Варвара Феафілаўна Мацюшка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Цёзкі2|Мацюшка}} {{ДД}} '''Варва{{subst:націск}}ра Феафі{{subst:націск}}лаўна Мацю{{subst:націск}}шка''' ({{ДН|2|11|1910}}, в. Гаяны, цяпер Лагойскага р-на Мінскай вобласці — ''невядома'') — беларускі савецкі партыйны і дзяржа...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:43, 26 ліпеня 2021

Варвара Феафілаўна Мацюшка
Нараджэнне 2 лістапада 1910(1910-11-02)
Смерць невядома
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Варва́ра Феафі́лаўна Мацю́шка (2 лістапада 1910, в. Гаяны, цяпер Лагойскага р-на Мінскай вобласціневядома) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, удзельніца Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыла хіміка-тэхналагічны факультэт БПІ (1935)[1]. У 1935—37 гадах навуковы супрацоўнік, з 1939 года намеснік дырэктара, дырэктар НДІ харчовай прамысловасці БССР. У 1937—39 гадах трэці сакратар ЦК ЛКСМБ. У жніўні 1941 года стварыла падпольную партыйна-камсамольскую групу. На яе кватэры (вул. Дабралюбава, 1/2) праводзіліся пасяджэнні Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б. З ліпеня 1942 года член Варашылаўскага падпольнага РК КП(б)Б. З кастрычніка 1942 года партызанка брыгады «Народныя мсціўцы імя В. Т. Варанянскага». У красавіку 1943 года адкліканая ў Маскву. З 1944 года кіруючая трэстам Белкандытар[2], у 1950—73 гадах намеснік старшыні, старшыня Белпрамсавета, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення бытавога абслугоўвання і мясцовай прамысловасці пры СМ БССР, намеснік міністра бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР.

У 1938—40 гадах кандыдат у члены, у 1960—61 гадах член ЦК КПБ, у 1961—66 гадах член Рэвізійнай камісіі КПБ. У 1938-51, 1959—63 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, у 1959—63 гадах намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі «Знак Пашаны», дзесяццю медалямі, трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, граматамі Савецкага камітэта ветэранаў вайны, ганаровым знакам «60 гадоў ВЛКСМ».

Зноскі

  1. Навстречу 40-летию ВЛКСМ(руск.) // Советский инженер. — 1958. — № 15.
  2. Матюшко Варвара Феофиловна // МИНСК — ГОРОД-ГЕРОЙ. Справочник / Гл. ред. П. У. Бровка. — Мн.: Главная редакция Белорусской Советской Энциклопедии. — С. 314. — 384 с. — 90 000 экз.

Спасылкі