Знак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Знак}}: матэрыяльны і пачуццёва ўспрыйманы прадмет, з'ява, дзеянне<ref>Наогул, у семіёт...
 
SieBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: ar, bn, ckb, et, fi, kn, lt, nl, scn, simple, yi
Радок 14: Радок 14:
|Семиотика: книга для студентов / Автор-составитель Скрипник К.Д. — Ростов-на-Дону: РИО Ростовского филиала РТА, 2000. — 127 с.
|Семиотика: книга для студентов / Автор-составитель Скрипник К.Д. — Ростов-на-Дону: РИО Ростовского филиала РТА, 2000. — 127 с.
|Мова як адмысловая знакавая сістэма // {{крыніцы/Сцяцко УМ}}}}
|Мова як адмысловая знакавая сістэма // {{крыніцы/Сцяцко УМ}}}}

[[ar:علامة]]
[[bn:সংকেত]]
[[ckb:نیشانە]]
[[en:Sign]]
[[en:Sign]]
[[et:Märk]]
[[fi:Merkki]]
[[kn:ಚಿಹ್ನೆ]]
[[lt:Ženklas]]
[[nl:Sein]]
[[scn:Signu]]
[[simple:Sign]]
[[yi:צייכן]]

Версія ад 09:06, 12 студзеня 2010

Шаблон:Вызнч: матэрыяльны і пачуццёва ўспрыйманы прадмет, з'ява, дзеянне[1], што выступае як прадстаўнік іншага прадмета, якасці або адносіны.[2] Знакі, іх сістэмы і правілы іх выкарыстання вывучае семіётыка (семіялогія).

Адрозніваюцца моўныя і нямоўныя знакі. Усе ўжываныя знакі маюць на мэце перадачу пэўнай інфармацыі, але разуменне знаку немагчымае без папярэдняга высвятлення яго значэння. Усе сістэмы сродкаў, ужываныя чалавекам для абмену інфармацыяй — знакавыя.[3] Ва ўсіх навуковых канцэпцыях адрозніваюць сам знак і яго спосаб выражэння (азначальнае ці рэпрэзентамен, у залежнасці ад традыцыі, гл.далей будова знака), і падкрэсліваецца, што знак — нешта большае за спосаб выражэння.

У адносінах паміж спосабам выражэння знака і азначанай ім існасцю выдзяляюць[4] 3 віды адносін, якімі з'яўляюцца, у парадку памяншэння адвольнасці, Шаблон:Вызн2 (знак-сімвал), дзе знак адносна азначанага з'яўляецца адвольным або чыста дамоўным, Шаблон:Вызн2 (знак-копія), дзе знак падобны на азначанае, і Шаблон:Вызн2 (знак-прыкмета), дзе знак наўпрост нейкім чынам звязаны з азначаным.

Будова знака

Пры аналізе знака ён разглядаецца, у традыцыі Ф. Сасюра («дыяда Сасюра»), як складзены з дзвюх частак: «азначальнага» (або экспанента) — матэрыяльнага боку або формы знака, і «азнача́нага» — змястоўнага, сэнсавага боку. Азнача́ны бок тоесны не з самой рэччу, з'явай і г.д., а з яе вобразам; гэтаксама азначальны бок тоесны не з канкрэтным матэрыяльным увасабленнем, а з яго вобразам. Знак, паводле Сасюра, мае цалкам адвольную будову; неабходнай сувязі паміж азначаным і азначальным не існуе, такая сувязь з'яўляецца чыста канвенцыянальнай, прадуктам дамоўленасці.[5] Канцэпцыя Сасюра служыць асновай лінгвістычнай мадэлі знакаў (моўных знакаў).

У процівагу «дыядзе Сасюра» Ч. Пірс прапанаваў «трыяду», што складаецца з Шаблон:Вызн2, Шаблон:Вызн2 і Шаблон:Вызн2. Схематычна сувязі паміж імі выражаюцца трыкутнікам[6] — аснову складае сімвал (рэпрэзентамен), суаднесены з азначаным аб'ектам, у вяршыні знаходзіцца інтэрпрэтанта, якую часта атаясамляюць з азначаным або рэферэнцыяй. Інтэрпрэтанта — не тое самае, што інтэрпрэтатар (той, хто атрымлівае і тлумачыць знак), а тое, дзякуючы чаму знак мае значэнне нават пры няіснасці інтэпрэтатара. У тлумачэнні-гіпотэзе У. Эка інтэрпрэтанта — іншы спосаб прадстаўлення таго самага аб'екта, і каб яе спазнаць, трэба азначыць знак з дапамогай іншага знаку, інтэрпрэтанта якога будзе наступны знак і г.д. Паводле Эка, такім, хоць і парадаксальным, спосабам — неразрыўным працэсам Шаблон:Вызн2 — можна абгрунтаваць семіётыку яе ўласнымі сродкамі. Паняцце Шаблон:Вызн2, якое тут узнікае, моцна папулярнае ў тэарэтыкаў мас-медыяў, бо яны падкрэсліваюць важнасць актыўнага працэсу інтэрпрэтацыі. Канцэпцыя Пірса служыць, між іншым, для апісання нямоўных знакаў.[5]

Зноскі

  1. Наогул, у семіётыцы знакам можа быць што заўгодна, да чаго можна прыпісаць значэнне, сэнс — слова, вобраз, гук, жэст. У Скрыпніка.
  2. Большой энциклопедический словарь, 1999—2000.
  3. У Сцяцко.
  4. На аснове канцэпцый будовы знака, прапанаваных Ч. Пірсам.
  5. а б У Скрыпніка.
  6. Падобным на трыкутнік Огдана і Рычардса.

Шаблон:Літ