Генадзь Станіслававіч Алейнікаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Removing Aleinikova_Olga.jpg, it has been deleted from Commons by Túrelio because: Copyright violation: All Rights Reserved at the source website.
Радок 41: Радок 41:


== Сям’я ==
== Сям’я ==

[[File:Aleinikova Olga.jpg|180px|thumb|[[Вольга Віталеўна Алейнікава]]]]


Жонка — [[Вольга Віталеўна Алейнікава]] (нар. у 1951 г.), дырэктар РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (Беларусь), прафесар. Генадзь Алейнікаў нарадзіўся ў адзін дзень са сваёй жонкай Вольгай — 10 лістапада<ref>https://minsknews.by/direktor-rnpts-detskoy-onkologii-gematologii-i-immunologii-olga-aleynikova-darit-zhizn-eto-schaste/</ref>.
Жонка — [[Вольга Віталеўна Алейнікава]] (нар. у 1951 г.), дырэктар РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (Беларусь), прафесар. Генадзь Алейнікаў нарадзіўся ў адзін дзень са сваёй жонкай Вольгай — 10 лістапада<ref>https://minsknews.by/direktor-rnpts-detskoy-onkologii-gematologii-i-immunologii-olga-aleynikova-darit-zhizn-eto-schaste/</ref>.

Версія ад 22:55, 20 чэрвеня 2021

Генадзь Станіслававіч Алейнікаў
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі
16 студзеня 1997 — 20 сакавіка 1998
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сцяпанавіч Лінг
Папярэднік Тамара Дзмітрыеўна Віннікава
Пераемнік Пётр Пятровіч Пракаповіч

Нараджэнне 10 лістапада 1947(1947-11-10)[1]
Смерць 13 верасня 2017(2017-09-13) (69 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст
Узнагароды

Генадзь Станіслававіч Алейнікаў (10 лістапада 1947, Мінск, БССР, СССР — 13 верасня 2017, Мінск, Беларусь) — беларускі эканаміст, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (1997—1998).

Адукацыя

Скончыў у 1977 г. Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці «Грашовы зварот і крэдыт», а таксама ў 1985 г. факультэт эканамістаў-міжнароднікаў Акадэміі знешняга гандлю ў Маскве — па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя адносіны» з веданнем замежнай мовы.

Валодаў англійскай і французскай мовамі.

Сям’я

Жонка — Вольга Віталеўна Алейнікава (нар. у 1951 г.), дырэктар РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (Беларусь), прафесар. Генадзь Алейнікаў нарадзіўся ў адзін дзень са сваёй жонкай Вольгай — 10 лістапада[2].

У сям’і нарадзілася трое сыноў: сярод іх вядомы — Максім Генадзевіч Алейнікаў, кампазітар, прадзюсар гурта «Топлесс» (Беларусь).

Працоўная дзейнасць

Пачаў працаваць у банкаўскай галіне ў Мінску — у 1977—1978 гг. крэдытным інспектарам мінскага Фрунзенскага аддзялення Дзяржбанка СССР.

У 19781982 гг. — быў кіраўніком Цэнтральнага аддзялення Дзяржбанка гарадской канторы Дзяржбанка СССР.

У 19851987 гг. — працаваў намеснікам кіраўніка Мінскай гарадской канторы Дзяржбанка СССР.

У 19871988 гг. — быў намеснікам старшыні выканкама Ленінскага раёна г. Мінска.

У 19881989 гг. — працаваў намеснікам упраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення Дзяржбанка СССР.

З 1989 г. па лістапад 1991 г. быў намеснікам старшыні праўлення — начальнікам планава-эканамічнага ўпраўлення Беларускага рэспубліканскага банка Знешэканамбанка СССР.

Пасля роспуску СССР, з лістапада 1991 г. па 1997 г. Генадзь Алейнікаў узначальваў Банк знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь («Белзнешэканамбанк») — быў яго прэзідэнтам (старшынёй савета дырэктароў).

З 16 студзеня 1997 г. па 20 сакавіка 1998 г. Генадзь Алейнікаў быў старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. 30 студзеня 1997 г. увайшоў у склад Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а з 5 лютага 1997 г. быў членам Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 10 лютага 1997 г. па 28 мая 1998 г. уваходзіў у склад валютна-крэдытнай камісіі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Быў адпраўлены ў адстаўку з пасады старшыні Нацбанка па прычыне рэзкага падзення нацыянальнай валюты.

Пазней, у тым жа 1998 г. Генадзь Алейнікаў узначаліў да снежня 2007 г. Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый («Межторгбанк»), які ў 2007 г. быў прададзены банку «Альфа-Банк» (Расія), а сам Алейнікаў пакінуў пасаду старшыні праўлення Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый.

Узнагароды

  • 10 лістапада 1997 г. — Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (за шматгадовую добрасумленную працу ў банкаўскай сістэме рэспублікі і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння)

Зноскі

Спасылкі

Літаратура