Вікіпедыя:Да перайменавання: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19: Радок 19:
* {{Супраць}}. Артыкул выстаўляўся на перайменаванне раней і назва была захавана — [[Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2016#Асвенцім]]. Тады было высветлена, што пошук у Google дае супярэчлівыя вынікі, а пісьмовыя крыніцы (БелЭн) даюць "Асвенцім". Зараз пакуль не бачу новых абставін для перагляду таго рашэння, лічу што варта мець пісьмовыя аўтарытэтныя крыніцы, якія ўжываюць прапанаваную назву, а яшчэ лепей крыніцы, якія разбіраюць пытанне назвы лагера на беларускай мове.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 09:09, 2 чэрвеня 2021 (+03)
* {{Супраць}}. Артыкул выстаўляўся на перайменаванне раней і назва была захавана — [[Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2016#Асвенцім]]. Тады было высветлена, што пошук у Google дае супярэчлівыя вынікі, а пісьмовыя крыніцы (БелЭн) даюць "Асвенцім". Зараз пакуль не бачу новых абставін для перагляду таго рашэння, лічу што варта мець пісьмовыя аўтарытэтныя крыніцы, якія ўжываюць прапанаваную назву, а яшчэ лепей крыніцы, якія разбіраюць пытанне назвы лагера на беларускай мове.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 09:09, 2 чэрвеня 2021 (+03)
* {{Супраць}}. Існуючая назва больш вядомая. --[[Удзельнік:VladimirZhV|VladimirZhV]] ([[Размовы з удзельнікам:VladimirZhV|размовы]]) 04:51, 29 чэрвеня 2021 (+03)
* {{Супраць}}. Існуючая назва больш вядомая. --[[Удзельнік:VladimirZhV|VladimirZhV]] ([[Размовы з удзельнікам:VladimirZhV|размовы]]) 04:51, 29 чэрвеня 2021 (+03)
* У нямецкай вікі Auschwitz. Гэта і ёсць назва лагера. Асвенцім - гэта горад.--[[Удзельнік:Ohlumon|Ohlumon]] ([[Размовы з удзельнікам:Ohlumon|размовы]]) 06:39, 29 чэрвеня 2021 (+03)


== [[:Катэгорыя:Святыя Адзінай Царквы]] → Катэгорыя:Святыя Царквы да Вялікай Схізмы (1054) ==
== [[:Катэгорыя:Святыя Адзінай Царквы]] → Катэгорыя:Святыя Царквы да Вялікай Схізмы (1054) ==

Версія ад 06:39, 29 чэрвеня 2021

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.

На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для перайменавання.

Выстаўленне старонкі да перайменавання

  1. Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{Перанесці}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да перайменавання.
  2. Стварыце тэму на гэтай старонцы ў фармаце:
== [[Старая назва]] → [[Новая назва]] ==
Апісанне аргументацыі... --~~~~

Значкі для галасавання

Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць — шаблон {{Перайменаваць}};
Сімвал голасу «нейтральны» Нейтральны — шаблон {{Нейтральны}};
Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць — шаблон {{Не пераймяноўваць}}.

Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.

Бягучыя абмеркаванні

Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху

Дадаць тэму

Цяперашняя назва проста ўзята з англавікі, "Flight" не з’яўляецца нейкім тэрмінам ці ўласнай назвай, не сустраецца ў беларускамоўных крыніцах, таму ўжыванне такой назвы ў беларускай Вікіпедыі выглядае дзіўным. Прапаную перанесці ў больш разгорнутую назву па-беларуску, якая зразумела раскрывае сутнасць і будзе пазнавальнай. Магчыма, замест прапанавай можна знайсці іншыя падыходзячыя назвы.--Artsiom91 (размовы) 23:59, 1 чэрвеня 2021 (+03)[адказаць]

згодны, што перайменаваць трэба, але я за больш кароткую назву. Навошта гэтыя бясконцыя назвы, як цягнікі з вагонамі. У артыкуле ўсё падрабязна напісана, а назва кароткая кшталту Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978. Віт; размовы 11:05, 2 чэрвеня 2021 (+03)[адказаць]
Падтрымливаю прапанову Віт.--Culamar (размовы) 14:35, 22 чэрвеня 2021 (+03)[адказаць]
Прапаную выкарыстаць у новай назве нешта з выкрадання/захопу/перахопу. -- pr12402, 28 чэрвеня 2021

