Малы гасціны двор: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 3793912 аўтарства Belarus2578 (размова) http://slounik.org/search?dict=sbm&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=14&y=9
Тэг: Адмена
дзеля пераносу файла
Радок 3: Радок 3:
|Беларуская назва = Малы гасціны двор
|Беларуская назва = Малы гасціны двор
|Арыгінальная назва =
|Арыгінальная назва =
| Выява = Miensk. Менск (1915).jpg
| Выява = Miensk, Vysoki Rynak-Vialikaja Bernardynskaja. Менск, Высокі Рынак-Вялікая Бэрнардынская (1914).jpg
| Подпіс выявы = Малы гасціны двор у 1915 г.
| Подпіс выявы = Малы гасціны двор у 1915 г.
| Шырыня выявы =
| Шырыня выявы =

Версія ад 13:11, 31 мая 2021

Гасціны двор
Малы гасціны двор
Малы гасціны двор у 1915 г.
Малы гасціны двор у 1915 г.
53°54′17″ пн. ш. 27°33′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Тып будынка Гасціны двор
Будаўніцтва XVIIIXIX стст.
Будынкі
пл. Свабоды, 19, 21
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000237шыфр 712Г000237
Стан Знішчаны
Map

Малы гасціны двор — колішні гандлёва-складскі комплекс у Мінску на паўночным баку пл. Свабоды. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння[1].

Гісторыя

Малы гасціны двор 10 верасня 1941 года

Комплекс узведзены ў XVIII—-пач. XIX стст. і складаўся з трох двух-трохпавярховых будынкаў, якія ўтваралі замкнутую кампазіцыю з двума унутранымі дворыкамі. Быў часткова разбураны падчас Вялікай Айчыннай вайны, захаваліся толькі два будынкі[2].

Задні фасад будынка. 1943-1944
Праваслаўны сабор і Малы гасціны двор, 1941

Падчас будаўніцтва Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, тунэль якой пралягаў праз Верхні горад і прайшоў непасрэдна пад Малым гасціным дваром, пад будынкам была выяўлена лінза пераахалоджанай вады. Будаўнічая дзейнасць закранула лінзу, што прывяло да вымыцця грунту з-пад будынка, узровень зямлі ў сутарэннях панізіўся на некалькі метраў - Малы гасціны двор фактычна павіс у паветры і трымаўся толькі за кошт папярэдняга ўмацавання вонкавых сцен, пад якімі лінзы не было. Аператыўнае бетанаванне фундамента дазволіла закенсерваваць аб'ект і даць магчымасць распрацаваць праект яго далейшай рэстаўрацыі. Нягледзячы на гэта, будынак стаў ахвярай бюракратычных паравалок і ў канчатковым выніку быў знесены.

Архітэктура

План Малога гасцінага двара
Чарцёж фасада Малога гасцінага двара

Дамы № 19 і 21 уяўлялі сабой Ш-падобны комплекс. Двухпавярховы будынак № 19 на высокім цокалі меў няправільную форму ў плане. З заходняга боку да яго была прыбудавана галерэя-тэраса, пад якой размяшчаліся крамы і складскія памяшканні. З боку унутранага двара на ўзроўні другога паверха праходзіла вонкавая галерэя, на якую вяла лесвіца з ажурнай чыгуннай агароджай. Унутраная планіроўка была анфіладнай[3].

Трохпавярховы будынак № 21 меў форму няправільнага чатырохвугольніка і часткай дваровага фасада прымыкаў да будынка № 19. На галоўным фасадзе вылучаўся неглыбокі рызаліт, завершаны трохвугольным шчытом з круглай люкарнай, над ўваходам праходзіў ступеньчаты карніз. Першы паверх руставаны, аддзелены ад астатніх карнізам. Аконныя праёмы невялікія прамавугольныя. Бакавы фасад па вуглах умацаваны руставанымі лапаткамі, планіроўка — калідорна-анфіладная[2].

У XX ст. комплекс быў перабудаваны і накрыты складаным па канфігурацыі дахам з дахоўкі[3].

Зноскі

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі