Уладзімір Шыманец: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Асоба |імя = Уладзімір Шыманец |арыгінал імя = |партрэт = Уладзімір_Шымане...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:38, 23 мая 2021

Уладзімір Шыманец
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, інжынер, мастак
Дата нараджэння 15 мая 1911(1911-05-15)
Месца нараджэння Рыга, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 27 жніўня 1977(1977-08-27) (66 гадоў)
Месца смерці Сартрувіль, Іль-дэ-Франс, Францыя.
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Аляксандр
Дзеці Івонка Сурвіла
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Шыманец (15 мая 1911 — 27 жніўня 1977) — беларускі грамадскі дзеяч у Францыі, інжынер, мастак, міністр фінансаў БНР.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся 15 мая 1911 г. у Рызе, дзе ў той час працаваў яго бацька, што паходзіў з вёскі Засулле на Стаўпеччыне. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. сям’я была эвакуяваная ва ўкраінскае Дняпро, і толькі ў 1919 г. удалося вярнуцца на радзіму ў Засулле. Уладзімір Шыманец вучыўся ў школе ў Негарэлым, апошнія класы — у Стоўпцах. Ад дзяцінства пачаў маляваць.

У 1932 г. скончыў Віленскую тэхнічную школу. Па заканчэнні школы цягам году не мог знайсці працы і жыў з бацькамі, толькі пазней знайшлася праца ў Стоўпцах. У 1935 г. ажаніўся. У 1938 г. польскія ўлады перавялі яго ў Брэст.

У 1939 г. здолеў уладкавацца ў Баранавічах, працаваў намеснікам начальніка электрастанцыі чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральная. Пасля прыходу саветаў быў арыштаваны — 23 кастрычніка 1940 г. Асуджаны 22 лютага 1941 г. «асобай нарадай» за «антысавецкую агітацыю» на 5 гадоў савецкіх канцлагераў у Омску, аднак адпраўцы туды перашкодзіў пачатак нямецка-савецкай вайны. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Баранавічах, публікаваў артыкулы пра архітэктуру.

Ад лета 1944 г. разам з сям’ёй — на эміграцыі. Спачатку апынуўся ў Даніі, у Капенгагене, дзе арганізаваў Згуртаванне беларусаў Даніі. У 1948 г. з дапамогай Лявона Рыдлеўскага і Міколы Абрамчыка змог разам з сям’ёй пераехаць у Францыю. Ад 1952 г. жыў у Сартрувілі пад Парыжам. Браў удзел у працы Аб’яднання беларускіх работнікаў у Францыі, Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі (САБЭ), дзейнасці ўраду БНР (некаторы час займаў пасаду міністра фінансаў). Праз усё жыццё працягваў маляваць. Быў аўтарам праектаў паваенных марак БНР.[2] Удзельнічаў у мастацкіх выставах у Сартрувілі, Версалі, Парыжы, у 1970-х некалькі выставак яго працаў былі арганізаваныя ў БІНіМам у Нью-Ёрку. Пісаў у эміграцыйнай перыёдыцы пра творчасць беларускіх мастакоў на эміграцыі.

Памёр 27 жніўня 1977 г. у Сартрувілі, Францыя.

Сям’я

  • Бацька старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы і грамадскага дзеяча Лявона Шыманца.
  • Дзед Вірджыніі Шыманец, літаратаркі, тэатразнаўцы і даследчыцы беларускага тэатру.

Цікавыя факты

  • Рэабілітаваны 7 верасня 1989 г. Пракуратурай Брэсцкай вобласці (архіўная справа: УКГБ Брэсцкай вобласці 10013-с).
  • Біяграфія Уладзіміра Шыманца была надрукаваная ў газеце «Беларус» № 241 за 1977 год

Спасылкі

Зноскі