Размовы з удзельнікам:Artsiom91/2021: Розніца паміж версіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 148: Радок 148:


Вітаю! Узнікла пытанне: Чаму выстаўлены на выдаленне артыкулы аб памежных ротах "Докшыцы" і "Гняздзілава"? --[[Удзельнік:MoniczFrancisak|MoniczFrancisak]] ([[Размовы з удзельнікам:MoniczFrancisak|размовы]]) 21:53, 2 чэрвеня 2021 (+03)
Вітаю! Узнікла пытанне: Чаму выстаўлены на выдаленне артыкулы аб памежных ротах "Докшыцы" і "Гняздзілава"? --[[Удзельнік:MoniczFrancisak|MoniczFrancisak]] ([[Размовы з удзельнікам:MoniczFrancisak|размовы]]) 21:53, 2 чэрвеня 2021 (+03)
: Артыкулы былі перанесены пад новыя назвы [[2-я памежная рота «Гняздзілава»]] і [[4-я памежная рота «Докшыцы»]], з папярэдніх пакінуты перасылкі.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 23:22, 2 чэрвеня 2021 (+03)

Версія ад 23:22, 2 чэрвеня 2021

Ганаровы прэфікс/суфікс

Паважаны Арцём, зрабіце, калі ласка, такое ў шаблоне "Іерарх". Тое, як я зараз выкручваюся, можна пабачыць у артыкуле Паала Пецы. Прычым пажадана, каб інфа там аўтаматычна стварала катэгорыю (хаця і не абавязкова, бо мне рукамі не цяжка дадаць). Я ўжо прасіў пра гэта спадара Уладзіслава Чаховіча, але, напэўна, ён быў вельмі заняты і праігнараваў маю просьбу. P. S. Яшчэ пажадана бы дадаць нейкі радок для трэцяй мовы (я пра "арыгінал імя"). Хаця, можа быць, прасцей зрабіць гэта праз "/бр" (бо часта іерархі з краіны А служаць у краіне В, а пішам мы пра іх на мове С). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:29, 17 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Зрабіў параметр "ганаровы суфікс", замест прэфікса можна выкарыстоўваць ранейшае "зварот". Катэгарызаваць аўтаматычна не атрымаецца, а назвы на арыгінальных мовах сапраўды лепей даваць у адным полі праз "/бр".--Artsiom91 (размовы) 18:35, 17 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Шчыра дзякую! Цяпер артыкулы пра членаў каталіцкіх кангрэгацый і манаскіх ордэнаў будуць выглядаць у адпаведнасці з найлепшымі сусветнымі стандартамі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:36, 17 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Шаблон: прашу дапамогі

Вітаю! Даруйце, што перашкаджаю, але хацеў бы папрасіць дапамогі. Вырашыў стварыць шаблон "Рымска-каталіцкая мітраполія", але нешта там наблыталася з катэгорыямі (лішнія штукі дадаюцца ў артыкулы) і з дакументацыяй (чамусьці з'яўляецца надпіс "ноўінклюд" у пачатку артыкулаў). Паглядзець на тое, што цяпер робіцца можна вось тут: Мінска-Магілёўская мітраполія. Буду шчыра ўдзячны Вам, калі адрамантуеце шаблон! Дзякую. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:55, 18 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Сам не зразумеў як, але паправіў.--Artsiom91 (размовы) 00:04, 19 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Але не... Ён дагэтуль кідае ў пачатак прэамбулы тэкст "ноў інклюд" і дадае да артыкула шалёныя катэгорыі(((. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:11, 19 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Мінска-Магілёўская мітраполія ў мяне зараз вяглядае нармальна. Пачысціце кэш ці зрабіце нулявую праўку, каб пабачыць змены.--Artsiom91 (размовы) 00:12, 19 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Ого! Інтэрнэт, а ты маеш сюрпрызы))) Дзякую шчыра. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:14, 19 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Вітаю! Ваш бот нешта нашкодзіў тут. Прашу выправіць. Віт; размовы 11:31, 31 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Дзякуй за заўвагу, выправіў.--Artsiom91 (размовы) 12:23, 31 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Папская вобласць — у шаблоне даты без прабелаў у разделе "гісторыя"

Тут штосьці з самой архітэктрай шаблона. Скажыце, калі ласка, ці можна выправіць? Бо "8 сакавіка2021" глядзіцца так сабе. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:31, 7 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Сапраўды, была праблема з шаблонам, зараз паправіў, выглядае як належыць.--Artsiom91 (размовы) 15:43, 7 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Шаблон:Іерарх

Прабачце (напэўна, мае частыя звароты сапраўды вельмі перашкаджаюць). Хацеў я змяніць шаблон "іерарх" так, каб ганаровы прэфікс аўтаматычна падцягваўся бы з Вікідаты (гэта там называецца "прэфікс тытула", мае нумар p511), што зрабіла бы артыкулы прыгожымі. Але штосьці пайшло не так... :( --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:30, 7 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Зроблена, паправіў.--Artsiom91 (размовы) 19:49, 7 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Гігін

Які алгарытм наймення старонак вырашэння неадназначнасцей? Напрыклад, маем "Беларусь (значэнні)" і Гігін. Ці не было бы больш лагічным перайменаваць "Гігіна" ў "Гігін (значэнні)"? Да таго ж, хацеў прапанаваць вярнуць Папу назад у проста "Гігіна", бо ён адзіная асоба, якая не мае ніякага прозвішча ў спалучэнні з гэтым імем. Мы не маем больш ніводнага "Гігіна", акрамя Папы Рымскага, бо ва ўсіх іншых выпадках гэта частка састаўнога імя. Так можна далёка зайсці ўвогуле, бо мы маем, напрыклад, артыкул пра Папу "Эварыста", хаця ёсць таксама і іншыя людзі з гэтым імем (але ў іх ёсць і прозвішча). Спадзяюся, Вы зразумелі маю думку. Калі б былі "Гігін (Папа Рымскі)" і "Гігін (імператар)", удакладненне бы (Папа Рымскі ці імператар) мела сэнс. У нас жа ёсць "Гай Юлій Гігін" і "Гігін Граматык", таму ніякага сэнсу ва ўдакладненні "Папа Рымскі" няма. Калі Вы не згодныя, будзем выносіць пытанне на галасаванне супольнасці, бо як раз з гэтымі бясконцымі "Імя (Папа Рымскі)" было вырашана змагацца ў выніку аднаго з нядаўніх галасаванняў. Бо Ваш перанос назад вяртае практыку празмернага ўдакладнення, што было адкінута галасаваннем супольнасці. - Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:23, 11 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Адзінага алгарытму няма. Асноўная ідэя — для сабе вызначыць, ці асацыюецца назва з адным пэўным паняццем або не. Ва ўсіх невідавочных і спрэчных выпадках лепей назву без удакладнення рабіць старонкай неадназначнасці. Я таксама арыентуюся на 1) як называецца старонка ў рускай вікіпедыі (а там "Гигин (папа римский)"), 2) ці ёсць спасылкі на старонку без удакладнення (https://be.wikipedia.org/wiki/Адмысловае:WhatLinksHere/Гігін), якія адносяцца не да прапанаванага асноўнага значэння (для Гігіна такія ёсць) − лепей каб пераход тады ішоў на старонку неадназначнасцей, чым на Папу Рымскага замест пісьменніка. Я не лічу, што варта абавязкова намагацца адкідваць удакладненне "Папа Рымскі" нават у спрэчных выпадках, супольнасць галасавала на канкрэтным прыкладзе, калі іншых значэнняў увогуле няма.