Трайдзень: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стыль
Радок 46: Радок 46:


== Паходжанне ==
== Паходжанне ==
Паходжанне пэўна не вядома.
Паходжанне вялікага князя невядомае. Пазнейшыя летапісы называюць бацьку Трайдзеня, [[Від, князь літоўскі|Віда]], і яго брата [[Гердзень|Гердзеня]], быццам сваякоў [[Міндоўг]]а і разам з ім нашчадкаў [[князі полацкія|полацкіх князёў]], але праўдзівасць гэтых звестак лічыцца сумнеўнай. Ёсць меркаванне, што Традзень не быў сваяком Міндоўга і, калі прыйшоў да ўлады, цалкам змяніў палітыку, якую вёў [[Войшалк]] і [[Шварн Данілавіч|Шварн]], і за часам Трайдзеня ў дзяржаве замест руска-праваслаўнай запанавала літоўска-паганская партыя. Між тым, сучасныя Трайдзеню крыніцы сведчаць, што браты Трайдзеня (Борза, Лесій, Свелкеній, Сірпуцій) былі праваслаўнымі, таму не выключанае праваслаўе і Трайдзеня. Таксама і боязь [[Леў Данілавіч|Льва Данілавіча]] помсты за забойства Войшалка сведчаць хутчэй за тое, што Трайдзень меў сваяцкія сувязі з родам Міндоўга і працягваў палітыку Войшалка.


Пазнейшыя летапісы называюць бацьку Трайдзеня -- [[Від, князь літоўскі|Віда]], а таксама дзядзьку [[Гердзень|Гердзеня]], быццам сваякоў [[Міндоўг]]а і разам з ім нашчадкаў [[князі полацкія|полацкіх князёў]]. У беларускіх-літоўскіх летапісах XVI ст., «[[Хроніка Быхаўца|Хроніцы Быхаўца]]» і іншых, паходжанне Трайдзеня яшчэ больш заблытанае, там ён малодшы брат Нарымонта<ref name="ReferenceA">''Ермаловіч, М.'' Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — С. 333.</ref>. Верагоднасць усіх гэтых звестак лічыць сумнеўнай.
[[Мікола Ермаловіч]] меркаваў, што Трайдзень меў славянскае паходжанне<ref>Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. С. 333—334.</ref>. [[Вячаслаў Насевіч]] выказаў гіпотэзу, што Трайдзень (Трайдзен) быў [[яцвягі|яцвяжскім]] князем — уладаром княства [[Дайнава, рэгіён|Дайнава]], якое змяшчалася на поўнач ад Горадна абапал [[Нёман]]а<ref name="vln.by">[http://vln.by/node/63 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]</ref>.


З сучаснага [[Галіцка-Валынскі летапіс|Галіцка-Валынскага летапісу]] вядома толькі пра ўдзел Трайдзеня і яго братаў Борзы, Лесія, Свелкенія і [[Сірпуцій|Сірпуція]], яшчэ пры [[Міндоўг|Міндоўгу]], у войнах з галіцка-валынскі князямі, калі Борза, Лесій, Свелкеній і загінулі.
== Пачатковая дзейнасць ==
[[Файл:Trajdzień, Hanna Mazavieckaja. Трайдзень, Ганна Мазавецкая (M. Andriolli, 1882).jpg|злева|міні|Сустрэча Трайдзеня з будучай жонкай, мазавецкай князёўнай Ганнай. [[Міхал Эльвіра Андрыёлі]], XIX стагоддзе]]
Да 1270 г. пра Трайдзеня амаль нічога не вядома. [[Галіцка-Валынскі летапіс]] паведамляе, што за часам [[Міндоўг]]а ён удзельнічаў у войнах з галіцка-валынскі князямі, і ў гэтых войнах загінулі яго браты Борза, Лесій, Свелкеній. У «[[Хроніка Быхаўца|Хроніцы Быхаўца]]», як і ў іншых беларускіх летапісах XVI ст., гісторыя Трайдзеня вельмі заблытаная. «[[Хроніка Быхаўца]]» адзначае, што Трайдзень да таго, як стаў вялікім князем у [[горад Навагрудак|Новагародку]], быў пастаўлены сваім старэйшым братам Нарымонтам князем у [[яцвягі|яцвягаў]], якія страцілі к гэтаму часу сваіх князёў і лёгка паддаліся яго ўладзе; пасля ён збудаваў над р. [[Бебжа|Бобр]] горад, які назваў [[Райгруд|Райгорадам]]<ref name="ReferenceA">''Ермаловіч, М.'' Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — С. 333.</ref>.


