрукты, бавоўна, дываны, каракуль. Асноўны імпарт: прамысловае абсталяванне, бытавая тэхніка, транспартныя сродкі, нафтапрадукты, харчаванне.

Адметная рыса эканомікі апошніх гадоў — павелічэнне ценявога сектара (вытворчасць наркатычных сродкаў). Галоўнай крыніцай прыбыткаў для значнай часткі насельніцтва (не залучанай у наркавытворчасць) краіны застаецца сельская гаспадарка.

Нацыянальная эканоміка Афганістана практычна поўнасцю залежыць ад замежнай дапамогі, таму галоўным напрамкам знешнеэканамічнай дзейнасці Кабульскай адміністрацыі з’яўляецца прыцягненне ў эканоміку краіны міжнародных інвестыцый, фінансавай і эканамічнай дапамогі, якая здзяйсняецца па каналах ААН, прамымі фінансавымі ўнёскамі ў бюджэт, а таксама вялікім лікам замежных няўрадавых арганізацый. Найбуйнейшымі донарамі з’яўляюцца ЗША, Японія, Еўрасаюз, Германія, Сусветны Банк, Азіяцкі банк развіцця, іншыя краіны і міжнародныя арганізацыі.

Афганскім кіраўніцтвам гарантуецца бяспека прадпрымальніцтва, заахвочванне, абарона і гарантыя прыватных інвестыцый, а таксама недатыкальнасць уласнасці.

Вытворчасць наркотыкаў

У канцы жніўня 2008 года Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці (UNODC) апублікавала свой штогадовы даклад аб вытворчасці опіумнага маку ў Афганістане, у якім сцвярджаецца: «Яшчэ ні адна краіна ў свеце, акрамя Кітая сярэдзіны XIX стагоддзя, не рабіла столькі наркотыкаў, колькі сучасны Афганістан». Пасля ўварвання войскаў ЗША і НАТА вытворчасць наркотыкаў павялічылася ў некалькі разоў, (цытата — вытворчасць наркотыкаў падвойваецца практычна кожны год)[11]. У прыватнасці — вытворчасць наркотыкаў павялічылася ў ходзе афганскай вайны пад эгідай НАТА ў 40[12] раз (з 2001 па 2014), паводле іншых дадзеных з 2001 па 2008 год вытворчасць апіятаў і гераіну ў Афганістане вырасла ў 2-2,5 раза[13]. Сёння Расія і краіны ЕС з’яўляюцца галоўнымі ахвярамі гераіну, які паступае з Афганістана[14]. Адзначаюць, што бурны рост спажывання наркотыкаў у Расіі ў апошнія дзесяць гадоў адбыўся менавіта за кошт наркатрафіку з Афганістана[14]

Паводле дадзеных UNODC, у Афганістане вырабляецца ўжо больш за 90 % опіума, які паступае на сусветны рынак. Плошча опіумных плантацый складае 193 тыс. га. Даходы афганскіх «наркабаронаў» ў 2007 годзе перавысілі 3 млрд долараў, што, паводле розных ацэнках, складае ад 10 % да 15 % афіцыйнага ВУП Афганістана. Плошча пасеваў опіумнага маку ў Афганістане зараз пераўзыходзіць плантацыі кокі ў Калумбіі, Перу і Балівіі, разам узятых. У 2006 годзе ў краіне было выраблена 6100 тон опіуму, а ў 2007 — рэкордны ўраджай у 8000 тон[15].

Пры гэтым, на поўначы і ў цэнтры, якія кантралююцца ўрадам Хаміда Карзая, вырабляецца толькі 20 % афганскага опіуюмнага маку, а астатняя доля — у паўднёвых правінцыях на мяжы з Пакістанам — зоне дзеянняў войскаў НАТА і талібаў. Галоўны цэнтр вытворчасці наркотыкаў — правінцыя Гільменд, аплот руху Талібан[16], дзе плошча пасадак склала 103 тыс. га[17] [18].

Афганістан афіцыйна знаходзіцца пад патранатам Міжнародных сіл садзейнічання бяспекі ў Афганістане (ISAF) (якому ЗША перадалі гэтую адказнасць пасля афіцыйнага завяршэння ваенных аперацый), але міжнародныя сілы так і не змаглі ўзяць пад кантроль усю тэрыторыю Афганістана, абмяжоўваючы свой рэальны ўплыў у асноўным Кабулам і наваколлем. Паводле дадзеных ААН, каля 90 % наркотыкаў, якія паступаюць у Еўропу, маюць афганскае паходжанне. ISAF, са свайго боку, на словах заяўляе, што яго войскі праводзяць у Афганістане аперацыю па падтрыманні міру і гатовыя дапамагаць афганскаму ўраду ў вырашэнні наркапраблемы, але гэта перш за ўсё і ў асноўным яго ўласная задача.

Вырошчванне маку часцяком з’яўляецца адзінай крыніцай даходаў для афганскіх сялян[19].

