Кінатэатры Гомеля: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Пашыраная мабільная праўка
Радок 94: Радок 94:
|
|
|вул. Барыкіна, 127
|вул. Барыкіна, 127
|[[Файл:Cinema Kastrychnik.jpg|center|120px]]
|
| 1 кіназала на ~200 месцаў. З 2010 пасля рэканструкцыі – лічбавы з фарматам 3D.
| 1 кіназала на ~200 месцаў. З 2010 пасля рэканструкцыі – лічбавы з фарматам 3D.
| <ref>{{Cite web|url=https://afisha.tut.by/place/oktyabr-gomel/|title=Кинотеатр Октябрь|author=|date=|publisher=afisha.tut.by|accessdate=2021-05-10|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210510123118/https://afisha.tut.by/place/oktyabr-gomel/|archivedate=2021-05-10|deadlink=yes}}</ref>
| <ref>{{Cite web|url=https://afisha.tut.by/place/oktyabr-gomel/|title=Кинотеатр Октябрь|author=|date=|publisher=afisha.tut.by|accessdate=2021-05-10|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210510123118/https://afisha.tut.by/place/oktyabr-gomel/|archivedate=2021-05-10|deadlink=yes}}</ref>
Радок 100: Радок 100:
|Кінатэатр імя Калініна
|Кінатэатр імя Калініна
|align="center"|1911
|align="center"|1911
| Станіслаў Шабунеўскі, Уладзімір Вараксін
| [[Станіслаў Данілавіч Шабунеўскі|Станіслаў Шабунеўскі]], [[Уладзімір Мікалаевіч Вараксін|Уладзімір Вараксін]]
|вул. Камунараў, 4
|вул. Камунараў, 4
|[[Файл:Гомель. Кінатэатр.jpg|center|120px]]
|
|3 залы. Самы стары дзеючы кінатэатр Гомеля. Будынак кінатэатра імя Калініна з'яўляецца часткай гасцініцы «Савой», якая захавалася. Да 1919 года - «Мастацкі», з 1919 па 1923 - «1-ы Савецкі». У 1923 атрымаў імя Калініна. У 1947 годзе кінатэатр быў рэканструяваны.
|3 залы. Самы стары дзеючы кінатэатр Гомеля. Будынак кінатэатра імя Калініна з'яўляецца часткай гасцініцы «Савой», якая захавалася. Да 1919 года - «Мастацкі», з 1919 па 1923 - «1-ы Савецкі». У 1923 атрымаў імя Калініна. У 1947 годзе кінатэатр быў рэканструяваны.
|<ref>{{Cite web|url=https://afisha.tut.by/place/kinoteatr-kalinina/|title=Кинотеатр им. Калинина|author=|date=|publisher=afisha.tut.by|accessdate=2021-05-10|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210510143951/https://afisha.tut.by/place/kinoteatr-kalinina/|archivedate=2021-05-10|deadlink=yes}}</ref><ref>{{Cite web|url=https://gomelstreet.by/zdaniya/obekty-kultury/kinoteatry/kinoteatr-imeni-kalinina/|title=Кинотеатр имени Калинина|author=|date=|publisher=gomelstreet.by|accessdate=2021-05-10|archiveurl=|archivedate=|deadlink=no}}</ref>
|<ref>{{Cite web|url=https://afisha.tut.by/place/kinoteatr-kalinina/|title=Кинотеатр им. Калинина|author=|date=|publisher=afisha.tut.by|accessdate=2021-05-10|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210510143951/https://afisha.tut.by/place/kinoteatr-kalinina/|archivedate=2021-05-10|deadlink=yes}}</ref><ref>{{Cite web|url=https://gomelstreet.by/zdaniya/obekty-kultury/kinoteatry/kinoteatr-imeni-kalinina/|title=Кинотеатр имени Калинина|author=|date=|publisher=gomelstreet.by|accessdate=2021-05-10|archiveurl=|archivedate=|deadlink=no}}</ref>

Версія ад 16:45, 5 верасня 2021

Кінатэатры ў Гомелі існуюць з 1911 года[1]. На 2021 год у Гомелі працуюць 4 кінатэатра, уключаючы 3 кінатэатра, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры КУП «Гомелькінавідэапракат»[2].

Гісторыя

Колькасць
кінатэатраў
у розныя гады:

1929 3
1941 5
1989 7
2020 5

У 1911 у Гомелі адкрыты кінатэатр «Мастацкі» (таксама вядомы як «Тэатр мастацтваў») пры гасцініцы «Савой» (архітэктар С. Шабунеўскі), які меў 3-ярусную залу на 800 месцаў. У 1919 годзе ён быў перайменаваны ў «1-ы Савецкі», у 1923 - рэканструяваны і перайменаваны ў кінатэатр імя Калініна.

