Пінск: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 96: Радок 96:


<center><gallery caption="Сімволіка [[Пінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|гістарычнай Піншчыны]]" widths="150" heights="150" perrow="4">
<center><gallery caption="Сімволіка [[Пінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|гістарычнай Піншчыны]]" widths="150" heights="150" perrow="4">
Выява:Pinsk, Pahonia. Пінск, Пагоня (1515).jpg|Пячатка князя пінскага Ф. Яраславіча, [[XVI стагоддзе|XVI ст.]]
Выява:Fiodar Pinski, Pahonia. Фёдар Пінскі, Пагоня (1515).jpg|Пячатка князя пінскага Ф. Яраславіча, [[XVI стагоддзе|XVI ст.]]
Выява:Pinsk. Пінск (XVII).png|Пячатка магістрата з [[Герб Пінска|гербам горада]], [[XVII стагоддзе|XVII ст.]]
Выява:Pinsk. Пінск (XVII).png|Пячатка магістрата з [[Герб Пінска|гербам горада]], [[XVII стагоддзе|XVII ст.]]
Выява:Pinsk, Pahonia. Пінск, Пагоня (1674).png|Пячатка Пінскага земскага суда
Выява:Pinsk, Pahonia. Пінск, Пагоня (1674).png|Пячатка Пінскага земскага суда

Версія ад 01:38, 1 мая 2021

Горад
Пінск
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1097
Плошча
50,48[2] км²
Вышыня цэнтра
141 ± 1 м і 139 м
Насельніцтва
  • 124 295 чал. (1 студзеня 2024)[3]
Нацыянальны склад
беларусы — 89,98 %,
рускія — 5,78 %,
украінцы — 2,29 %,
іншыя — 1,95 %[4]
Часавы пояс
Тэлефонны код
165
Паштовыя індэксы
225700, 225710, 225716 і 225745
Аўтамабільны код
1
СААТА
1445000000
Афіцыйны сайт
pinsk.by  (руск.)
Пінск на карце Беларусі ±
Пінск (Беларусь)
Пінск
Пінск (Брэсцкая вобласць)
Пінск

Пінск[5] (трансліт.: Pinsk) — горад абласнога падпарадкавання ў Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Пінскага раёна, каля зліцця рэк Піна і Прыпяць. За 180 км на ўсход ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст—Лунінец. Вузел аўтадарог на Іванава (М10), Івацэвічы і Столін (Р6), Лунінец (Р8). Рачны порт. Пінск называюць сталіцай Палесся, тут знаходзяцца 44 гістарычна-культурныя помнікі, якія ахоўваюцца Рэспублікай Беларусь. Насельніцтва 137 961 чал. (2018)[6].

Назва

Паводле распаўсюджанага меркавання, тапонім «Пінск» утварыўся ад назвы ракі Піна. Тым часам няма адназначнага меркавання аб паходжанні гідроніма: на думку беларускага географа В. Жучкевіча, ён утварыўся ад славянскай асновы «пін», сэнсавае значэнне якой — прыпынак, прыстань, вір у рацэ, гаць[7]. Існуюць таксама і іншыя тэорыі, найбольш пашыраныя з якіх: «Піна» ад «пена», што пляскалася на ўзбярэжжы; «Піна» ад лацінскага «пінус» — «сасна», бо сосны ў вялікай колькасці раслі на берагах рэчкі.

У гістарычных крыніцах таксама згадваецца як Пиньск[8], Пинеск[9].

Гісторыя

У Сярэднявеччы

Першы пісьмовы ўспамін пра Пінск («Пінеск») змяшчаецца ў «Аповесці мінулых часоў» і датуецца 1097[10]. Узнікненне горада ў XI ст. пацвярджаюць археалагічныя звесткі. Да XII ст. ён уваходзіў у склад Тураўскага княства.

У 1174 Пінск стаў сталіцай удзельнага княства. У летапісах згадваюцца князі пінскія: Яраслаў (1183) і Яраполк (1190). На той час горад меў гандлёвыя сувязі з Валынню, Сярэднім Падняпроўем і Паўночным Прычарнамор'ем[10].

У XIII ст. Пінск стаў цэнтрам Пінска-Тураўскай епархіі[11]. Пад 1263 упершыню ўпамінаецца праваслаўны храм пры манастыры ў прадмесці Лешча — рэлігійным і асветніцкім цэнтры Піншчыны.

