Свята-Стэфанаўская царква (Слуцк): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). з дапамогай AWB
дзеля пераносу файла
 
Радок 40: Радок 40:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
[[Файл:Słucak, Trajčanskaja, Stefanaŭskaja. Слуцак, Трайчанская, Стэфанаўская (XIX).jpg|250px|міні|злева|Вуліца Трайчанская. Царква Святога Стэфана або Трайчанская могілкавая царква]]
[[Файл:Słucak, Trajčanskaja, Stefanaŭskaja. Слуцак, Трайчанская, Стэфанаўская (1800-50).jpg|250px|міні|злева|Вуліца Трайчанская. Царква Святога Стэфана або Трайчанская могілкавая царква]]


Дакладны час з’яўлення царквы святога першапакутніка архідыякана Стэфана невядомы. У дакументах звесткі пра яе сустракаюцца з другой паловы [[XVII стагоддзе|XVII стагоддзя]], адна з найранейшых згадак датавана 1657 годам. У 1661 годзе яна згадваецца як збяднелая і перададзеная пад апеку Спаскага брацтва. Пры царкве ў тыя часы меўся шпіталь для ўтрымання хворых і ўбогіх, які захоўваўся і пазней.
Дакладны час з’яўлення царквы святога першапакутніка архідыякана Стэфана невядомы. У дакументах звесткі пра яе сустракаюцца з другой паловы [[XVII стагоддзе|XVII стагоддзя]], адна з найранейшых згадак датавана 1657 годам. У 1661 годзе яна згадваецца як збяднелая і перададзеная пад апеку Спаскага брацтва. Пры царкве ў тыя часы меўся шпіталь для ўтрымання хворых і ўбогіх, які захоўваўся і пазней.

Актуальная версія на 13:14, 27 красавіка 2021

Славутасць
Свята-Стэфанаўская царква
53°00′21″ пн. ш. 27°32′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Слуцк
Канфесія Праваслаўе
Першае згадванне XVII стагоддзе
Дата скасавання 1950-я
Стан страчана
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Стэфанаўская царква — колішні драўляны праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Трайчанская. Царква Святога Стэфана або Трайчанская могілкавая царква

Дакладны час з’яўлення царквы святога першапакутніка архідыякана Стэфана невядомы. У дакументах звесткі пра яе сустракаюцца з другой паловы XVII стагоддзя, адна з найранейшых згадак датавана 1657 годам. У 1661 годзе яна згадваецца як збяднелая і перададзеная пад апеку Спаскага брацтва. Пры царкве ў тыя часы меўся шпіталь для ўтрымання хворых і ўбогіх, які захоўваўся і пазней.

Размяшчаўся царкоўны пляц у прадмесці Трайчаны, па правым боку Трайчанскай вуліцы перад Трайчанскім ручаём. На плане Слуцка канца XVIII стагоддзя царква паказана алтарнай часткай да вуліцы (на паўднёвы ўсход), правей ад яе знаходзілася квадратная ў плане званіца.

У пачатку XIX стагоддзя царква свайго прыхода ўжо не мела. Калі наладзілася дзейнасць заснаванай пры Троіцкім манастыры духоўнай семінарыі, была пераведзена ў падпарадкаванне гэтай навучальнай установе. У якасці семінарскай дзейнічала да 1840 года.

Іканастас

Пасля таго, як духоўную семінарыю са Слуцка перавялі ў Мінск, царкву перанеслі далей ад горада, за манастыр, на Трайчанскія могілкі. З гэтага часу Стэфанаўская царква вядома як могілкавая трайчанская, прыпісаная да гарадской Уваскрэсенскай царквы.

У 1932 годзе Стэфанаўская царква была закрыта, яе пачалі разбураць. У паўразбураным стане заставалася да пачатку 1950-х гадоў, потым яе разабралі[1].

Абраз «Узнясенне»[правіць | правіць зыходнік]

Абраз «Узнясенне»

Ікона Узнясення Хрыстова са Стэфанаўскай царквы да вайны знаходзілася ў зборах Беларускага дзяржаўнага музея ў Мінску. Была вывезена з тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Пасля вайны перададзена на захаванне ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1954 годзе перададзена ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР[2].

Зноскі

  1. Игорь Титковский.. Стэфанаўская царква. Наследие Слуцкого края (3 красавіка 2018).
  2. Абраз «Узнясенне»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн.1, Мн. 2000.