Малако: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Адхілена апошняя 1 змена (Lilla röövik) і адноўлена версія 3826709 JerzyKundrat
Тэг: Ручны адкат
Радок 4: Радок 4:


Утварэнне малака звычайна звязана з актам родаў. Малако прызначана прыродай для кармлення дзіцянят. У выніку мэтанакіраванай дзейнасці чалавека некаторыя млекакормячыя жывёлы вырабляюць малака нашмат больш, чым ім патрэбна, каб выкарміць нашчадкаў. Лішкі малака людзі выкарыстоўваюць, папаўняючы свае харчовыя рэсурсы.
Утварэнне малака звычайна звязана з актам родаў. Малако прызначана прыродай для кармлення дзіцянят. У выніку мэтанакіраванай дзейнасці чалавека некаторыя млекакормячыя жывёлы вырабляюць малака нашмат больш, чым ім патрэбна, каб выкарміць нашчадкаў. Лішкі малака людзі выкарыстоўваюць, папаўняючы свае харчовыя рэсурсы.

Малако прызначана для кармлення грудных дзяцей. Дзюба жывёлы, сумчатые і сапраўдныя сысуны, уключаючы чалавека, валодаюць здольнасцю вылучаць малако. Чалавечае малако называецца грудным малаком.


== Хімічны склад ==
== Хімічны склад ==

Версія ад 22:57, 17 ліпеня 2021

Шклянка малака

Малако́ — сакрэт малочных залоз млекакормячых. Яно з'яўляецца адзіным харчовым прадуктам, які забяспечвае малады арганізм усімі неабходнымі пажыўнымі рэчывамі. Для чалавека малако — гэта каштоўны прадукт харчавання.

Утварэнне малака звычайна звязана з актам родаў. Малако прызначана прыродай для кармлення дзіцянят. У выніку мэтанакіраванай дзейнасці чалавека некаторыя млекакормячыя жывёлы вырабляюць малака нашмат больш, чым ім патрэбна, каб выкарміць нашчадкаў. Лішкі малака людзі выкарыстоўваюць, папаўняючы свае харчовыя рэсурсы.

Хімічны склад

3 пункту гледжаняя фізічнай хіміі, малако ўяўляе сабой полідысперсную сістэму са складанай структурай. У малацэ тлушч змяшчаецца ў выглядзе эмульсіі, малочны цукар і солі ўтвараюць малекулярную і іонную фазы малака, бялкі — яго калоідную фазу. Фазы цесна звязаны паміж сабой так, што змены ў адным кампаненце вызываюць значныя змены іншых.

Склад малака некаторых сасуноў
Складнікі Чалавек    Карова     Авечка   Каза   Кабыла   Паўночны алень 
Вада 87,2 % 87,5 % 82,7 % 86,6 % 90,1 % 66,9 %
Вугляводы 7,0 % 4,8 % 6,3 % 3,9 % 5,9 % 2,8 %
Тлушчы 4,0 % 3,5–4,2 % 5,3 % 3,7 % 1,5 % 16,9 %
Бялкі 1,5 % 3,5 % 4,6 % 4,2 % 2,1 % 16,9 %
Мікраэлементы 0,3 % 0,7 % 0,9 % 0,8 % 0,4 % 1,2 %

Хімічны склад малака даволі складаны. Вылучана каля 250 яго кампанентаў. Акрамя асноўных кампанентаў малако змяшчае вітаміны, ферменты, гармоны, пігменты, газы і інш.

Галоўнай крыніцай вады, змешчанай у малацэ, з'яўляецца кроў. Вада ў малацэ выконвае ролю плазмы. Раствораныя ў вадзе кампаненты сухога рэчыва ўтвараюць калоідную сістэму. Трываласць калоіднай сістэмы дазваляе пераліваць, пастэрызаваць, кіпяціць, стэрылізаваць малако. Патрэбнасць навароджанага ў вадзе ў першыя дні жыцця задавальняецца за кошт малака.

У страваванні

Ручное даенне малочнай каровы

Малако — самая распаўсюджаная ежа сярод усходнiх славян, сыравiна для прыгатавання смятаны, сыру, тварагу i г.д.

Народныя павер'і

Ад колькасцi малака залежаў дабрабыт сям'i. У той жа час малако вельмi часта выкарыстоўвалi ў магiчных дзеяннях, зарыентаваных на захаванне здароўя i дабрабыту.

  1. Лiчылася, калi ўвесну, са з'яўленнем першай ластаўкi, памыцца малаком, твар будзе белым, чыстым i прыгожым.
  2. Каб дзiця не сурочылi, пры яго першым рытуальным купаннi ў ваду дадавалi невялiкую колькасць малака.
  3. Паўсюль на Беларусi малако выкарыстоўвалi як магiчны сродак для спынення пажару, асаблiва калi ён пачынаўся ад удару маланкi.
  4. У той жа час у паўсядзённым жыццi гаспадыня павiнна была строга сачыць за тым, каб малако не «збягала» на адкрытае полымя — iнакш у каровы яно знiкне ўвогуле.
  5. Пралiваць малако на зямлю катэгарычна забаранялася. І калi крыху малака ўсё ж пралiвалася, каб пазбегнуць «малочных сурокаў», яго трэба было хутка затаптаць у зямлю.
  6. Калi малаком частавалi нейкую пабочную асобу, у кружку абавязкова клалi некалькi драбiнак солi. Гэта рабiлася для таго, каб «чужыя вочы» не сурочылi карову i ў яе не знiкла малако.
  7. У народнай медыцыне малаком адпойвалi тых, хто быў атручаны, кiслае малако выкарыстоўвалi для лячэння тых, каго ўкусiла змяя[1].

Гл. таксама

Літаратура

  • Некрашэвіч У. I., Шашкоў М. С., Лазараў Л. П. Малочная справа: Вучэб. дапам. — Мн.: Ураджай, 1999. — 232 с.: іл. (Вучэбныя дапаможнікі для сельскагаспадарчых вышэйшых навучальных устаноў). ISBN 985-04-0425-6


Зноскі