Сядзібна-паркавы комплекс Храпавіцкіх: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 76: Радок 76:
Kachanavičy, Chrapavicki. Каханавічы, Храпавіцкі (1910).jpg
Kachanavičy, Chrapavicki. Каханавічы, Храпавіцкі (1910).jpg
Kachanavičy, Chrapavicki. Каханавічы, Храпавіцкі (1910) (3).jpg
Kachanavičy, Chrapavicki. Каханавічы, Храпавіцкі (1910) (3).jpg
Kachanavičy, Chrapavicki. Каханавічы, Храпавіцкі (1910) (6).jpg
Kachanavičy, Chrapavicki. Каханавічы, Храпавіцкі (1910) (4).jpg
Kachanavičy, Chrapavicki. Каханавічы, Храпавіцкі (1912).jpg
Kachanavičy, Chrapavicki. Каханавічы, Храпавіцкі (1912).jpg
</gallery>
</gallery>

Версія ад 14:01, 21 ліпеня 2021

Славутасць
Сядзібна-паркавы комплекс Храпавіцкіх
53°38′06,35″ пн. ш. 27°13′11,44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Каханавічы
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Дата скасавання 1918
Map

Сядзібна-паркавы комплекс Храпавіцкіх — былы сядзібна-паркавы комплекс у аграгарадку Каханавічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя

Каханавіцкі палац быў пабудаваны ў першай чвэрці XIX стагоддзя Яўстахам Храпавіцкім. Палац у Каханавічах быў спалены ў 1918 годзе.

Архітэктура

Збудаваны з моранага дрэва, партэравага тыпу, на высокіх мураваных сутарэнах, палац меў выгляд шырокага прамавугольніка. Яго гладкая адзінаццацівосевая фронтавая сцяна не мела напачатку нейкіх дадатковых архітэктурных акцэнтаў. У пачатку XX стагоддзя быў дабудаваны па цэнтры непрывабны чатырохкалонны ганак з балконам, да таго ж калоны, пазбаўленыя баз, былі пастаўлены проста на зямлю.

Пазней ён быў грунтоўна перароблены. Быў падзелены па гарызанталі на дзве часткі па ўзроўні мяжы між сутарэннямі і партэрам. Да замураванай з усіх бакоў дольнай часткі была прыстаўлена шырокая лесвіца. У верхняй частцы між калонамі былі ўстаўлены замкнутыя паўкружжамі сценкі. Паўсталы такім чынам аркадовы порцік, узвенчаны падоўжанай атыкавай сценкай, узбагаціў выгляд палаца з боку ўезду.

З боку агарода палац меў па бакавых восях кароткія крылы, што ўтваралі з галоўным корпусам літару «С» (першая літара прозвішча Сhrapowiскі), а таксама трохсценны рызаліт пасярэдзіне, што дазваляла бачыць палац у плане як літару «Е» (першая літара ад імя Еustachу). Уздоўж гэтай сцяны цягнулася галерэя з шырэйшымі пасярэдзіне і вузейшымі з бакоў лесвіцамі, што вялі ў агарод.

Абедзве бакавыя сцяны былі плоскія. Вонкавыя сцены палаца заставаліся неатынкаванымі, у натуральным колеры дрэва. Толькі сталярка вялікіх прамавугольных вокнаў, а таксама дзверы з іх абрамленнем былі лакіраваныя пад белы колер.

Палац накрываў высокі ламаны, чатырохскатны на галоўным корпусе і двухскатны на крылах, гонтавы дах, у ніжняй частцы якога з боку заезду былі прабіты адзінаццаць вялікіх замкнутых паўкружжамі вокнаў. З боку агарода толькі міжрызалітавыя праёмы мелі па адным акне падобнага выгляду. Магчыма, яны былі прарэзаны пазнейшым часам у мэтах прыстасавання гарышча пад жылыя пакоі.

Па цэнтры ад фронту месціўся вялікі пярэдні пакой, а з боку агарода вялікі гасцінны васьмікутны пакой з надзвычай пекнай аздобай, скампанаванай з дрэва розных гатункаў і колераў, выкладзены прамавугольнымі і квадратнымі кафлямі. У квадратах былі разеты цямнейшага колеру. Гэты пакой быў аббіты тапэтамі белага колеру ў попельнага колеру рамках.

Салон абаграваўся з дапамогай высокіх плоскіх печаў, таксама з белай кафлі, дэкараванай авальнымі разьбянымі медальёнамі. Пасярод бакавых сцен віселі вялікія люстры, а па іх баках – габелены.

Усе астатнія пакоі былі аформлены ў стылі ампір, кожны з іх меў тапэты разьбяных узораў і кафлі на печах розных колераў.

Сталовую залу, акрамя партрэтаў продкаў, што выдзяляліся на фоне грубафактурных тапэтаў, аздабляла таксама багатая калекцыя парцэляну. На ўсіх сценах віселі талеркі, на буфетах стаялі вазы рознага памеру і формы.

Бібліятэка налічвала некалькі тысяч тамоў на польскай, французскай, нямецкай і інш. мовах.

У багатым архіве роду знаходзіўся, між іншым, толькі часткова выдадзены ў друку шматтомны «Дыярыуш» ваяводы Яна Антонія Храпавіцкага. У сувязі з тым, што Каханавічы ляжалі на шляху Напалеона да Вялікіх Лук, у палацы захоўваліся таксама памяткі аб французскім імператары, які начаваў у шатры ў тутэйшым парку, – крышталёвая чарніліца і пяро.

Парк

Палац акружаў парк плошчай 20 гектараў. Быў ён нашмат старэйшы за палац, з-за гэтага ствалы некаторых векавечных дрэў былі сцягнуты жалезнымі клямарамі. Перад палацам раскідаўся гладкастрыжаны траўнік, аздоблены пасярэдзіне клумбай. Насупраць ганка быў шырокі ўезд да палаца, узяты ў кулісы дрэў, што акружалі газон.

Бліжэй да цэнтральнага рызаліту з боку агарода расла вялікая туя, а па баках сцяжынкі, што перасякала газон, – пышныя ружы.

У тыльнай частцы агарода аж да нашага часу захаваліся старыя ліпавыя алеі. Па правым баку ад цэнтральнага газона былі гасцінныя пакоі, кухня, мытня. На супрацьлеглым баку ўзвышалася аранжарэя, у якой вырошчваліся пальмы, агавы і мноства іншых экзатычных раслін. Недалёка стаяла таксама «ананасарыя». За гэтымі будынкамі цягнуўся дзесяцігектарны сад.

Літаратура

  • Астол-Акаловіч, Л. Каханавіцкі палац / Л. Астол-Акаловіч ; пераклаў А. Бубала // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 271–272.

Спасылкі