--Artsiom91 (размовы) 09:59, 11 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Artsiom91, але ж іх няма. У дадзеным выпадку іншых значэнняў проста няма. Усе іншыя Гігіны маюць нешта ў складзе свайго імя, акрамя Гігіна. Ну на рускую Вікіпедыю я бы не арыентаваўся як на ісціну ў апошняй інстанцыі. У іх хапае касякоў і ў афармленні, і ў змесце (напрыклад, тыя ж Папы ў іх кіруюць "Рымска-Каталіцкай Царквой", што сведчыць пра банальнае невалоданне тэмай). Самым вядомым Гігінам для беларусаў з'яўляецца Вадзім Гігін — дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, але ў яго для ўдакладнення ёсць імя і імя па бацьку. Давайце зробім так: пакуль хтосьці не створыць артыкул пра кратар на Месяцы, Папа застанецца проста Гігіным, а старонка неадназначнасцей будзе называцца "Гігін (значэнні)". Я жа растаўлю адпаведныя шаблоны, што ёсць цёзкі. Калі з'явіца артыкул пра кратар, я зраблю перанос у "Гігін (Папа Рымскі)" і "Гігін (кратар)". "Гігін (значэнні)" я бы пакінуў менавіта са словам "значэнні" ў назве пры любым раскладзе. Наконт пазбягання фразы "Папа Рымскі" ў найменні артыкулаў, у мяне няма такой фікс-ідэі. Напрыклад, той жа Аляксандр I і многія іншыя Папы маюць гэта важнае ўдакладненне, бо яно дапамагае не блытаць іх з іншымі важнымі гістарычнымі асобамі. Я магу нічога не пераносіць увогуле і пакінуць усё так, як яно Вамі зроблена, але тады нам патрэбны артыкул пра кратар. Я магу яго напісаць на днях, дарэчы. Так, я педант))) Калі ёсць удакладненне, хочацца, каб былі некалькі аднолькавых артыкулаў. Дык як тады зрабіць, каб лепей было? Напэўна, прасцей за ўсё стварыць артыкул пра кратар. Што думаеце? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 10:48, 11 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Сапраўды прынцыповых момантаў для мне два: 1) пад назвай "Гігін" не павінна быць перасылкі — або старонка неадназначасці, або канкрэтны артыкул (пра Папу). 2) Тые спасылкі, якія зараз ёсць у https://be.wikipedia.org/wiki/Адмысловае:WhatLinksHere/Гігін, павінны спасылацца на правільныя старонкі. Існаванне і дакладнае найменне пэўных старонак у залежнасці ад некаторай логікі для мяне не такое прынцыповае. «Калі з'явіца артыкул пра кратар, я зраблю перанос у "Гігін (Папа Рымскі)" і "Гігін (кратар)"» — я не супраць, адно што звычайна ў нас не хапае рэсурсаў, каб адсочваць усе падобныя змяненні, таму лепей рабіць адразу так, каб потым не вяртацца да пытання.--Artsiom91 (размовы) 11:00, 11 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Artsiom91, ОК. Я Вас зразумеў. Робім так: я пішу артыкул пра кратар, а мы ўсё пакідаем так, як ёсць. Перасылкі, ясная справа, павінны весці туды, куды трэба (я на днях рукамі выпраўляў іх пасля маніпуляцый над артыкулам пра Аляксандра І, цара расійскага), гэта будзе зроблена. Ці правільна я разумею, што старонка вырашэння неадназначнасцей не павінна мець прыпіскі "значэнне" пры такім раскладзе? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:31, 11 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Так. Без удакладнення мусіць быць або самае распаўсюджанае значэнне (тады старонка неадназначнасці будзе з удакладненнем "значэнні"), або старонка неадназначнасці (калі аднаго найбольш распаўсюджанага няма). Для вызначэння распаўсюджанасці няма адназначных падыходаў, але адзін з двух варыянтаў мусіць быць адназначна абраны.--Artsiom91 (размовы) 13:53, 11 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Зроблена. Вось цяпер усё ў шакаладзе. :) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:41, 12 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Катэгорыя «Вясна»

Вітаю, Artsiom91!

