Сандрык: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:
</gallery>
</gallery>
{{зноскі}}
{{зноскі}}
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|14|Сандрык||148}}

== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
{{Commons|Category:}}
{{Бібліяінфармацыя}}

[[Катэгорыя:Архітэктурныя элементы]]
[[Катэгорыя:Архітэктурныя элементы]]
[[Катэгорыя:Акно]]
[[Катэгорыя:Акно]]

Версія ад 05:56, 27 ліпеня 2021

Сандрык (іт. sandric, лац. sanidis, з грэч. σανις — доска) — архітэктурны элемент, невялікі прафіляваны карніз, гарызантальная "палічка" над ліштвай аконнага ці дзвярнога праёма. Утылітарная функцыя сандрыка складаецца ў адводзе дажджавой вады ад праёма; візуальная — у падкрэсленні гарызантальных чляненняў фасада. Чаргаванне прасценкі і праёмы з ліштвамі і сандрыкамі ствараюць пэўны рытм, які ўзмацняе тэктанічныя ўласцівасці кампазіцыі фасада будынка. Аналагічную ролі адыгрываюць гурты і вертыкальныя пілястры. У архітэктуры Старажытнай Грэцыі такі элемент называлі гіпертырам (ύπέρ — звыш, над і θύρα — дзвярны шчыт). У кампазіцыі контрліштвы сандрык можа размяшчацца як у верхняй, так і ў ніжняй частцы. Можа абапірацца на кранштэйны, а ўверсе быць дапоўненым франтонам, па баках — пілястрамі ці калонкамі[1].

У класічнай архітэктуры гарызантальныя перакрыцці праёмаў тлумачаць у якасці антаблемента, таму сандрык можа мець уласны архітраў, фрыз і карніз. Архітраў звычайна прафілююць, фрыз можа дапаўняцца арнаментам, як і валютападобныя кранштэйны, а карніз у форме сімы дапаўняцца лучковым ці трохвугольным франтонам[2].

Блізкія формы: брыз-солей (сонцаахоўны казырок), броўка, парасоль (у архітэктуры — парасонавы купал). Кананічную форму мае сандрык у кампазіцыі брамантава акна ў Палацца Канчэлерыя ў Рыме. Больш складаную ў варыяцыях паладыева акна і серліяне. У інтэр'ерах сандрыкі цесна звязаны з афармленнем прасторы ў тым ці іншым мастацкім стылі[3][4][5].

Галерея

Зноскі

  1. Власов В. Г.. Сандрик // Власов В. Г. Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства. В 10 т. — СПб.: Азбука-Классика. — Т. VIII, 2008. — С. 522—523
  2. Михаловский И. Б. Теория классических архитектурных форм. - М.: Изд-во Всесоюзной Академии архитектуры, 1937. - С. 207—208
  3. The Elements of Style. An Encyclopedia of domestic architectural Detail. — London: Reed Books Limited, 1991. — Pp. 231—275
  4. Бартенев И. А., Батажкова В. Н. Русский интерьер XVII—XIX веков. — Л.: Стройиздат, 1977
  5. Бартенев И. А., Батажкова В. Н. Русский интерьер XIX века. — Л.: Художник РСФСР, 1984

Літаратура

Спасылкі