Псалтыр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, дапаўненне
Радок 52: Радок 52:
* Псалтыр Давіда ў перакладзе [[Аляксандр Надсан|Аляксандра Надсана]]: [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=717 Псалмы 1-76], [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=718 псалмы 77-150]
* Псалтыр Давіда ў перакладзе [[Аляксандр Надсан|Аляксандра Надсана]]: [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=717 Псалмы 1-76], [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=718 псалмы 77-150]
* [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=161 Пакутныя Псальмы: 6, 31, 37, 50, 101, 129, 142] (вершаваны пераклад [[Вінцук Адважны|Вінцука Адважнага]])
* [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=161 Пакутныя Псальмы: 6, 31, 37, 50, 101, 129, 142] (вершаваны пераклад [[Вінцук Адважны|Вінцука Адважнага]])
* [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=916 Георгі Станкевіч - Псалтыр (Пс. 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 22, 50, 62, 83, 136)]
* [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=931 Кніга Псальмаў. Псальмы 1-8] (пераклад [[Вінцук Адважны|Язэпа Германовіча]])
* [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=916 Георгі Станкевіч — Псалтыр (Пс. 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 22, 50, 62, 83, 136)]
* [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=699 Псалмы 50, 53, 54, 90] у перакладзе [[Вацлаў Пануцэвіч|Вацлава Пануцэвіча]]
* [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=929 Псалом 50/51 (каяльны)] у перакладзе [[БАПЦ]]
* [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=937 Выбраныя псалмы]: пераклад у Службоўніку [[БАПЦ]]
* [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=935 Выбраныя псалмы] (пераклад мітрапаліта [[Андрэй (Крыт)|Андрэя (Крыта)]]
* [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=929 Псалом 50] (пераклад протаерэя [[Сергій (Гардун)|Сергія (Гардуна)]])
* [https://sites.google.com/site/belpsalom/ Псалцір] у перакладзе [[Міхаіл Астапчык|Міхаіла Астапчыка]]
* [https://sites.google.com/site/belpsalom/ Псалцір] у перакладзе [[Міхаіл Астапчык|Міхаіла Астапчыка]]
* [[Наста Кудасава]] — [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=915 Псальмы (Пс. 1, 8, 22, 50, 62, 83, 136)]
* Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста і Кніга Псалмоў / пераклад з грэцкага: [[Эрнст Сабіла|Э. К. Сабіла]], С. А. Малахаў. - Мінск : Царква Абуджэнне, 2018. - 528 с. ISBN 978-985-6184-57-7
* [[Антон Францішак Брыль]] — [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=914 Ψальм 127 (126)]
* [[Аляксандр Ворвуль]] — [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=912 33 Псалом Давіда. 50 Псалом Давіда]
* [[Анатоль Бярозка]] (Смаршчок-Рэпкаў) — [http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=920 Пасальм 137]
* Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста і Кніга Псалмоў / пераклад з грэцкага: [[Эрнст Сабіла|Э. К. Сабіла]], С. А. Малахаў. — Мінск : Царква Абуджэнне, 2018. — 528 с. ISBN 978-985-6184-57-7
{{Кнігі Танаха}}
{{Кнігі Танаха}}
{{Кнігі Старога Запавету}}
{{Кнігі Старога Запавету}}

Версія ад 13:04, 13 чэрвеня 2021

Псалтыр (תְּהִלִּים‬)

