Аляксандр Стагановіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
удакладненне |
др removed Category:Памерлі ў ЗША using HotCat, афармленне |
||
Радок 4: | Радок 4: | ||
|партрэт = Аляксандр_Стагановіч.jpg |
|партрэт = Аляксандр_Стагановіч.jpg |
||
|апісанне = |
|апісанне = |
||
|род дзейнасці = |
|род дзейнасці = |
||
|дата нараджэння = |
|дата нараджэння = |
||
|месца нараджэння = |
|месца нараджэння = |
||
|дата смерці = |
|дата смерці = |
||
|месца смерці = |
|месца смерці = |
||
|дзеці = |
|дзеці = |
||
}} |
}} |
||
'''Аляксандр Лявонавіч<ref>[https://news.arche.by/by/page/reviews/navuka-ahliady/9279 Успаміны пасла]</ref> Стагановіч''' ({{ДН|25|1|1890}} — {{ДС|28|12|1988}}) — беларускі [[грамадскі дзеяч|грамадскі]] і [[палітычны дзеяч]].<ref>[https://hardzin.livejournal.com/64797.html Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 28 кастрычніка. Аляксандр Стагановіч]</ref> |
'''Аляксандр Лявонавіч<ref>[https://news.arche.by/by/page/reviews/navuka-ahliady/9279 Успаміны пасла]</ref> Стагановіч''' ({{ДН|25|1|1890}} — {{ДС|28|12|1988}}) — беларускі [[грамадскі дзеяч|грамадскі]] і [[палітычны дзеяч]].<ref>[https://hardzin.livejournal.com/64797.html Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 28 кастрычніка. Аляксандр Стагановіч]</ref> |
||
Радок 45: | Радок 45: | ||
{{DEFAULTSORT:Стагановіч Аляксандр}} |
{{DEFAULTSORT:Стагановіч Аляксандр}} |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў ЗША]] |
|||
[[Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны]] |
[[Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)]] |
[[Катэгорыя:Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)]] |
Версія ад 17:38, 12 чэрвеня 2021
Аляксандр Стагановіч | |
---|---|
Файл:Аляксандр Стагановіч.jpg | |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, палітык |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 1988 (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Тамара Аляксандраўна Стагановіч |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Лявонавіч[1] Стагановіч (25 студзеня 1890 — 28 снежня 1988) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч.[2]
Біяграфія
Нарадзіўся 25 студзеня 1890 года ў вёсцы Несутычы Навагрудскага павета Мінскай губерні ў Расійскай імперыі (сёння Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці).
У часе Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў складзе Расійскага экспедыцыйнага корпуса ў Францыі.
У 1920 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. У 1925 г. уступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. У 1928 г. вылучаны дэпутатам ад Наваградскай акругі ў польскі сойм па спісе «Змагання за Інтарэсы Работнікаў і Сялян» (Zmahańnie za Intaresy Robotnikau i Sielian), але за два дні да выбараў арыштаваны і зняволены. Пасля асабістага заступніцтва маршалка сойму вызвалены. У сойме падчас сваёй кадэнцыі быў сябрам скарбнікам Беларускага сялянска-работніцкага клуба «Змаганне». У канцы 1928 г. адмовіўся ад дэпутацкага мандату ў знак пратэсту супраць супрацоўніцтва з КПЗБ.
4 чэрвеня 1928 года большасцю галасоў дэпутатаў сойму быў пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасці, а пазней быў арыштаваны з абвінавачваннем у антыдзяржаўнай дзейнасці і за прыналежнасць да БСРГ, асуджаны на шэсць гадоў турмы. У лютым 1929 г. польскі сойм адабраў ягоны мандат.
У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі быў кіраўніком Беларускай народнай самапомачы на Наваградскую акругу. З лета 1944 г. — у эміграцыі.
Адзін з ініцыятараў аднаўлення Рады БНР, браў удзел у з’едзе ў Остэргофене, дзе было заяўлена пра аднаўленне дзейнасці Рады. Пад канец 1940-х гг. выехаў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-амерыканскага задзіночання, Згуртавання беларускіх ветэранаў і япархіяльнай Рады БАПЦ. Ад 1957 г. — намеснік Прэзідэнта Рады БНР.
Памёр 28 снежня 1988 года. Пахаваны ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
Успаміны
Пасля смерці Аляксандра Стагановіча з дазволу і пры фундацыі дачкі Тамары Стагановіч былі надрукаваныя ўспаміны Аляксандра Стагановіча. «Успаміны пасла» былі першай кнігай у серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» выдавецтва «Лімарыус» ў 2011 годзе, потым яшчэ перавыдаваліся. У 2014 годзе пры падтрымцы Тамары Стагановіч была заснаваная прэмія за найлепшую кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. Прэмія ўручалася ў 2015 і 2017 гадах.
Зноскі
Літаратура
- Jacek Majchrowski, Kto był kim w Drugiej Rzeczypospolitej, Warszawa, 1994
- Успаміны пасла / Аляксандр Стагановіч; прадм. А. В. Пашкевіча; камент. А. В. Пашкевіча, А. Э. Гардзіенкі. — Мінск: Лімарыус, 2011. — 270 с.: іл. — (Беларуская мемуарная бібіліятэка).
Спасылкі
- Асобы
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 28 снежня
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў ЗША
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
- Члены БСРГ
- Члены Беларускай народнай самапомачы
- Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання
- Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі