Факультэт журналістыкі БДУ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 32: Радок 32:


У пачатку [[2017]] года з другога курсу была адлічана [[Ганна Смілевіч]], якая за месяц да таго была абраная старшынёй [[Моладзь БНФ|«Моладзі БНФ»]]. Яна не здала тры экзамены ў сесіі, што фармальна азначае адлічэнне студэнта. Паводле словаў Смілевіч, некаторыя выкладчыкі прызналіся, што да іх прыходзілі людзі з [[КДБ]] і цікавіліся яе асобай<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=203507 Студэнтку, якая ўзначаліла «Моладзь БНФ», адлічваюць з БДУ]</ref>.
У пачатку [[2017]] года з другога курсу была адлічана [[Ганна Смілевіч]], якая за месяц да таго была абраная старшынёй [[Моладзь БНФ|«Моладзі БНФ»]]. Яна не здала тры экзамены ў сесіі, што фармальна азначае адлічэнне студэнта. Паводле словаў Смілевіч, некаторыя выкладчыкі прызналіся, што да іх прыходзілі людзі з [[КДБ]] і цікавіліся яе асобай<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=203507 Студэнтку, якая ўзначаліла «Моладзь БНФ», адлічваюць з БДУ]</ref>.

У чэрвені 2021 года з факультёта адлічылі Глафіру Жук. Як журналістка [[Народная Воля|Народнай Волі]] ў маі 2021 года яна асвятляла [[Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ|справу студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ]] ў Доме правасуддзя ў Мінску, але за гэта яе праз некалькі дзён затрымалі, абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце і асудзілі на 30 сутак<ref>{{Cite web|date=2021-06-29|title=Журналістку Глафіру Жук адлічылі з факультэту журналістыкі БДУ|url=https://belaruspartisan.by/bel/life/538935/|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210630082217/https://belaruspartisan.by/bel/life/538935/|archivedate=2021-06-30|accessdate=2021-06-30|website=|publisher=[[Белорусский партизан]]|language=be}}</ref>.


== Спецыяльнасці ==
== Спецыяльнасці ==

Версія ад 11:27, 30 чэрвеня 2021

Факультэт журналістыкі
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Заснаваны 1944
Дэкан Вольга Міхайлаўна Самусевіч
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Кальварыйская, 9
journ.bsu.by

Факультэт журналістыкі БДУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гісторыя

1 лістапада 1944 года ў Мінску на філалагічным факультэце БДУ было адкрыта першае ў СССР аддзяленне журналістыкі, якое ўзначаліў Давід Фактаровіч. У 1946 годзе яно было пераўтворана ў кафедру журналістыкі (на чале з М. С. Зерніцкім), якая функцыянавала на філалагічным факультэце БДУ. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск студэнтаў з дыпломамі журналістаў.

У 1967 годзе на базе кафедры быў створаны самастойны факультэт журналістыкі БДУ, які ўзначаліў Рыгор Булацкі.

З 1 верасня 2008 па ліпень 2018 журфак БДУ быў ператвораны ў Інстытут журналістыкі БДУ. Інстытут складаўся з двух факультэтаў: факультэта журналістыкі і факультэта падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Дэкан факультэта журналістыкі БДУ — Вольга Міхайлаўна Самусевіч.

Акадэмічныя свабоды

У 2008 года з трэцяга курсу з фармулёўкай «за акадэмічную непаспяховасць» быў адлічаны Франак Вячорка. Фармальным чыннікам адлічэння стала тое, што студэнт не змог своечасова здаць сесію: у гэты час Ф. Вячорка адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт па абвінавачванні ў дробным хуліганстве, якое ён здзейсніў 16 студзеня ў будынку суда Цэнтральнага раёна Мінска, дзе праходзіў працэс па справе актывісткі моладзевага дэмакратычнага руху Юліі Сіўцовай.

15 кастрычніка 2010 года з 5-га курса быў адлічаны Алег Ануфрыенка, паводле афіцыйнай версіі, за пропускі заняткаў. Перад прэзідэнцкімі выбарамі Ануфрыенка выканаў ролю ўнука ў роліку «Схавай пашпарт бабулі», які ў жартаўлівай заклікаў не даць старэйшаму пакаленню прагаласаваць за Аляксандра Лукашэнку[1]. Кіраўніцтва Інстытута адмаўляе сувязь паміж ролікам і адлічэннем, звяртаючы ўвагу на тое, што відэа з’явілася ў інтэрнэце пазней (8 лістапада) за загад аб адлічэнні[2]. Аднак пра сваё адлічэнне Ануфрыенка даведаўся толькі 15 снежня[3].

У 2011 годзе, пасля зімовай сесіі, з 5-га курса была адлічана «за акадэмічную непаспяховасць» Каця Клімко, якая адбыла 10 сутак арышту пасля ўдзелу ў масавай акцыі пратэсту ў Мінску супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбраў[4].

У 2014 годзе «за акадэмічную непаспяховасць» быў адлічаны Мікіта Семяненка, сябра Руху «За Свабоду»[5].

У пачатку 2017 года з другога курсу была адлічана Ганна Смілевіч, якая за месяц да таго была абраная старшынёй «Моладзі БНФ». Яна не здала тры экзамены ў сесіі, што фармальна азначае адлічэнне студэнта. Паводле словаў Смілевіч, некаторыя выкладчыкі прызналіся, што да іх прыходзілі людзі з КДБ і цікавіліся яе асобай[6].

У чэрвені 2021 года з факультёта адлічылі Глафіру Жук. Як журналістка Народнай Волі ў маі 2021 года яна асвятляла справу студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ ў Доме правасуддзя ў Мінску, але за гэта яе праз некалькі дзён затрымалі, абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце і асудзілі на 30 сутак[7].

Спецыяльнасці

  • Журналістыка (друкаваныя СМІ)
  • Журналістыка (аўдыёвізуальная)
  • Журналістыка (вэб-журналістыка)
  • Журналістыка (менеджмент СМІ)
  • Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)
  • Міжнародная журналістыка
  • Літаратурная праца (рэдагаванне)
  • Літаратурная праца (творчасць)

Кафедры

На факультэце журналістыкі дзейнічае 10 кафедраў:

  • Тэорыі і метадалогіі журналістыкі
  • Перыядычнага друку
  • Тэлебачання і радыёвяшчання
  • Замежнай журналістыкі і літаратуры
  • Медыялогіі і вэб-журналістыкі
  • Гісторыі журналістыкі і менеджменту СМІ
  • Тэхналогій камунікацыі
  • Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
  • Літаратурна-мастацкай крытыкі
  • Англійскай мовы і маўленчай камунікацыі

Дэканы

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

Спасылкі