Гравюра «Цар Давід» на тытульным аркушы кнігі Псалтыр (Скарына, 1517)
Раздзел: Гістарычныя кнігі
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Папярэдняя (Танах): Трэй Асар (Малахі)
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга Іова
Наступная: Прытчы Саламонавы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Псалтыр», кніга псалмоў (стар.-грэч.: Βίβλος Ψαλμών; лац.: Liber Psalmorum; іўр.: תְּהִלִּים Тэгілі́м — «Хвалы») — адна з біблейскіх кніг Старога запавету, якая змяшчае 150 розных па зместу і жанру твораў і ўяўляе сабой зборнік рэлігійнай лірыкі. Аўтарства прыпісваецца іўдзейскаму цару Давыду, які жыў у 11 ст. да н.э. Гэты зборнік рэлігійнай лірыкі ў сваім канчатковым выглядзе быў складзены для патрэб іерусалімскага храмавага культу, відаць, у паслявавілонскую эпоху, г.зн. не раней 6 ст. да н.э. Як калектыўны паэтычны зборнік, які на працягу доўгага бытавання дапаўняўся і рэдагаваўся, Псалтыр параўнаўча позна ўвайшоў у канон іўдзейскіх свяшчэнных кніг храмавага песнапення[1].

Гэтай паэтычнай кнігай псалмоў адкрываецца трэці раздзел старазапаветнага канона царкоўнай Бібліі. Як кнігу рытуальна-культурнага прызначэння Псалтыр ад іудзеяў запазычылі прыхільнікі хрысціянства і таксама пачалі ўжываць яго на сваіх малітоўных сходах. Ужо з 3 ст. Псалтыр пачаў пашырацца ў перакладзе на грэчаскую мову. У 9 ст. кнігу псалмоў для патрэб славянскіх хрысціян пераклалі з грэчаскай мовы заснавальнікі славянскай пісьменнасці, браты-асветнікі Кірыл і Мяфодзій. 3 часу прыняцця хрысціянства на Русі ў 986/988 годзе Псалтыр стаў тут адной з папулярных кніг Бібліі. Як кніга, якая пастаянна ўжывалася пры богаслужэнні, яна была вядома і ў пашыраным варыянце, дзе тэкст кананічнага Псалтыра падаваўся ў спалучэнні з тэкстам «Часаслоўца» і меў характар зборніка малітваў і псалмоў, неабходных для пэўнага часу царкоўнага богаслужэння, у якім падаваліся кароткія тлумачэнні на тыя або іншыя яго псалмы. Шырока бытаваў таксама Тлумачальны Псалтыр. Гэтыя каментарыі да псалмоў, як правіла, належалі такім вядомым аўтарытэтам хрысціянскай царквы, як Іаан Златавуст, Амвросій, Аўгусцін і інш.[1]

У эпоху сярэднявечча Псалтыр быў адной з галоўных кніг навучання грамаце. Вывучэнне гэтай кнігі лічылася дастатковым для таго, каб быць падрыхтаваным да выканання царкоўнай службы, бо той, хто ведаў Псалтыр, успрымаўся тады грамадствам як асоба адукаваная, здольная чытаць усялякія іншыя кнігі. Псалтыр у далёкім мінулым служыў не толькі настольнай кнігай кожнага адукаванага чалавека, але нярэдка быў і яго неразлучным спадарожнікам у час розных доўгатэрміновых паездак і падарожжаў. Таму невыпадкова, што Ф. Скарына, улічваючы такую вострую практычную патрэбу ў гэтай кнізе, пачаў сваю друкарскую дзейнасць менавіта з Псалтыра і выдаў яго двойчы: у Празе (1517) і ў Вільні (1522) у складзе так званай «Малой падарожнай кніжкі»[1].

У Псалтыры веруючыя бачылі магічны сродак лячэння і ачышчэння чалавека, папярэджання розных бед, своеасаблівае «лекарство душевное». Гэтую кнігу нярэдка чыталі над хворым, які пакутаваў ад цяжкіх і працяглых, асабліва псіхічных, хвароб, прычыну якіх вытлумачвалі шкодным уплывам нячыстай сілы. Успрыняцце магічнай сілы ўздзеяння Псалтыра выяўлялася і ў звычаі чытання яго над нябожчыкам. Па Псалтыру на Русі таксама варажылі. Усе гэтыя факты сведчаць аб вялікай папулярнасці Псалтыра ў даўнія часы і важнай яго ролі ў духоўным жыцці сярэдневяковага чалавека[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б в г Скарына Ф. Творы:… С. 127—128.

Літаратура

Спасылкі