У пач. XIV ст. Пінскае княства далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Неўзабаве ў самім горадзе збудавалі замак. З 1320 года тут княжыў Нарымунт Гедзімінавіч, які ў 1348 годзе загінуў у бітве з крыжакамі. У 1396 годзе будучы вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч заснаваў у Пінску касцёл францысканцаў[12]. Станам на 1471 год у горадзе валадарыла княгіня Марыя — удава Сямёна Алелькавіча, які вёў свой род ад Гедзіміна. У вялікай колькасці яе дароўных грамат ўтрымліваюцца першыя вядомыя пісьмовыя ўпамінанні вёсак Піншчыны[13].

У 1521 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Пінск сваёй жонцы вялікай княгіні Боне, якая пачала актыўна праводзіць аграрныя пераўтварэнні на Палессі. У 1527 годзе сцены Пінскага замка спынілі апошні набег татар на Літву. З 1539 года горад стаў цэнтрам староства.

У сяр. XVI ст. у Пінску было 27 вуліц і 800 двароў, а таксама магутная сістэма ўмацаванняў[11]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) горад стаў сталіцай павета Берасцейскага ваяводства.

У Рэчы Паспалітай

12 студзеня 1581 кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Пінску Магдэбургскае права (пацвярджалася ў 1589, 1633, 1650, 1785 гадах) і герб: «у чырвоным полі шчыта залаты лук са стралой і нацягнутай цецівой»[14]. Неўзабаве тут збудавалі ратушу.

Пасля заключэння Берасцейскай уніі (1596) утварылася Турава-Пінская грэка-каталіцкая епархія. У 16361675 у горадзе ўзвялі мураваныя езуіцкія касцёл і калегіум[15]. У 1648 на Запарожжы пачалося паўстанне Хмяльніцкага, якое набыла характар рэлігійнай вайны. Хваляванні дайшлі і да Пінска, але іх удзельнікаў разам з казакамі разбіў гетман польны Януш Радзівіл. У сяр. XVII ст. горад быў важным цэнтрам гандлю, тут праходзіў шлях з Балтыі да паўднёвых гарадоў Каралеўства Польскага.

У Трынаццацігадовую вайну (16541667) 5 кастрычніка 1655 маскоўскі ваявода Валконскі заняў Пінск, разрабаваў яго і спаліў разам з навакольнымі слабодамі[16]. Пазней у 16601664 гадах горад неаднаразова трымаў аблогу казацкіх і маскоўскіх загонаў, якія 25 чэрвеня 1660 зноў узялі яго штурмам[11].

У 1705 князь Міхал Вішнявецкі і яго жонка Кацярына заснавалі ў Пінску кляштар бернардзінцаў (праіснаваў да 1832 года). У Вялікую Паўночную вайну ў 1706 кароль Швецыі Карл XII заняў горад, разрабаваў і спаліў яго. Разбурэнні спазнаў і бастыённы замак у прадмесці Каралін, збудаваны спярша для маршалка вялікага і перададзены пазней князям Вішнявецкім. У 1710 у Пінску, Парахонску, Плешчыцах, Марозавічах, Лапаціне, Калбах спыняўся Васіль Тацішчаў — аўтар пяцітомнай «Гісторыі Расійскай», навуковец, дыпламат, асветнік, падарожнік, дзяржаўны дзеяч XVIII стагоддзя. Таго ж года на Піншчыне па загаду цара маскоўскага Пятра I ён зладзіў вытворчасць 30 гармат і 7 суднаў.

У 17291746 пры Пінскім езуіцкім калегіуме працавала друкарня. У 17501782 на паўночна-ўсходняй ускраіне прадмесця Каралін айцы-камуністы збудавалі мураваны касцёл, вядомы цяпер пад тытулам Карла Барамеуша. У 1784 у Пінску спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які прысутнічаў на цырымоніі закладкі Палаца Бутрымовічаў і наведаў таксама вёскі Лапаціна, Горнава і Альбрэхтова. У 1787 пачалася будова мураванага касцёла пры кляштары дамініканцаў. 1 ліпеня 1791 пачала працу Пінская генеральная кангрэгацыя, чыёю мэтай было ўтварэнне аўтакефальнай праваслаўнай царквы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Аднак другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай не дазволілі здзейсніцца гэтым планам[17].

У Расійскай Імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пінск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе з 1795 атрымаў статус павятовага горада Мінскага намесніцтва. У 1804 на землях памешчыка Рыдзеўскага знайшлі вялікі манетны скарб.

У сяр. XIX ст. Пінск стаў буйным цэнтрам гандлю, тут працавалі 2 гарбарні, завод апрацоўкі медзі, піваварня, тытунёвая фабрыка, млын. У 1857 у горадзе адкрылася гімназія, пераўтвораная ў 1878 у рэальнае вучылішча. У 1865 муж і жонка Фляросы заснавалі ў Пінску бальніцу. У 1882 праз горад прайшла паўднёвая лінія Палескіх чыгунак[16]. У 1885 пачалі працаваць суднарамонтны і механічны завод, у 1892 — запалкавая фабрыка «Прагрэс — Вулкан».