Асвенцім → Аўшвіц

Асвенцім гэта горад у Польшчы, а нямецкі канцэнтрацыйны лагер гэта Аўшвіц або Аўшвіц-Біркенау. Сучасная назва артыкула не адпавядае прынцыпу гістарызму і абражае жыхароў гораду Асвенцім.--Дзеручэнка Антон (размовы) 12:48, 18 мая 2021 (+03)[адказаць]

Катэгорыя:Святыя Адзінай Царквы → Катэгорыя:Святыя Царквы да Вялікай Схізмы (1054)

Гэта некарэктная назва, бо, як мінімум, быў раскол пасля Халкідонскага Сабору 451 года. На «Адзіную Царкву», калі паспрабаваць захоўваць максімальную нейтральнасць, цягне толькі стан Царквы да яго. Аргумент пра назву ў рускай Вікіпедыі, пры усёй павазе, не можа быць улічаны, бо там яўна забыліся на Старажытныя Усходнія Праваслаўныя Цэрквы. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:38, 9 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Разуменне «Адзіная Царква» у такім кантэксце, нават з пункту гледжання свецкіх навукоўцаў. Па-першае, з пункту гледжання візанта-праваслаўных, каталікоў, старажытнаўсходніх праваслаўных, пратэстантаў, нестарыян, нэапратэстантаў і г. д. — яны самі з’яўляюцца той «Адзінай Царквой». Далей, калі глядзець на тое, што «Адзіная Царква» — гэта тая містычныя ўстанова, якая якабы існавала да 1054 года, то тады мы адразу адбрасваем старажытнаўсходніх праваслаўных і нестарыян, а таксама гэта адразу адбрасвае пратэстантаў і нэапратэстантаў. Ёсць 2 шляхі, як можна пазбавіцца ў Вікіпедыі аб’ектыўнасці: як у СербВікі напісаць, што «Адзіная Царква» — сербскія праваслаўныя, а можна проста «Адзінай Царквой» называць міфалогію і адбрасваць міліёны хрысціян (а я нагадаю, што старажытнаўсходніх праваслаўных (міафізітаў) не меньш, а можа і больш, чым больш знаёмыя беларусам візанта-праваслаўныя. Проста яшчэ праблема ў тым, што ні водная хрысціянская канфесія ці арганізацыя не згадзіцца з тым, што да 1054 года была «Адзіная Царква».

Чаховіч Уладзіслаў, Хамелка, але назва гэтай катэгорыі можа ўвесці людзей у зман. Калі гэта Адзіная Царква (гэта не так, аб чым можна прачытаць у любым рэлігіязгаўчым падручніку: тут ёсць спроба зрабіць штучнае экуменічнае паняцце), то якая Царква была да Халкідонскага сабору? Дакладней, як назваць катэгорыю пра святых да расколу ў выніку Халкідонскага сабору? Гэта не рытарычнае пытанне. Я вынес гэта сюды не дзеля проста афармлення, а праз факталагічную памылку ў назве (як, калі б было напісана, што сонца ўстае на захадзе). Калі ласка, прашу адказаць мне. А, магчыма, каб Вы маглі зразумець, пра якое скажэнне нейтральных фактаў я кажу, далучаю схему (і гэта я яшчэ забыўся пра Эфескі сабор). З самой схемы вынікае тое, на якім моманце была Адзіная Царква. Тое жа, што цяпер, гэта такі праваслаўна-каталіцкі экуменічны тэрмін, які проста не ўлічвае коптаў, армян, эфіёпаў, прычым гэты тэрмін адмаўляецца Каталіцкай Царквой і большасцю праваслаўных іерархаў. У свецкіх рэлігіязнаўцаў усё яшчэ прасцей: Адзіная Царква перастала існаваць пры першым жа буйным расколе. P. S. Ці патрэбныя такія катэгорыі ўвогуле, калі можна асобна дадаць 2 катэгорыі: "Праваслаўныя святыя" і "Каталіцкія святыя". І ўсё. Пытанне будзе вырашана. Аналагічна са святымі да іншых расколаў.
Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:49, 14 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Так у БелЭн, т. 13, стар. 397. --VladimirZhV (размовы) 10:34, 6 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «за» За. Шчыра кажучы «Сесіль» неяк рэжа вуха. Дарэчы, а не Сэсіл лі?--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:08, 6 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць. Dzianis Niadbajla, не, не «Сэсіл», бо санорныя, за рэдкім выключэннем, у беларускай мове на пісьме перадаюцца мякка: секс, Нельсан і г. д. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 10:51, 7 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

