Насельніцтва Афганістана: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Афганістан — шматнацыянальная краіна, у этнічным складзе пераважаюць пуштуны і таджык...'
 
Радок 13: Радок 13:


== Канфесійны склад ==
== Канфесійны склад ==
[[File:Nomads in Badghis Province.jpg|thumb|Лад жыцця афганскіх качэўнікаў не змяніўся за тысячы гадоў]]
Афганістан з’яўляецца монаканфесійнай краінай: 99 % вернікаў (а вераць тут амаль усе) — гэта [[іслам|мусульмане]]. Усе асноўныя этнічныя групы прытрымліваюцца [[сунізм|суніцкага]] ісламу, хазарэйцы — [[шыізм|шыіты]]. Увогуле дадзеныя аб колькасці шыітаў моцна розняцца і вар'ююцца ад 9 да 25 % насельніцтва. Ад 30 000 да 150 000 [[індуізм|індусаў]] і [[сікхізм|сікхаў]] жывуць у розных гарадах, але большая частка ў [[Джалалабад]]зе, [[Кабул]]е і [[Кандагар]]ы. Раней у Афганістане жылі [[іўдаізм|іўдзеі]], большасць з якіх пакінула краіну ў 1979 годзе пасля [[Афгана-Савецкая вайна|Савецкай агрэсіі]]. Але прынамсі адзін габрэй на сённяшні дзень у Афганістане маецца: яго імя Заблон Сімінтатаў і працуе ён вартаўніком у гэткай жа самотнай герацкай сінагозе. Колькасць хрысціян складае ад 500 да 8000 чалавек, яны церпяць пераслед і не маюць ніводнага дзеючага храма.
Афганістан з’яўляецца монаканфесійнай краінай: 99 % вернікаў (а вераць тут амаль усе) — гэта [[іслам|мусульмане]]. Усе асноўныя этнічныя групы прытрымліваюцца [[сунізм|суніцкага]] ісламу, хазарэйцы — [[шыізм|шыіты]]. Увогуле дадзеныя аб колькасці шыітаў моцна розняцца і вар'ююцца ад 9 да 25 % насельніцтва. Ад 30 000 да 150 000 [[індуізм|індусаў]] і [[сікхізм|сікхаў]] жывуць у розных гарадах, але большая частка ў [[Джалалабад]]зе, [[Кабул]]е і [[Кандагар]]ы. Раней у Афганістане жылі [[іўдаізм|іўдзеі]], большасць з якіх пакінула краіну ў 1979 годзе пасля [[Афгана-Савецкая вайна|Савецкай агрэсіі]]. Але прынамсі адзін габрэй на сённяшні дзень у Афганістане маецца: яго імя Заблон Сімінтатаў і працуе ён вартаўніком у гэткай жа самотнай герацкай сінагозе. Колькасць хрысціян складае ад 500 да 8000 чалавек, яны церпяць пераслед і не маюць ніводнага дзеючага храма.



== Рассяленне ==
== Рассяленне ==

Версія ад 20:45, 28 красавіка 2021

Афганістан — шматнацыянальная краіна, у этнічным складзе пераважаюць пуштуны і таджыкі, афіцыйныя мовы — пушту і дары адпаведна. 99 % насельніцтва вызнаюць іслам: дакладней 74-89 % суніты і 9-25 % шыіты. Для насельніцтва Афганістана характэрныя вельмі высокія тэмпы росту. Тры чвэрці афганцаў жывуць у сельскай мясцовасці. Буйныя гарады: Кабул, Кандагар, Мазары-Шарыф, Герат, Джэлалабад

Дэмаграфія

Полава-ўзроставая піраміда. Насельніцтва Афганістана імкліва расце.