Частка даследчыкаў выказала думку, што Трайдзень не быў сваяком Міндоўга і прыйшоў да ўлады змяніў палітыку [[Войшалк|Войшалка]] і [[Шварн Данілавіч|Шварна]], замест руска-праваслаўнай запанавала літоўска-паганская партыя. Такая інтэрпрэтацыя пярэчыць Галіцка-Валынскага летапісу, які называе братоў Трайдзеня праваслаўнымі, а таксама паведамляе пра боязь галіцкага князя [[Леў Данілавіч|Льва Данілавіча]] помсты за забойства Войшалка. Таму іншая частка даследчыкаў трымаецца думкі, што Трайдзень усё ж меў сваяцкія сувязі з родам Міндоўга і працягваў палітыку Войшалка.
== Унутраны стан дзяржавы Трайдзеня ==
Прыкладна ў [[1270]] г. Трайдзень заняў вялікакняскі сталец [[ВКЛ]]. Адбылося гэта пасля забойства [[Войшалк]]а і смерці [[Шварн Данілавіч|Шварна]], які не нашмат таго перажыў. Узыходжанне на трон Трайдзеня азначала адраджэнне паганскіх культаў, магчыма «чыстку» прыхільнікаў прагаліцкай партыі. Для [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]] падзея была вельмі непажаданай, аб чым сведчыць абурэнне валынскага летапісца, які негатыўна характарызаваў яго, маўляў, Трайдзень злейшы за [[Ірад Вялікі|Ірада]] і [[Нерон]]а.


[[Вячаслаў Насевіч]] выказаў гіпотэзу, што Трайдзень быў князем [[Яцвягі|яцвяжскай]] зямлі [[Дайнава, рэгіён|Дайнава]], што на поўнач ад Гародні абапал [[Нёман]]а<ref name="vln.by">[http://vln.by/node/63 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]</ref>. [[Мікола Ермаловіч]] лічыў, што Трайдзень быў славянскага паходжання<ref>Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. С. 333—334.</ref>.
[[Файл:Kernavė Lithuania.jpg|міні|300пкс|Рэшткі старажытных умацаванняў у [[Кернаў|Кернаве]], які нямецкая хроніка называе «горадам у зямлі Трайдзеня», а некаторыя даследчыкі на гэтай аснове лічаць сталіцай Трайдзеня.]]

Непасрэдных звестак пра ўнутраныя справы BKЛ часоў Трайдэна практычна не захавалася, вядомы сведчанні пра еднасць і цэласнасць дзяржавы ды наяўнасць моцнага кіруючага цэнтра, які без сумневу атаясамліваецца з асобай вялікага князя. Ордэнскія крыніцы называюць [[Мястэчка Кярнаве|Кернаў]] ''«горадам у зямлі Традзеня»'' або ''«горадам Трайдзеня»'', з гэтае прычыны некаторыя даследчыкі лічаць Кернаў тагачаснай сталіцай ВКЛ або горадам, якім валодаў Трайдзень да заняцця вялікакняскага стальца.
== Біяграфія ==
[[Файл:Trajdzień, Hanna Mazavieckaja. Трайдзень, Ганна Мазавецкая (M. Andriolli, 1882).jpg|злева|міні|Сустрэча Трайдзеня з будучай жонкай, мазавецкай князёўнай Ганнай. [[Міхал Эльвіра Андрыёлі]], XIX стагоддзе]]
Паводле «Хронікі Быхаўца», старэйшы брат Нарымонтам зрабіў Трайдзеня князем у яцвягаў, якія страцілі сваіх валадароў і лёгка паддаліся літоўскай уладзе, ён пабудаваў горад над [[Бебжа|Бабром]] і назваў яго [[Райгруд|Раем]], а пасля смерці Нарымонта стаў вялікім князем у [[горад Навагрудак|Новагародку]]<ref name="ReferenceA" />, звесткі гэтыя не лічаць верагоднымі.


На аснове пазнейшага паведамлення ордэнскіх крыніц пра [[Мястэчка Кярнаве|Кернаў]] як ''«горад у зямлі Традзеня»'', некаторыя даследчыкі выказалі думку пра гэты горад як уладанне Трайдзеня перад тым як стаць валадаром усёй дзяржавы.
Падмуркам дзяржавы, яе этнічнай асновай заставаўся балта-славянскі саюз. Межы дзяржавы Трайдэна практычна не змяніліся ад часоў [[Міндаўг]]а: на поўначы яна суседзіла з [[Семігалія]]й, на паўночным усходзе — з [[Полацкая зямля|Полацкай зямлёй]], а на ўсходзе — з Менскай, на поўдні — з Тураўскай, Пінскай і Берасцейскай землямі (належалі да Галіцка-Валынскай дзяржавы), на паўднёвым захадзе зусім блізка было да Мазовіі, на захадзе BKЛ межавала з землямі яцвягаў, на паўночным захадзе — з [[Жамойць|Жамойцю]].