У пач. ХХ ст. у Пінску было 5 бальніц, 3 аптэкі, 3 царквы, мужчынскі манастыр, 2 касцёлы, 2 сінагогі, паштова-тэлеграфная кантора, турэмны замак, 22 фабрыкі і заводы з 1100 рабочымі. Станцыя Палескай чыгункі, суднаходства па Прыпяці. Акрамя грузавой прыстані, мелася параходная пасажырская з лініямі Пінск — Кіеў, Пінск — Любяшоў, Пінск — Целяханы. У горадзе працавалі Азова-Данскі камерцыйны банк, рэстарацыя, тэатр, рэальнае вучылішча, жаночая гімназія, 6 прыходскіх школ, 2 пачаткевыя вучэльні, 2 прыватныя гімназіі, 3 прыватныя пачатковыя навучальныя ўстановы, мужчынская духоўнае вучылішча, кнігарні, фатаграфіі, крамы і розныя адміністрацыйныя ўстановы[18]. У сакавіку 1904 у Пінску з'явілася тэлефонная сетка (станам на 1910 яе паслугамі карысталіся 196 абанентаў). У лістападзе 1911 у горадзе пачаліся першыя сеансы кінематографа. У 19121914 тут жыў і працаваў народны паэт Беларусі Якуб Колас.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну 15 верасня 1915 Пінск занялі нямецкія войскі. 4 сакавіка 1918 урад УНР III Устаноўчай граматай ад лістапада 1917 абвясціў горад часткай украінскай дзяржавы, адначасова з 25 сакавіка таго ж года Пінск увайшоў у склад Беларускай Народнай Рэспублікай. Тэрыторыя Палесся была прадметам перагавораў паміж БНР і УНР[19].

1 студзеня 1919 Пінск занялі бальшавікі, якія, у адпаведнасці з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі, далучылі яго да БССР як цэнтр павета («падраёна») Брэсцкага раёна[20]. 22 студзеня 1919 года войскі УНР пакінулі Пінск. 5 сакавіка 1919 адбылася бітва за Пінск паміж Палескай групай войска Польскай Рэспублікі і бальшавікамі, у выніку якой палякі здабылі горад, а таксама цягнікі, ваенныя склады, калону пантонаў і ўзялі ў палон некалькі дзясяткаў салдат[21]. У жніўні 1920 Пінск зноў занялі бальшавікі, якія ўтрымлівалі горад да 26 верасня 1920.

Рыначная плошча каля 1930-га года

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Пінск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў сталіцай павета Палескага ваяводства. У міжваенны перыяд Пінск быў адным з найзначнейшых у Польшчы цэнтраў пасялення расійскай эміграцыі (гл. Рускае дабрачыннае таварыства, Рускае таварыства моладзі), а таксама самы «яўрэйскі» горад на Усходніх Крэсах[22]. 7 верасня 1921 здарыўся вялікі пажар: агонь знішчыў практычна ўсю цэнтральную частку горада. У 1924 у Пінску заснавалі краязнаўчы музей (адкрыўся ў 1926 годзе). Увосень 1934 года Пінск і сучасны Пінскі раён з навуковай экспедыцыяй наведала сусветна вядомая амерыканская даследчыца Луіза Арнер Бойд. У 1936 у гарадскім парку «Лешча» прайшла вялікая сельскагаспадарчая выстаўка, напярэдадні якой выйшаў «Informator m. Pinska»[23].

Краявід Пінска, Іван Дзіміч. Музей Беларускага Палесся

У 1939 Пінск увайшоў у БССР, у кастрычніку таго ж года савецкія карныя органы расстралялі ці вывезлі ў Катынь больш за 500 палякаў і беларусаў. Васіль Корж і яго паплечнікі з НКВД бралі ўдзел у забойстве людзей. 4 снежня 1939 горад стаў цэнтрам Пінскай вобласці (існавала да 1 жніўня 1954). У Другую сусветную вайну з 4 ліпеня 1941 да 14 ліпеня 1944 Пінск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

10 жніўня 1946 распачаўся рух на першым аўтобусным маршруце. У 1953 у Пінску ўсталявалі першыя чатыры тэлефоны-аўтаматы. У 1956 пры рэканструкцыі горада быў знішчаны помнік архітэктуры барока — Касцёл Св. Станіслава, Рыначная плошча з гандлёвымі радамі, а таксама рэнесансная Вялікая сінагога. 30 ліпеня 1958 года ў межы горада ўвайшлі вёскі Альбрэхтава, Казлякевічы, Калонія і пасёлак пяньковага завода[24]. У 1960 распачалася будова аўтамабільнай трасы Пінск — Столін, у 1965 — камбіната верхняга трыкатажу, вядомага цяпер як ААТ «Палессе».

