Бачэйкава: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 84: Радок 84:
Файл:Bačejkaŭ, Ciechanaviecki. Бачэйкаў, Цеханавецкі (1900).jpg|Палац да разбудовы
Файл:Bačejkaŭ, Ciechanaviecki. Бачэйкаў, Цеханавецкі (1900).jpg|Палац да разбудовы
Файл:Bačejkaŭ, Ciechanaviecki. Бачэйкаў, Цеханавецкі (1908).jpg|Палац па разбудове, [[1908]]
Файл:Bačejkaŭ, Ciechanaviecki. Бачэйкаў, Цеханавецкі (1908).jpg|Палац па разбудове, [[1908]]
Файл:Bačejkaŭ, Ciechanaviecki. Бачэйкаў, Цеханавецкі (1910) (2).jpg|Палац, інтэр'ер
Файл:Bačejkaŭ, Ciechanaviecki, Błakitny. Бачэйкаў, Цеханавецкі, Блакітны (1910).jpg|Палац, інтэр'ер
Файл:Bačejkaŭ, Ciechanaviecki. Бачэйкаў, Цеханавецкі (1901-17).jpg|Дамок лоўчага
Файл:Bačejkaŭ, Ciechanaviecki. Бачэйкаў, Цеханавецкі (1901-17).jpg|Дамок лоўчага
Bačejkaŭ, Ciechanaviecki. Бачэйкаў, Цеханавецкі (1928).jpg|Парк, [[1928]]
Bačejkaŭ, Ciechanaviecki. Бачэйкаў, Цеханавецкі (1928).jpg|Парк, [[1928]]

Версія ад 20:09, 15 мая 2021

Аграгарадок
Бачэйкава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
1 870 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2131
Паштовыя індэксы
211371
Аўтамабільны код
2
СААТА
2205813011
Бачэйкава на карце Беларусі ±
Бачэйкава (Беларусь)
Бачэйкава
Бачэйкава (Віцебская вобласць)
Бачэйкава

Бачэ́йкава[1] (трансліт.: Bačejkava, руск.: Бочейково) — аграгарадок, цэнтр Бачэйкаўскага сельсавета ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, на р. Ула. За 21 км на паўночны захад ад Бешанковіч, 75 км ад Віцебска, 21 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі, на скрыжаванні аўтадарог Віцебск—Лепель і ЧашнікіУла. Параз Бачэйкава праходзіць аўтамабільная дарога М3 (Мінск—Віцебск). Насельніцтва — 1817 чал. (2005).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Згадваецца ў 1460 як сяло, уласнасць кн. Яшкі Ямантавіча (гл. Ямантавічы), пазней належала яго сыну Сямёну Ямантавічу-Падбярэзскаму. Пасля смерці Сямёна, Бачэйкава побач з інш. маёнткамі было прадметам судовых спрэчак паміж яго ўдавой Федкай і сястрой Юліяніяй. У 1542 Юліянія адсудзіла Сямёнавы маёнткі, у т.л. Бачэйкава на карысць сваіх сыноў Рыгора і Івана Яцкавічаў. У тыя часы маёнтак складаўся з двара ў Бачэйкава з паселішчам побач і воласці, куды ўваходзілі вёскі Плескунова, Стрыжава і інш. Пры падзеле ўладанняў паміж братамі, Бачэйкава дасталася Рыгору (пачынальніку шляхецкага роду Падбярэзскіх), а Стрыжава з навакольнымі вёскамі — Івану (пачынальніку шляхецкага роду Стрыжаўскіх). Частка Бачэйкава належала і А. Н. Цеханавецкаму, роднасныя адносіны якога з інш. уладальнікамі не высветленыя. Пасля смерці Р. Я. Падбярэзскага (1585) Бачэйкава цалкам перайшло ў валоданне А. Н. Цеханавецкага разам з яго сынам Станіславам. З 1585 і да пач. 20 ст. Бачэйкава заставалася ва ўласнасці Цеханавецкіх.

Мястэчка і палац. А. Адам, 1812

У час Лівонскай вайны (1563—1580) Бачэйкава было спустошана. У 1626 маёнтак складаўся з Бачэйкаўскага двара (умацаванага частаколам і ровам) і мястэчка пры ім (79 жыхароў мужч. полу), а таксама воласці з вёскамі Астраўляны, Высакагора (цяпер Высокая Гара), Жарнасекі (цяпер Жарнасекава), Забелле, Клешчыно. У 1626 Станіслаў Цеханавецкі даў маёнтак у заставу (арэнду) князю Э. Кантакузену. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, у 1654 Бачэйкава спалена. У 1692 — 45 мяшчанскіх сем'яў і 13 прымакоў, да воласці належалі вёскі Адамашкава, Дзятлы, Жарнасекі, Забелле-Баярскае, Клешчыно, Сенькаўшчына, Старынкі, Філіпенкі. У 1769 пабудаваны новы панскі дом і закладзены парк, у мястэчку жыло каля 50 мяшчанскіх сем'яў. У кан. 18 ст. дзейнічалі суконная фабрыка, збройная і карэтная майстэрні, даховачны, ганчарны, вінакурны, піваварны заводы.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бачэйкава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Лепельскага павета Полацкай, з 1802 Віцебскай губерні.