Пэўна ж вядома, паводле Галіцка-Валынскага летапісу, толькі пра ўдзел Трайдзеня з братамі яшчэ пры Міндоўгу ў войнах з галіцка-валынскімі князямі і тое, што пасля гібелі Войшалка і смерці Шварна, недзе пасля 1270 года, ён сам стаў валадаром, пры гэтым летапіс характарызуе Трайдзеня вельмі адмоўна, як злейшага за [[Ірад Вялікі|Ірада]] і [[Нерон]]а.
== Знешняя палітыка ==
ВКЛ у часы Трайдэна выступала як моцная дзяржава, здольная весці актыўную знешнюю палітыку. Асноўныя яе кірункі заставаліся нязменнымі ад часоў Міндаўга. Трайдзень працягваў палітыку апоры на [[Новагародскае княства|Новагародскае]], [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскае]] і [[Полацкае княства|Полацкае]] княствы для ўключэння ў склад сваёй дзяржавы балцкіх зямель, найперш [[Нальшаны|Нальшанаў]] і [[Дзяволтва|Дзяволтвы]], а таксама [[Жамойць|Жамойці]], зямель [[яцвягі|яцвягаў]], [[селы|селаў]] і [[земгалы|земгалаў]]<ref name="Трайдзен">Насевіч В. [http://vln.by/node/32 Трайдзен] // {{Крыніцы/ЭГБ|6-1}} С. 517—518.</ref>. Пры гэтым ён змушаны быў бараніцца ад [[Інфлянцкі ордэн|Інфлянцкага ордэна]]. Трайдзень падтрымліваў барацьбу [[прусы|прусаў]] з немцамі, у 1273 г. ён дапамог князю [[Комант]]у ў арганізацыі паходу ў [[Кульмская зямля|Кульмскую зямлю]]. Шмат прусаў (а таксама яцвягаў) уцякалі ад нямецкага націску ў [[ВКЛ]], дзе знайшлі прытулак. Вядома, што Трайдзень у 1276 г. пасяліў прусаў каля [[Пагародна|Гародна]]<ref>[https://nashaziamlia.org/2009/04/17/2092/ nashaziamlia.org]</ref> і [[Горад Слонім|Слоніма]].


[[Файл:Kernavė Lithuania.jpg|міні|300пкс|Рэшткі старажытных умацаванняў у Кернаве.]]
Галоўныя ворагі: Інфлянцкі ордэн на поўначы (Ордэнская дзяржава ў Прусах пакуль не лічылася — была занятая пакарэннем мясцовых плямёнаў) і Галіцка-Валынская дзяржава — на поўдні. Апошнюю аддзялялі ад Панямоння [[Тураўская зямля|Тураўская]] і Пінская землі, якія знаходзіліся ў залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў але імкнуліся яе пазбавіцца і праводзілі прыхільную да ВКЛ палітыку. [[Полацкая зямля]] на ўсходзе, не падпарадкаваная татарам, але палітычна раздробленая, усё больш збліжалася з памацнеўшай панямонскай дзяржавай на глебе супольных інтарэсаў у Інфлянтах. На паўночных, паўночна-заходніх і заходніх рубяжах ВКЛ жылі прыязныя семігальскія, жамойцкія і яцвяжскія плямёны, якія цяжка бараніліся ад крыжакоў і шукалі апоры ў ВКЛ. [[Яцвягі]] адначасова мусілі супраціўляцца экспансіі мазаўшанаў і валынянаў.
Межы дзяржавы у часы Трайдзеня практычна не змяніліся ад часоў Міндоўга -- на поўначы яна межавала з [[Семігалія|Зямгалія]]й, на паўночным усходзе — з [[Полацкая зямля|Полацкім княствам]], а на ўсходзе — з Менскім, на поўдні — з Тураўскім, Пінскім і Берасцейскім (залежнымі ад Галіцка-Валынскай дзяржавы), на паўднёвым захадзе з Мазовіяй, на захадзе з землямі яцвягаў, на паўночным захадзе — з [[Жамойць|Жамойцю]].


Трайдзень праводзіў актыўную знешнюю палітыку, нязменнай ад часоў Міндоўга, па ўключэнні з апорай на [[Новагародскае княства|Новагародскае]], [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскае]] і [[Полацкае княства|Полацкае]] княствы ў склад сваёй дзяржавы балцкіх земляў -- найперш [[Нальшаны|Нальшанаў]] і [[Дзяволтва|Дзяволтвы]], а таксама [[Жамойць|Жамойці]], зямель [[яцвягі|яцвягаў]], [[селы|селаў]] і [[земгалы|земгалаў]]<ref name="Трайдзен">Насевіч В. [http://vln.by/node/32 Трайдзен] // {{Крыніцы/ЭГБ|6-1}} С. 517—518.</ref>. Пры гэтым ён бараніўся ад наступу лівонскай часткі [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]], а таксама падтрымліваў барацьбу [[прусы|прусаў]] з агрэсіяй прускай часткі гэтага Ордэна, у 1273 годзе дапамог князю [[Комант]]у ў арганізацыі пахода на [[Кульмская зямля|Кульмскую зямлю]]. Шмат прусаў ад нямецкага націску перасялілася ў [[ВКЛ|дзяржаву Трайдзеня]], вядома, што ён сяліў іх каля [[Пагародна|Гародні]]<ref>[https://nashaziamlia.org/2009/04/17/2092/ nashaziamlia.org]</ref> і [[Горад Слонім|Слоніма]].
Знешняя палітыка Трайдэна грунтавалася на двух галоўных прынцыпах: утрыманне «пояса бяспекі» вакол краіны і недапушчэнне рэгулярнай вайны на два фронты. Паводле галоўнага кірунку знешняй палітыкі Трайдэна можна выдзеліць тры этапы дзейнасці ягонай дзяржавы:
* 1270—1274 гады. Змаганне з Інфлянцкім ордэнам у Прыбалтыцы.
* 1275—1277 гады. Барацьба з Галіцка-Валынскім княствам на поўдні.
* 1277—1282 гады. Аднаўленне вайны з Інфлянцкім ордэнам.


Іншым праціўнікам была Галіцка-Валынская дзяржава на поўдні, ад Панямоння яе аддзялялі [[Тураўская зямля|Тураўскае]] і Пінскае княсты, якія залежалі ад галіцка-валынскіх князёў, але імкнуліся пазбавіцца гэтай залежнасці, што ў пэўнай ступені Трайдзень мог выкарыстоўваць. Полацкае княства было залежным з часоў прынамсі Войшалка, з дзяржавай Трайдзеня яго збліжалі інтарэсы ў Падзвінні і пагроза з боку лівонскай часткі Ордэна. На паўночных, паўночна-заходніх і заходніх рубяжах жылі зямгальскія, літоўскія і яцвяжскія плямёны, якія бараніліся ад Ордэна і галіцка-валынскіх князёў, што штурхала іх да пошукаў падтрымкі ў Трайдзеня.
На першым і трэцім этапах паралельна з інфлянцкай вайной вялікі князь арганізоўваў рэгулярныя напады на аддаленыя польскія землі.


Абранне Трайдзена стварыла доўгачасовы канфлікт з Галіцка-Валынскім княствам. Праўда, спачатку Трайдзен варагуе толькі з [[Уладзімір Васількавіч|Уладзімірам Васількавічам Валынскім]] і захоўвае мірныя дачыненні з [[Леў Данілавіч|Львом Галіцкім]]. Аднак хутка і гэтыя адносіны псуюцца. Пра канчатковы разрыў сведчыць тое, што ў 1274 г. Трайдзень сіламі гарадзенцаў захапіў і разрабаваў [[Горад Драгічын, Польшча|Драгічын]], які належаў Льву. У 1275 г. той, помсцячы, паслаў па дапамогу да хана Менгу-Цімура. Хан накірааў да Льва войска на чале з [[Ягурчын]]ам, а таксама загадаў ісці супраць Літвы рускім князям — [[Раман Бранскі|Раману Бранскаму]], [[Глеб Смаленскі|Глебу Смаленскаму]], князям [[Князі тураўскія|тураўскім]] і [[Князі пінскія|пінскім]]. З-за сварак паміж удзельнікамі, паход быў няўдалы, узяўшы [[вакольны горад]] [[Горад Навагрудак|Новагародка]] яны пайшлі з [[ВКЛ]].
На пачатку Трайдзень меў канфлікт толькі з уладзімірскім князем [[Уладзімір Васількавіч|Уладзімірам Васількавічам]], а з галіцкім князем [[Леў Данілавіч|Львом Данілавічам]] захоўваў добрыя адносіны. Неўзабаве, у 1274 годзе, аднак Трайдзень сіламі гарадзенцаў захапіў і разрабаваў [[Горад Драгічын, Польшча|Драгічын]], які належаў Льву. У 1275 годзе Леў, папрасіўшы дапамогі ў хана Менгу-Цімура, з яго войскам на чале з [[Ягурчын]]ам, а таксама з пасланымі ханам рускімі князямі — [[Раман Бранскі|Раманам]], [[Глеб Смаленскі|Глебам]], [[Князі тураўскія|тураўскімі]] і [[Князі пінскія|пінскімі]], пайшоў супраць Трайдзеня, але праз сваркі паміж удзельнікамі, паход быў няўдалы, узяўшы [[вакольны горад]] [[Горад Навагрудак|Новагародка]] яны разыйшліся.


