Беларуска-славенскія адносіны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др сартаванне з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27: Радок 27:
8-11 ліпеня [[2012]] адбыўся візіт намесніка Міністра [[Алена Купчына|Алены Купчынай]] у Славенію, прымеркаваны да 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
8-11 ліпеня [[2012]] адбыўся візіт намесніка Міністра [[Алена Купчына|Алены Купчынай]] у Славенію, прымеркаваны да 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.


Славенія пазбавіла Янэза Шкрабеца, кампанія якога, Riko, заключыла больш за 40 кантрактаў з беларускімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі на агульную суму больш за 310 млн [[еўра]], права быць ганаровым консулам Беларусі ў Любляне. Раней улады Славеніі прапанавалі яму або асудзіць парушэнні правоў чалавека і фальсіфікацыі ў Беларусі, або дазвол на дзейнасць ганаровага консульства будзе адкліканы<ref>{{cite web|url = https://siol.net/novice/svet/slovenija-odreka-gostoljubje-rezimu-razvpitega-lukasenka-video-553928|title = Slovenija odreka gostoljubje režimu razvpitega Lukašenka #video|author = Špela Plešnik|date = 2021-06-05|work = SiolNET|language = sl|accessdate =2021-06-06}}</ref>.

{{зноскі}}
{{Міжнародныя адносіны Беларусі}}
{{Міжнародныя адносіны Беларусі}}



Версія ад 16:25, 6 чэрвеня 2021

Беларуска-славенскія адносіны
Беларусь і Славенія
Беларусь
Беларусь
Славенія
Славенія

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Славенія ўсталяваныя 23 ліпеня 1992 г. Дыпламатычную прысутнасць Беларусі ў Славеніі ажыццяўляецца праз Пасольства Беларусі ў Венгрыі. Пасол Славеніі ў Беларусі Ада Філіп-Сліўнік акрэдытавана па сумяшчальніцтве з Расійскай Федэрацыі.

У 1992-1993 гг. адбыліся візіты Міністра замежных спраў Славеніі ў Рэспубліку Беларусь. У 1995 годзе праведзены візіт у адказ Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь у Славенію.

У чэрвені 2001 г. адбыўся візіт у Славенію дэлегацыі МЗС Беларусі на чале з намеснікам Міністра. У лютым 2004 г. у г. Мінску прайшлі кансультацыі паміж МЗС Беларусі і МЗС Славеніі на ўзроўні дырэктараў дэпартаментаў.

Акрэдытацыя Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгрыі па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Славеніі адбылася ў 2009 годзе.

У чэрвені 2009 г. адбыўся рабочы візіт у Мінск міністра замежных спраў Славеніі С. Жбогара на чале дэлегацыі славенскіх дзелавых колаў. У рамках візіту адбыліся яго сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтвам Нацыянальнага сходу, МЗС, Мінэканомікі, прайшоў беларуска-славенскі дзелавы форум і кантактна-кааперацыйная біржа.

У 2010 годзе рэалізаваны зваротны візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь у Славенію (красавік), у рамках якога Сяргей Мартынаў быў прыняты Прэзідэнтам Рэспублікі Славенія Д. Цюркам, адбыліся двухбаковыя сустрэчы з кіраўніцтвам Славенскай ГПП, бізнес-коламі.

У 2009 годзе пасля 5-гадовага перапынку адноўлены кансультацыі паміж МЗС, якія прайшлі ў Любляне на ўзроўні намеснікаў міністраў. 17-18 лютага 2011 г. у Любляне адбыўся чарговы раўнд кансультацый на ўзроўні дырэктараў палітычных дэпартаментаў.

У снежні 2010 грамадзянін Славеніі Э. Альянчыч быў прызначаны Ганаровым консулам Беларусі ў Славеніі з рэзідэнцыяй у Любляне.

13 красавіка 2011 г адбыўся візіт намесніка Міністра замежных спраў В. І. Варанецкага у Любляну ў рамках камбінаванага візіту ў Венгрыю і Славенію. У ходзе візіту былі праведзены двухбаковыя сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС Славеніі (узровень генеральных дырэктараў).

8-11 ліпеня 2012 адбыўся візіт намесніка Міністра Алены Купчынай у Славенію, прымеркаваны да 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Славенія пазбавіла Янэза Шкрабеца, кампанія якога, Riko, заключыла больш за 40 кантрактаў з беларускімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі на агульную суму больш за 310 млн еўра, права быць ганаровым консулам Беларусі ў Любляне. Раней улады Славеніі прапанавалі яму або асудзіць парушэнні правоў чалавека і фальсіфікацыі ў Беларусі, або дазвол на дзейнасць ганаровага консульства будзе адкліканы[1].

Зноскі

  1. Špela Plešnik. Slovenija odreka gostoljubje režimu razvpitega Lukašenka #video (славенск.). SiolNET (5 чэрвеня 2021). Праверана 6 чэрвеня 2021.