Паглядзі, калі ласка, нам можна такую катэгорыю зрабіць (https://ru.wikipedia.org/wiki/Категория:Лица,_признанные_узниками_совести_правозащитным_центром_«Весна»)? Калі можна, то зрабі за мяне: я не ведаю, як. Усяго добрага! Жадаю бяспекі! -- pr12402, 12 лютага 2021

Зроблена, Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна», можаце далей напаўняць іншымі артыкуламі.--Artsiom91 (размовы) 20:08, 12 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Граматычны бот

Я часам бачу дзеянні бота "Арцём91_бот", які робіць стэрэатыпныя замены. Сёння я са здзіўленнем даведаўся, што ў беларускай мове няма слова "баку" ў значэнні "часткі чагосьці". Аказалася, што гэта "боку". Вось тут доказы: [гэтай спасылцы]. Ці рэальна стварыць нейкага бота, які выправіў бы ўсе такія выпадкі? І ў ім трэба нейкім чынам прапісаць тое, каб ён не чапаў "Баку" (сталіцу Азербайджана, трэба неяк зрабіць выключэнне для вялікай літары). Ці ёсць дзесьці інструкцыя, як зрабіць гэта самому, калі ў Вас, напрыклад, не будзе часу ці жадання? Бо кожны раз рабіць стэрэатыпныя замены ўручную вельмі складана, бо гэта можа займаць многія гадзіны часу... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:53, 12 лютага 2021 (+03)[адказаць]

У асноўным карыстаюся Вікіпедыя:АўтаВікіБраўзер (болей актуальную інфармацыю з інструкцыямі можна знайсці ў іншых раздзелах), гэта праграма, якую можа ўсталяваць на свой камп’ютар любы ўдзельнік і рабіць праўкі. Яна добра справіцца з такой задачай.--Artsiom91 (размовы) 21:36, 12 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Стварыў сабе робата-раба))) Прашу зрабіць яго прынамсі аўтадаглядчыкам, а лепш увогуле перадаць яму ўсе мае правы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:47, 17 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Боты становяцца аўтадаглядчыкамі аўтаматычна з атрыманнемя сцяга бота. Астатнія сцягі ботам непатрэбныя (магчыма, сцяг адміністратара для масавага выдалення старонак — але тут дакладна трэба ўпэўніцца што бот працуе добра). Надаваць сцяг бота могуць толькі бюракраты (Удзельнік:Maksim L.).--Artsiom91 (размовы) 18:51, 17 лютага 2021 (+03)[адказаць]
"спіс атыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя". Вось такую штуку мы зараз маем ва ўсіх (за выключэннем тых, дзе ўручную выправілі) артыкулах пра спісы на Вікі-крыніцах. Ці рэальна прагнаць робатам нейкім чынам Вікі-крыніцы і выправіць гэта, бо бачна, што варыянт з памылкай быў прастаўлены робатам? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:23, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Пэўна, маеце на ўвазе на Вікікрыніцы, а Вікідадзеныя. Там таксама можна атрымаць статус бота, але такога інструмента як AWB там няма. Думаю, можна напісаць запыт на старонку d:Wikidata:Bot_requests.--Artsiom91 (размовы) 09:29, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Artsiom91, бот ужо скончыў. Я не ведаю, чаму так адбылося, але ён захапіў словы "папулярнасць, папулярны" і г. д., хаця павінен быў выпраўляць выключна слова "папу" на "Папу" (г. зн., максімальная запланаваная шкода была бы ў перасячэнні з формамі слова "поп" - "папы, папа і г. д.", але яно ў нас вельмі рэдка ўжываецца, таму гэтым можна было бы пагардзіць). Ці не маглі бы Вы распавесці, як прапісаць бота, каб адкаціць назад змены ў словах "папулярнасць, папулярны". Таксама я не разумею, чаму гэта адбылося: усе іншыя змены бот зрабіў правільна. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:12, 25 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Artsiom91, а катэгорыі можна правіць ботам? Не так даўно было абмеркаванне рэлігійнай лексікі. Ну і прыйшлі да высновы, што будзем пісаць назвы рэлігійных арганізацый з вялікай літары, як яны самі робяць. Гэта, што называецца, добры тон, хаця правілы і не прадпісваюць строга гэтага рабіць. Артыкулы ўсе пераназвалі, але ці можна неяк лёгка зрабіць з катэгорыямі гэта? Вы працуеце з імі вельмі актыўна, таму і пытаюся (бо для мяне катэгорыі — зона змроку). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:51, 28 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Ігар Барысавіч, для AWB ніякай прынцыповай розніцы паміж катэгорыямі і артыкуламі няма. Ён таксама ўмее пераносіць старонкі з адной катэгорыі ў другую.--Artsiom91 (размовы) 14:25, 28 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Пакуль што баюся туды лезці, бо праца з катэгорыямі адрозніваецца тым, што перасылкі рэалізоўваюцца вельмі дзіўна. Можа быць, калі ў Вас будзе жаданне, трэба запусціць такога бота. Або паступова рукамі рабіць пераносы я буду, хаця гэта і расцягнецца на гады. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:27, 28 лютага 2021 (+03)[адказаць]