У 1910-я ў доме Цырліна на Румянцаўскай вуліцы (вул. Савецкая) быў адкрыты электрабіёграф Р. Штрэмера (пазней – кінатэатр «Мулен Руж»). У 1919 годзе кінатэатр быў перайменаваны ў «Чырвоную Зорку», а ў 1923 годзе – пасля забойства В. Вароўскага – у кінатэатр імя Вароўскага.

У 1913 годзе ў Гомелі працаваў «электра-тэатр» «Трыумф» на вуглу вуліц Румянцаўскай і Траецкай (зараз Савецкая і Сялянская).

У 1910-я ў Гомелі таксама працавалі кінатэатры «Мары» і «Новы Ілюзіён» (каля чыгуначнага вакзала, насупраць сённяшняга Палаца культуры чыгуначнікаў імя Леніна)[3]. У 1919 годзе «Новыі Ілюзіён» быў перайменаваны ў кінатэатр «Інтэрнацыянал».

У 1920-я пачалі працаваць новыя кінатэатры: «Інтымны» на вуліцы Базарнай (вул. Трудавая), «Кіно» ў Навабеліцы, летні кінатэатр «1 Мая» (у парку імя Луначарскага), кінатэатр імя Валадарскага (насупраць кінатэатра імя Калініна), «Кіно Гарсавету» (у Вялікай Сінагозе, якая была пабудавана С.П. Румянцавым у 1833 г. Зараз на гэтым месцы – будынак дарожна-будаўнічага каледжу)[4].

У 1940 годзе ў парку імя Луначарскага адкрыўся кінатэатр «Зорка». Напярэдадні Другой сусветнай вайны ў Гомелі, па статыстычных звестках, функцыянавалі 5 кінатэатраў з агульнай колькасцю 3100 месцаў. У перыяд ваенных дзеянняў усе кінатэатры горада былі разбураныя, а іх тэхнічная база знішчана.

Пасля вызвалення Гомеля кінафільмы дэманстраваліся ў так званых летніх кінатэатраў, у прыстасаваных пад кінатэатры памяшканнях. У лютым 1944 года ў памяшканні чыгуначнага клуба пасля вайны адкрыўся першы гарадскі кінатэатр. У 1948 годзе быў адноўлены кінатэатр імя Калініна (архітэктар Уладзімір Мікалаевіч Вараксін) з 1 залай. [5]

У чэрвені 1947 года ў аднапавярховым доўгім будынку на левым баку вуліцы Будзённага (вул. Барыкіна) быў адкрыты Гомельскі дзіцячы кінатэатр. З 1 жніўня 1948 года кінатэатр стаў насіць імя Будзённага, а ў 1958 годзе яго перайменавалі ў «Кастрычнік». Кінатэатр быў зачынены з-за адкрыцця ў 1963 годзе новага аднайменнага двухпавярховага кінатэатра «Кастрычнік» па тыпаврму праекту ў цэнтры сквера на правым баку вуліцы Барыкіна.

У лютым 1963 года на Палескай вуліцы адкрыўся кінатэатр «Ракета» з кіназалай на 463 месца.

у 1964 у гарадскім парку культуры і адпачынку адкрыты спецыялізаваны дзіцячы кінатэатр імя Ісачанкі. З 1988 года ён быў зачынены на рэканструкцыю, а на яго месцы адкрыўся Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі.

У 1969 годзе будынак кінатэатра імя Калініна быў рэканструяваны: пабудаваныя другая кіназала і фае.

На 1989 год у Гомелі было 7 кінатэатраў: шырокафарматныя імя Калініна і «Юбілейны» (адкрыўся ў 1978 годзе), шырокаэкранныя «Кастрычнік», «Мір» (адкрыўся ў 1959 годзе), «Ракета», «Спартак», «Спадарожнік». Кінатэатр імя Калініна быў самым буйным у горадзе, меў 2 кіназалы на 1270 месцаў, па статыстыцы яго штогод наведвала больш за 2 мільёна гледачоў. Другім па памеру быў кінатэатр «Юбілейны» з 2 заламі на 1060 месцаў.

У 1990-я зачыніліся гомельскія кінатэатры «Ракета», «Спартак», «Спадарожнік» і «Юбілейны», а з 2002 да 2010 у кінатэатры «Мір» арганізоўваліся толькі відэапаказы, без кінасеансаў. У 2006 годзе спыніла працу малая зала кінатэатра імя Калініна.