17 студзеня 1987 у Пінску адкрыўся новы будынак аўтавакзала, 5 красавіка таго ж года да новага Пінскага порта прычаліла першае судна. 7 лістапада 1989 у горадзе адкрыўся новы будынак Цэнтральнай бібліятэкі. 15 жніўня 1992 выйшла першая тэлепраграма пінскага тэлеканала «Вараг».

Рэспубліка Беларусь

25 кастрычніка 2010 года на заводзе «Пінскдрэў» адбыліся выбух і пажар, у выніку якіх загінула 14 чалавек.

9 і 10 жніўня 2020 года ў Пінску адбываліся жорсткія сутыкненні паміж супрацоўнікамі МУС і пратэстоўцамі: людзі заблакавалі будынак Пінскага раённага выканаўчага камітэта і сталі патрабаваць сумленнага падліку галасоў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Як кажуць сведкі тых падзей, жыхары Пінска накіраваліся да выбарчых участкаў дазнацца вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, але іх накіроўвалі ў выканкам, маўляў, усе вынікі перадалі туды. Такім чынам людзі і пазбіраліся пад будынкам выканаўчага камітэта. На прапанову ўладаў, пяць прадстаўнікоў грамадзян пайшлі ў будынак «паразмаўляць», астатнія мірна чакалі, пляскалі ў ладкі, смяяліся, нават перакідваліся словамі з міліцыянтамі, сярод якіх было шмат знаёмых. А ў гэты час мясцовыя ўлады пільна сцягвалі дадатковыя сілы праваахоўнікаў, пасля чаго людзей узялі ў кола, а людзі спрабавалі вырвацца з гэтага ачаплення, баронячыся ад узброеных сілавікоў. У выніку супрацьстаяння ўладамі была распачата «Пінская справа».

Геаграфія

Рака Піна

Пінск стаіць у вусці ракі Піны ля месца яе ўпадзення ў Прыпяць, якая аддзяляе горад ад прылеглых балот. У старажытнасці балоты, якія лічыліся дном міфічнага «Герадотава мора», былі адзінай прыроднай абаронай ад захопнікаў. Раней Піна і Струмень (так палешукі называюць Прыпяць у верхнім цячэнні), зліваліся насупраць старога замка. Рэчышча ракі ў межах Пінска зрэзанае, шырыня складае 35—55 метраў[25].

Пінск знаходзіцца ў часавым поясе, які пазначаецца па міжнародным стандарце як Eastern European Time (Усходнееўрапейскі час), EET (UTC+2). Улетку ў Беларусі выкарыстоўваецца ўсходнееўрапейскі летні час (UTC+3).

Прырода

Горад атачае лесапаркавая зона «Лугі». На тэрыторыі Пінска знаходзіцца некалькі паркаў (у тым ліку парк культуры і адпачынку, дзіцячы гарадок на вул. Заслонава) і сквераў. Ландшафт навакольных тэрыторый галоўным чынам антрапагенны — сельскагаспадарчыя ўгоддзі, дачныя пасёлкі, сустракаюцца асобныя лясныя масівы (сасна, бяроза і г.д.).

Пінск — цэнтр меліярацыі Палесся на некалькі дзесяцігоддзяў. У наш час у горадзе працягвае сваю працу РУП «Палессегіправадхаз».

Клімат

Пінск размяшчаецца ў зоне ўмерана кантынентальнага клімату[26]. Праз уплыў марскіх паветраных мас тут мяккая зіма і ўмерана цёплае лета. Цыклоны, якія з'яўляюцца прычынай гэтага, перамяшчаюцца з Атлантычнага акіяна з захаду на ўсход. Сярэдняя тэмпература студзеня складае −4,5 °C, ліпеня 18,5 °C. Гадавая колькасць ападкаў — каля 630 мм. Колькасць дзён з тэмпературай, вышэйшай за нуль, складае 253. У сярэднім назіраецца 165 дзён з ападкамі[27].

