Сведкі Іеговы ў Беларусі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 110: Радок 110:


У лістападзе 2020 года тэкставыя публікацыі былі загружаны ў анлайн бібліятэку Вартавой вежы ў раздзелы «Брашуры» і «Буклеты», пры гэтым знешняе афармленне самой бібліятэкі засталося на рускай мове<ref>[https://wol.jw.org/be/wol/lv/r635/lp-bel/0 Публікацыі. Анлайн бібліятэка Вартавой вежы]</ref>.
У лістападзе 2020 года тэкставыя публікацыі былі загружаны ў анлайн бібліятэку Вартавой вежы ў раздзелы «Брашуры» і «Буклеты», пры гэтым знешняе афармленне самой бібліятэкі засталося на рускай мове<ref>[https://wol.jw.org/be/wol/lv/r635/lp-bel/0 Публікацыі. Анлайн бібліятэка Вартавой вежы]</ref>.

Летам 2021 года пачаўся афіцыйны пераклад папулярных артыкулаў з часопісаў "Вартавая вежа" і "Прачніцеся!" для шырокай аўдыторыі з рамяшчэннем на jw.org<ref>Першымі артыкуламі сталі [https://www.jw.org/be/%D0%BF%D1%83%D0%B1%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96/%D1%87%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%BF%D1%96%D1%81%D1%8B/wp20130701/%D0%B7%D0%BC%D1%8F%D0%BD%D1%96%D1%86%D1%8C-%D1%81%D0%B2%D0%B5%D1%82/ «Зараз я ўжо не лічу, што павінен змяніць свет»], [https://www.jw.org/be/%D0%BF%D1%83%D0%B1%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96/%D1%87%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%BF%D1%96%D1%81%D1%8B/wp201709/%D1%8F-%D0%BB%D1%96%D1%87%D1%8B%D1%9E-%D1%88%D1%82%D0%BE-%D0%B1%D0%BE%D0%B3%D0%B0-%D0%BD%D0%B5-%D1%96%D1%81%D0%BD%D1%83%D0%B5/ Я лічыў, што Бога не існуе] і [https://www.jw.org/be/%D0%BF%D1%83%D0%B1%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96/%D1%87%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%BF%D1%96%D1%81%D1%8B/wp201801/%D0%BF%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%8B-%D0%BD%D0%B0-%D1%9E%D1%81%D0%B5-%D1%87%D0%B0%D1%81%D1%8B/ Парады на ўсе часы]</ref>.


== Сведкі Іеговы ў працах беларускіх рэлігіязнаўцаў ==
== Сведкі Іеговы ў працах беларускіх рэлігіязнаўцаў ==

Версія ад 21:10, 30 жніўня 2021

Сведкі Іеговы ў Беларусі пачалі з’яўляцца ў 1923—1925 гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая ў гэты час належыла Польшчы. Дзейнічалі падпольна ў БССР і былі зарэгістраваны ў 1990-я гады ў РБ. Дзейнасць і погляды Сведкаў Іеговы на працягу гісторыі выклікалі розную рэакцыю прадстаўнікоў дзяржавы, іншых рэлігій, СМІ і грамадзян ад станоўчай да негатыўнай, але з 1990-х гадоў іх права на вызнанне сваіх перакананняў у Беларусі прызнаецца.

Гісторыя Сведкаў Іеговы ў Беларусі

1923—1939 гг.

  • У 1923 годзе на святкаванне Вячэры Успаміну ў Дамачава сабралася 20 чалавек[1], а ў наступным годзе — 27 чалавек[2].
  • У 1925 годзе ў Брэсцкім павеце да Міжнародных даследчыкаў Бібліі[3] адносілі сябе 20 чалавек, а ў 1926 г. — 45 чалавек, аб’яднаных у 2 абшчыны[4].
  • 27 студзеня 1929 года ў г. Кобрын 600 чалавек прысутнічалі на пропаведзі Вацлава Нарадовіча[5]. У гэты час мясцовыя ўлады падазравалі Даследчыкаў Бібліі ў распаўсюджанні камуністычных і атэістычных ідэй[6].
  • 7 ліпеня 1929 года ў Дзяках прайшоў кангрэс Сведкаў Іеговы. У 1930 годзе дзейнасць Сведкаў Іеговы распаўсюдзілася на Баранавіцкі, Лідскі і Стаўпецкі паветы, у апошні ў 1935 г. вярнуўся з Францыі былы эмігрант[7].
  • У 1934 г. некаторых Сведкаў Іеговы адправілі ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер па падазрэнні ў супрацоўніцтве з камуністамі. У кнізе Аляксандры Бочак «Мы ішлі вузкім шляхам», прысвечанай апісаннню жыцця сям’і Сведкаў Іеговы Яна і Ірэны Атрэмбскіх, пра гэты лагер напісана наступнае:

«У 1934 г. у Бярозе Картузскай на ўзбярэжжы Ясёлды і Прыпяці быў створаны знакаміты канцлагер для палітвязняў па ўзоры нацысцкіх лагераў. Умовы ў лагеры былі надзвычай цяжкія, бо работы вяліся ў забалочаным раёне Палесся. Больш за тое, наглядчыкі білі зняволеных і катавалі іх. Былі нават выпадкі калецтва і смерці зняволеных. Адміністрацыйныя ўлады без судовых пастаноў вырашылі размясціць туды людзей, якіх падазраюць у прыналежнасці да сект і вярбоўцы ў іх, а таксама тых, хто адмовіўся ад ваеннай службы з-за хрысціянскага сумлення. Туды былі кінуты і Сведкі Іеговы, якіх памылкова абвінавацілі ў камуністычнай дзейнасці. Улады меркавалі, што гэтым самым яны зламаюць непапулярных Даследчыкаў Бібліі. Нягледзячы на жудасныя ўмовы лагера, ніхто з Даследчыкаў не адрокся ад сваёй веры. Паўсюдна яны ахвотна расказвалі іншым пра сваю надзею на Божае Валадарства Ісуса Хрыста. Яны лічылі пакуты за Хрыста вялікім прывілеем.