У 1277 г. Трайдзень аблажыў [[Горад Дзюнабург|Дзюнабург]], у яго войску было шмат русінаў-[[лучнікі|лучнікаў]], напэўна [[палачане|палачанаў]], для [[штурм]]у выкарыстоўваліся чатыры вялікія [[рухомыя абложныя вежы]] і [[баліста|балісты]]. Праз 4 тыдні аблога была знята з-за нападу на Літву галіцка-татарскіх войскаў на чале з [[Мамшын]]ам, праўда, і гэты галіцка-татарскі паход быў няўдалы з-за сварак паміж удзельнікамі.
У 1277 г. Трайдзень аблажыў [[Горад Дзюнабург|Дзюнабург]], у яго войску было шмат русінаў-[[лучнікі|лучнікаў]], напэўна [[палачане|палачанаў]], для [[штурм]]у выкарыстоўваліся чатыры вялікія [[рухомыя абложныя вежы]] і [[баліста|балісты]]. Праз 4 тыдні аблога была знята, напэўна, з-за нападу на галіцкіх і татарскіх войскаў на чале з [[Мамшын]]ам, праўда, і гэты іх паход быў няўдалы з-за сварак паміж удзельнікамі.


У канцы 1278 г. Трайдзень пасылаў брата Сірпуція на дапамогу [[яцвягі|яцвягам]], якія ваявалі [[Мазовія|Мазовію]] і Усходнюю Польшчу — літоўскія войскі дайшлі да [[Горад Люблін|Любліна]]. Найбольш пацярпела Мазовія, яе князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і заключылі перамір’е з Трайдзенем. Адначасова, лівонскія войскі ўварваліся ў [[Літва, зямля|Літву]], разрабавалі яе і ў студзені 1279 г. аблажылі [[Мястэчка Кярнаве|Кернаў (Кернава)]]. Аблога немцамі Кернава была няўдалай, у лютым немцы разрабавалі ваколіцы і з вялікімі палонам пайшлі да [[Лівонія|Лівоніі]]. Трайдзень нагнаў іх каля [[Ашэрадэн]]а і разбіў 5 сакавіка 1279 г. у [[бітва пры Ашэрадэне|бітве пры Ашэрадэне]]. Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у 1279 г. міру і саюзу паміж Мазовіяй і [[ВКЛ]]. Саюз быў скіраваны супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы.
У канцы 1278 г. Трайдзень пасылаў брата Сірпуція на дапамогу [[яцвягі|яцвягам]], якія ваявалі [[Мазовія|Мазовію]] і Усходнюю Польшчу — літоўскія войскі дайшлі да [[Горад Люблін|Любліна]]. Найбольш пацярпела Мазовія, яе князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і заключылі перамір’е з Трайдзенем. Адначасова, лівонскія войскі ўварваліся ў [[Літва, зямля|Літву]], разрабавалі яе і ў студзені 1279 г. аблажылі [[Мястэчка Кярнаве|Кернаў (Кернава)]]. Аблога немцамі Кернава была няўдалай, у лютым немцы разрабавалі ваколіцы і з вялікімі палонам пайшлі да [[Лівонія|Лівоніі]]. Трайдзень нагнаў іх каля [[Ашэрадэн]]а і разбіў 5 сакавіка 1279 г. у [[бітва пры Ашэрадэне|бітве пры Ашэрадэне]]. Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у 1279 г. міру і саюзу паміж Мазовіяй і [[ВКЛ]]. Саюз быў скіраваны супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы.

Версія ад 13:36, 23 ліпеня 2021

Трайдзень
Гравюра з выявай Трайдзеня з «Апісання Еўрапейскай Сарматыі» Гваньіні (1581). Гэта ж гравюра выкарыстоўвалася складальнікам і як партрэт Леха II, сына Крака
Гравюра з выявай Трайдзеня з «Апісання Еўрапейскай Сарматыі» Гваньіні (1581). Гэта ж гравюра выкарыстоўвалася складальнікам і як партрэт Леха II, сына Крака
Вялікі князь літоўскі
1269/1270 — 1282
Папярэднік Шварн Данілавіч
Пераемнік Будзікід

Нараджэнне XIII стагоддзе
Смерць 1282(1282)
Бацька Від(?)
Дзеці сыны: Будзікід(?), Будзівід(?)
дачка:Гаўдэмунда
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трайдзе́нь, Трайдзен, Трайдэн (? — 1282) — вялікі князь літоўскі (1270—1282).

