Акупацыя Германскага Самоа: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
др added Category:Жнівень 1914 года using HotCat |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
[[Катэгорыя:Акупацыя]] |
[[Катэгорыя:Акупацыя]] |
||
[[Катэгорыя:Гісторыя Самоа]] |
[[Катэгорыя:Гісторыя Самоа]] |
||
[[Катэгорыя:Жнівень 1914 года]] |
Версія ад 14:35, 29 красавіка 2021
Акупацыя Германскага Самоа | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Азіяцка-Ціхаакіянскі тэатр ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны | |||
Дата | 29 жніўня 1914 года | ||
Месца | Германскае Самоа | ||
Вынік | Акупацыя Германскага Самоа новазеландскімі войскамі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Акупа́цыя Герма́нскага Само́а (29 жніўня 1914 года) — эпізод Першай сусветнай вайны, першы ўдзел новазеландскіх сіл у вайне.
Перадгісторыя
7 жніўня 1914 года Брытанскі ўрад праінфармаваў дамініён Новая Зеландыя, што ў інтарэсах Імперыі было б захапіць радыёстанцыю каля Апіі, якую выкарыстала Германская Усходне-Азіяцкая крэйсерская эскадра. Новая Зеландыя прэтэндавала на Германскае Самоа з часоў Седана, і Аляксандр Годлі ў 1913 годзе абмяркоўваў з брытанскімі ваеннымі ўладамі магчымасць яго захопу.
Ход падзей
Атрад колькасцю 1370 чалавек адплыў 15 жніўня. Канвой спыніўся на Фіджы, каб узяць там правадыроў і перакладчыкаў, а таксама дачакацца сустрэчы з лінейным крэйсерам «Аўстралія», крэйсерам «Мэльбурн» і французскім крэйсерам «Манкальм», так як эскартуючыя канвой крэйсеры «Філамел», «Пірамус» і «Псіхе» былі горш, чым маючыяся ў эскадры Шпее браняносныя крэйсеры «Шарнхорст» і «Гнейзенаў». 29 жніўня новазеландскія войскі дэсантаваліся на Апіі. Супраціву не было, і акупацыя была ажыццёўлена мірна. Германскія браняносныя крэйсеры «Шарнхорст» і «Гнейзенаў» з’явіліся ў Апіі 14 верасня, але адышлі без абмену стрэламі.
Пасля эскартавання дэсанту аўстралійскія караблі адплылі ў Порт-Морсбі, каб адканваяваць транспарт «Каноўна» з дэсантам, прызначаным для высадкі ў Германскай Новай Гвінеі.
Вынікі
Акупацыйныя сілы заставаліся на Самоа да 1920 года, калі па пастанове лігі Нацый Новая Зеландыя атрымала мандат катэгорыі «C» на кіраванне Заходнім Самоа.
Крыніцы
- Заморские театры Первой мировой войны. — М.: АСТ, 2003. — ISBN 5-17-018624-X