Нейкі паліцэйскі, які перавозіў у гэты лагер Сведкаў Іеговы, сказаў, што адзін Сведка распавядаў яму пра Божае Валадарства аж ад Сілезіі да Бярозы (каля 700 км). Паліцэйскі ледзь не паверыў сабе і амаль адмовіўся ад таго, каб прывесці зняволенага ў гэты санацыйны лагер. Аднак страх перад пакараннем за невыкананне загаду ўзяў верх. Сведку Іеговы трэба было перадаць уладам лагера. Цікава, што гэты Сведка Іеговы мог уцячы, бо меў магчымасць зрабіць гэта. Але ён гэтага не зрабіў, бо хацеў пераймаць прыклад Ісуса Хрыста, які сказаў сваім вучням: „калі яны пераследавалі Мяне, яны будуць пераследваць і вас“ (Яна 15:20). Паліцэйскі пачаў вывучаць Пісанне, у выніку чаго ён стаў Сведкам Іеговы разам з усёй сваёй сям’ёй, і пасля вайны ў гэтым горадзе ўзнік моцны сход[8]».

  • У 1935 годзе да Сведкаў Іеговы належылі 132 чалавекі ў Кобрынскім, Брэсцкім і Драгічынскім павеце[9].
  • У 1938 годзе дзейнасць Сведкаў Іеговы ў Польшчы (у тым ліку і на беларускіх землях) была забаронена[10].

1939—1951 гг.

Калі ў 1939 годзе Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР, Сведкі Іеговы пачалі сваю прапаведніцкую дзейнасць і ва Усходняй Беларусі. У гэты перыяд захавалася мала звестак пра іх дзейнасць па прычыне таго, што ў СССР яна была забаронена. Дзейнасць Сведкаў Іеговы была забаронена і падчас нямецкай акупацыі, паколькі яна была забаронена і ў самім Трэцім Рэйху.

Захаваліся звесткі аб арышце Сведкі Іеговы Венядзікта Хілюты, які быў двойчы арыштаваны і асуджаны за «антысавецкую агітацыю», пачынаючы з 24 кастрычніка 1940 года[11].

Падчас нямецкай акупацыі 3 снежня 1941 года ў Бабруйску быў растраляны Людвіг Брумер, салдат Вермахта, які быў Сведкам Іеговы. Гэты мужчына хацеў пазбегнуць смяротнага пакарання за адмову ўдзельнічаць у вайсковай службе і спрабаваў служыць у медыцынскім аддзяленні нямецкай арміі, але праз некаторы час яго сумленне не дазволіла яму ўдзельнічаць у баявых дзеяннях і ён быў пакараны рашэннем ваенна-палявога суда. У родным горадзе Брумера, Гайдэльбергу, яму прысвечана мемарыяльная дошка, як ахвяры нацызму[12].

У 1945 годзе на тэрыторыі Заходняй Беларусі Валянціна Гарноўская, якая прытрымлівалася поглядаў Сведкаў Іеговы, але да 1967 года не была адной з іх, таксама была арыштавана за распаўсюджанне сваіх поглядаў і правяла доўгі час у турмах і спецпасяленнях[13].

На 1945 год падпольна дзейнічаў сход у Тэрэспалі.

У 1951 г. улады СССР вырашылі перасяліць сем’і Сведкаў Іеговы з заходніх абласцей Украіны, Беларусі, Малдовы і Прыбалтыкі (Аперацыя «Поўнач»). З БССР вырашылі дэпартаваць 394 чалавекі (153 сям’і)[14].

1951—1991 гг.

Негледзячы на дэпартацыі, Сведкі Іеговы працягвалі існаванне на тэрыторыі БССР пасля 1951 года. Некаторыя з іх сталі Сведкамі Іеговы ў турмах і лагерах, дзе адбывалі тэрмін па розных прычынах, пасля чаго вярталіся ў Беларусь. Савецкія крытыкі называюць шэраг імёнаў такіх Сведкаў, але без спасылак на дакументы[15]. У 1965 годзе дэпартаваным Сведкам дазволілі пакінуць Сібір, і некаторыя вярнуліся на радзіму. У лютым 1976 г. некаторым Сведкам у БССР прад’яўлялі абвінавачванне ў валоданні забароненай рэлігійнай літаратурай пра што было напісана ў савецкай і міжнароднай прэсе[16]. У 1979 годзе ў БССР улады налічылі каля 70 Сведкаў Іеговы, з якіх прыкладна 20 пражывалі ў Мінскай вобласці[17]. А ў 1988 годзе ў Магілёве было каля 20 паслядоўнікаў гэтай дэнамінацыі[18]. Да 1991 года Сведкаў Іеговы працягвалі пераследаваць за адмову служыць у арміі і прапаведніцкую дзейнасць.

Пераследванне Сведкаў Іеговы ў 1970-х гадах згодна з інфармацыяй СМІ БССР

У 1972—1976 гадах інфармацыя пра дзейнасць Сведкаў Іеговы і крымінальныя справы супраць іх у БССР неаднаразова рабілася прадметам увагі беларускай прэсы. У гэты час Сведкі Іеговы падпольна праводзілі свае сустрэчы невялікімі групамі ў розных населеных пунктах БССР, напрыклад, пасёлку Ратамка пад Мінскам, у вёсцы Сноў Нясвіжскага раёна, у Рэчыцы, ў пасёлку Шаркаўшчына[19][20][21]. Некаторыя артыкулы мелі мэтай асуджэнне Сведкаў: апісанне крымінальнага мінулага некаторых актыўных паслядоўнікаў гэтай рэлігіі, неўдзячнасць савецкай уладзе, небяспеку эсхаталогіі гэтай дэнамінацыі[22][23]. У іншых публікацыях было апісанне біяграфіі і сутнасці справы супраць пэўных Сведкаў Іеговы. Так некалькі газет апісваюць суд над сям’ёй Фелікса і Яніны Бяляцкіх з Рэчыцы ў 1972 годзе, якія атрымалі некалькі год калоніі за ўдзел у дзейнасці Сведкаў Іеговы[24][25].

Яшчэ адзін артыкул апісвае суд над Пятром Пуко і яго жонка Верай, якія з 1969 года жылі ў Шаркаўчыне і распаўсюджвалі вучэнне і літаратуру Сведкаў Іеговы. У 1974 годзе П. Пуко быў асуджаны на 5 гадоў калоніі як арганізатар групы, яго аднавернік і паплечнік Зігмунд Атрахімовіч атрымаў 2 гады калоніі, жонкі асуджаных атрымалі папярэджанне суда, а дачка Пуко Раіса, якая падтрымлівала погляды бацькоў, праходзіла як сведка ў гэтай справе[26].

