Герб Літвы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя назвы: + Герб Літоўскай рэспублікі ў 1990-1991 гадах.
→‎Гісторыя назвы: + Літоўская марка 1991 гады з гербам рэспублікі
Радок 42: Радок 42:
Emblem of Lithuanian SSR (early version).svg|[[Герб Літоўскай ССР]]
Emblem of Lithuanian SSR (early version).svg|[[Герб Літоўскай ССР]]
National coat of arms of Lithuania in 1990-1991.gif|Герб Літоўскай рэспублікі ў 1990-1991 гадах.
National coat of arms of Lithuania in 1990-1991.gif|Герб Літоўскай рэспублікі ў 1990-1991 гадах.
Stamp printed in Lithuania state arms Vytis 1991.svg|Літоўская марка 1991 гады з гербам рэспублікі
</gallery>
</gallery>



Версія ад 06:31, 18 жніўня 2021

Герб Літвы з 1992 г. Аўтар праекта — мастак Арунас Каждайліс
Версіі
Герб Літоўскай Рэспублікі на штандары прэзідэнта Літвы
Дэталі
Заснаванне 1 студзеня 1382
Выкарыстанне Часовы герб Літоўскай Рэспублікі 1990-1992 Аўтар праекта — скульптар Юозас Зікарас

Віціс (літ.: Vytis — вершнік) — дзяржаўны герб Літвы.

У 1919 незалежная Літоўская дзяржава ўзяла сабе за герб варыянт гербу ВКЛ — «Пагоні», пад назвай «Віціс». У 1940, калі краіна ўвайшла ў склад СССР, «Віціс» быў забаронены для ўжытку.

Напярэдадні распаду СССР, «Віціс» разам з іншымі гістарычнымі сімваламі стаў сімвалам нацыянальнага адраджэння Літвы. У 1988 атрымаў статус нацыянальнага сімвала ў Літоўскай ССР, а з 11 сакавіка 1990 года стаў яе дзяржаўным сімвалам, 10 красавіка афіцыйны статус герба зацверджаны Вярхоўным Саветам Літоўскай ССР.

Гісторыя назвы

Пошук літоўскага слова для азначэння герба ВКЛ — «Пагоня» пачаўся ўжо ў 17 ст. У той час Канстанцін Шырвід для азначэння «Пагоні» прапаноўваў два словы — waykitoias (прыблізны пераклад з літ.: «чалавек, які ганяе каго-небудзь») і waykimas (прыблізны пераклад з літ.: «праследаванне»).

У літоўскамоўнай літаратуры кан. 18 — пач. 19 ст. «Пагоню» звычайна звалі Vaikymas (Праследаванне). У сяр. 19 ст. Сіманас Даўкантас прапанаваў новаўтворанае ім слова výtis (з малой літары і з націскам на першым складзе), але не для азначэння «Пагоні» цалкам, а толькі для азначэння яе вершніка — рыцара. Для азначэння ж «Пагоні» цалкам слова «Vytís» (ужо з вялікай літары і з націскам на другім складзе) упершыню выкарыстаў Мікалоюс Акелаіціс (Mikalojus Akelaitis) у 1884 годзе.

Да кан. 19 ст. слова «Vytis» стала агульнапрынятым у Літве для азначэння «Пагоні». Аднак, яшчэ доўга ішлі спрэчкі пра націскны склад — першым або другі. Толькі ў 1930-я з гэтым нарэшце вызначыліся — спыніліся на «Výtis».

Гл. таксама

Літаратура

  • Rimša E. Heraldika. Iš praeities į dabartį. Vilnius, Versus Aureus, 2004. — 192 p.: iliustr. tekste. P.61-63.

Спасылкі