"Рубін"

Гэта слова не існуе ў беларускай мове ў форме "рубіна". Такое напісанне было бы магчымым пры транслітарацыі, але ў межах усходнеславянскіх моў існуе практыка "перакладу" (наколькі яна апраўданая, гэта іншае пытанне, але так ужо склалася) многіх лексем, у тым ліку ў назвах. Класічны прыклад: газета "Флаг коммунизма" будзе перакладацца як "Сцяг камунізму", а не транслітаравацца "Флаг камунізма". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 10:59, 19 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Пераклад не робіць уласную назву няўласнай, а канкрэтны аб’ект абстрактным. Беларуская мова цалкам дапускае ўжыванне розных канчаткаў для аднаго і таго ж слова ў залежнасці ад канкрэтнага значэння. Таму не разумею, чаму не можа быць "Рубіна".--Artsiom91 (размовы) 11:06, 19 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Artsiom91, дайце спасылку на правілы, калі ласка, бо я ніколі ў жыцці аб гэтым не чуў. Дакладней, чуў у кантэксце "суда/суду", але такое заўсёды прапісваецца ў граматычных слоўніках. Не думаю, што гэта той выпадак. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:11, 19 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Artsiom91, вось тут знайшоў збор правілаў (хаця гэта і не афіцыйны дакумент, ім можна давяраць). Там як раз ёсць прыклад з хакейнай камандай "Крышталь" ("Крышталя", але не "Крышталю", як у выпадку з рэчывам). Значыць, Вы мелі рацыю, таму я павінен вярнуць усё, што датычыць ФК "Рубін", вярнуць назад, што і зраблю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:27, 19 лютага 2021 (+03)[адказаць]

К вам вопрос администратор

Здравствуйте. Подскажите пожалуйста ссылку на обсуждение статей для восстановления у вас на Белорус. Вики. ? Bxbsdhehrhh3h (размовы) 01:35, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Bxbsdhehrhh3h, Вікіпедыя:Аднаўленне выдаленых старонак.--Artsiom91 (размовы) 01:38, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]

WikiGap 2021 Belarus

Калі ласка, дапамажыце дадаць уверсе старонак шаблон пра конкурс WikiGap 2021 Belarus, як гэта зроблена ў Рускай Вікіпедыі. DobryBrat (размовы) 21:44, 8 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Зроблена. Не вельмі зразумеў, што і як у рускай вікіпелыі, зрабіў па прыкладзе нашых папярэдніх абвестак.--Artsiom91 (размовы) 21:58, 8 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
Дзякуй за дапамогу! Я так не магу зрабіць, таму і прыйшлося звярнуцца па дапамогу. DobryBrat (размовы) 22:05, 8 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

WikiGap 2021 Belarus (праблемы)

Як дадаваць новыя артыкулы ў раздзел "Створаныя артыкула" WikiGap 2021 Belarus? Нешта ўсё збілася. --Ellis Novak (размовы) 09:27, 12 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
Выправіў, зараз можна рэдагаваць адпаведны раздзел.--Artsiom91 (размовы) 09:33, 12 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Запрашаем у чат і просім пра дапамогу

Вітаю, Арцём!

