Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 112: Радок 112:
У 2017 г. Следчым камітэтам заснаваны навукова-практычны часопіс «Папярэдняе расследаванне». Выходзіць 1 раз у паўгоддзе. У часопісе публікуюцца навуковыя артыкулы, якія датычаць праблем праваахоўнай дзейнасці і супрацьдзеяння злачыннасці. Працоўныя мовы часопіса: беларуская, руская, англійская. Аўтарамі часопіса сталі даследчыкі з Арменіі, Беларусі, Расіі і Украіны.<ref>[http://pr.gov.by/ Официальный сайт научно-практического журнала «Предварительное расследование»]</ref>
У 2017 г. Следчым камітэтам заснаваны навукова-практычны часопіс «Папярэдняе расследаванне». Выходзіць 1 раз у паўгоддзе. У часопісе публікуюцца навуковыя артыкулы, якія датычаць праблем праваахоўнай дзейнасці і супрацьдзеяння злачыннасці. Працоўныя мовы часопіса: беларуская, руская, англійская. Аўтарамі часопіса сталі даследчыкі з Арменіі, Беларусі, Расіі і Украіны.<ref>[http://pr.gov.by/ Официальный сайт научно-практического журнала «Предварительное расследование»]</ref>
== Санкцыі ЕС, ЗША, іншых краін ==
== Санкцыі ЕС, ЗША, іншых краін ==
9 жніўня 2021 года Следчы камітэт быў унесены ў {{нп3|Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб|спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб|de|Specially Designated Nationals and Blocked Persons}} [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] як урадавая арганізацыя, якая стала на чале [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|паслявыбарчых]] рэпрэсій і што працягнула адкрываць і расследаваць палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць праваабарончых арганізацый, а таксама супраць беларускага журналіста-дысідэнта [[Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч|Рамана Пратасевіча]] і [[Соф’я Андрэеўна Сапега|Соф’і Сапегі]]<ref name=":0">{{Cite web|date=2021-08-09|title=Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election|url=https://home.treasury.gov/news/press-releases/jy0315|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210809161340/https://home.treasury.gov/news/press-releases/jy0315|archivedate=2021-08-09|accessdate=2021-08-10|website=|publisher={{нп3|Міністэрства фінансаў ЗША|Міністэрства фінансаў ЗША|en|United States Department of the Treasury}}|language=en}}</ref><ref name="расширили">{{Cite web|date=2021-08-09|title=США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список|url=https://news.zerkalo.io/economics/1392.html|url-status=live|archive-url=https://web.archive.org/web/20210809213314/https://news.zerkalo.io/economics/1392.html|archivedate=2021-08-09|accessdate=2021-08-10|website=|publisher=[[ZERKALO.IO]]|language=ru}}</ref>. Таксама ў санкцыйны спіс ЗША былі ўнесены старшыня камітэта [[Дзмітрый Юр’евіч Гара|Дзмітрый Гара]], дагэтуль ужо ўнесены ў [[спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС]], разам з намеснікамі [[Алег Станіслававіч Шандаровіч|Алегам Шандаровічам]], [[Анатоль Іванавіч Васільеў|Анатолем Васільевым]] і [[Сяргей Якаўлевіч Аземша|Сяргеем Аземшам]], якія раней патрапілі пад санкцыі [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]], [[Канада|Канады]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], [[Швейцарыя|Швейцарыі]]<ref name=":0" /><ref>{{Cite web|last=Shields|first=Michael|coauthors=Liffey, Kevin|date=2021-07-07|editor-last=Liffey|editor-first=Kevin|title=Swiss widen sanctions list against Belarus|url=https://www.reuters.com/world/europe/swiss-widen-sanctions-list-against-belarus-2021-07-07/|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210707215407/https://www.reuters.com/world/europe/swiss-widen-sanctions-list-against-belarus-2021-07-07/|archivedate=2021-07-07|accessdate=2021-07-10|аўтар=Michael Shields|суаўтары=Kevin Liffey.|publisher=[[Reuters]]|language=en}}</ref><ref>{{Cite web|last=|first=|date=2021-07-07|title=Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)|url=https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210707175409/https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|archivedate=2021-07-07|accessdate=2021-07-10|publisher={{нп3|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|de|Staatssekretariat für Wirtschaft}}|language=en}}</ref>.
9 жніўня 2021 года Следчы камітэт быў унесены ў {{нп3|Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб|спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб|de|Specially Designated Nationals and Blocked Persons}} [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]] як урадавая арганізацыя, якая стала на чале [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|паслявыбарчых]] рэпрэсій і што працягнула адкрываць і расследаваць палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць праваабарончых арганізацый, а таксама супраць беларускага журналіста-дысідэнта [[Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч|Рамана Пратасевіча]] і [[Соф’я Андрэеўна Сапега|Соф’і Сапегі]]<ref name=":0">{{Cite web|date=2021-08-09|title=Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election|url=https://home.treasury.gov/news/press-releases/jy0315|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210809161340/https://home.treasury.gov/news/press-releases/jy0315|archivedate=2021-08-09|accessdate=2021-08-10|website=|publisher={{нп3|Міністэрства фінансаў ЗША|Міністэрства фінансаў ЗША|en|United States Department of the Treasury}}|language=en}}</ref><ref name="расширили">{{Cite web|date=2021-08-09|title=США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список|url=https://news.zerkalo.io/economics/1392.html|url-status=live|archive-url=https://web.archive.org/web/20210809213314/https://news.zerkalo.io/economics/1392.html|archivedate=2021-08-09|accessdate=2021-08-10|website=|publisher=[[ZERKALO.IO]]|language=ru}}</ref>. Таксама ў санкцыйны спіс ЗША былі ўнесены старшыня камітэта [[Дзмітрый Юр’евіч Гара|Дзмітрый Гара]], дагэтуль ужо ўнесены ў [[спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС]] і [[Швейцарыя|Швейцарыі]], разам з намеснікамі [[Алег Станіслававіч Шандаровіч|Алегам Шандаровічам]], [[Анатоль Іванавіч Васільеў|Анатолем Васільевым]] і [[Сяргей Якаўлевіч Аземша|Сяргеем Аземшам]], якія раней патрапілі пад санкцыі [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]], [[Канада|Канады]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], [[Швейцарыя|Швейцарыі]]<ref name=":0" /><ref>{{Cite web|last=Shields|first=Michael|coauthors=Liffey, Kevin|date=2021-07-07|editor-last=Liffey|editor-first=Kevin|title=Swiss widen sanctions list against Belarus|url=https://www.reuters.com/world/europe/swiss-widen-sanctions-list-against-belarus-2021-07-07/|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210707215407/https://www.reuters.com/world/europe/swiss-widen-sanctions-list-against-belarus-2021-07-07/|archivedate=2021-07-07|accessdate=2021-07-10|аўтар=Michael Shields|суаўтары=Kevin Liffey.|publisher=[[Reuters]]|language=en}}</ref><ref>{{Cite web|last=|first=|date=2021-07-07|title=Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)|url=https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210707175409/https://www.seco.admin.ch/dam/seco/de/dokumente/Aussenwirtschaft/Wirtschaftsbeziehungen/Exportkontrollen/Sanktionen/Verordnungen/Belarus/belarus_2021-07-07.pdf.download.pdf/Belarus_2021-07-07.pdf|archivedate=2021-07-07|accessdate=2021-07-10|publisher={{нп3|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях|de|Staatssekretariat für Wirtschaft}}|language=en}}</ref>.
{{зноскі}}
{{зноскі}}