У Рэспубліцы Беларусь (з 1991 г.)

Асноўныя падзеі гісторыі

  • У 1991 г. Вярхоўны Савет РБ прымае пастанову «Аб парадку рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 20-80-х гг. у Рэспубліцы Беларусь». Паводле гэтай пастановы Сведкі Іеговы, якіх пераследавалі ў БССР за рэлігійныя перакананні, атрымалі пасведчанні аб рэабілітацыі.
  • У 1994 г. афіцыйна зарэгістраваны абшчыны ў гг. Мінск, Гомель і Калінкавічы[27].
  • 14 красавіка 1997 г. зарэгістравана Рэлігійнае аб’яднанне Сведкаў Іеговы ў Рэспубліцы Беларусь[27].
  • У 2001—2002 гг. пабудаваны першыя Залы Царства ў Беларусі.
  • У 2004 г. зарэгістравалі абшчыну ў Магілёве[28].
  • З 2015 г. набажэнствы ў Мінску сталі рэгулярна праходзіць на беларускай мове; на гэты перыяд некаторыя сходы і групы акрамя рускай мовы праводзілі сустрэчы на англійскай, кітайскай і рускай жэставай мовах; пазней у Мінску з’явіліся сустрэчы на іспанскай мове.
  • У 2017 г. у прапаведніцкай дзейнасці Сведкаў Іеговы прымалі ўдзел 5913 чалавек[29].
  • З канца сакавіка 2020 года Сведкі Іеговы Беларусі перавялі сваю дзейнасць у рэжым самаізаляцыі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. З гэтага часу рэлігійныя сустрэчы сталі праходзіць праз Skype, Zoom і стрымінгавыя сайты, а прапаведніцкае служэнне перайшло ў фармат тэлефонных размоў, напісання пісьмаў і абмеркаванняў па відэасувязі.

Стаўленне да Сведкаў Іеговы ў грамадстве і дзяржаве

Да перакананняў і дзейнасці Сведкаў Іеговы стаўленне беларускай дзяржавы і грамадства пасля 1991 года было неадназначным. З аднаго боку, адбылася афіцыйная рэгістрацыя шэрагу юрыдычных структур Сведкаў Іеговы і прыналежнасць да гэтай канфесіі больш не разглядалася як парушэнне закону. З другога боку, час ад часу Сведкі Іеговы сутыкаюцца з дыскрымінацыяй з боку прадстаўнікоў дзяржавы. Таксама рэакцыя СМІ на Сведкаў Іеговы ў Беларусі носіць пераважна крытычны характар. У перыядычных выданнях Сведкаў Іеговы апублікавана некалькі станоўчых водгукаў беларусаў на дзейнасць Сведкаў Іеговы ці змест іх літаратуры[30][31].

Пытанні альтэрнатыўнай грамадзянскай службы

Да 2016 г. Сведкі Іеговы прызыўнога ўзросту сутыкаліся з адсутнасцю механізма рэалізацыі іх права на АГС, прадугледжанае Канстытуцыяй[32]. У 1990-х гг. за адмову праходзіць вайсковую службу вернікаў адпраўлялі на некалькі месяцаў зняволення ці спецпасялення, а ў 2000-х і 2010-х ім звычайна выпісывалі буйны штраф[33][34]. Былі выпадкі, калі суд апраўдваў вернікаў. Пасля ўвядзення альтэрнатыўнай грамадзянскай службы ў Беларусі колькасць канфліктаў з прызыўнікамі гэтага веравызнання значна скарацілася.

У 2019 г. Сведка Іеговы Дзмітрый Мазоль быў закліканы на вайсковыя зборы і атрымаў адмову ад вызвалення на ўдзел у гэтых зборах ад ваенкамата г. Пінск (26.02.2019), ваенкамата Брэсцкай вобласці (12.04.2019), Генеральнага штабу УС РБ (18.06.2019) і міністра абароны РБ (2.08.2019). 15 ліпеня 2019 Д. Мазозль падаў скаргу у суд Пінскага раёна[35].

Асвятленне дзейнасці Сведкаў Іеговы ў СМІ

Час ад часу вакол Сведкаў Іеговы адбываецца палеміка ў СМІ. З канца 2000-х гг. са з’яўленнем вялікай колькасці недзяржаўных ан-лайн выданняў такія публікацыі сталі насіць характар палемікі з удзелам саміх Сведкаў Іеговы ці іх прадстаўнікоў[36][37]. У некаторых сітуацыях недзяржаўныя СМІ Сведкам Іеговы давалі магчымасць выступаць з аправяржэннямі абвінавачванняў у адмысловых артыкулах[38][39]. У канцы 2000-х гадоў у незалежных СМІ пачалі з’яўляцца нейтральныя рэпартажы пра дзейнасць і погляды прадстаўнікоў гэтай канфесіі[40][41][42][43][44][45][46]. Напрыклад, пасля 2012 г. такія рэпартажы з’явіліся пра штогадовыя рэгіянальныя кангрэсы на мінскім стадыёне «Трактар»[47][48][49].

У майскім выпуску 2021 года штомесячнай перадачы Сведкаў Іеговы JW Broadcasting у раздзеле "Відэапаштоўка" быў сюжэт пра Беларусь і мясцовых Сведкаў Іеговы з акцэнтам на Сведкаў з горада Кобрына[50]. Відавочна, што матэрыял рыхтаваўся да пандэміі COVID-19, бо з канца сакавіка 2020 года Сведкі Іеговы ў Беларусі адмовіліся ад традыцыйных размоў ад дома да дома і на вуліцы, а таксама ад сумесных сустрэч афлайн на час пандэміі.