Так аказалася ўжо, што чат у ТГ вельмі папулярны, але Вас там няма. Калі хочаце, далучайцеся па гэтай спасылцы.

Тут просьба дапамагчы з планкай медаля Францыска Скарыны. У 2017 годзе медаль быў зменены. Памяняўся і шаблон планкі. Але бяда ў тым, што новую планку паставіла ўсім, нават тым, хто быў узнагароджаны да 2017 года. Прыкол у тым, што на Вікідаце ёсць уся інфармацыя пра змены, абедзве выявы медаля, абедзве планкі, адпаведныя даты і г. д. Ці можна зрабіць, як, напрыклад, з БДМУ (калі адпаведную назву ў картку ўстаўляе праграма з Вікідаты ў адпаведнасці з годам, калі чалавек яго скончыў)? Груба кажучы, каб у асоб, якія атрымалі медаль Францыска Скарыны да 2017 (ці калі там указ выйшаў, можна канкрэтны дзень пазначыць нават) адлюстроўвалася старая планка, а ў тых, хто атрымаў яго пасля, — новая. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:03, 12 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Ігар Барысавіч, я сам асабіста не так даўно падтрымліваў менавіта гэта — паказ патрэбнай планкі ў залежнасці ад даты ўзнагароджання. Можа няправільна працаваць, калі дата ўзнагароджання адсутнічае ў Вікідадзеных. Ці можаце назваць канкрэтныя артыкулы, дзе зараз маюцца праблемы?--Artsiom91 (размовы) 21:53, 12 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
Трэба ўвогуле разабрацца з блытанінай па медалях: беларускі і савецкі, беларускі і расійскі медалі з аднолькавымі назвамі. Я перыядычна сутыкаюся з падобнымі выпадкамі. DobryBrat (размовы) 22:05, 12 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
Я па меры магчымасці вырашаю адназначнасці і ўдакладняю ў Вікідадзеных, не лічу што праблема зараз у вялікай колькасці артыкулаў, хоць вядома трэба звяртаць увагу пры даданні інфармацыі і паціху выпраўляць заўважаныя праблемы.--Artsiom91 (размовы) 22:10, 12 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
Artsiom91, зараз і не прыгадаю. Але фішку я зразумеў: нібыта, на Вікідаце няма даты (о як!). Паспрабую пагуляцца з Вікідатай у артыкулах пра тых людзей і паглядзець, што адбудзецца. Дзякую. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:27, 13 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Падзішах

Каб не пачынаць вайну правак, паведамляю, што вяртаю "Падышах" назад у "Падзішах", бо ў слоўніках ёсць толькі другі варыянт. Шчыра дзякую Вам, што дапамагаеце вычытваць артыкул пра Мікалая II. Ён, дарэчы, не надта нейтральны месцамі, таму звяртайце на такое ўвагу і выпраўляйце. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:12, 15 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Ігар Барысавіч, я арыентаваўся на тое, што ў нас ёсць артыкул Падышах, хоць ён кароткі і без крыніц. Варта паглядзець, ці ёсць артыкул у БелЭн.--Artsiom91 (размовы) 09:14, 15 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
Artsiom, ПАДЗІШАХ (ад стараж.-перс. уладар + перс. цар), тытул манарха ў шэрагу краін Б. і Сярэдняга Усходу. Узнік y стараж. Іране. Тытул П. насілі правіцелі Асман- скай імперыі (15 — пач. 20 ст.), Ма-гольскай імперыі (16 —19 ст.), Майсура(2-я пал. 18 ст.), Афганістана (1926— 73) і інш. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:31, 15 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Гаўрыіла, манашка

Вітаю!