Клімат Пінска
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Абсалютны максімум, °C 11,2 16,4 21,2 30,2 31,8 34,0 35,8 35,8 35,5 29,5 20,3 18,0
Сярэдні максімум, °C −1,3 0,3 5,8 13,7 20,0 22,5 24,7 24,0 18,4 12,0 5,0 0,4
Сярэдняя тэмпература, °C −4,5 −3 1,5 8 14 17 18,5 17,5 13,5 8 2,5 −1,5
Сярэдні мінімум, °C −6,7 −6 −2,3 3,5 8,6 11,8 13,9 12,8 8,4 3,6 −0,5 −4,4
Абсалютны мінімум, °C −30,6 −28,1 −24,2 −6,3 −7 1,0 1,4 2,9 −4,5 −8,6 −18,1 −26,6
Норма ападкаў, мм 40 30 30 40 60 70 80 75 50 40 50 45
Крыніца: Клімат Пінску (руск.). Метеоновости. Праверана 15 кастрычніка 2011., Пінск Надвор'е і клімат (Абсалютны максімум, Сярэдні максімум, Сярэдні мінімум, Абсалютны мінімум)

Насельніцтва

Пінскія яўрэі чытаюць Мішну. Фрагмент фотаработы «Пінскія партрэты»
  • XX стагоддзе: 1907 — 34 756 чал.[30]; 1910 — 36 409 чал., у тым ліку 26 626 яўрэяў[31]; 1921 — 23,5 тыс. чал.; 1931 — 33,5 тыс. чал., з іх 73,5 % складалі яўрэі, да 10 % — «рускія»; палякі складалі некалькі працэнтаў і былі ў асноўным прыбылым элементам — ваенныя, ксяндзы, служачыя, настаўнікі[22]; 1939 — 35,9 тыс. чал.; 1959 — 41,5 тыс. чал.; 1974 — 77,1 тыс. чал.[32]; 1986 — 112,6 тыс. чал.; 1993 — 123 тыс. чал.[33]; 1995 — 130 тыс. чал.[34]; 1996 — 130 тыс. чал.; 1998 — 132,6 тыс. чал.[35].; 2000 — 132,6 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2006 — 129,9 тыс. чал.; 2007 — 131,0 тыс. чал.; 2008 — 130,8 тыс. чал.; 2009 — 131,2 тыс. чал.[36]; 2009 — 130 355 (перапіс), у тым ліку больш за 85 % беларусаў, каля 9 % рускіх, каля 3,5 % украінцаў, каля 1 % палякаў, каля 0,15 % яўрэяў[4][37][38]; 2016 — 138 415 чал.[39]; 2017 — 138 202 чал.[6]

Эканоміка

Запалкавая фабрыка ЗАТ «Пінскдрэў»

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, харчовы, будаўнічых матэрыялаў, мікрабіялагічнай прамысловасці. Пінск — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцініцы «Аэліта», «Прыпяць», «Спорт».

У 1836—1910 гадах працаваў Альбрэхтаўскі стэарынавы і мылаварны купецкі завод.

Транспарт

Аўтобусны парк

Пінск — значны чыгуначны, аўтамабільны, рачны транспартны вузел. Працуюць два аўтапаркі (пасажырскі і грузавы), некалькі аўтамабільных баз. Эксплуатацыяй ракі Піны займаецца РУЭСП «Дняпроўска-Бугскі водны шлях». У сферы чыгуначнага транспарту працуе «Даследчы завод шляхавых машынаў».

Грамадскі транспарт у Пінску прадстаўлены аўтобусамі. Аўтобусная сетка Пінска адкрылася 10 жніўня 1946 і налічвае цяпер больш за 40 маршрутаў[40]. Рухомы састаў — галоўным чынам аўтобусы МАЗ-103, МАЗ-105 і МАЗ-107. Прыгарадныя і міжгародныя аўтобусныя рэйсы ажыццяўляюцца з аўтавакзала. Аўтобусныя маршруты злучаюць Пінск з Брэстам, Гродна, Мінскам і іншымі гарадамі Беларусі, а таксама з Варшавай, Вільнюсам, Масквой, Чарнаўцамі[41].

Рачны вакзал

Чыгуначная станцыя «Пінск» адкрылася ў 1884 годзе. Чыгуначныя маршруты злучаюць Пінск з многімі гарадамі Беларусі, Украіны і Расіі. Цягнікі далёкага руху ходзяць праз Пінск да Мінска, Смаленска, Масквы, Гомеля, Віцебска, Кіева, Сімферопаля. Праз горад праходзяць маршруты прыгарадных цягнікоў: БрэстЛунінец, ДрагічынЛунінец і іншыя.

Культура

Палескі драматычны тэатр

У Пінску дзейнічаюць гарадскі Дом культуры, Палац культуры «Трыкатажнік», Дом культуры ЗАТ «Пінскдрэў», дзяржаўны Музей Беларускага Палесся, гарадскі парк культуры і адпачынку, Палескі драматычны тэатр, гарадская кінавідэасетка (кінатэатр «Перамога», відэатэка), кінавідэапракат, гарадская канцэртная зала. У месце працуюць тэатр-студыя «Дыяген» і народны моладзевы тэатр «Візаві».

