Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар цыстэрцыянцаў (Мазыр): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзеля пераносу файла
Радок 55: Радок 55:
Mazyr, Kimbaraŭka, Cysteryjanski. Мазыр, Кімбараўка, Цыстэрыянскі (Szulman, 1916) (4).jpg
Mazyr, Kimbaraŭka, Cysteryjanski. Мазыр, Кімбараўка, Цыстэрыянскі (Szulman, 1916) (4).jpg
Mazyr, Kimbaraŭka, Cysteryjanski. Мазыр, Кімбараўка, Цыстэрыянскі (Szulman, 1916) (2).jpg
Mazyr, Kimbaraŭka, Cysteryjanski. Мазыр, Кімбараўка, Цыстэрыянскі (Szulman, 1916) (2).jpg
Mazyr, Kimbaraŭka, Cysteryjanski. Мазыр, Кімбараўка, Цыстэрыянскі (K. Klos, 1916) (3).jpg
Mazyr, Prypiać-Kimbaraŭka, Cysteryjanski. Мазыр, Прыпяць-Кімбараўка, Цыстэрыянскі (K. Klos, 1916).jpg
Мазыр. Касцёл і кляштар цыстэрцыянаў (01).jpg
Мазыр. Касцёл і кляштар цыстэрцыянаў (01).jpg
Мазыр. Касцёл і кляштар цыстэрцыянаў (02).jpg
Мазыр. Касцёл і кляштар цыстэрцыянаў (02).jpg

Версія ад 14:21, 17 ліпеня 2021

Касцёл
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар цыстэрцыянцаў
52°01′51″ пн. ш. 29°18′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мазыр
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Ордэнская прыналежнасць цыстэрцыянцы
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання 1711
Дата скасавання 1842
Map

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар цыстэрцыянцаў — колішні каталіцкі культавы комплекс у горадзе Мазыры. Размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, на вуліцы Гогаля 98, у былым прадмесці Кімбараўка (зараз тэрыторыя мэблевай фабрыкі).

Гісторыя

У 1711 годзе сродкі на стварэнне кляштара ахвяраваў навагрудскі кашталян Антоній Аскерка, у 1740-я і 1780-я гады яго мецэнатамі выступалі Рафаіл Алаіз і Казімір Мацей Аскеркі. У 1717 годзе кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст II ахвяраваў кляштару 30 валок зямлі, а Аўгуст III у 1742 годзе яшчэ 20.

У 1730 годзе да кляштара адносіліся капліцы ў вёсках Кочышчы, Кузьмічы, Нароўля, Новікі, Санюкі, Юзафаўка. Пры кляштары дзейнічала школа (у 1819 годзе было 10 вучняў), бібліятэка ў 850 тамоў. У 1825 годзе манахі мелі юрыздыку ў Кімбараўцы з шасцю дамамі, вёскі Новікі і Юхнаўка (18 дымоў), 24 валокі зямлі ворнай і падлесам.

У 1864 годзе кляштар быў скасаваны, касцёл прыстасаваны пад праваслаўную царкву.

Архітэктура

Кaсцёл з’яўляўся творам архітэктуры барока. Галоўны фасад быў завершаны франтонам плаўнага ўвагнута-пукатага абрысу з бакавымі валютамі. Плоскасць фасада крапавалася высокімі пілястрамі, паміж якімі на другім ярусе ў арачных экседрах былі размешчаны скульптуры святых. Пасярод чарапічнага даху на васьмігранным барабане ўзносіўся цыбулепадобны купал з ліхтаром. Неф завяршала паўкруглая апсіда. Уваход быў вырашаны пяцігранным прытворам-барбаканам.

Перад храмам стаяла мураваная брама адзінай з ім архітэктурна-стылёвай трактоўкі. З правага боку ад брамы адасоблена стаяла мураваная двух’ярусная чатырохгранная званіца пад двухсхільным пакрыццём. Мела насычаную пластычную трактоўку.

Трохпавярховы жылы корпус захаваў рысы архітэктуры барока: рустоўка, тонкапрафіляваныя карнізы, скругленыя вуглы аб’ёмаў, пілястравая крапоўка. Памяшканні перакрыты крыжовымі скляпеннямі[1].

Зноскі

Спасылкі

Літаратура

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін