Доўгі Брод: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзеля пераносу файла
Радок 5: Радок 5:

== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
[[Файл:Miensk, Doŭhi Brod, Vajskovaja. Менск, Доўгі Брод, Вайсковая (1918).jpg|thumb|Царква, 1918 г.]]
[[Файл:Miensk, Doŭhi Brod, Vajskovaja. Менск, Доўгі Брод, Вайсковая (1918) (2).jpg|thumb|Царква, 1918 г.]]
Назва прадмесця паходзіць ад [[брод]]у праз рэчку [[Слепня|Слепню]], што існаваў на старажытным [[Магілёў]]скім шляху. У [[XVIII стагоддзе|XVIII]]—[[XIX стагоддзе|XIX]] стст. у Магілёў пачалі вандраваць па [[Ігумен]]скім гасцінцы, а стары шлях выкарыстоўваўся для праезду ў навакольныя вёскі і сядзібы. Пасля ўзнікнення ў пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] [[урочышча]] Доўгі Брод (цяпер рог вуліц [[Батанічная вуліца (Мінск)|Батанічнай]] і [[Вуліца Казлова (Мінск)|Казлова]]) людзі пачалі сяліцца ўздоўж старой Магілёўскай дарогі. Гэтак утварылася прадмесце і Даўгабродская вуліца<ref>Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 226</ref>.

[[Файл:Miensk, Doŭhi Brod. Менск, Доўгі Брод (1941-44).jpg|thumb|Доўгі Брод, паміж 1941 і 1944 гг.]]
[[Файл:Miensk, Doŭhi Brod. Менск, Доўгі Брод (1941-44).jpg|thumb|Доўгі Брод, паміж 1941 і 1944 гг.]]

Версія ад 13:00, 29 красавіка 2021

Могілкавая царква Аляксандра Неўскага

До́ўгі Брод, Даўгабро́дскае прадмесце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў заходняй частцы горада, на поўдзень ад Вайсковых могілак на старадаўнім Магілёўскім гасцінцы.

На паўднёвым захадзе ад Доўгага Броду размяшчаецца Стромкі (Круты) Бераг, на паўночным захадзе — Залатая Горка, на ўсходзе — Малая Сляпянка, на паўночным ўсходзе — Маляўшчына, на поўдні — Архірэйская Слабодка[1][2].

Гісторыя

Царква, 1918 г.

Назва прадмесця паходзіць ад броду праз рэчку Слепню, што існаваў на старажытным Магілёўскім шляху. У XVIIIXIX стст. у Магілёў пачалі вандраваць па Ігуменскім гасцінцы, а стары шлях выкарыстоўваўся для праезду ў навакольныя вёскі і сядзібы. Пасля ўзнікнення ў пачатку XX ст. урочышча Доўгі Брод (цяпер рог вуліц Батанічнай і Казлова) людзі пачалі сяліцца ўздоўж старой Магілёўскай дарогі. Гэтак утварылася прадмесце і Даўгабродская вуліца[3].

Доўгі Брод, паміж 1941 і 1944 гг.

У пачатку XX ст. Доўгі Брод уваходзіў у трэцюю паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Даўгабродская (цяпер Казлова, частка вуліцы захавала гістарычную назву), 2-я Даўгабродская (часткова Чапаева), Мар’еўская (захавалася часткова), Берасцянская (захавалася часткова), Залатагорская (Чырвоназоркавая), Высокая (часткова Платонава), Цвёрдая (не захавалася) вуліцы[1][4][5].

Старыя адрасы

Сучаснасць

У цяперашні час пра колішняе прадмесце нагадвае Даўгабродская вуліца (у 1967 годзе перайменаваная ў гонар Казлова, аднак у 1987 — паўднёвай частцы вуліцы была вернутая гістарычная назва).

Галерэя

Зноскі

  1. а б «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
  2. «Формирование территории г. Минска (1800—2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 550—551
  3. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 226
  4. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  5. План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  6. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 251—252

Літаратура