Гарадская цэнтральная бібліятэка

Дзейнічае цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, у якую ўваходзяць: цэнтральная бібліятэка для дарослых, дзіцячая бібліятэка і 7 філіялаў з агульным кніжным фондам у 600 тысяч асобнікаў. У 1986 адкрылася дзіцячая бібліятэка, у фондах якой больш за 100 тысяч кніг[42].

У горадзе налічваецца больш за 100 калектываў мастацкай самадзейнасці: харавыя, харэаграфічныя, тэатральныя, інструментальныя, вакальныя, эстрадна-цыркавыя. 34 калектывы маюць званне «народны» і «ўзорны». Дзейнічае 5 навучальных устаноў, дзе навучаецца больш за 1,5 тысячы навучэнцаў, вучэльня мастацтваў, дзіцячыя музычныя школы № 1, № 2, дзіцячая харэаграфічная школа, дзіцячая школа выяўленчага мастацтва[43].

Раз у два-тры гады ў канцы вясны — пачатку лета ў Пінску праходзіць Міжнародны фестываль фальклору «Палескі карагод». У апошні месяц зімы ў месце традыцыйна праходзяць творчыя сустрэчы пад агульнай назвай «Лютаўскія музычныя вечары». Раз у два гады ў красавіку праходзіць традыцыйнае свята гітарнай музыкі «Каралеўская фіеста». Таксама раз у два гады ў маі праходзіць музычнае свята «Віват, баян!» Летам ці ў пачатку восені ў наваколлях Пінска праходзіць міжнародны мотафестываль «Пінск»[44].

Адукацыя

Галоўны корпус Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта

У Пінску працуе 33 дзіцячых дашкольных устаноў; 15 сярэдніх школ; 3 гімназіі; ПУА «Сярэдняя школа „Бейс-Агарон“»; ліцэй УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт»; цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі; сацыяльна-педагагічны цэнтр; цэнтр сучасных сродкаў навучання; цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі[45].

У горадзе працуюць 2 музычныя школы, дзіцячая харэаграфічная школа, школа выяўленчага мастацтва.

У Пінску працуе 3 прафесійна-тэхнічныя навучальныя установы:

  • УА «Пінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці»
  • УА «Пінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж машынабудавання»
  • УА «Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў»

У Пінску працуе 6 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў:

  • Пінскі каледж УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»
  • УА «Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя А. Я. Кляшчова»
  • УА «Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж»
  • УА «Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў»
  • УА «Пінскі дзяржаўны медыцынскы каледж»
  • Філіял УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж

Атрыманне вышэйшай адукацыі забяспечвае УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» і Пінскі філіял УА «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія».

12 верасня 2001 г. у Пінску адбылося адкрыццё Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя Святога Тамаша Аквінскага.

Спорт

Шахматна-шашачны клуб

Пінск — адзін з самых спартыўных гарадоў Беларусі, у 2009 годзе ён заняў 2 месца ў гэтай намінацыі.

У Пінску размяшчаецца Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву ў вяслярных відах спорту, выхаванцы якой — алімпійскія чэмпіёнкі 1996 года Тамара Давыдзенка, Яраслава Паўловіч. Тры чэмпіянаты Еўропы па мотаболе прымаў за апошнія паўтара дзесяцігоддзі спартыўны комплекс БЕЛАСТТ.

Станам на 1 студзеня 2003 года ў Пінску было 128 спартыўных збудаванняў, у тым ліку 3 стадыёны з трыбунамі, 50 спартыўных зал, 2 басейны, 11 міні-басейнаў, 38 прыстасаваных памяшканняў. У спартыўных школах горада займалася каля 30 тыс. юных спартсменаў па 15 відах спорту. Апроч таго, у месце працуе шахматна-шашачны клуб.

Спарткомплекс «Хваля»

Універсальны спартыўны комплекс «Хваля», які ўмясціўся на плошчы 32740 м², аб'ядноўвае ў сабе футбольны стадыён з трыбунамі, медыцынска-аднаўленчы цэнтр, лядовую арэну, басейны і ўніверсальную спартыўную залю. Адначасова наведваць яго могуць больш за 5000 чалавек. Спартыўнае збудаванне ўяўляе сабой 2-3-павярховы комплекс з аб'ёмаў розных форм і памераў.

Увод у эксплуатацыю лядовай арэны «Хваля» адбыўся 29 снежня 2007. Унікальнасць яе ў тым, што тут упершыню ў Беларусі выкарыстоўваюцца гнута-клееныя драўляныя аркі пад дахам. Асноўныя параметры арэны адпавядаюць еўрапейскім стандартам: шырыня лядовага пакрыцця — 29 м, даўжыня — 60 м, агульная плошча — 8450 м², колькасць гледачоў — звыш 600 чалавек.