Колькасць насельніцтва Афганістана паводле экспертных ацэнак ААН складае прыблізна 38 мільёнаў чалавек. А вось паводле афганскай статыстыкі, на тэрыторыі краіны пражывае блізу 33 млн чалавек — падлічыць людзей у горнай, падзеленай міжусобіцай краіне, няпроста. У любым разе за пачатак ХХІ стагоддзя насельніцтва Афганістана павялічылася ўдвая, у тым ліку за кошт рэпатрыяцыі пяці мільнёнаў афганскіх бежанцаў, што дадалі дэмаграфічнаму выбуху яшчэ большай сілы. Хуткасць росту насельніцтва тцт найвялікшая па-за межамі Афрыкі і адна з самых высокіх у свеце. За першыя дзесяцігоддзі XXI стагоддзя яна скарацілася, у параўнанні з падзеннем у суседзяў па Азіі, зусім нязначна: ад 2,97 % у 2002 годзе да 2,35 % у 2021 [1]. Найважнейшым складнікам прыросту з’яўляецца вельмі высокая нараджальнасць (36 чалавек на 1000 у 2021 годзе)[2]. Смяротнасць таксама немалая (12,5 чал. на 1000), хоць і добра скарацілася ад талібскіх часоў, дзякуючы развіццю медыцыны. Насельніцтва краіны вельмі маладое: сёння сярэдняму афганцу каля 20 гадоў, а доля дзяцей і падлеткаў складае 40 %. Сярэдняя працягласць жыцця, што пры талібах была роўнай 42 гадам (адна з самых нізкіх у свеце), вырасла да 52 гадоў, але застаецца адной з самых нізкіх у свеце.

Афганскія бежанцы

Трэба адзначыць, што каля 3-х мільёнаў афганцаў дагэтуль туляюцца ў лагерах для бежанцаў у суседніх Пакістане і Іране, а шмат хто паспеў там нарадзіцца і вырасці. На працягу 1980-х — 2010-х Афганістан застаецца «найбуйнейшым пастаўшчыком» выгнаннікаў на дарогі свету.

Нацыянальны склад

Маленькія пуштункі ў школцы, правінцыя Газні

У Афганістане пражывае больш за 20 народнасцей (пуштуны, таджыкі, узбекі, хазарэйцы, туркмены, кызылбашы і інш). Самая шматлікая этнічная група — пуштуны, прыблізна 48 % насельніцтва. Таджыкаў каля 22 %, узбекаў каля 9 %, блізу 7 насельніцтва складаюць хазарэйцы. Маецца яшчэ дзясяць значных нацыянальных меншасцяў, чые імёны пералічваюцца ў тэксце нацыянальнага гімна. Пуштунская большасць размаўляе на пушту, але гістарычна склалася, што функцыі лінгва франка выконвае дары — мова афганскіх таджыкаў і (у дыялектным выглядзе) хазарэйцаў, практычна ідэнтычная персідскай і таджыцкай мовам. Дары валодае 77 % насельніцтва, і білінгвізм у Афганістане —— звычайная справа. Статус рэгіянальных маюць узбекская, туркменская, белуджская і некаторыя іншыя мовы. З замежных моваў найбольш пашыраны веды хіндзі і урду (дзякуючы вяртанню мігрантаў з Пакістана і папулярнасці балівудскіх фільмаў), а таксама англійскай і рускай моваў, апошняя выкладалася ў школах у 1980-х.

Канфесійны склад

Афганістан з’яўляецца монаканфесійнай краінай: 99 % вернікаў (а вераць тут амаль усе) — гэта мусульмане. Усе асноўныя этнічныя групы прытрымліваюцца суніцкага ісламу, хазарэйцы — шыіты. Увогуле дадзеныя аб колькасці шыітаў моцна розняцца і вар'ююцца ад 9 да 25 % насельніцтва. Ад 30 000 да 150 000 індусаў і сікхаў жывуць у розных гарадах, але большая частка ў Джалалабадзе, Кабуле і Кандагары. Раней у Афганістане жылі іўдзеі, большасць з якіх пакінула краіну ў 1979 годзе пасля Савецкай агрэсіі. Але прынамсі адзін габрэй на сённяшні дзень у Афганістане маецца: яго імя Заблон Сімінтатаў і працуе ён вартаўніком у гэткай жа самотнай герацкай сінагозе. Колькасць хрысціян складае ад 500 да 8000 чалавек, яны церпяць пераслед і не маюць ніводнага дзеючага храма.

Рассяленне

Лад жыцця афганскіх качэўнікаў не змяніўся за тысячы гадоў

Шчыльнасць насельніцтва перавысіла 50 чалавек на км², што для Паўднёвай Азіі зусім не густа. Доля гарадскога насельніцтва складае каля 26 %, менш у Азіі толькі ў Непале, Камбоджы і на Шры-Ланцы. Астатнія тры чвэрці афганцаў вядуць сельскі лад жыцця, у тым ліку 5 % — качавы! Адзіны горад-мільянер — Кабул (каля 4 млн чалавек); іншыя буйныя гарады: Герат, Кандагар, Мазары-Шарыф, Кундуз, Джалалабад — усе месцяцца ў перадгор'ях цэнтральнага горнага масіву, утвараючы нібыта кальцо.

Зноскі