Аркадзь Качан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др спасылкі
Радок 31: Радок 31:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

* [https://www.facebook.com/story.php?story_fbid=4121224347933916&id=100001391741429&fs=1&focus_composer=0 Сёння 100 гадоў ад нараджэння..]. - [[Наталля Сяргееўна Гардзіенка|Наталля Гардзіенка]]
* [https://www.facebook.com/story.php?story_fbid=4121224347933916&id=100001391741429&fs=1&focus_composer=0 Сёння 100 гадоў ад нараджэння..]. - [[Наталля Сяргееўна Гардзіенка|Наталля Гардзіенка]]
*{{Артыкул|выданне=[[Зважай (часопіс, 1974)|Зважай]]|аўтар=[[Кастусь Акула]].|год=Сакавік, 1983|спасылка=https://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=17569|старонкі=7|загаловак=Аркадзь Качан|нумар=1 (29)|мова=be|месца=[[Таронта]]|issn=0700-5172}}
*{{Артыкул|выданне=[[Зважай (часопіс, 1974)|Зважай]]|аўтар=[[Кастусь Акула]].|год=Чырвень, 1983|спасылка=https://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=17569|старонкі=8|загаловак=Памяці Аркадзя Качана|нумар=2 (30)|мова=be|месца=[[Таронта]]|issn=5172}}

{{DEFAULTSORT:Качан Аркадзь}}
{{DEFAULTSORT:Качан Аркадзь}}
[[Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]
[[Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]

Версія ад 08:36, 20 чэрвеня 2021

Аркадзь Качан
Род дзейнасці беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч
Дата нараджэння 13 мая 1921(1921-05-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 1982(1982-12-04) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Антон Качан
Маці Вера Качан
Жонка Olga Katchan[d]
Член у

Аркадзь Качан (13 мая 1921 — 4 снежня 1982) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 13 мая 1921 г. у в. Барсуках Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы у сям’і настаўнікаў Антона і Веры Качаноў.

Вучыўся ў Дзісенскай польскай гімназіі, у 1941 г. скончыў дзесяцігодку ў Маладзечне. Пазней працаваў сакратаром суда ў Глыбокім. Па сканчэнні курсаў каманднага складу Беларускай самааховы ў Лебедзеве каля Маладзечна кіраваў ротай 13-га Беларускага паліцыйнага батальёну СД у Вілейскай акрузе. Улетку 1944 г. выехаў у Германію і трапіў у дывізію «Беларусь», разам з якой пазней здаўся амерыканцам.

Па вайне некалькі гадоў правёў у лагеры для перамешчаных асобаў у Розенгайме. Ад 1950 г. жыў у Аўстраліі, у Сіднеі. Адзін з заснавальнікаў і доўгагадовы сакратар Беларускага аб’яднання ў Новай Паўднёвай Валіі. Сябра Рады БНР, Беларускага культурна-грамадскага клуба і Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Пры канцы 1970-х гг. — беларускі прадстаўнік у Выканаўчым камітэце Этнічнай рады ў Новай Паўднёвай Валіі. Адзін са стваральнікаў і каардынатар беларускага радыё ў Сіднеі. Сталы фундатар беларускіх выданняў і ўстаноў на эміграцыі. Дасылаў беларускую літаратуру ў бібліятэкі аўстралійскіх універсітэтаў.

Памёр 4 снежня 1982 г. у Сіднеі. Пахаваны на беларуска-ўкраінскай частцы могілак Роквуд.

Памяць

Зноскі

Спасылкі