Заслаўе: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 102: Радок 102:
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Заслаўе апынулася ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], дзе зрабілася цэнтрам воласці Менскага павета. Статус паселішча панізілі да мястэчка. За ўдзел у [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызваленчым паўстанні]] ([[1863]]—[[1864]]) расійскія ўлады канфіскавалі Заслаўе ў яго гаспадароў [[Прушынскія|Прушынскіх]]. У [[1873]] праз мястэчка прайшла [[Лібава-Роменская чыгунка]], адкрылася станцыя Ізяслаў. Станам на [[1904]] працавалі 2 школы, бальніца на 10 ложкаў, аптэка, пошта; дзейнічалі 2 царквы і касцёл. [[15 красавіка]] [[1906]] расійская паліцыя раскрыла ў Заслаўі падпольную польскую школу, ў якой Антаніна Войзбун навучала польскай мовы 25 дзецей узросту 8-17 гадоў.<ref name="Tarasiuk"/>.
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Заслаўе апынулася ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], дзе зрабілася цэнтрам воласці Менскага павета. Статус паселішча панізілі да мястэчка. За ўдзел у [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызваленчым паўстанні]] ([[1863]]—[[1864]]) расійскія ўлады канфіскавалі Заслаўе ў яго гаспадароў [[Прушынскія|Прушынскіх]]. У [[1873]] праз мястэчка прайшла [[Лібава-Роменская чыгунка]], адкрылася станцыя Ізяслаў. Станам на [[1904]] працавалі 2 школы, бальніца на 10 ложкаў, аптэка, пошта; дзейнічалі 2 царквы і касцёл. [[15 красавіка]] [[1906]] расійская паліцыя раскрыла ў Заслаўі падпольную польскую школу, ў якой Антаніна Войзбун навучала польскай мовы 25 дзецей узросту 8-17 гадоў.<ref name="Tarasiuk"/>.


У лістападзе [[1917]] Заслаўе занялі бальшавікі. Цягам [[1919]]—[[1920]] мястэчка было пад часовай польскай адміністрацыяй як цэнтр [[гміна Заслаўе|гміны]] ў [[Мінскі павет|Мінскім павеце]] [[Мінская акруга, 1919-1920|Мінскай акругі]] [[Грамадская ўправа Усходніх земляў|Грамадскай управы Усходніх земляў]]. Згодна з [[Рыжскі мірны дагавор 1921 года|Рыжскім мірным дагаворам]] ([[1921]]) Заслаўе засталося ў [[БССР]]. У 1924—1959 цэнтр раёна. У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] з [[28 чэрвеня]] [[1941]] да [[4 ліпеня]] [[1944]] мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У [[1985]] Заслаўе зноў атрымала статус [[горад]].
У лістападзе [[1917]] Заслаўе занялі бальшавікі. Цягам [[1919]]—[[1920]] мястэчка было пад часовай польскай адміністрацыяй як цэнтр [[гміна Заслаўе|гміны]] ў [[Мінскі павет|Мінскім павеце]] [[Мінская акруга, 1919-1920|Мінскай акругі]] [[Грамадская ўправа Усходніх земляў|Грамадскай управы Усходніх земляў]]. Згодна з [[Рыжскі мірны дагавор 1921 года|Рыжскім мірным дагаворам]] ([[1921]]) Заслаўе засталося ў [[БССР]]. У 1924—1959 цэнтр раёна. У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] з [[28 чэрвеня]] [[1941]] да [[4 ліпеня]] [[1944]] мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У [[1985]] Заслаўе зноў атрымала статус [[горад|горада]].


<center><gallery caption="Даўнія выявы горада" widths="150" heights="150" perrow="4">
<center><gallery caption="Даўнія выявы горада" widths="150" heights="150" perrow="4">

Версія ад 20:24, 27 мая 2021

Горад
Заслаўе
Вуліца Вялікая
Вуліца Вялікая
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
985
Першая згадка
Горад з
Плошча
14,2 км²
Вышыня цэнтра
211 м і 214 м[1]
Насельніцтва
15 419 чалавек[2] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223034, 223036
Аўтамабільны код
5
СААТА
6236501000
Афіцыйны сайт
Заслаўе на карце Беларусі ±
Заслаўе (Беларусь)
Заслаўе
Заслаўе (Мінская вобласць)
Заслаўе

Засла́ўе[3] (афіц. транс.: Zaslaŭje, руск.: Заславль) — горад у складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі, на р. Свіслач пры ўпадзенні яе ў Заслаўскае вадасховішча. За 27 км ад Мінска, чыгуначная станцыя Беларусь на лініі Мінск—Маладзечна. На аўтадарозе Мінск—Маладзечна. Насельніцтва 15 419 чал. (2017)[2].