Адносіны прадстаўнікоў дзяржаўных органаў

На тэрыторыі Беларусі зарэгістравана Рэлігійнае аб’яднанне Сведкаў Іеговы ў РБ і шэраг мясцовых абшчын. Але стаўленне прадстаўнікоў дзяржаўных структур да Сведкаў Іеговы і іх дзейнасці бывае неадназначным. Згодна Закону «Аб свабодзе веравызнанняў i рэлiгiйных арганiзацыях [1]» рэдакцыі 31.10.2002., ускладніўся працэс рэгістрацыі рэлігійных абшчын, што дало магчымасць чыноўнікам некаторых беларускіх гарадоў адмовіць мясцовым абшчынам Сведкаў Іеговы ў рэгістрацыі. З гэтай прычыны час ад часу Сведкі Іеговы могуць сутыкацца з процідзеяннем іх дзейнасці ў такіх гарадах. Так ў 2009 г. міліцыяй было сарвана набажэнства Сведкаў Іеговы ў Гомелі[51], а ў 2014 г. у Барысаве[52][53]. Таксама ў 2016-18 гг. мелі месца выпадкі штрафавання Сведкаў Іеговы за іх прапаведніцкую дзейнасць у Рагачове, Гродне і Лагойску[54]. У 2016 г., 2018 і 2019 гг. у Магілёве мясцовай абшчыне выносілі папярэджанні з аналагічнай нагоды і ў сувязі з удзелам замежных грамадзян ў набажэнствах[35][55]. У супрацьлегласць гэтаму ў Светлагорску ў лютым 2013 г. раённы суд спыніў справу ў дачыненні да Дзмітрыя Лябедзькі, які быў абвінавачаны ў 2011 годзе ў правядзенні сходу Сведкаў Іеговы без дазволу. Але ў сакавіку 2013 г. суд таксама пастанавіў, што Лябедзька павінен выплаціць штраф у памеры 700 000 рублёў ($ 74) і адміністрацыйныя зборы ў 470000 рублёў ($ 49)[56].

2 лютага 2012 года Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Леанід Гуляка публічна заявіў, што ў будучым не выключае магчымасці зняцця з рэгістрацыі некаторых абшчын Сведкаў Іеговы за парушэнні заканадаўства; пад парушэннямі ён меў на ўвазе распаўсюджванне «літаратуры рэлігійнага зместу без адпаведнага ўзгаднення з мясцовымі органамі ўлады[57]». У адказ прадстаўнік Рэлігійнага аб’яднання Сведкаў Іеговы Павел Ядлоўскі заявіў, што гэта непаразуменне, што беларускае заканадаўства не забараняе грамадзянам распаўсюджваць асабіста сваю літаратуру ў любым месцы, што літаратура Сведкаў праходзіць дзяржаўную экспертызу ў Беларусі і што ён мае намер сустрэцца з супрацоўнікамі апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў для высвятлення сітуацыі[58]. Юрыст Дзіна Шаўцова заявіла выданню Forb, што зняцце рэлігійных абшчын з рэгістрацыі не можа ўваходзіць у кампетэнцыю Упаўнаважанага па справах рэлігіі[59].

У 2019 г. Сведкі Іеговы г. Вілейка, Барысаў і Ліда мелі судовыя разбіральніцтвы з мясцовымі органамі кіравання ў сувязі з адмовамі ў рэгістрацыі мясцовых абшчын[60].

Затрыманне Сведкі Іеговы з Расіі

21 лютага 2020 года ў Беларусі затрымалі Сведку Іеговы з Расіі, Мікалая Махалічава, падчас праверкі дакументаў на дарозе[61]. 31 студзеня 2020 года ён быў аб’яўлены Расіяй у міжнародны вышук па «справе Сазонава» ва Ураі[62]. Пасля затрымання яго накіравалі ў ІЧУ г. Гарадок, а 24 лютага, згодна з інфармацыяй на афіцыйным сайце расійскіх Сведкаў Іеговы, «намеснік пракурора Гарадоцкага раёна, малодшы саветнік юстыцыі А. Заікін пастанавіў заключыць Мікалая Махалічава пад варту з адбываннем у СІЗА-2 УУС Віцебскага аблвыканкама. У сваёй пастанове беларускі пракурор, спасылаючыся на расійскі суд, сцвярджае, што Махалічаў дзейнічаў „наўмысна, па матывах рэлігійнай нецярпімасці, з экстрэмісцкіх памкненняў, якія выяўляюцца ў прапагандзе перавагі паслядоўнікаў рэлігійнага вучэння Сведак Іеговы перад іншымі асобамі…“, а таксама займаўся „вызнаннем і распаўсюджваннем ідэалогіі і веры“. Відавочна, што пракурор скапіяваў тэкст абвінавачвання з расійскай крымінальнай справы ў сваю пастанову[61]». Махалічаў аспрэчыў рашэнне аб утрыманні яго ў следчым ізалятары, аднак 27 лютага Гарадоцкі раённы суд адхіліў просьбу вызваліць яго з ізалятара і пацвердзіў рашэнне пракуратуры[63]. Праваабаронца Эніра Браніцкая з Human Constanta патлумачыла Еўрарадыё i Радыё Свабода: «У Беларусі рашэнне аб выдачы Махалічава павінна прымаць Генеральная пракуратура. Цяпер толькі прынята рашэнне аб меры затрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту да таго часу, пакуль наша Генпракуратура не ўхваліць яго выдачу» па запыце з Расіі[64][65]. Мікалай Махалічаў падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, таксама былі звесткі, што ён падаў прашэнне аб палітычным прытулку ў Беларусі[65]. У інтэрв’ю «Свабодзе» намесніца ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Алена Радчанка заявіла, што ўсе канфесіі роўныя ў Беларусі, і параіла адрасаваць праваахоўным органам пытанні, звязаныя з затрыманнем Мікалая Махалічава[66]. Да генеральнага пракурора РБ Аляксандра Канюка звярнулася праваабарончая арганізацыя Amnesty International з заклікам не выдаваць Мікалая Махалічава Расіі[67]. Беларуская праваабарончая арганізацыя Human Constanta падтрымала гэты заклік, спасылаючыся на артыкул 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года № 105-З «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», згодна з якім замежнікі не могуць быць выдвараны за межы Рэспублікі Беларусь у замежную дзяржаву, дзе іх жыццю або свабодзе пагражае небяспека з прычыны іх расы, веравызнання, грамадзянства, нацыянальнай прыналежнасці, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы або палітычных перакананняў[68]. Таксама праваабаронцы спасылаюцца на прэцэдэнт, калі Беларусь у 2019 годзе адмовілася выдаць Таджыкістану апазіцыянера Фархода Адзінаева і дазволіла апошняму з’ехаць у Літву[69]. 5 красавіка 2020 года Генеральная пракуратура РБ адмовілася выдаць Мікалая Махалічава Расіі і вызваліла яго з-пад варты, згодна з паведамленнем на старонцы Human Constanta ў Facebook[70]. Падчас свайго знаходжання ў СІЗА, Махалічаў актыўна займаўся прапаведніцкім служэннем[71].

