Карла Фантана: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 3783487 аўтарства Elizium23 (размова)
Тэгі: Адмена Адменена
Replacing Cupola_della_Cappella_Albani_in_San_Sebastiano.jpg with File:Roma-sansebastiano4.jpg (by CommonsDelinker because: Replacing before closing a DR wit
Тэг: Ручны адкат
Радок 34: Радок 34:
<gallery>
<gallery>
File:San Marcello al Corso.jpg|<center>[[Сан-Марчэла-аль-Корса]]</center>
File:San Marcello al Corso.jpg|<center>[[Сан-Марчэла-аль-Корса]]</center>
File:Cupola della Cappella Albani in San Sebastiano.jpg|<center>[[Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура]]<br/>(купал)</center>
File:Roma-sansebastiano4.jpg|<center>[[Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура]]<br/>(купал)</center>
File:Basilica of St. Ignatius in Loyola.jpg|<center>[[Базіліка Лаёлы]] ў Краіне Баскаў</center>
File:Basilica of St. Ignatius in Loyola.jpg|<center>[[Базіліка Лаёлы]] ў Краіне Баскаў</center>
File:S Maria dei Miracoli Rom.jpg|<center>[[Санта-Марыя-дэі-Міраколі]]<br/>(апсіда)</center>
File:S Maria dei Miracoli Rom.jpg|<center>[[Санта-Марыя-дэі-Міраколі]]<br/>(апсіда)</center>

Версія ад 22:42, 14 чэрвеня 2021

Карла Фантана
Дата нараджэння 22 красавіка 1638(1638-04-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 1714(1714-02-05) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Мілан[2] і Рым[2]
Архітэктурны стыль барока
Найважнейшыя пабудовы царква Санта-Марыя-дэі-Міраколі
базіліка Лаёлы
фасад Сан-Марчэла-аль-Корса
Уплыў П’етра да Картона[d] і Карла Райнальдзі
Уплыў на Niccolò Michetti[d] і Filippo Barigioni[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карла Фантана (італ.: Carlo Fontana; 16381714) — вучань і прадаўжальнік справы Берніні, які на мяжы XVII і XVIII стагоддзяў узначальваў «інтэрнацыянальную школу» барока: запаветы Берніні ў ёй былі падсушаны стрымальным уплывам класіцызму.

Біяграфія

Як і шматлікія іншыя майстры барока, паходзіў з кантона Тычына і пачынаў кар’еру ў Кома. Ён працаваў пад наглядам Берніні над царквой Санта-Марыя-дэі-Міраколі (1662-79) і сканчаў распачаты Берніні палацца Людавізі (1650-94). Фантана спраектаваў дзясяткі рымскіх цэркваў і капэл, абнавіў інтэр’ер Санці-Апастолі, прапанаваў пракласці ў Ватыкан магістраль накшталт віа дэла Канчыліяцыёнэ, стварыў грабніцы двух пантыфікаў і шведскай каралевы Крысціны. Яго ранняя праца, увагнуты фасад Сан-Марчэла-аль-Корса, прызнана за эталон сталага барока.

Слава пра Фантана як пра спадчынніка Берніні разнеслася па ўсёй Еўропе. Адным з першых архітэктараў ён праектаваў па-за межамі Італіі. Грандыёзны ансамбль базілікі Лаёлы ў Іспаніі (1681—1738) будаваўся па праекце Фантана, аказаўшы ўплыў на дойлідаў каланіяльнай Амерыкі і паўднёвагерманскіх земляў. Па эскізах папскага архітэктара будавалі фантаны, надмагільныя помнікі і алтары па ўсёй Еўропе. У 1694 г. ён апублікаваў падрабязнае апісанне сабора Св. Пятра са мноствам гравюр. У Віндзары захоўваюцца 27 тамоў яго рукапісаў.

У рымскай майстэрні Фантана працавалі такія выдатныя майстры барока, як аўстрыйцы Лукас фон Гільдэбрант і Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах, швед Нікадэмус Тэсін, немец Матэус Пёпельман, англічанін Джэймс Гібс, а таксама пачынальнік сіцылійскага барока Джавані Батыста Вакарыні, які працаваў пры іспанскім двары Філіпа Ювара і прадстаўнік пятроўскага барока — Нікало Мікеці.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. а б RKDartists Праверана 15 снежня 2022.

Спасылкі