Вёў барацьбу з Інфлянцкім ордэнам і Галіцка-Валынскім княствам, здолеў утрымаць Вялікае Княства Літоўскае практычна ў ранейшых межах, не павялічыў дзяржаўнай тэрыторыі, але нічога з яе не страціў. Трайдзень вывеў сваю дзяржаву з залежнасці ад Галіцка-Валынскага княства і ўмацаваў яе міжнароднае становішча; пакінуў дзяржаву мацнейшай, чым атрымаў[1].

Паходжанне

Паходжанне пэўна не вядома.

Пазнейшыя летапісы называюць бацьку Трайдзеня -- Віда, а таксама дзядзьку Гердзеня, быццам сваякоў Міндоўга і разам з ім нашчадкаў полацкіх князёў. У беларускіх-літоўскіх летапісах XVI ст., «Хроніцы Быхаўца» і іншых, паходжанне Трайдзеня яшчэ больш заблытанае, там ён малодшы брат Нарымонта[2]. Верагоднасць усіх гэтых звестак лічыць сумнеўнай.

З сучаснага Галіцка-Валынскага летапісу вядома толькі пра ўдзел Трайдзеня і яго братаў Борзы, Лесія, Свелкенія і Сірпуція, яшчэ пры Міндоўгу, у войнах з галіцка-валынскі князямі, калі Борза, Лесій, Свелкеній і загінулі.

Частка даследчыкаў выказала думку, што Трайдзень не быў сваяком Міндоўга і прыйшоў да ўлады змяніў палітыку Войшалка і Шварна, замест руска-праваслаўнай запанавала літоўска-паганская партыя. Такая інтэрпрэтацыя пярэчыць Галіцка-Валынскага летапісу, які называе братоў Трайдзеня праваслаўнымі, а таксама паведамляе пра боязь галіцкага князя Льва Данілавіча помсты за забойства Войшалка. Таму іншая частка даследчыкаў трымаецца думкі, што Трайдзень усё ж меў сваяцкія сувязі з родам Міндоўга і працягваў палітыку Войшалка.

Вячаслаў Насевіч выказаў гіпотэзу, што Трайдзень быў князем яцвяжскай зямлі Дайнава, што на поўнач ад Гародні абапал Нёмана[3]. Мікола Ермаловіч лічыў, што Трайдзень быў славянскага паходжання[4].

Біяграфія

Сустрэча Трайдзеня з будучай жонкай, мазавецкай князёўнай Ганнай. Міхал Эльвіра Андрыёлі, XIX стагоддзе

Паводле «Хронікі Быхаўца», старэйшы брат Нарымонтам зрабіў Трайдзеня князем у яцвягаў, якія страцілі сваіх валадароў і лёгка паддаліся літоўскай уладзе, ён пабудаваў горад над Бабром і назваў яго Раем, а пасля смерці Нарымонта стаў вялікім князем у Новагародку[2], звесткі гэтыя не лічаць верагоднымі.

На аснове пазнейшага паведамлення ордэнскіх крыніц пра Кернаў як «горад у зямлі Традзеня», некаторыя даследчыкі выказалі думку пра гэты горад як уладанне Трайдзеня перад тым як стаць валадаром усёй дзяржавы.

Пэўна ж вядома, паводле Галіцка-Валынскага летапісу, толькі пра ўдзел Трайдзеня з братамі яшчэ пры Міндоўгу ў войнах з галіцка-валынскімі князямі і тое, што пасля гібелі Войшалка і смерці Шварна, недзе пасля 1270 года, ён сам стаў валадаром, пры гэтым летапіс характарызуе Трайдзеня вельмі адмоўна, як злейшага за Ірада і Нерона.

Рэшткі старажытных умацаванняў у Кернаве.

Межы дзяржавы у часы Трайдзеня практычна не змяніліся ад часоў Міндоўга -- на поўначы яна межавала з Зямгаліяй, на паўночным усходзе — з Полацкім княствам, а на ўсходзе — з Менскім, на поўдні — з Тураўскім, Пінскім і Берасцейскім (залежнымі ад Галіцка-Валынскай дзяржавы), на паўднёвым захадзе з Мазовіяй, на захадзе з землямі яцвягаў, на паўночным захадзе — з Жамойцю.

