Oplopanax elatus: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
VladimirZhV (размовы | уклад) др →Спасылкі: афармленне |
||
Радок 64: | Радок 64: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
* {{Плантарыум|25620|Заманиха высокая}} |
* {{Плантарыум|25620|Заманиха высокая}} |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
|||
[[Катэгорыя:Флора Далёкага Усходу]] |
[[Катэгорыя:Флора Далёкага Усходу]] |
||
[[Катэгорыя:Эндэмікі Далёкага Усходу]] |
[[Катэгорыя:Эндэмікі Далёкага Усходу]] |
Версія ад 21:32, 31 ліпеня 2021
Oplopanax elatus | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Oplopanax elatus (Nakai) Nakai, 1927 | |||||||||||||||||
|
Oplopanax elatus — від раслін роду заманіха (Oplopanax) сямейства Араліевыя (Araliaceae)[3].
Батанічнае апісанне
Нізкі калючы куст вышынёй ад 0,5 да 1,5 м, з доўгім паўзучым карэнішчам[3]. Галінкі тонкія, доўгія і ломкія. Сцябло прамое, мала галінаванае, членістае[3]. Маладыя каранёвыя парасткі (двух-трох гадоў) багата пакрытыя ігольчастымі ломкімі шыпамі[3].
Лісце светла-зялёнае, буйное (да 35 см у папярочніку) з доўгімі полымі ўнутры хвосцікамі, па краі востразубчастае, неглыбока пяціпальцавае[3]. Паверхня ліста і хвосціка калючая.
Кветкі дробныя, несамастойныя, зелянявага або зелянява-жоўтага колеру, сабраныя ў гронкападобную пазушную мяцёлку[3]. Усё суквецце пакрыта іржавымі валасінкамі.
Плады мясістыя, сакавітыя, даўжынёй ад 5 да 12 мм, чырвоныя[3].
Расце ў змешаных лясах, узлесках, гарах, высечках.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
З'яўляецца эндэмікам Прыморскага краю, расце толькі на яго поўдні. Па-за Расіі сустракаецца на Карэйскі паўвостраў Карэйскім паўвостраве.
Расце ў высакагорных ялова-піхтавых, піхтавых і бярозавых лясах.
Медыцынскае прымяненне
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць карэнішча з каранямі (лац.: Rhizoma cum radicibus Echinopanacis)[3], якія збіраюць восенню пасля вегетацыі, старанна чысцяць ад зямлі, разразаюць на кавалкі да 35 см і сушаць[3]. Тэрмін прыдатнасці сыравіны 3 гады[4].
Настойка Oplopanax elatus, па дзеянні блізкая да настойкі жэньшэню, ужываецца як стымулюючы сродак пры розных формах астэніі, дэпрэсіі, гіпатаніі.
Асноўныя біялагічна актыўныя рэчывы — сапаніны: эхіноксазіды, лігнаны, эфірны алей, кумарыны, флаваноіды[3][4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г д е ё ж з і Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Заманиха // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 50-51. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ а б Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 189. — ISBN 5-06-000085-0.
Спасылкі
- Заманиха высокая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)