Выданні Сведкаў Іеговы на беларускай мове

На беларускай мове апублікавана наступнае:

Ці ўсе рэлігіі падабаюцца Богу? (відэаролік, 2020 год)[79]

У лістападзе 2020 года тэкставыя публікацыі былі загружаны ў анлайн бібліятэку Вартавой вежы ў раздзелы «Брашуры» і «Буклеты», пры гэтым знешняе афармленне самой бібліятэкі засталося на рускай мове[88].

Летам 2021 года пачаўся афіцыйны пераклад папулярных артыкулаў з часопісаў "Вартавая вежа" і "Прачніцеся!" для шырокай аўдыторыі з рамяшчэннем на jw.org[89].

Сведкі Іеговы ў працах беларускіх рэлігіязнаўцаў

У БССР усё рэлігіязнаўства было падпарадкавана канонам камуністычнай ідэалогіі. Таму кожная праца савецкіх навукоўцаў, поўнасцю альбо часткова прысвечаная Сведкам Іеговы, не выходзіла за рамкі пазіцый «навуковага атэізму». Нягледзячы на тое, што ў розных рэспубліках СССР кнігі і брашуры пра Сведкаў не былі рэдкасцю, беларускія навукоўцы выдалі толькі дзве публікацыі[90]. У гэтых публікацыях былі спробы коратка апісаць гісторыю гэтага руху і асноўныя вучэнні, у тым ліку адрозненні ад іншых кірункаў хрысціянства, напрыклад антытрынітарнага багаслоўя.

У 1990—2010-х гадах пачалі выходзіць публікацыі А. В. Дзячэнкі, які спецыяліваўся на вывучэнні новых рэлігійных рухаў. Некалькі яго навуковых артыкулаў былі поўнасцю прысвечаны Сведкам Іеговы[91][92][93]. У 2018 г. Дзячэнка падрабязна пісаў пра гісторыю і сучаснасць Сведкаў Іеговы Беларусі і адзначыў, што асноўная крытыка вучэння і практык гэтай канфесіі з боку Беларускай Праваслаўнай Царквы пазіцыянуецца як барацьба з небяспекай для грамадства, але па факце носіць характар багаслоўскай спрэчкі[94]. Таксама аўтар зазначыў, што «аб’ектыўных доказаў проціпраўнай дзейнасці іегавістаў яўна недастаткова для прыняцця судовага рашэння, тым больш, што ў Беларусі на працягу амаль 10 гадоў праводзіцца працэдура дзяржаўнай рэлігіязнаўчай экспертызы выданняў, якія ўвозяцца ў краіну рэлігійным аб’яднаннем Сведкаў Іеговы. За ўвесь час толькі два найменні рэлігійнай літаратуры не былі дазволены да ўвозу і распаўсюджання ў іегавісцкіх абшчынах. У астатнім часопісы „Вартавая вежа“, „Прачніцеся“, буклеты і брашуры на розныя тэмы, кнігі рэлігійнага зместу распаўсюджваюцца сярод насельніцтва падчас так званай „піянерскай“ работы, бо не маюць прыкмет экстрэмізму. Такім чынам, абвінавачванні іегавістаў у экстрэмізме з’яўляюцца безгрунтоўнымі і адлюстроўваюць расійскі сцэнарый процідзеяння распаўсюджанню іегавізму ў грамадстве[94]». У гэтым артыкуле, як і ў працы 2019 г., прысвечанай Сведкам Магілёўскай вобласці, Дзячэнка рабіў выснову, што невялікая колькасць паслядоўнікаў гэтага цячэння і яго нязначны ўплыў на беларускае грамадства робіць яго маргінальным[94][95].

У 2012 годзе ў адмысловай працы Томаша Бугая быў зроблены агляд гісторыі Сведкаў Іеговы ў Беларусі[96]. У гэтай працы, сярод іншага аўтар заначыў, што палітыка дзяржавы да Сведкаў Іеговы не з’яўляецца кансеквентнай (паслядоўнай): з аднаго боку, вернікі сутыкаюцца з пераследаваннем за адмову служыць у арміі і часам міліцыя зрывае іх набажэнствы, з другога, арганізацыя Сведкаў Іеговы афіцыйна зарэгістравана, а «ўлады Беларусі робяць пэўныя крокі ў павазе рэлігійных свабод, замацаваных Канстытуцыяй»[97].

Сведкі Іеговы ў беларускай літаратуры, публіцыстыцы і мастацтве

У сусветнай літаратуры і кінематаграфіі ёсць творы, прысвечаныя дзейнасці Сведкаў Іеговы, як крытычныя, так і апалагетычныя ці нейтральныя, аўтары якіх могуць з’яўляюцца Сведкамі Іеговы ці не мець да іх дачынення[98]. Але у беларускай літаратуры і публіцыстыцы Сведкі Іеговы пераважна з’яўляюцца ў эпізодах, звычайна без яскрава выражанага вобразу.

У вершы Дзяніса Шпіронка «Ноч на Каляды» сям’я Сведкаў Іеговы ратуе праваслаўнага падарожніка ад смерці на марозе, калі ён ішоў за крыжыкам у манастыр. І робіцца вынік: «Ці мае сэнс, якой царквой, // Якой канфесіяй ахрышчан? // Адна з нямногіх вартых ісцін — // Будзь чалавекам, будзь сабой!»[99].

У апавяданні «Ліпавы шлюб» (2005) у адным з эпізодаў узгадваецца, што паштальён прынёс сярод іншага бюлетэнь Сведкаў Іеговы, але ніякай далейшай ролі гэты бюлетэнь не адыгрывае[100]. У дзённіку Андруся Горвата «Радзіва „Прудок“» узгадваецца цётка Воля, якая «не глядзіць тэлевізар, належыць да „Сведкаў Іеговы“ і баіцца гадзюк»[101].