Басейны прызначаюцца не толькі для студэнцкіх заняткаў, але і для ўсіх жыхароў Пінска. Пры неабходнасці спаборніцтва могуць глядзець каля 500 чалавек. Стадыён мае сучаснае інжынернае абсталяванне, яго трыбуны разлічаны на больш чым 3000 гледачоў.

ФК «Хваля-Пінск»

У Пінску ёсць уласны футбольны клуб «Хваля» (заснаваны ў 1987 годзе, зваўся «Камунальнік» (19891996), «Пінск-900» (19972005)). Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Хваля» (умяшчальнасцю 3100 месцаў). Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі ў першай лізе, а таксама 4-разовы бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі. За 18 сезонаў, праведзеных у чэмпіянатах і Кубках Беларусі, «Хваля» згуляла 497 матчаў: 238 перамогаў, 94 нічыі, 165 паразаў, розніца мячоў 806:597 (станам на 1 студзеня 2009).

«Аўтамабіліст»

Найбольш тытулаваны клуб Беларусі, заснаваны ў 1979. 17-разовы чэмпіён Беларусі, 6-разовы срэбны прызёр, 16 разоў здабываў кубак Беларусі, срэбны прызёр чэмпіянату Усходне-Еўрапейскай лігі 2007 года, бронзавы прызёр 2006 года.

Медыцына

Медыцынскыя паслугі насельніцтву Пінска аказвае шэраг спецыялізаваных устаноў аховы здароўя. У месце дзейнічае УАЗ «Пінская цэнтральная паліклініка» (1 філіял), УАЗ «Пінская цэнтральная бальніца» (1 філіял), УАЗ «Дзіцячая бальніца» (1 філіял), УАЗ «Міжраённы радзільны дом» (2 філіяла), УАЗ «Стаматалагічная паліклініка» (1 філіял).

У месце ёсць філіялы наступных устаноў: «Міжраённы скурна-венералагічны дыспансэр», «Міжраённы псіханеўралагічны дыспансэр», «Міжраённы супрацьсухотны дыспансэр», «Міжраённы наркалагічны дыспансэр», «Станцыя пералівання крыві», «Спецыялізаваны дом дзіцяці», «Станцыя хуткай медыцынскай дапамогі»

Дзяржаўны санітарны нагляд у забеспячэнні санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва ажыццяўляе ДУ «Пінскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».

Турыстычная інфармацыя

Калегіум езуітаў

Пінск — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння[46]. У колішнім кляштары езуітаў працуе Музей Беларускага Палесся.

Гатэлі: «Аэліта», «Прыпяць», «Спорт», «Хваля».

Пінск з'яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі горадам пасля Гродна. На працягу стагоддзяў у Пінску ўзводзіліся грамадзянскія і сакральныя збудаванні, у якіх не толькі захоўваліся мясцовыя традыцыі і рысы Палескага дойлідства папярэдніх эпох, але і выкарыстоўваліся дасягненні еўрапейскай архітэктуры.

Архітэктура Пінска

Архітэктурнае аблічча Пінска складвалася з XVI ст.: у гэты час існавалі Траецкі мост, 2 брамы, 14 цэркваў, 3 праваслаўныя манастыры (Лешчанскі, Варварынскі і Богаяўленскі) і 2 каталіцкія кляштары (францысканцаў і дамініканцаў). Цягам XVIIXVIII стст. сфарміраваўся архітэктурны цэнтр горада: тут збудавалі мураваныя езуіцкі касцёл і калегіум, дамініканскі і кармеліцкі кляштары, ратушу, палац Бутрымовічаў, кляштар бернардзінцаў, у прадмесці Каралінзамак, касцёл Карла Барамеуша.

Аснову планіроўкі Пінска склалі гарадскія вуліцы, крыніцамі назваў якіх служылі асабістыя імёны князёў і мяшчан, геаграфічныя назвы, прыродныя ўмовы мясцовасці, рамесныя заняткі часткі мяшчан, нацыянальная прыналежнасць жыхароў. Яшчэ з XVI ст. згадваюцца асобныя пінскія вуліцы: Вялікая Спаская, Замкавая, Вароўская і іншыя. Вуліцы выбрукоўваліся лесам, што было асабліва важна ва ўмовах вялікай забалочанасці гарадскай тэрыторыі. Брукоўка на цэнтральных вуліцах Пінска з'явіліся ў канцы XIX ст. Да нашага часу ў месце захавалася частка яго даўняга радыяльна-паўкольцавай планіроўкі.