ДжыралАма → ДжырОлама

У адпаведнасці з націскам. Адразу жа хачу сказаць, што ў БелЭн (на прыкладзе Саванаролы) ужываецца «ДжыралАма». Але націск у гэтым слове ідзе на «о», што пацвярджаецца замежнымі Вікі (славянскімі таксама, увага на рускую), гучаннем італьянскай мовы і шматлікім ужываннем у беларускіх СМІ. Магчыма, гэта той выпадак, калі ў БелЭн памылілся, бо не сталі, як гаворыцца, «заглыбляцца ў пытанне». Націск у замежных імёнах, калі яны не распаўсюджаныя, дакладна павінен запазычвацца з арыгінальнай мовы, калі няма шырокай беларускай практыкі іх іншага гучання (гэта дакладна не той выпадак). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:43, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць ArthurKarol У такіх выпадках лепш захоўваць італьянскі арыгінал. (размовы) 11:34, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць Orientalium Ecclesiarum (размовы) 13:29, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць. Цалкам слушная аргументацыя.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:10, 6 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Магчыма дзяржаўнага дзеяча РБ пакінуць пад пазнавальнай назвай. --JerzyKundrat (размовы) 23:17, 21 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць. Гэта вельмі знакаміты дзяржаўны дзеяч з адносна рэдкім для палітыка і беларуса прозвішчам (падкрэсліваю, адносна). Мала хто ўжывае яго імя па бацьку, калі гугліць пра яго інфармацыю. Зрэшты, гэта можа быць усяго толькі маё суб’ектыўнае меркаванне. Нагадваю іншым удзельнікам дыскусіі аб тым, што ў адпаведнасці з новым кансэнсусам імя па бацьку больш не з’яўляецца абавязковым атрыбутам у назве артыкулаў пра жыхароў ўсходнеславянскіх краін. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:20, 21 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Кансэнсус не новы, падобныя праўкі рабіліся і раней, але яны не тычыліся дзяржаўных дзеячаў Рэспублікі Беларусь. --JerzyKundrat (размовы) 23:25, 21 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Не разумею прычын выстаўлення. Калі супольнасць лічыць, што не варта ў назвах артыкул мець імя па бацьку, то трэба прыняць гэта ў якасці правіла і пераносіць усе артыкулы, не спрачаючыся аб нейкіх канкрэтных. Магу ў бліжэйшыя зрабіць гэта паўаўтаматычна робатам, перад гэтым прапаную новы варыянт правіла.--Artsiom91 (размовы) 00:15, 22 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць. Увогуле супраць імя па бацьку ў назвах артыкулаў. Віт; размовы 01:08, 22 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Дарэчы, мне таксама падалося, ні большасць супольнасці выказала меркаванне прыбраць імёны па бацьку з назваў артыкулаў (за выключэннем тых сітуацый, калі яны дапамагаюць вырашыць неадназначнасць). Хіба не? Толькі Вольга Хомелка была за тое, каб іх пакінуць. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 06:20, 22 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць Tomasz Bladyniec (размовы) 12:17, 22 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць ArthurKarol Думаю, што ўжо ўсе згадзіліся з тым, што па магчымасці лепш пазбягаць імён па бацьку, асабліма, што з-за гэтага цяжэй шукаць артыкул. (размовы) 11:35, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць Orientalium Ecclesiarum (размовы) 13:32, 23 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Староста. Першапачаткова было Стараста, але пан Чаховіч Уладзіслаў 6 гадоў таму перайменаваў у Староста. Хоць ва ўсіх папяровых энцыклапедыях (ЭВКЛ, ЭГБ і инш.) — Стараста. Ды і тут — Царкоўны стараста, Губны стараста і инш. У многіх туташніх артыкулах менавіта Стараста. Растлумачце, калі ласка, прычыну перайменавання. Дарэчы, правапіс. Ну, і класічнае — «Стараста слухаў, прыплюшчыўшы вочы, і толькі згаджаўся» (Якуб Колас). Ці Ул. Караткевіч у Чорным замку — «У мяне суседа пры немцах стараста дужа часта на лупцоўку пасылаў. За бабу помсціў».--Ohlumon (размовы) 15:52, 15 лютага 2021 (+03)[адказаць]