У 2008 годзе кінатэатр «Юбілейны» быў здадзены ў арэнду ПУП «Інвестыцыйная Кампанія «Капітал-актыў», якая правяла рэканструкцыю. У кінатэатры была ўсталяваная новая гукавая сістэма і 21-метровы бясшвоўны экран. Летам 2010 года кінатэатр «Юбілейны» першы ў Гомелі стаў паказваць фільмы ў 3D. З-за эканамічнага крызісу ў лістападзе 2011 года кінатэатр зачыніўся.

У снежні 2010 пасля правядзення капітальнага рамонту з'явілася магчымасць прагляду фільмаў у 3D-фармаце ў кінатэатры «Кастрычнік», а ў 2012 годзе і ў кінатэатры «Мір».

У снежні 2014 года на аўтастаянцы ДБК на вул. Аб'язной, 10 адкрыўся першы ў Гомелі Аўтакінатэатр на 25 аўтамабіляў з экранам памерам 5 на 10 метраў. Праз некалькі гадоў кінатэатр спыніў сваю працу.

У лютым 2016 года зала відэацэнтра «Кастрычніцкі» праспекце Кастрычніка была перааснашчана за кошт сродкаў «Гомелькінавідэапракат» і атрымала назву «МініОН»[6]. 1 лістапада 2020 года кіназала спыніла працу, а праз некалькі тыдняў адкрылася ў былой відэазале кінатэатра імя Калініна.

У 2019 годзе пасля рэканструкцыі адкрыта малая зала кінатэатра імя Калініна, разлічаная на 150 месцаў. У кіназале ўсталяваны сярэбраны экран памерам 12,3 на 5,3 м. Новае абсталяванне кіназалы дазволіла дэманстраваць фільмы ў фарматах 2D і 3D[7][8].

28 снежня 2018 года будынак кінатэатра «Юбілейны» з дзясятай спробы быў прададзены на аўкцыёне за 250 200 рублей[9] кампаніі «Эльфента-спорт», якая ў 2019 годзе адкрыла ў ім сямейныя забаўляльны цэнтр з кінатэатрам Misteria Cinema на 135 месцаў[10].

У красавіку 2020 на паркоўцы былога аўтарынку «Асаўцы» пачаў працаваць аўтакінатэатр Open air cinema: на плошчы каля 3000 квадратных метраў размешчаны святлодыёдны экран памерам 10 на 4 метры. Гук транслюецца на FM-частаце.

Спіс кінатэатраў Гомеля

У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Гомеля. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.

Табліца:

  • Назва — назва кінатэатра;
  • Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра;
  • Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў;
  • Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў;
  • Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр;
  • Нататкі — дадатковыя тлумачэнні;
  • Спасылкі — крыніцы;

Існуючыя

Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры

Назва Адкрыты Архітэктары Адрас Выява Нататкі Спасылкі
Аўтакінатэатр Open air cinema 2020 Аўтастаянка па вул. Давыдаўская, 100 Экран памерам 10 на 7 метраў. Часова не працуе. [11][12]
Кастрычнік 1963 вул. Барыкіна, 127
1 кіназала на ~200 месцаў. З 2010 пасля рэканструкцыі – лічбавы з фарматам 3D. [13]
Кінатэатр імя Калініна 1911 Станіслаў Шабунеўскі, Уладзімір Вараксін вул. Камунараў, 4
3 залы. Самы стары дзеючы кінатэатр Гомеля. Будынак кінатэатра імя Калініна з'яўляецца часткай гасцініцы «Савой», якая захавалася. Да 1919 года - «Мастацкі», з 1919 па 1923 - «1-ы Савецкі». У 1923 атрымаў імя Калініна. У 1947 годзе кінатэатр быў рэканструяваны. [14][15]
Мір 1959 Зоя Брод вул. Ільіча, 51/Б
1 кіназала і 2 відэазалы ад 6 да 198 месцаў. З 2002 да 2010 у кінатэатры адбываліся толькі відэапаказы, без кінасеансаў. З 2012 пасля рэканструкцыі – лічбавы ў фармаце 3D. [16][17]
Містэрыя Сінема 1979 Вольга Ісаеўна Ціхава вул. Юбілейная, 9 Першы 3D-кінатэатр Гомеля. Да 2019 года – «Юбілейны». Са снежня 2019 года – Misteria Cinema. У 2008 годзе быў рэканструяваны. З 2011 па 2019 годы кінатэатр быў зачынены з-за фінансавага крызісу. [18][19]