Штосьці не тое з шаблонам... Жанчына ў апостальскіх цэрквах не можа быць у свяшчэнным сане ў прынцыпе. У 88-м яна атрымала малую схіму ("мантыю"), а з 81-га па 88-м, фактычна, і не была манашкай (жыла пры манастыры без прынясення абяцанняў). Мне зрабіць асобны шаблон для манашак ці дадаць лепей радкі, якіх не хапае (штук 5-6, якія ўвогуле ўласцівыя для манаства)? Тут цяжка выбраць, бо, калі я разумею, для пратэстанцкіх жанчын, якія ў іх тэалогіі вызнаюцца духавенствам, выкарыстоўваецца такі ж самы шаблон... Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:17, 17 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Праўце смела, можаце паглядзець ці ёсць падобнае ў іншых раздзелах. Я дадаў назад інфармацыю, бо да канца не разбіраюся ў такіх асаблівасцях, пабачыў што выдалена без дастатковага апісання. Але, калі сутнасць раскрыта ў тэксце артыкула, то гэтага дастаткова, мяне задавальняе.--Artsiom91 (размовы) 23:22, 17 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Віківясна-2021

Яшчэ раз дзякую за стварэнне аб’явы пра конкурс «WikiGap 2021 Belarus». За няпоўныя 16 дзён да конкурса далучыліся 17 удзельнікаў, якія стварылі 326 артыкулаў.

Цяпер звяртаюся па дапамогу па стварэнні абвесткі пра конкурс «Віківясна-2021» (у дапаўненне да існуючай WikiGap 2021 Belarus, якой яшчэ трэба павісець да 8 красавіка). DobryBrat (размовы) 17:09, 23 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 18:06, 23 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Субъекты Российской Федерации

Артём, здравствуйте. Меня зовут Анна. Я заметила, что у вас было написано Бaлкарыя, но Чаркeciя. Почему первое через ы, а второе через i? А не оба через i? В названии Бaлкария р ведь мягкая, окончание ия Чёрт, который Дамир (размовы) 17:25, 4 красавіка 2021 (+03)[адказаць]

Анна, в белорусском языке не бывает мягкого "р", соответственно "и" после него заменяется на "ы". С орфографией в белорусской википедии, как правило, всё в порядке, названия передаются корректно. Рекомендую изучить белорусский язык для того, чтобы делать орфографические правки в белорусском разделе.--Artsiom91 (размовы) 19:40, 4 красавіка 2021 (+03)[адказаць]

Артём, спасибо большое за объяснение. Только как мне изучить белорусский язык, где мне искать статьи по его изучению? Чёрт, который Дамир (размовы) 20:46, 4 красавіка 2021 (+03)[адказаць]

Забойства лыжкай 2

Вы выдалілі странину Забойства лыжкай 2, аднак у яе ёсць профіль на IMDB і Kinopoisk(https://www.kinopoisk.ru/film/4430026/).

Вікі любіць Зямлю-2021

Запрашэньне на «Вікі любіць Зямлю»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў міжнароднага
спаборніцтва «Вікі любіць Зямлю-2021»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі ласка, запішыцеся ў сьпіс удзельніц і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 22:19, 30 траўня 2021 (UTC+3)

Памежныя роты "Докшыцы" і "Гняздзілава"?

Вітаю! Узнікла пытанне: Чаму выстаўлены на выдаленне артыкулы аб памежных ротах "Докшыцы" і "Гняздзілава"? --MoniczFrancisak (размовы) 21:53, 2 чэрвеня 2021 (+03)[адказаць]

Артыкулы былі перанесены пад новыя назвы 2-я памежная рота «Гняздзілава» і 4-я памежная рота «Докшыцы», з папярэдніх пакінуты перасылкі.--Artsiom91 (размовы) 23:22, 2 чэрвеня 2021 (+03)[адказаць]