Пачынаў займацца футболам у родным Шклове, пазней займаўся ў магілёўскай СДЮШАР-7, гуляў на юнацкім узроўні за магілёўскі «Дняпро». Летам 2020 года далучыўся да брэсцкага «Руха», дзе гуляў за дубль, а неўзабаве стаў прыцгвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 22 лістапада 2020 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.