Закрытыя

Назва Адкрыты Закрыты Архітэктары Адрас Нататкі Спасылкі
1 Мая 1920-я Н/Д Парк імя Луначарскага Летні кінатэатр
Аўтакінатэатр 2014 Н/Д вул. Аб'язная Аўтакінатэатр на 25 месцаў. Экран памерам 5 на 10 метраў. [20]
Зорка 1940 Н/Д Парк імя Луначарскага
Інтымны 1920-я Н/Д вул. Базарная
Інтэрнацыянал 1910-я Н/Д Каля чыгуначнага вакзала, насупраць цяперашняга Палаца культуры чыгуначнікаў імя Леніна Да 1919 года – кінатэатр «Новы Ілюзіён»
Кінатэатр Гарсавету 1920-я Н/Д Будынак Вялікай Сінагогі (раён сучаснай плошчы Труда)
Кінатэатр імя Будзённага 1947 1961 вул. Барыкіна, 82б Кінатэатр на 250 месцаў. У 1958 годзе быў перайменаваны ў «Кастрычнік», а праз тры гады зачынены. У 2013 годзе былы будынак «Будзёнага» знеслі з-за пашырэння вуліцы Барыкіна. [21]
Кінатэатр імя Валадарскага 1920-я Н/Д Насупраць кінатэатра імя Калініна
Кінатэатр імя Вароўскага 1910-я 1940-я вул. Румянцаўская У 1910-я – электрабіёграф Р. Штрэмера, пазней – кінатэатр «Мулен Руж». У 1919 годзе кінатэатр быў перайменаваны ў «Чырвоную Зорку», а ў 1923 годзе – у кінатэатр імя Вароўскага. Разбураны падчас Другой сусветнай вайны.
Кінатэатр імя Ісачанкі 1964 1988 Парк імя Луначарскага У 1964 годзе быў перайменаваны ў «Дзіцячы кінатэатр імя А. Л. Ісачанка». На месцы кінатэатра пабудаваны моладзевы цэнтр «Юнацтва».
Кіно 1920-я Н/Д Навабеліца
Мары 1910-я Н/Д
Ракета 1963 1990-я вул. Палеская, 96А. У будынку былога кінатэатра працуе кафэ.
Спадарожнік 1983 1990-я вул. Чарнаморская, 1а Кіназала на 273 месца.
Спартак Н/Д 1990-я Зоя Брод вул. Савецкая, 66а У будынку кінатэатра размяшчаецца забаўляльны цэнтр «Plaza».
Трыумф 1913 Н/Д Вугал вуліц Румянцаўскай і Траецкай

Зноскі

  1. Развитие кинематографа в Гомеле в первой половине XX века. nashkraj.info. Праверана 10 мая 2021.
  2. Кинотеатры в Гомеле(недаступная спасылка). afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
  3. Кинотеатры Гомеля. Гомельпедия. Праверана 10 мая 2021.
  4. Девять столетий истории Гомеля: XX век. Гомельские ведомости. Праверана 10 мая 2021.
  5. Краеведение – основа духовного и нравственного возрождения общества: научно-практ. конф. (Гомель, 10-11 декабря 1997 г.). – Гомель 1997, с. 92-94.
  6. В Гомеле с 1 ноября кинозал «МиниОН» перестанет принимать зрителей (руск.). Белка Гомель. Праверана 10 мая 2021.
  7. В кинотеатре имени Калинина после ремонта открылся малый кинозал (руск.). Сильные новости. Праверана 10 мая 2021.
  8. Чем планирует удивить главный кинотеатр города? (руск.). Правда Гомель. Праверана 10 мая 2021.
  9. Кинотеатр Юбилейный в Гомеле продан по рекордной цене (руск.). rynak.by. Праверана 22 сакавіка 2021.
  10. Если вы еще не знали. В Гомеле без рекламы и пафоса открылся семейный развлекательный центр (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
  11. Новая реальность — новое кино. В Гомеле откроют автокинотеатр, чтобы зрители оставались «самоизолированы». Onliner.by. Праверана 10 мая 2021.
  12. Как работает гомельский автокинотеатр?. Гомельские ведомости. Праверана 10 мая 2021.
  13. Кинотеатр Октябрь(недаступная спасылка). afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
  14. Кинотеатр им. Калинина(недаступная спасылка). afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
  15. Кинотеатр имени Калинина. gomelstreet.by. Праверана 10 мая 2021.
  16. Кинотеатр "Мир" после реконструкции откроется в Гомеле 1 августа. БЕЛТА. Праверана 10 мая 2021.
  17. Кинотеатр Мир(недаступная спасылка). afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
  18. В Гомеле закрылся первый 3D кинотеатр. ej.by. Праверана 10 мая 2021.
  19. Мистерия. Праверана 10 мая 2021.
  20. На Объездной откроется первый гомельский автокинотеатр. Onliner.by. Праверана 10 мая 2021.
  21. Советский район. Такой молодой. Правда Гомель. Праверана 10 мая 2021.

Спасылкі