Паланечка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 97: Радок 97:
Выява:Pałanečka, Radzivił. Паланэчка, Радзівіл (1901-14).jpg|Палац Радзівілаў
Выява:Pałanečka, Radzivił. Паланэчка, Радзівіл (1901-14).jpg|Палац Радзівілаў
Выява:Pałanečka, Radzivił. Паланэчка, Радзівіл (1910).jpg|Палац, сходы
Выява:Pałanečka, Radzivił. Паланэчка, Радзівіл (1910).jpg|Палац, сходы
Выява:Pałanečka, Radzivił. Паланэчка, Радзівіл (1920).jpg|Аранжарэя
Выява:Pałanečka, Radzivił, Aranžareja. Паланэчка, Радзівіл, Аранжарэя (Savanievič, 1930).jpg|Аранжарэя
</gallery></center>
</gallery></center>



Версія ад 01:09, 16 чэрвеня 2021

Вёска
Паланечка
Касцёл Святога Юрыя
Касцёл Святога Юрыя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Вышыня цэнтра
154 м
Насельніцтва
  • 331 чал. (2019)
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225366
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204807055
СОАТО
1 204 878 071
Паланечка на карце Беларусі ±
Паланечка (Беларусь)
Паланечка
Паланечка (Брэсцкая вобласць)
Паланечка

Палане́чка[1] (трансліт.: Palaniečka, руск.: Полонечка) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 35 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі БаранавічыМінск, на р. Змейка (прыток р. Шчара), з г. Баранавічы злучана аўтадарогай. Насельніцтва 612 жыхароў, 264 гаспадаркі (2005).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Паланечка згадваецца ў XVI ст. як мястэчка ў Наваградскім павеце, уладанне Рудамінаў-Дусяцкіх. Пазней мясцовасць перайшла да Радзівілаў, за якімі ў канцы XVIII — пачатку XIX стст. тут збудавалі цагляны палац, у якім размяшчаліся вялікія бібліятэка, архіў, творы мастацтва і калекцыя манет. Першым яго гаспадаром быў князь Мацей Радзівіл, павенчаны з Альжбетай Хадкевіч.

У 1751 годзе ў мястэчку ўзведзены драўляны касцёл Святога Юрыя. У 1777 мястэчка наведаў рускі пісьменнік Д. Фанвізін на шляху з Масквы ў Францыю. Ён пакінуў запісы аб мястэчку і яго ваколіцах.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Паланечка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у складзе Жухавіцкай воласці Навагрудскага павета. У 1819 годзе тут пабудаваны вадзяны млын.

Напалеон Орда, Палац Радзівілаў

Паводле інвентару 1844 года ў мястэчку было 58 двароў з поўнымі надзеламі і 32 двары з прысядзібнымі дзялянкамі. У местачкоўцаў было каля 50 кароў, 26 коней. Гаспадар Паланечкі князь Канстанцін Радзівіл вызначаўся прагрэсіўнымі поглядамі, падтрымліваў сувязі і сустракаўся з патрыятычнымі дзеячамі Расіі, Польшчы і Беларусі. У 1845 пад яго апякунствам тут знаходзілася рэдакцыя часопісу «Народ і час», які выдаваў Я. Філіповіч (выйшаў толькі 1 нумар). К. Радзівіла ў Паланечцы наведаў паэт Уладзіслаў Сыракомля. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) у ваколіцах мястэчка дзейнічалі паўстанцкія аддзелы.

У сяр. 1880-х пад назвай Паланечка існавалі 3 населеныя пункты: мястэчка — 62 двары, касцёл, капліца, земскае народнае вучылішча, вадзяны млын, крама; вёска (9 двароў) і маёнтак.

Найноўшы час

У 1909 годзе сяло ў Жухавіцкай воласці Навагрудскага павета.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Паланечка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час існавалі мястэчка (99 двароў) і фальварак (будынкаў).

У 1939 годзе Паланечка ўвайшла ў склад БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 71 аднасяльчанін.

З 14 красавіка 1960 да 12 верасня 1986 у Савіцкім сельсавеце. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад і з'яўлялася цэнтрам Паланечкаўскага сельсавета[2].

Інфраструктура

Працуюць выканкам сельсавета, калгасная сядзіба, рамонтныя с.-г. майстэрні, ветэрынарны ўчастак, сярэдняя школа, клуб, бальніца, аптэка, аддзяленне сувязі, бібліятэка, магазін.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе:
    • 1886 — 62 двары, 454 жыхары, у маёнтку і вёсцы — 9 двароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1901 — 459 жыхароў, у маёнтку — 29 жыхароў.
    • 1909 — 90 двароў, 488 жыхароў, у маёнтку — 29 жыхароў.
    • 1921 — 99 дамоў, 523 жыхары, у фальварку — 9 дамоў, 77 жыхароў.
    • 1959 — 404 жыхароў.
    • 1970 — 1071 жыхар.
    • 1998 — 291 двор, 662 жыхары.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 612 жыхароў, 264 гаспадаркі.

Славутасці

Палац Радзівілаў

Страчаныя

  • Адзіны ў раёне турбінны млын (1819). У 70-я гады па загадзе старшыні калгаса з яго знялі ацынкаваную бляху, пасля чаго помнік прамысловай архітэктуры раскалоўся на дзве паловы і абрынуўся ў раку[3].

Вядомыя асобы

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
  3. Старыя вёскі і мястэчкі Баранавіцкага края
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 488.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Połoneczka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 725. (1887)
  • Нацыянальны архіў РБ, ф.4, воп. 5, спр. 21204 ф. 30, воп. 5, спр.28, 6753, 67604 воп. 9, спр. 2378, 6753.
  • Расійскі дзяржаўны гісторычны архіў, ф.1290, воп.11, спр. 1320—1322.
  • Волости и важнейшее селения Европейской России. Вып. 5 СПб., 1886.
  • Указатель населенным местностям Гродненской губернии… Гродно, 1905.
  • Список населенных мест Минской губернии. Мн., 1909.
  • Белоруссия в эпоху феодализма. Т.1-4. Мн., 1959-79.
  • Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии: 1941—1944. Мн., 1965.
  • Навечно в сердце народном. 3 изд. Мн. 1984.
  • Административно-территориальное устройство БССР. Т.1-2. Мн., 1085-87.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Брэсцкая вобл. Мн., 1990.
  • Памяць: Баранавічы. Баранавіцкі р-н. Мн., 2000.
  • Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл.дав. Мн., 2004.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.

Спасылкі