Назва

Паводле падання, кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч назваў паселішча ў гонар сына полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны Ізяслава, які з мячом заступіўся за маці.

Варыянты назвы горада ў гістарычных крыніцах: Ізяслаў, Ізяслаўль, Жэслаўль, Жаслаўль[4].

Гісторыя

Узнік у сяр. 9 ст. на пагорку правага берагу Свіслачы, як крывіцкае паселішча на дрыгавіцкай тэрыторыі (назва невядомая), у культурных пластах таго часу трапляюцца таксама фіна-ўгорскія рэчы, некалькі фіна-ўгорскіх пахаванняў знодзейныя і ў курганным могільніку побач з паселішчам. Паселішча не мела штучных умацаванняў, ахоўвалася толькі натуральнымі перашкодамі — рэкамі Свіслач, Чарніца, Княгінька, балотам і стромкімі схіламі пагорка. Плошча паселішча 3-3,5 га, характар — ваенны. У 850-860-я на супрацьлеглым левым беразе Свіслачы ўзнікла другое паселішча, з галіцкай і валынскай керамікай, верагодна кіеўскі павост.

Каля 985 за 1 км ад яго ўзнікла гарадзішча «Замэчак». На мяжы XIXII стагоддзяў на тэрыторыі правабярэжнага паселішча ўзвялі дзядзінец, па чым насельнікі пакінулі «Замэчак»[5].

У 985986 паводле загаду вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча непадалёк ад паселішча пабудавана крэпасць Ізяслаўль, (цяпер вядомы як Замэчак), дасканалай круглай формы, плошчай ~1,5 га. У гэтым Ізяслаўлі ў 986-1000, верагодна, жыла Рагнеда і яе сын Ізяслаў[6].

У 1070-я воласць, цэнтрам якой быў Ізяслаўль, разам з іншымі валасцямі была дадзеная Усяславам Полацкім ва ўдзел свайму сыну Давыду. Умацаванні на Замэчаку былі закінутыя, замест іх на тэрыторыі правабярэжнага паселішча, на самым ускрайку пагорка па-над Свіслачу, быў пабудаваны дзядзінец плошчай 1,5 га. У гэты час плошча пасада дасягала 9-9,5 га. З 1101 Ізяслаўль — цэнтр удзельнага Ізяслаўльскага княства Полацкай зямлі.

Упершыню ў летапісах згадваецца ў 1127 годзе як цэнтр Ізяслаўскага княства ў сувязі з паходам князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча на Полацкую зямлю[7].

У канцы XIII ст. Заслаўе далучылася да Вялікага Княства Літоўскага, дзе зрабілася вялікакняжацкім горадм[8]. У 1345 вялікі князь Кейстут перадаў паселішча свайму малодшаму брату Яўнуту Гедзімінавічу, нашчадкі якога зваліся князямі Заслаўскімі (Жэслаўскімі). У часы феадальнай вайны (1432—1439) у 1434 Свідрыгайла захапіў і спаліў горад, а яго жыхароў узяў у палон[8].

У 1539 Заслаўе перайшло ў валоданне Глябовічаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) горада ўвайшло ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 2-й палове XVI ст. тут пры кальвінскім зборы працавалі школа і друкарня, у якой Сымон Будны надрукаваў Біблію (1574). У пачатку XVII ст. кальвінскі збор пераасвяцілі ў касцёл Святога Міхаіла Архангела. З 1569 у складзе Менскага павета. У 1625 у Заслаўі збудавалі касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, існавала грэка-каталіцкая царква. У XVII-XVIII стст. горад быў цэнтрам графства, якое аб'ядноўвала 4 староствы.