Трайдзень праводзіў актыўную знешнюю палітыку, нязменнай ад часоў Міндоўга, па ўключэнні з апорай на Новагародскае, Гарадзенскае і Полацкае княствы ў склад сваёй дзяржавы балцкіх земляў -- найперш Нальшанаў і Дзяволтвы, а таксама Жамойці, зямель яцвягаў, селаў і земгалаў[5]. Пры гэтым ён бараніўся ад наступу лівонскай часткі Тэўтонскага ордэна, а таксама падтрымліваў барацьбу прусаў з агрэсіяй прускай часткі гэтага Ордэна, у 1273 годзе дапамог князю Команту ў арганізацыі пахода на Кульмскую зямлю. Шмат прусаў ад нямецкага націску перасялілася ў дзяржаву Трайдзеня, вядома, што ён сяліў іх каля Гародні[6] і Слоніма.

Іншым праціўнікам была Галіцка-Валынская дзяржава на поўдні, ад Панямоння яе аддзялялі Тураўскае і Пінскае княсты, якія залежалі ад галіцка-валынскіх князёў, але імкнуліся пазбавіцца гэтай залежнасці, што ў пэўнай ступені Трайдзень мог выкарыстоўваць. Полацкае княства было залежным з часоў прынамсі Войшалка, з дзяржавай Трайдзеня яго збліжалі інтарэсы ў Падзвінні і пагроза з боку лівонскай часткі Ордэна. На паўночных, паўночна-заходніх і заходніх рубяжах жылі зямгальскія, літоўскія і яцвяжскія плямёны, якія бараніліся ад Ордэна і галіцка-валынскіх князёў, што штурхала іх да пошукаў падтрымкі ў Трайдзеня.

На пачатку Трайдзень меў канфлікт толькі з уладзімірскім князем Уладзімірам Васількавічам, а з галіцкім князем Львом Данілавічам захоўваў добрыя адносіны. Неўзабаве, у 1274 годзе, аднак Трайдзень сіламі гарадзенцаў захапіў і разрабаваў Драгічын, які належаў Льву. У 1275 годзе Леў, папрасіўшы дапамогі ў хана Менгу-Цімура, з яго войскам на чале з Ягурчынам, а таксама з пасланымі ханам рускімі князямі — Раманам, Глебам, тураўскімі і пінскімі, пайшоў супраць Трайдзеня, але праз сваркі паміж удзельнікамі, паход быў няўдалы, узяўшы вакольны горад Новагародка яны разыйшліся.

У 1277 г. Трайдзень аблажыў Дзюнабург, у яго войску было шмат русінаў-лучнікаў, напэўна палачанаў, для штурму выкарыстоўваліся чатыры вялікія рухомыя абложныя вежы і балісты. Праз 4 тыдні аблога была знята, напэўна, з-за нападу на галіцкіх і татарскіх войскаў на чале з Мамшынам, праўда, і гэты іх паход быў няўдалы з-за сварак паміж удзельнікамі.

У канцы 1278 г. Трайдзень пасылаў брата Сірпуція на дапамогу яцвягам, якія ваявалі Мазовію і Усходнюю Польшчу — літоўскія войскі дайшлі да Любліна. Найбольш пацярпела Мазовія, яе князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і заключылі перамір’е з Трайдзенем. Адначасова, лівонскія войскі ўварваліся ў Літву, разрабавалі яе і ў студзені 1279 г. аблажылі Кернаў (Кернава). Аблога немцамі Кернава была няўдалай, у лютым немцы разрабавалі ваколіцы і з вялікімі палонам пайшлі да Лівоніі. Трайдзень нагнаў іх каля Ашэрадэна і разбіў 5 сакавіка 1279 г. у бітве пры Ашэрадэне. Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у 1279 г. міру і саюзу паміж Мазовіяй і ВКЛ. Саюз быў скіраваны супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы.

У выніку даволі жорсткай барацьбы Панямонне засталося за Трайдзенам, хоць і ў спустошаным выглядзе. Да таго ж у 1279 годзе ўвесь тэатр ваенных дзеянняў з прылеглымі раёнамі Польшчы і Русі ахапіў моцны голад, вынік неўраджаю. І тым не менш сімбіёз з рускімі княствамі значна павялічваў ваенны патэнцыял Літвы. Дачка Трайдзена Гаўдэмунда (у хрышчэнні Соф’я) выйшла замуж за мазавецкага князя Баляслава II з Плоцка, якому яна нарадзіла сыноў Зямовіта і Трайдзена (названых у гонар дзядоў). Яшчэ больш Плоцкае княства трапіла пад уплыў Трайдзена, калі ён ваеннай сілай прымусіў свайго зяця адмовіцца ад саюза з тэўтонцамі. Пад літоўскім кантролем заставаліся земгалы. У саюзе з Літвой дзейнічалі і князі захаваўшых незалежнасць яцвягаў. Да гэтага году Мацей Стрыйкоўскі адносіць і шлюб, верагодна другі, Трайдзеня з мазавецкай княжной Ганнай.