У нататцы 2008 года Уладзіміра Сцяпана «Бессмяротны дух» з серыі «Сапраўдны час» апісаны візіт Сведкі Іеговы да аўтара з буклетам[102].

У якасці жарта адзін з музычных альбомаў 2018 года быў названы «Сведкі Іеговы-Прэзідэнт[103]».

Зноскі

  1. C.T. Russell. Memorial Report // Watchtower, June 15, 1923, p 218, 223
  2. C.T. Russell. Memorial Report for 1924 // Watchtower, July 15, 1924, p 218
  3. Назва Сведкаў Іеговы да 1931 г.
  4. ГАБО Ф Р-1, оп. 2, д. 2315, л.116; ф р-59, оп. 1, д. 1941, л. 1-4 цит. по: Иеговизм., ред. М. Я. Лянц Мн.: Наука и техника, 1981, с.14-15
  5. Согласно отчету местного поветового старосты. см.: Иеговизм., ред. М. Я. Лянсу Мн.: Наука и техника, 1981, с.14
  6. ГАБО ф. 1, оп. 10, д. 1313, л. 3031 цит. по: Иеговизм., ред. М. Я. Лянсу Мн.: Наука и техника, 1981, с.15
  7. Krzysztof Biliński. Hiobowie XX wieku. Wrocław, Wydawnictwo A Propos, 2012, ISBN 978-83-63306-15-1, s. 220—240
  8. Aleksandra Boczek. Kroczyliśmy wąską drogą. Wspomnienia Jana i Ireny Otrębskich, Wydawnictwo A Propos, s. 31, 32 , ISBN 978-83-63306-14-4
  9. ГАБО Ф Р-1, оп. 2, д. 2315, л.116; ф р-59, оп. 1, д. 1941, л. 1-4 цит. по: Иеговизм., ред. М. Я. Лянсу Мн.: Наука и техника, 1981, с.14-15
  10. Свидетели Иеговы — Возвещатели царства Бога, с. 381
  11. «Хілюта Венядзікт Пятровіч (1893, в. Старынцы Гродзенскага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — ?), селянін-аднаасобнік, член секты „Сведкі Іеговы“. З бел. сялянскай сям’і. Быў жанаты, меў траіх дзяцей. Арыштаваны 24 кастрычніка 1940 года ў сваёй хаце. Асуджаны 14 чэрвеня 1941 года асобай нарадай НКУС за „антысавецкую агітацыю“ да 8 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 16 снежня 1957 года і асуджаны (разам з некаторымі іншымі членамі секты) па тым жа артыкуле. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ П-11942 захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) рэабілітаваны 13.7.1989, па другой 24.6.1960. Кр.: 5810. С. 402.» цыт. па: ХІЛЮТА Венядзікт Пятровіч на сайце Л. Маракова Кр.: 5810. С. 402.
  12. Holocaust-Gedenken: Die Zeugen Jehovas wurden lange übersehen // Rhein-Neckar Zeitung
  13. Ежегодник Свидетелей Иеговы за 2008 г., с.191-192
  14. Записка МГБ СССР 19 февраля 1951 г. В. С. Абакумов Сталину И. В. АП РФ ф. 3, д. 180, л. 52-53 цит по: М. И. Одинцов. Совет Министров СССР постановляет: «выселить навечно». Сборник документов и материалов о Свидетелях Иеговы в Советском Союзе. М. 2002, с. 45
  15. Напр.: Г. А. Марціросаў. Хто такіе іегавісты. Мн. 1961, с. 1, 16, 17
  16. Са спасылкай на «Нью Ёрк Таймс» ад 1 сакавіка 1976 года часопіс «Прачніцеся» паведамляў: «У мінулым месяцы, афіцыйная прэса ў Беларусі паведаміла пра турэмнае зняволенне некалькіх Сведкаў Іеговы, прызнаных вінаватымі ў капіяванні артыкулаў з заходняй публікацыі Вартавой вежы і правядзенне сакрэтных сустрэч» Watching the World. No Compromise // Awake! May 22, 1976, p. 29
  17. Материалы уполномоченного по делам религиозных культов по Минской области за 1979 г. цит по: Иеговизм., ред. М. Я. Лянсу Мн.: Наука и техника, 1981, с.17
  18. Дьяченко О. В. Иеговизм и иеговисты в Могилевской области в 1988—2018 гг. Электронный архив библиотеки МГУ им. А. А. Кулешова, с. 84-86
  19. Купчэня Т. Чые яны Сведкі? // Звязда, 18 лістапада 1974 г., с.4
  20. Мартыненка М. Злоўлены павук //Звязда, 18 жніўня 1974, с.2
  21. Вдовиченко П. Кому служат Свидетелеи Иеговы?// Гродненская правда 7 августа 1976, с.2-3
  22. Купчэня Т. Чые яны Сведкі? // Звязда, 18 лістапада 1974 г., с.4
  23. Вдовиченко П. Кому служат Свидетелеи Иеговы?// Гродненская правда 7 августа 1976, с.2-3
  24. Саснок А.Ядавітае павуцінне // Дняпровец, 13 кастрычніка 1972, с.4
  25. Зайцава З. Галоўны сведка // Гомельская праўда, 21 кастрычніка 1972, с.2
  26. Мартыненка М. Злоўлены павук // Звязда, 18 жніўня 1974, с.2
  27. а б Буклет «Свидетели Иеговы в Беларуси». Издан Свидетелями Иеговы. 2013 г., с.2
  28. Устав религиозной общины Свидетелей Иеговы в г. Могилёве. Решение о регистрации № 15-16. Свидетельство № 175 // Текущий архив управления идеологической работы Могилевского облисполкома, с. 2
  29. Отчет по странам и территориям за 2017 год // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  30. Помощь в поисках ответов // Пробудитесь!, 22.02.1999, с. 32
  31. Ежегодник Свидетелей Иеговы за 2011 год, с 67-69
  32. Артыкул 57 Канстытуцыі РБ
  33. 6.11.1999 Дзмітрый Смык быў аштрафаваны на 3,5 млн старых руб. (гл.: Ежегодник Свидетелей Иеговы за 2011 с.22-23 і Пацыфіст? У чыгуначныя войскі! // АГС)
  34. У 2016 г. Віктар Каліна быў аштрафаваны на 21 млн старыў рублёў (гл.: «Я не буду брать в руки оружие». История фрезеровщика Виктора Калины, который судится за право не идти в армию // Onliner.by)
  35. а б Беларусь. Проблемы религиозной свободы. Заявление Европейской ассоциации Свидетелей Иеговы // Human Dimension Implementation Meeting, АБСЕ, Варшава, 16-27 верасня 2019 г., с.7
  36. «Іконы тапталі нагамі, а пасля падпалілі». Як і чаму беларусы ваююць са «Сведкамі Іеговы» // Наша Ніва
  37. Екатерина ГУГАЛОВА. Любовный треугольник: Он, Она и Религия // komkur.info
  38. Так у 2014 г. Сведкі Іеговы былі абвінавачаны некаторымі журналістамі ў самагубстве падлетка з г. Рэчыца. У адказ на гэта была апублікавана адмысловая заява прадстаўнікоў Сведкаў Іеговы, а партал TUT.BY браў інтэрв’ю ў бацькоў падлетка, якія з’яўляюцца Сведкамі Іеговы. У іншай сітуацыі, калі былы муж адной са Сведак Іеговы заявіў аб тым, што іх дачка адраклася ад бацькі, маці дзяўчыны таксама далі магчымасць прадставіць сваю версію сітуацыі.
  39. У 2014 годзе ў адказ на абвінавачанні мітрапаліта Паўла ў адрас Сведкаў Іеговы ў шпіянажы кіраўнік «Цэнтра вывучэння сучаснай рэлігійнасці» Н. Кутузава напісала: «Што тычыцца выступлення Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, па-першае, абразлівыя фармулёўкі ў ім, могуць выступаць фактарам распальвання рэлігійнай варожасці ў Беларусі. Хваля негатыўных каментарыяў у дачыненні да Сведкаў Іеговы ў інтэрнэце была справакавана менавіта гэтым выступам. Толькі традыцыйная талерантнасць і законапаслухмянасць грамадзян Беларусі стала перашкодай для заклікаў да гвалтоўных дзеянняў у адносінах да Сведкаў, „у міліцыю“ Сведак нашы грамадзяне не здавалі. Па-другое, фактычна, кіраўнік БПЦ бяздоказна і публічна высунуў супраць Сведкаў Іеговы абвінавачванні ў антыдзяржаўнай і антыграмадскай дзейнасці, якія з’яўляюцца яго выдумкамі, што можа быць кваліфікавана як паклёп у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 188 КК РБ» Гл.: Митрополит Павел против Свидетелей Иеговы: комментарий
  40. Вечныя пакуты ў пекле гэта хлусня. Рэпартаж са сходу Сьведкаў Еговы, якія вераць у сьмяротнасьць душы // Радыё «Свабода»
  41. Уладзь Грыдзін. Сьведкаў Яговы ў Беларусі паболела на 125 чалавек. Фотарэпартаж з хрышчэньня //Радыё Свабода