З пачаткам Трынаццацігадовай вайны ў 1655 маскоўскія захопнікі спалілі Заслаўе, цалкам зруйнавалі мураваныя замкавыя брамы і палац. У 1678 мясцовасць перайшла да Сапегаў. У 1684 (паводле іншых звестак, яшчэ ў 1676) К. Я. Сапега і яго жонка Крысціна заснавалі тут дамініканскі кляштар. Паводле інвентара, станам на 1698 у месце было 89 дымоў (акрамя, відаць, касцёльнай юрыдыкі), 4 вуліцы, рыначная плошча[8].

У 1753 Заслаўе перайшло ў валоданне падканцлера вялікага Антонія Пшаздзецкага. У 1772 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў гораду прывілей на правядзенне 4 кірмашоў штогод, а таксама штотыднёвых таргоў. У 2-й палове XVIII ст. працавалі цагельня і суконная фабрыка.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Заслаўе апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Менскага павета. Статус паселішча панізілі да мястэчка. За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні (18631864) расійскія ўлады канфіскавалі Заслаўе ў яго гаспадароў Прушынскіх. У 1873 праз мястэчка прайшла Лібава-Роменская чыгунка, адкрылася станцыя Ізяслаў. Станам на 1904 працавалі 2 школы, бальніца на 10 ложкаў, аптэка, пошта; дзейнічалі 2 царквы і касцёл. 15 красавіка 1906 расійская паліцыя раскрыла ў Заслаўі падпольную польскую школу, ў якой Антаніна Войзбун навучала польскай мовы 25 дзецей узросту 8-17 гадоў.[9].

У лістападзе 1917 Заслаўе занялі бальшавікі. Цягам 19191920 мястэчка было пад часовай польскай адміністрацыяй як цэнтр гміны ў Мінскім павеце Мінскай акругі Грамадскай управы Усходніх земляў. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Заслаўе засталося ў БССР. У 1924—1959 цэнтр раёна. У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1985 Заслаўе зноў атрымала статус горада.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, паліграфічнай, дрэваапрацоўчай, хімічнай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Заслаўе — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, цэнтр вольнага часу «Світанак».

Адукацыя

У Заслаўі працуюць 3 сярэднія і музычная школы, спартыўная школа-інтэрнат, 5 дашкольных устаноў.

Медыцына

Медыцынскія паслугі надае гарадская бальніца.

Забудова

Паводле архітэктурна-планіровачнага вырашэння Заслаўе падзяляецца на тры часткі, або мікрараёны. Адна з іх — гістарычны цэнтр. Тут знаходзіцца вялікая частка гістарычна-археалагічнага запаведніку, а таксама будынкі індывідуальнай, галоўным чынам старой, забудовы, адміністрацыя горада, установы сацыяльна-культурнага і побытавага прызначэння: дом культуры, бібліятэка, дом сямейных імпрэзаў, агульнаадукацыйная сярэдняя і музычная школы, адмысловая школа-інтэрнат, камбінат побытавага абслугоўвання, атэлье, крамы, бальніца, аптэка.

Другі мікрараён уяўляе сабой вытворчы, сацыяльна-побытавы і жылы комплекс Беларускай занальнай доследнай станцыі птушкагадоўлі. Трэці мікрараён размяшчаецца за чыгуначнай магістраллю і з'яўляецца прамысловым цэнтрам Заслаўя. У гэтай зоне збудавалі вялікую колькасць шматпавярховых жылых будынкаў, крамаў, дзве агульнаадукацыйныя сярэднія школы, дом дзіцячай творчасці, тры дзіцячыя садкі.

Турыстычная інфармацыя

Даўні млын на тэрыторыі музея

Заслаўе — цэнтр турызму дзяржаўнага значэння[12]. 31 снежня 1986 утварыўся Гістарычна-культурны запаведнік «Заслаўе», у 2001 музей-запаведнік атрымаў статус дзяржаўнай установы.

Музеі

Славутасці

Былы кальвінскі збор, а цяпер праваслаўная Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўлі

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 136.
  5. Заслаўе // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 410.
  6. ПСРЛ. Т. 1. — М., 1962. С. 131.
  7. Заяц Ю. А. У складзе Полацкай дзяржавы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Заслаўя. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 464 c.: іл. — ISBN 985-6302-24-2. С. 48, 50—51.
  8. а б в Грынявецкі В. Заслаўе // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 648. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  9. Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 32. ISBN 978-83-227-2629-7
  10. Заславль // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Заславль // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура

Спасылкі