Версія ад 23:13, 12 жніўня 2021

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь
скарочана — СК РБ
Выява лагатыпа
Цэнтральны апарат Следчага камітэта
Цэнтральны апарат Следчага камітэта
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 12 верасня 2011
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220034, Мінск, вул. Фрунзэ, д. 19
Старшыня Дзмітрый Гара
Намеснік старшыні Алег Шандаровіч, Сяргей Аземша, Андрэй Смаль
Сайт sk.gov.by/by

Сле́дчы камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь (Следчы камітэт) — адзіная і цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных праваахоўных органаў, якія з’яўляюцца органамі папярэдняга следства і ажыццяўляюць паўнамоцтвы ў сферы вядзення дасудовага крымінальнага працэсу.

Следчы камітэт з’яўляецца ваенізіраванай арганізацыяй, мае афіцыйныя геральдычныя сімвалы.

Следчы камітэт падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

З 11 сакавіка 2021 года пасаду старшыні камітэта займае Дзмітрый Гара[1].

Гісторыя

Паштовая марка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная Следчаму камітэту.

Папярэдняе расследаванне ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўлялася следчымі пракуратуры, органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі і фінансавых расследаванняў. Усе яны ўваходзілі ў структуру адпаведных ведамстваў.

Рашэнне аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь было прынята 2 жніўня 2011 года на праведзенай пад кіраўніцтвам Кіраўніка дзяржавы нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы органаў папярэдняга расследавання.

12 верасня 2011 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 409 «Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь».

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2016 года № 229 устаноўлена прафесійнае свята «Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга расследавання», якое адзначаецца штогод 12 верасня.

Структура

Сістэму Следчага камітэта складаюць:

  • Цэнтральны апарат Следчага камітэта:
    • Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
    • Упраўленне кадраў і ідэалагічнай працы цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
    • Аддзел па працы са зваротамі грамадзян цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
  • Упраўленні Следчага камітэта па абласцях і горадзе Мінску;
  • Раённыя (міжраённыя), гарадскія, раённыя ў гарадах аддзелы Следчага камітэта.