  42. Игорь Найденов. Доказательство веры // «Русский репортер» № 20 (485)
  43. Свидетели Иеговы в Беларуси — как им живется? // Беларускі партызан
  44. Вместо автомата швабра. Куда направляют призывников согласно Закону «Об альтернативной службе»? // Рravo.by
  45. Несколько сот последователей Свидетелей Иеговы изучали Библию в Мазурино // Народныя навіны Віцебска
  46. Г. Корженевский. Мнительность и предрассудки в Витебске: баптисты, иеговисты и кришнаиты // Витебский курьер, 21.01.2018
  47. Десять тысяч свидетелей Иеговы съехались в Минск на областной конгресс // TUT.BY
  48. В Минске проходит конгресс Свидетелей Иеговы // Mogilew.by
  49. Сьвяточныя сукенкі, дзеці і дождж. Як у Менску тысячы людзей зьбіраюцца на кангрэс Сьведак Яговы. ФОТА // Радыё «Свабода»
  50. JWBroadcasting за май 2021 г., сюжэт з 53 хв. 50 секунды
  51. Набажэнства коштам мільён рублёў // Радыё «Свабода»
  52. У Барысаве разагналі сход «Сведкаў Іеговы» // barysau.by
  53. Зрыў набажэнства ў Барысаве // Блог Андрэя Берастоўскага
  54. В Гродно за «незаконное пикетирование» осудили Свидетелей Иеговы, В Логойске за проповедь и распространение литературы задержали Свидетелей Иеговы, В Рогачеве Свидетелей Иеговы оштрафовали за разговоры с прохожими // Крыніца.info
  55. В Могилеве вынесли предупреждение Свидетелям Иеговы // Крыніца.info
  56. Cправаздача Дзяржаўнага дэпартамента ЗША «Аб рэлігійнай свабодзе у свеце» (2013 г.): Беларусь // forb.by
  57. Гуляка не выключае зняцця з рэгістрацыі некаторых абшчын сведак Іеговы // БелТА
  58. Леонид Гуляко: свидетели Иеговы в Беларуси нарушают закон, в общине считают это недоразумением // naviny.by
  59. Может ли Уполномоченный «снять с регистрации» Свидетелей Иеговы? //Forb.by
  60. Беларусь. Проблемы религиозной свободы. Заявление Европейской ассоциации Свидетелей Иеговы // Human Dimension Implementation Meeting, АБСЕ, Варшава, 16-27 верасня 2019 г., с.5-6
  61. а б Впервые в истории Беларусь арестовала Свидетеля Иеговы, который за свою веру преследуется в России // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России
  62. Дело Сазонова и др. в Урае // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России
  63. Olga Glace. BELARUS: Jehovah’s Witness fights extradition to Russia // Forum18
  64. АЛЯКСЕЙ КАРПЕКА. У Беларусі затрымалі сведку Іеговы, яму пагражае выдача ў Расію // Еўрарадыё, 25/02/2020
  65. а б Аляксандра Дынько. У Беларусі ўпершыню затрымалі сьведку Яговы з Расеі // Радыё Свабода, 25.02.2020
  66. Алесь Дашчынскі. «У Беларусі быць сьведкам Яговы не злачынства». У Расею вернікі стараюцца ня езьдзіць // Радыё Свабода, 26.02.2020
  67. BELARUS: JEHOVAH’S WITNESS AT RISK OF EXTRADITION TO RUSSIA: NIKOLAI MAKHALICHEV // Amnesty International
  68. Згодна: Е. Спасюк. «Не выдавайте Махаличева России». Правозащитники вступились за Свидетеля Иеговы // Naviny.by
  69. Згодна: Е. Спасюк. В Гродно из СИЗО освободили таджикского оппозиционера Фархода Одинаева — он уехал в Литву // Naviny.by
  70. паведамленне на старонцы Human Constanta у Facebook ад 6 красавіка 2020 г. 12:55
  71. У артыкуле пра яго вызваленне на сайце Сведкаў Іеговы сцвярджалася, што за сакавік Махалічаў правёў 198 гадзін у размовах з людзьмі на рэлігійныя тэмы і праводзіў 4 вывучэнні Бібліі. Гл.: Брат Махаличев освобожден из тюрьмы в Беларуси. Генпрокурор отказал в выдаче его российским властям // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  72. Навошта вывучаць Біблію? // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  73. Адкуль мы ведаем, што Біблія вартая даверу // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  74. Для чаго Бог стварыў зямлю? // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  75. Навошта вывучаць Біблію? // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  76. Навошта вывучаць Біблію? // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  77. Успамін пра смерць Ісуса Хрыста // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  78. Адкуль мы ведаем, што Біблія вартая даверу? // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  79. Ці ўсе рэлігіі падабаюцца Богу? // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  80. Ці ёсць у Бога імя? // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  81. Хто аўтар Бібліі? // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  82. Чаму Ісус памёр? // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  83. У якім стане знаходзяцца памерлыя? // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  84. Што такое Царства Бога? // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  85. Чаму Бог дапускае пакуты? // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  86. Ці ўсе малітвы слухае Бог? // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  87. ВАРТАВАЯ ВЕЖА (ВЫПУСК ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ) // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы
  88. Публікацыі. Анлайн бібліятэка Вартавой вежы
  89. Першымі артыкуламі сталі «Зараз я ўжо не лічу, што павінен змяніць свет», Я лічыў, што Бога не існуе і Парады на ўсе часы
  90. Г. А. Марціросаў. Хто такія іегавісты. Мн. 1961 і Иеговизм., ред. М. Я. Лянсу Мн.: Наука и техника, 1981
  91. Дьяченко О. В. Иеговизм в контексте идеологической трансформации современного общества / О. В. Дьяченко // Материалы регионального семинара преподавателей гуманитарных дисциплин вузов Могилевской области: научное издание — Могилев: УПКП "Могилевская областная укрупненная типография, 2001 — с. 50-58.
  92. Дьяченко О. В. Сущность и тенденции развития иеговизма в современной Беларуси // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова № 2 (152), 2018, с. 76-81
  93. Дьяченко О. В. Иеговизм и иеговисты в Могилевской области в 1988—2018 гг. Электронный архив библиотеки МГУ им. А. А. Кулешова, с. 84-86
  94. а б в Дьяченко О. В. Сущность и тенденции развития иеговизма в современной Беларуси // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова № 2 (152), 2018, с. 80
  95. Дьяченко О. В. Иеговизм и иеговисты в Могилевской области в 1988—2018 гг. Электронный архив библиотеки МГУ им. А. А. Кулешова, с. 86
  96. Бугай Т. Чужие или свои? Свидетели Иеговы в Беларуси — время репрессий и современность Другі міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Том 2 (2013) с.273-275 ISBN 978-9955-12-958-5
  97. Бугай Т. Чужие или свои? Свидетели Иеговы в Беларуси — время репрессий и современность Другі міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Том 2 (2013) с.275 ISBN 978-9955-12-958-5
  98. Напрыклад, фільмы «Лиловые треугольники», «Стук в дверь»
  99. Дзяніс Шпіронак Ноч на Каляды // Беларускія вершы
  100. Ліпавы шлюб // Зборнік «Пакахай мяне, калі ласка»
  101. Радзіва «Прудок»
  102. Сапраўдны час. Запісы 2005—2018 гг. // Litresp.com
  103. discogs.com