У 1280 г. Трайдзень зноў дапамагае Команту ў паходзе на Самбію. Паводле трайдзеневага загаду Найміс ваюе Памезанію. У 1280 г., згодна паданню, было заснаванае Коўна. У 1281 г. Трайдзень захапіў Герцыке, размешчаны ніжэй па цячэнні Дзвіны, адрэзаў Дынабург ад астатняй Лівоніі, таму браты-рыцары абмянялі яго на Герцыке ды яшчэ мусілі заплацщь выкуп.

Менавіта пры Трайдзені ў склад ВКЛ канчаткова былі ўключаны прылеглыя землі яцвягаў, земгалаў і селаў, узнавіліся далёкія набегі на Польшчу і эстонскія ўладанні крыжакоў (востраў Саарэмаа і інш.)[5].

Смерць і нашчадкі

Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, Трайдзень памёр сваёй смерцю. Пазнейшая «Хроніка Быхаўца» апавядае, што Трайдзеня забілі падасланыя забойцы[7].

Імя яго пераемніка не называюць ні рускія, ні крыжацкія, ні польскія крыніцы. Сваіх братоў ён перажыў, пра сыноў надзейных звестак таксама няма. Магчыма, яго пераемнікам быў нейкі князь Даўмонт, якога Троіцкі летапіс называе князем літоўскім і паведамляе пра яго смерць у дальнім набегу на вярхоўі Волгі ў 1285 годзе.

Літоўскія генеалагічныя легенды, пісьмова зафіксаваныя ў XVI ст., кажуць пра змену «дынастыі Кітаўруса», апошнім прадстаўніком якой з’яўляўся Трайдзен, новай дынастыяй — «родам Калюмнаў». Пры гэтым нашчадкі «роду Кітаўруса» засталіся ў Літве. Сярод іх быў і Даўмонт — продак пазнейшых князёў Свірскіх, а таксама Гольша (родапачынальнік Гальшанскіх) і Гедрус (родапачынальнік князёў Гедройцаў).

Магчымы радавод

 NN
 ├──>NN 
 │    ├─>?Від
 │    │    ├─>Трайдзень 
 │    │    │     ├─>Будзікід  
 │    │    │     ├─>Будзівід
 │    │    │     │     ├─>Віцень
 │    │    │     │     ├─>ГедзімінГЕДЗІМІНАВІЧЫ
 │    │    │     │     ├─>Воін
 │    │    │     │     └─>Фёдар
 │    │    │     └─>Гаўдэмунда
 │    │    ├─>Борза       
 │    │    ├─>Лесій        
 │    │    ├─>Свелкеній   
 │    │    ├─>Сірпуцій    
 │    │    └─>NN дачка    
 │    └─>Гердзень ∞ Еўпраксія
 │          ├─>Андрэй 
 │          └─>?
 │                
 └──>NN
      ├─>Даўспрунк
      │     ├─>ТаўцівілБрачыслаўна кнж. полацкая
      │     │     └─>Іван       
      │     ├─>Едзівід
      │     └─>NN дачка ∞ Даніла Раманавіч кн. галіцкі
      ├─>Міндоўг
      │     ├─>Войшалк 
      │     ├─>NN сын 
      │     ├─>NN сын 
      │     ├─>?Даўмонт 
      │     ├─>NN дачка              
      │     ├─>Рукля
      │     └─>Рупек
      └─>NN дачка
            └─>Транята

Зноскі

  1. Краўцэвіч А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248—1377 г. Кніга 1: Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248—1341 г.) — Гародня-Уроцлаў, 2015. — С. 62
  2. а б Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — С. 333.
  3. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы
  4. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. С. 333—334.
  5. а б Насевіч В. Трайдзен // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 517—518.
  6. nashaziamlia.org
  7. ПСРЛ. Т.32. Хроника Быховца. — М., 1975. — С. 136 «A z onoie wyżpisanoie waśni kniaź weliki Dowmont naprawił szesty mużykow na brata swoieho Troydena, zabity, hde ż on szoł bezpecznie z łaźni, y tyie ieho mużyki zdradne zabili.»

Літаратура