Задачы

  • Усебаковае, поўнае, аб’ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з паслядоўнасцю, устаноўленай крымінальна-працэсуальным заканадаўствам;
  • Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, арганізацый, абарона дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, захаванне законнасці пры праверцы заяў і паведамленняў аб злачынствах, распачынанні крымінальных спраў, ажыццяўленні папярэдняга следства;
  • Удасканаленне следчай працы, укараненне ў практыку дасягненняў навукі і тэхнікі, карыснага вопыту, прагрэсіўных формаў і метадаў арганізацыі папярэдняга следства;
  • Выяўленне парушэнняў закона, прычын і ўмоў, якія садзейнічалі здзяйсненню злачынстваў, прыняцце захадаў па іх ліквідацыі;
  • Удзел у межах сваёй кампетэнцыі ў рэалізацыі дзяржаўнай крымінальнай палітыкі, распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні прававога рэгулявання ў сферы праваахоўнай дзейнасці;
  • Ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы вядзення дасудовага крымінальнага працэсу.

Паўнамоцтвы

Цэнтральны апарат Следчага камітэта ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі[2]:

  • арганізуе і ажыццяўляе праверку заяў і паведамленняў аб злачынствах, усталёўвае парадак іх прыёму, рэгістрацыі і разгляду ў Следчым камітэце;
  • ажыццяўляе папярэдняе следства па крымінальных справах;
  • устанаўлiвае сумесна з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь парадак разгляду інфармацыі, заяў (паведамленняў) аб смерці (гібелі) грамадзян, выезду на месцы здарэнняў па ўказаных фактах і напрамку трупаў на даследаванне;
  • забяспечвае кіраўніцтва падначаленымі органамі папярэдняга следства, ажыццяўляе кантроль за іх дзейнасцю;
  • вызначае парадак ажыццяўлення працэсуальнага кантролю ў Следчым камітэце;
  • ажыццяўляе мерапрыемствы па падтрыманню на належным узроўні якасці папярэдняга следства, арганізуе кантроль за іх рэалізацыяй, вызначае крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці следчай працы. Пры гэтым паказчыкі, звязаныя са станам і дынамікай злачыннасці, для ацэнкі эфектыўнасці следчай працы не прымяняюцца;
  • вызначае асноўныя напрамкі ўдасканалення следчай працы, прымае меры па іх рэалізацыі, укараненню ў практыку дасягненняў навукі і тэхнікі, станоўчага вопыту, прагрэсіўных форм і метадаў арганізацыі папярэдняга следства;
  • удзельнічае ў межах сваёй кампетэнцыі ў рэалізацыі дзяржаўнай крымінальнай палітыкі, дзяржаўных праграм у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі;
  • выкарыстоўвае на бязвыплатнай аснове з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб забеспячэнні абароны інфармацыі інфармацыйныя сістэмы, базы і банкі даных, у тым ліку іншых дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый;
  • набывае, мае і выкарыстоўвае ў адпаведнасці з заканадаўствам зброю, боепрыпасы да яе, спецыяльныя сродкі, транспартныя сродкі, у тым ліку аператыўнага прызначэння, сродкі сувязі, арганізацыйную тэхніку, сродкі і сістэмы аховы, будынкі, збудаванні і іншую маёмасць, а таксама рэалізуе ў адпаведнасці з заканадаўствам права на валоданне, карыстанне і распараджэнне маёмасцю, што знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і замацаваных на праве аператыўнага кіравання за Следчым камітэтам;
  • арганізуе і праводзіць мерапрыемствы па забеспячэнню ў Следчым камітэце ўласнай бяспекі і абароны дзяржаўных сакрэтаў;
  • ажыццяўляе ўлік і захоўванне крымінальных спраў, матэрыялаў праверак па заявах і паведамленнях аб злачынствах, іншых матэрыялаў, якія адносяцца да дзейнасці Следчага камітэта, ўсталёўвае парадак іх уліку і захоўвання;
  • прымае меры па забеспячэнню прававой і сацыяльнай абароны супрацоўнікаў Следчага камітэта, грамадзян Рэспублікі Беларусь, звольненых са службы ў Следчым камітэце ў запас (адстаўку), членаў іх сем’яў, грамадзянскага персаналу Следчага камітэта, а таксама членаў сем’яў загінуўшых (памерлых) супрацоўнікаў Следчага камітэта;
  • арганізуе і праводзіць ідэалагічную працу, ажыццяўляе мерапрыемствы па ўмацаванні выканальніцкай, службовай і працоўнай дысцыпліны ў Следчым камітэце;
  • разглядае ў адпаведнасці з заканадаўствам звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, арганізуе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
  • удзельнічае ў забеспячэнні выканання грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь воiнскага абавязку;
  • арганізуе і праводзіць семінары, нарады, вучэбныя зборы, конкурсы, навукова-практычныя канферэнцыі, у тым ліку міжнародныя, стварае рабочыя групы, камісіі, саветы, уключаючы міжведамасныя;
  • ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва, удзельнічае ў заключэнні міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжведамаснага характару;
  • прымае (узгадняе) ў межах сваёй кампетэнцыі нарматыўныя прававыя акты і робіць іншыя юрыдычна значныя дзеянні ад імя Следчага камітэта, ажыццяўляе кантроль за выкананнем прынятых нарматыўных прававых актаў Следчага камітэта;
  • распрацоўвае прапановы па ўдасканаленні заканадаўства, удзельнічае ў падрыхтоўцы праектаў заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў, распрацоўцы дзяржаўных праграм у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі;
  • ажыццяўляе цэнтралізаванае інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне Следчага камітэта;
  • стварае інфармацыйныя сістэмы, базы, банкі даных і забяспечвае іх эксплуатацыю;
  • устанаўлівае адзіны парадак фарміравання і прадстаўлення формаў ведамаснай справаздачнасці аб следчай працы, працэсуальным кантролю, разглядзе заяў і паведамленняў аб злачынствах, разглядзе зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, фінансавай і кадравай дзейнасці, матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Следчага камітэта;
  • ажыццяўляе мерапрыемствы па арганізацыі мабілізацыйнай работы ў Следчым камітэце;
  • усталёўвае парадак накіравання ў службовыя камандзіроўкі супрацоўнікаў і грамадзянскага персаналу Следчага камітэта ў межах Рэспублікі Беларусь;
  • арганізуе матэрыяльнае, пенсійнае, сацыяльнае і іншае забеспячэнне, медыцынскае абслугоўванне, санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне супрацоўнікаў Следчага камітэта, грамадзян Рэспублікі Беларусь, звольненых са службы ў Следчым камітэце ў запас (адстаўку), членаў іх сем’яў, грамадзянскага персаналу Следчага камітэта, а таксама членаў сем’яў загінуўшых (памерлых) супрацоўнікаў Следчага камітэта;
  • сцвярджае нарматывы эксплуатацыі і парадку спісання матэрыяльных каштоўнасцяў у Следчым камітэце;
  • арганізуе работу па рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў Следчым камітэце, у якую ўваходзяць арганізацыю падбору, расстаноўкі, падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і атэстацыі супрацоўнікаў, грамадзянскага персаналу Следчага камітэта, фарміраванне рэзерву кіруючых кадраў;
  • распрацоўвае парадак матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Следчага камітэта, нормы забеспячэння Следчага камітэта ўзбраеннем і спецыяльнымі сродкамі, нормы забеспячэння супрацоўнікаў Следчага камітэта прадметамі формы адзення, знакамі адрознення па спецыяльных званняў і іншай рэчавай маёмасцю;
  • устанаўлівае парадак вядзення справаводства ў Следчым камітэце;
  • ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыі працу з маёмасцю, выключанай, арыштаванай або накiраванай у даход дзяржавы;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі.