Спасылкі

Літаратура

  • Бугай Т. Чужие или свои? Свидетели Иеговы в Беларуси — время репрессий и современность Другі міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Том 2 (2013) с.273-275 ISBN 978-9955-12-958-5
  • Бастун Д. Ю. Палітыка ўрада Другой Рэчы Паспалітай ў адносінах да пратэстанцкіх канфесій на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг. /Д. Ю. Бастун // Працы гістарычнага факультэта : навук. зб. Вып. 1 / рэдкал. : У. К. Коршук (адк. рэд.) [i інш.] — Мінск : БДУ, 2006 — С. 9-13.
  • Дьяченко О. В. Иеговизм в контексте идеологической трансформации современного общества / О. В. Дьяченко // Материалы регионального семинара преподавателей гуманитарных дисциплин вузов Могилевской области: научное издание — Могилев: УПКП "Могилевская областная укрупненная типография, 2001 — с. 50-58.
  • Дьяченко О. В. Сущность и тенденции развития иеговизма в современной Беларуси // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова № 2 (152), 2018, с. 76-81
  • Дьяченко О. В. Иеговизм и иеговисты в Могилевской области в 1988—2018 гг. Электронный архив библиотеки МГУ им. А. А. Кулешова, с. 84-86
  • Иеговизм., ред. М. Я. Лянсу Мн.: Наука и техника, 1981
  • Г. А. Марціросаў. Хто такіе іегавісты. Мн. 1961
  • М. И. Одинцов. Совет Министров СССР постановляет: «выселить навечно». Сборник документов и материалов о Свидетелях Иеговы в Советском Союзе. М. 2002.
  • Писарчук Т. В. Общие черты протестантского движения на территории Полесского воеводства в 1918—1931 гг. /Т. В. Писарук// Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. Праблемы развіцця заходняга рэгіёна Беларусі : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. Брэст, 1988. С. 143—147.
  • Справка о фактах, связанных с государственной регистрацией религиозных общин Свидетелей Иеговы в Республике Беларусь. — Минск: Религиозное объединение Свидетелей Иеговы в Республике Беларусь, 2011 — 15 л.