Афганістан — самы буйны ў свеце вытворца опіума; вырошчванне маку скарацілася на 22 % і 157000 гектараў ў 2008 годзе, але застаецца на гістарычна высокім узроўні; неспрыяльныя ўмовы для вырошчвання ў 2008 годзе знізілі колькасць сабранага ўраджаю да 5500 тон, на 31 % у параўнанні з 2007 годам. Калі б увесь ураджай быў перапрацаваны, атрымалася б каля 648 тон чыстага гераіну. Талібан і іншыя антыўрадавыя групоўкі ўдзельнічаюць непасрэдна ў вытворчасці опіуму і атрымліваюць прыбытак ад гандлю ім. Опіум з’яўляецца ключавой крыніцай даходаў Талібану ў Афганістане[20]. У 2008 годзе даход Талібану ад продажу наркотыкаў склаў 470 мiльёнаў долараў[20]. Паўсюдная карупцыя і нестабільнасць у дзяржаве перашкаджаюць мерам па барацьбе з наркотыкамі. Большая частка гераіну, які рэалізуецца ў Еўропе і Усходняй Азіі, праведзена з афганскага опіуму[21].

Дырэктар казахстанскай кансалтынгавай арганізацыі «Група ацэнкі рызык» Дасым Сатпаеў сцвярджае, што наркотыкі вырабляюць афганскія групы, апазіцыйныя руху Талібан. Падтрымліваючы іх, НАТА заплюшчвае вочы на іх наркатычную дзейнасць[22]. Майкл Бернстам, прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта, мае меркаванне што Талібан «забараняў наркотыкі і жорстка караў», ажыццяўляючы рэпрэсіі супраць вытворцаў наркотыкаў. Ён абвінаваціў НАТА ў «гуманітарным плане» да насельніцтва, якое вырабляе наркотыкі[22].

Кіраўнік ФСКН Расіі Віктар Іваноў на канферэнцыі ў Маскве заявіў аб катастрафічным росце вытворчасці гераіну, павелічэнні пасяўных плошчаў опіумнага маку ў 30 разоў, што сведчыць аб неплацежаздольнасці бягучай палітыкі міжнароднай супольнасці ў дадзеным рэгіёне[23].

Узброеныя сілы

Узброеныя сілы находзяцца ў стадыі фарміравання, уключаюць у сябе Афганскую Нацыянальную Армію (АНА) і Афганскую Нацыянальную Паліцыю (АНП). Лікавы склад АНА — 50 тыс. чалавек, АПН — 62 тыс. чалавек.

Зноскі

  1. а б в https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
  2. http://hdr.undp.org/sites/default/files/hdr2020.pdf
  3. Morgenstierne, G. (1999). "AFGHĀN". Encyclopaedia of Islam (CD-ROM Edition v. 1.0 ed.). Leiden, The Netherlands: Koninklijke Brill NV.
  4. «Afghan» (with ref. to «Afghanistan: iv. Ethnography») by Ch. M. Kieffer, Encyclopaedia Iranica Online Edition 2006.
  5. «Afghan Poetry Of The 17th Century: Selections from the Poems of Khushal Khan Khattak», extract from «Passion of the Afghan» by Khushal Khan Khattak; translated by C. Biddulph, London, 1890
  6. Elphinstone, M., «Account of the Kingdom of Cabul and its Dependencies in Persia and India», London 1815; published by Longman, Hurst, Rees, Orme & Brown
  7. E. Bowen, «A New & Accurate Map of Persia» in A Complete System Of Geography, Printed for W. Innys, R. Ware [etc.], London 1747
  8. MECW Volume 18, p. 40; The New American Cyclopaedia — Vol. I, 1858
  9. Afghanistan’s Constitution of 1923 under King Amanullah Khan (English translation).
  10. https://www.cia.gov/the-world-factbook/countries/afghanistan/#people-and-society
  11. «производство наркотиков удваивается практически каждый год» — интервью посла Узбекистана в России Бахтияра Исламова ИА REGNUM
  12. Neue Solidarität: Для спасения планеты Западу нужна дружба с Россией — Новости Политики — Новости Mail.Ru
  13. НАРКОТИКИ.РУ | О наркоситуации в Российской Федерации: новые вызовы и угрозы
  14. а б РФ и ЕС должны «перекрыть кран» афганским наркотикам, заявляет эксперт
  15. Афганистан.ру — в Афганистане за 2007 год собран рекордный урожай опиума
  16. Американцы идут к талибам с мечом (Коммерсантъ, 3 июля 2009)
  17. Александр Ъ-Габуев. Мак всему голова// Афганистан продолжает наращивать производство опиума (руск.). Газета «Коммерсантъ» № 155 (3731) (29 августа 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 25 чэрвеня 2009.
  18. ООН: В 2007 г. Афганистан произвел 93 % всего опиума в мире (руск.). РБК (28 августа 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 25 чэрвеня 2009.
  19. Георгий Зотов. Афганская доза России (руск.). Аргументы и факты № 35 (1348 (30 августа 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 25 чэрвеня 2009.
  20. а б «Талибан» готовит захват мирового рынка наркотиков
  21. WorldFactbook. Afghanistan(нявызн.). WorldFactbook (10 сентября 2009). Праверана 10 верасня 2009.
  22. а б Как остановить поток наркотиков из Афганистана?
  23. Взрывной рост наркопроизводства в Афганистане

Спасылкі