Навукова-практычны часопіс «Папярэдняе расследаванне»

У 2017 г. Следчым камітэтам заснаваны навукова-практычны часопіс «Папярэдняе расследаванне». Выходзіць 1 раз у паўгоддзе. У часопісе публікуюцца навуковыя артыкулы, якія датычаць праблем праваахоўнай дзейнасці і супрацьдзеяння злачыннасці. Працоўныя мовы часопіса: беларуская, руская, англійская. Аўтарамі часопіса сталі даследчыкі з Арменіі, Беларусі, Расіі і Украіны.[3]

Санкцыі ЕС, ЗША, іншых краін

9 жніўня 2021 года Следчы камітэт быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб?! ЗША як урадавая арганізацыя, якая стала на чале паслявыбарчых рэпрэсій і што працягнула адкрываць і расследаваць палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць праваабарончых арганізацый, а таксама супраць беларускага журналіста-дысідэнта Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі[4][5]. Таксама ў санкцыйны спіс ЗША былі ўнесены старшыня камітэта Дзмітрый Гара, дагэтуль ужо ўнесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС і Швейцарыі, разам з намеснікамі Алегам Шандаровічам, Анатолем Васільевым і Сяргеем Аземшам, якія раней патрапілі пад санкцыі ЕС, Канады, Вялікабрытаніі, Швейцарыі[4][6][7].

Зноскі

  1. https://blr.belta.by/president/view/gara-naznachany-starshynej-sledchaga-kamiteta-belarusi-97666-2021/
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 10 ноября 2011 г. № 518 «Вопросы Следственного комитета Республики Беларусь»
  3. Официальный сайт научно-практического журнала «Предварительное расследование»
  4. а б Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША?! (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  5. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  6. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  7. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.

Спасылкі