Славутасці

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі пры кляштары францысканцаў
Палац Бутрымовічаў

Страчаная спадчына

Касцёлы Св. Дамініка і Св Станіслава, знішчаныя бальшавікамі
  • Капліца Cвятога Георгія (пач. XX ст.)
  • Касцёл Маці Божай Балеснай (1820)
  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1635)
  • Касцёл Cвятога Дамініка (1787)
  • Кляштар бернардзінцаў (XVIII ст.)
  • Кляштар кармелітаў (1734)
  • Кляштар марыявітак (XVIII ст.)
  • Манастыр і царква Яўлення Гасподняга (1596)
  • Сінагога Вялікая (1506)
  • Царква Cвятога Хведара (XII ст.)
  • Царква Cвятога Мікалая (1823)

Вядомыя асобы

Будынак, у якім нарадзіўся Рышард Капусцінскі

Гарады-пабрацімы

  1. Сцяг Украіны Ковель, Украіна
  2. Сцяг Германіі Альтэна, Германія
  3. Сцяг Балгарыі Добрыч, Балгарыя
  4. Сцяг Польшчы Чэнстахова, Польшча
  5. Сцяг Расіі Істра, Расія
  6. Сцяг Расіі Балахна, Расія

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20210602215435/http://www.pinsk.gov.by/about/index.php
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  4. а б Вынікі перапісу 2009 года
  5. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  6. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 290.
  8. ПСРЛ. Т.1. — М., 1962. С. 258.
  9. М. Н. Тихомиров. Список русских городов дальних и ближних // Исторические записки. Т. 40. — М., 1952.
  10. а б Згадкі пра Пінск у летапісе (руск.). Праверана 14 кастрычніка 2011.
  11. а б в г д Пінск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 432. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  12. Ярашэвіч А. Пінскі кляштар францысканцаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 436. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  13. Пісцовая кніга Пінскага і Клецкага княстваў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 508.
  14. Пінск // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  15. Ярашэвіч А. Пінскі езуіцкі калегіум // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 435. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  16. а б Юлія Гаева. Пётр Лысенка. Пінск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 495.
  17. Ярашэвіч А. Пінская кангрэгацыя // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 434. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  18. Пінск // Целеш, В. Гарады Беларусі на старых паштоўках. — Мн.: Беларусь, 2001. С. 209.
  19. Валянціна Лебедзева. Дыпламатычная місія БНР у перамовах з Украінай (1918 г.) // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 15.
  20. У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
  21. Lech Wyszczelski. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 65.
  22. а б Tadeusz Zienkiewicz. Rosyjskie zycie kulturalno-literackie w Pinsku 1918—1939 // Acta Polono-Ruthenica XII, 2007. Uniwersytet Warminsko-Mazurski w Olsztynie. ISSN 1427-549X. С.8.
  23. Informator m. Pinska. Rok 1936.
  24. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Пінска рада населеных пунктаў Пінскага раёна ад 30 ліпеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 7.
  25. Апісанне ракі Піна (руск.). FisherMenFromPinsk. Праверана 15 кастрычніка 2011.
  26. Т. М. Прокопович, Атлас географии Беларуси. — РУП «Белкартография», Минск, 2004. С. 14.
  27. Т. М. Прокопович. Атлас географии Беларуси. — РУП «Белкартография», Минск, 2004. С. 16.
  28. а б в г Pińsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 174.
  29. Пинск // Пінск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  30. Pińsk // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  31. Наш Пинск исторический. — Пинск: Пинск-900, 1997.
  32. Пинск // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  33. Пинск // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  34. Pinsk // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. P. 172.
  35. Юлія Гаева. Пётр Лысенка. Пінск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 494.
  36. У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек // «Наша Ніва», 26 сакавіка 2009 г.
  37. Т. М. Прокопович. Атлас географии Беларуси. — Минск: РУП «Белкартография», 2004. С. 32.
  38. http://web.archive.org/web/20111011125310/http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/regions_annual_data/1_Brest/03.pdf
  39. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  40. Расписание движения городских автобусов // ОАО «Пинский автобусный парк»
  41. Отправления автобусов от АВ «Пинск» // ОАО «Пинский автобусный парк»
  42. Пинск — город для человека (руск.). Epinsk.net. Праверана 15 кастрычніка 2011.
  43. Пинск. Культура и искусство (руск.). Pinsk-city.info. Праверана 15 кастрычніка 2011.
  44. Столица Белорусского Полесья (руск.). Interfax.by. Праверана 15 кастрычніка 2011.
  45. Образовательное пространство города Пинска // Отдел образования, спорта и туризма Пинского городского исполнительного комитета
  46. Пинск // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  47. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 187.

Літаратура

Спасылкі