У 1852 да маёнтка Бачэйкава, які знаходзіўся ў валоданні Цеханавецкіх[2], належалі 136 душ мужчынскага полу і 14 вёсак: Багданава, Валькоўшчына, Грыцькаўка, Дзятлы, Дубровы, Жарнасекі, Забелле, Клешчыно, Навасёлкі, Промыслы, Прыгожае, Сенькаўшчына, Тарантова, Шыпулі і 4 засценкі: Займішча, Касмыры, Сушытна, Талвіншчына. На 1886 у мястэчку было 250 жыхароў, 29 двароў, бальніца, школа, вінакурны і піваварны заводы, ветраны млын, гандлёвыя рады, рынак, 3 кірмашы ў год. Паводле перапісу 1897—722 жыхары.

Найноўшы час

15 сакавіка 1918 г. нямецкія войскі знаходзіліся за 6 вёрст ад Бачэйкава, але неўзабаве акупіравалі населены пункт. 25 сакавіка 1918 г. згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бачэйкава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 19231924 — цэнтр Бачэйкаўскага павета Віцебскай губерні. У 1924 г. Бачэйкава вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавета. Неўзабаве статус паселішча панізілі да вёскі. З 1930-х — цэнтр калгаса «Бачэйкава».

Перад вайной у вёсцы жыло 432 чалавек у 92 дварах[3].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года гітлераўцамі было спалена 87 дамоў[3].

У 1970—918 жыхароў, 238 двароў. У 1992—1164 жыхароў. У 2005—1817 жыхароў, 853 двары; камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, магазіны.

У 1988 Бачэйкава наведаў Анджэй Цеханавецкі, нашчадак колішніх уладальнікаў, які цяпер жыве ў Лондане.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагоддзе: 1626 — 79 муж.
  • XIX стагоддзе: 1838 — 323 чал. (157 муж. і 166 жан.), з іх духоўнага саслоўя каталіцкага 1 муж., духоўнага саслоўя праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., мяшчан-іўдзеяў 52 муж. і 53 жан., сялян зямянскіх 95 муж. і 110 жан., аднадворцаў 3 муж., адстаўных салдат 4 муж. і 1 жан.[4]; 1852 — 156 муж.; 1886 — 250 чал.; 1897 — 722 чал.
  • XX стагоддзе: 1970 — 918 чал.; 1992 — 1164 чал.[5]; 1995 — 1160 чал.[6]; 1999 — 1049 чал.
  • XXI стагоддзе: 2005 — 1817 чал.; 2010 — 865 чал.

Інфраструктура

У Бачэйкаве працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка.

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Палац Цеханавецкіх (XVIII ст.)
  • Царква Праабражэння Гасподняга (1675)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 271.
  3. а б Бочейково (руск.)
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 415.
  5. Насевіч В. Бачэйкава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 336.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. С. 364.

Літаратура

  • Адамаў У. Бачэйкаўскі сад і палац // Віцебшчына. Т. 1. — Мн.: 1925;
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 1996;
  • Бочейково // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. / редкол. Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 2. — С. 481.
  • Гарбадзей, А. Паданне пра Бачэйкава / А. Гарбадзей // «Зара». — 1998. — 23 чэрв.
  • Кавалеўскі, С. Таямніцы бачэйкаўскіх скарбаў: (з гісторыі населеных пунктаў Бешанковіцкага раёна) / С. Кавалеўскі // «Народнае слова». — 2010. — 26 кастр.
  • Крачкоўскі, А. З мінулага Бачэйкава / А. Крачкоўскі // «Зара». — 1989. — 5 кастр.
  • Талстая, В. Мая вёсачка / В. Талстая // «Зара». − 1998. — 18 жн.
  • Усава, М. Над Улаю палац… / М. Усава // «Краязнаўчая газета». — 2004.- № 18 (май).
  • Шпакоўская, Г. Бачэйкава: (пра вёску Бешанковіцкага раёна) / Г. Шпакоўская // «Народнае слова». — 2009. — 12 сак. — С. 10.

Спасылкі