А ў БЭ ёсць асобны артыкул Староста, ды ў тэксце для абазначэння ўраду выкарыстоўваецца толькі гэты варыянт. У ЭГБ такі варыянт таксама падаецца як артыкул-спасылка. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:53, 15 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Адна БЭ супаць 5-ці іншых + беларускія пісьменнікі + правапіс?--Ohlumon (размовы) 19:25, 15 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Пане Уладзіслаў, па ЭВКЛ і беларускім навуковым артыкулам, і па здраваму сэнсу — Ферара-Фларэнтыйскі.--Ohlumon (размовы) 10:40, 5 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Фларэнцыя — Фларэнційскі, Далмацыя — Далмацінскі, Візантыя — Візантыйскі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:32, 5 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Дакладна той жа артыкул Белага ў Беларускай энцыклапедыі мае назву Фларэнційская унія. А Наша Ніва за год да артыкула выпраўлялася на фларэнЦІйскі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:40, 5 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Алесь Белы. Хроніка Белай Русі. 2-выд. 2013. У тэксце — Фларэнтыйскі сабор!!! І ў Камунікаце.--Ohlumon (размовы) 11:37, 6 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Правапіс--Ohlumon (размовы) 14:22, 6 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «супраць» Супраць. Фларэнційскі, ясная справа, бо ад слова «Фларэнцыя», а не «Фларэнтыя». Здаровы сэнс (як і пачуццё мовы) можа быць розным у розных людзей (я, напрыклад, ціха шалею ад многіх біблійных імёнаў і назваў, якія калісьці беспаспяхова прапаноўваў уніфікаваць). Навуковыя жа артыкулы і гістарычныя публікацыі могуць мець памылкі. Спасылка на «католік.бай» — гэта асобная тэма, бо мова Яна Крэміса ўжо ўвайшла ў спіс легендаў і мемаў сярод беларускіх каталікоў абодвух абрадаў (сакрамЭнт, прэЗБітЭр, папа рымскі (калі нават у секулярных правілах беларускай мовы Папа Рымскі), Эўхарыстыя, баранак, Піо і г. д.). Магчыма, я памыляюся, але найпрасцей будзе знайсці слова з падобнай лінгвістычнай з’явай і зрабіць кальку. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:44, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
  • Белы А. В. Фларэнтыйская унія 1439 // Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2001.
  • Ястрабок фларэнтыйскі
  • і, наконт, ТУТ. Ну і шмат навуковых артыкулаў.-- (размовы) 12:33, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Паважаны Ohlumon, калі так, то Сімвал голасу «нейтральны» Нейтральны. Але ўлічыце, што гэта будзе вельмі шырока распаўсюджаны прыметнік: безліч артыкулаў пра грэка-каталіцтва, горад і мясцовыя штукі будуць выкарыстоўваць «фларэнтыйскі», калі перайменаванне адбудзецца. Я ж слушна разумею, што немагчыма будзе суіснаванне «фларэнційскага» і «фларэнтыйскага?» --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:30, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Прапанова да пераносу артыкула пад назву Ісаак (патрыярх) ад 22:01, 14 сакавіка 2019 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў. Віт; размовы 16:47, 13 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

У гэтым абмеркаванні было вырашана называць артыкулы ў адпаведнасці з беларускім варыянтам Біблійнага таварыства. Варта паглядзець, што там.--Artsiom91 (размовы) 22:41, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
У перакладзе Біблейскага таварыства ўвогуле падаецца «Ізаак». Даволі нетрывіяльная форма… Можа быць, правядзем паўторнае галасаванне па найменнях артыкулаў пра асоб з Бібліі? Тут як раз падаспелі пераклады Новага Запавета ад праваслаўных і каталікоў лацінскага абраду. Тым часам, каталікі візантыйскага абраду апублікавалі Псалтыр у перакладзе Аляксандра Надсана. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:21, 22 верасня 2019 (+03)[адказаць]
Калі так і ёсць іншыя дакладныя прапановы па перадачы біблейскіх імёнаў, то можна іх разглядзець, бо варыянты Біблійнага таварыства так і не атрымалі распаўсюду ў вікіпедыі.--Artsiom91 (размовы) 19:38, 22 верасня 2019 (+03)[адказаць]
Калі што, у мяне ёсць на руках пераклад Бібліі 2012 года ад Біблейскага таварыства, афіцыйны каталіцкі пераклад Новага запавету 2017 года і пераклад Новага запавету Біблейскай камісіі БПЦ — магу выпісаць неабходныя імёны з гэтых выданняў, калі трэба. Вось толькі, неабходны спіс асоб, чые імёны маюць патрэбу ў абмеркаванні. --StachLysy (размовы) 17:21, 14 кастрычніка 2019 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся, а дакладней галасую за варыянт «Ісак», без удакладнення «патрыярх», але з адной «а». --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:09, 22 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Архіў

Не дапускайце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.