Пінскі раён: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
1. Зменены суседні раён (пасля змен адміністрацыйнага падзелу Украіны).
Радок 220: Радок 220:
У Пінскім раёне адукацыйную праграму мастацкай творчасці рэалізуюць 6 дзіцячых школ мастацтваў, на базе якіх ажыццяўляюць дзейнасць 6 філіялаў<ref>[http://pinsk.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=34413%3A2016-05-11-14-25-39&catid=479%3A2010-11-17-08-55-43&Itemid=1304&lang=ru Детские государственные школы искусств] // Пинский районный исполнительный комитет</ref>.
У Пінскім раёне адукацыйную праграму мастацкай творчасці рэалізуюць 6 дзіцячых школ мастацтваў, на базе якіх ажыццяўляюць дзейнасць 6 філіялаў<ref>[http://pinsk.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=34413%3A2016-05-11-14-25-39&catid=479%3A2010-11-17-08-55-43&Itemid=1304&lang=ru Детские государственные школы искусств] // Пинский районный исполнительный комитет</ref>.


Пінская цэнтральная раённая бібліятэка імя [[Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц|Я. Янішчыц]] (знаходзіцца ў [[Пінск|Пінску]]) з'яўляецца галоўным культурна-адукацыйным і інфармацыйным цэнтрам раёна. У Пінскай раённай цэнтральнай бібліятэчнай сістэме функцыянуе 37 бібліятэк (у тым ліку [[Лапаціна (Пінскі раён)|Лапацінская]] бібліятэка—музей [[Аляксандр Аляксандравіч Блок|А. Блока]])<ref>[http://pinsk.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=34851%3A-l-r&catid=479%3A2010-11-17-08-55-43&Itemid=1304&lang=ru Государственное учреждение культуры «Пинская районная централизованная библиотечная система»] // Пинский районный исполнительный комитет</ref>.
Пінская цэнтральная раённая бібліятэка імя [[Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц|Я. Янішчыц]] (знаходзіцца ў [[Пінск]]у) з’яўляецца галоўным культурна-адукацыйным і інфармацыйным цэнтрам раёна. У Пінскай раённай цэнтральнай бібліятэчнай сістэме функцыянуе 37 бібліятэк (у тым ліку [[Бібліятэка—музей А. Блока]])<ref>[http://pinsk.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=34851%3A-l-r&catid=479%3A2010-11-17-08-55-43&Itemid=1304&lang=ru Государственное учреждение культуры «Пинская районная централизованная библиотечная система»] // Пинский районный исполнительный комитет</ref>.


У Пінскім раёне дзейнічаюць музеі (музейныя пакоі):
У Пінскім раёне дзейнічаюць музеі (музейныя пакоі):
Радок 227: Радок 227:
* Народны літаратурна-краязнаўчы музей [[Якуб Колас|Якуба Коласа]] ў [[Пінкавічы|Пінкавічах]];
* Народны літаратурна-краязнаўчы музей [[Якуб Колас|Якуба Коласа]] ў [[Пінкавічы|Пінкавічах]];
* Народны літаратурны музей [[Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц|Яўгеніі Янішчыц]] у [[Парэчча (Пінскі раён)|Парэчча]];
* Народны літаратурны музей [[Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц|Яўгеніі Янішчыц]] у [[Парэчча (Пінскі раён)|Парэчча]];
* Народны гісторыка-краязнаўчы музей у [[Лагішын|Лагішыне]];
* Народны гісторыка-краязнаўчы музей у [[Лагішын]]е;
* Музей развіцця адукацыі Пінскага раёна ў [[Камень (Пінскі раён)|Камені]];
* Музей развіцця адукацыі Пінскага раёна ў [[Камень (Пінскі раён)|Камені]];


Радок 234: Радок 234:
* Музейны краязнаўчы пакой у [[Чухава]];
* Музейны краязнаўчы пакой у [[Чухава]];
* Музейны куток Дняпроўскай ваеннай флатыліі ў [[Высокае (Пінскі раён)|Высокам]];
* Музейны куток Дняпроўскай ваеннай флатыліі ў [[Высокае (Пінскі раён)|Высокам]];
* Музейны пакой баявой славы ў [[Ласіцк|Ласіцку]];
* Музейны пакой баявой славы ў [[Ласіцк]]у;
* Музейная экспазіцыя Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў [[Ставок (Пінскі раён)|Стаўку]]<ref>[https://ctk.roo-pinsk.gov.by/об-учреждении/заочная-экскурсия-по-страницам-центра Заочная экскурсия по ГУО «Пинский районный центр туризма и краеведения детей и молодёжи»]</ref>.
* Музейная экспазіцыя Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў [[Ставок (Пінскі раён)|Стаўку]]<ref>[https://ctk.roo-pinsk.gov.by/об-учреждении/заочная-экскурсия-по-страницам-центра Заочная экскурсия по ГУО «Пинский районный центр туризма и краеведения детей и молодёжи»]</ref>.



Версія ад 16:42, 7 верасня 2021

Пінскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Пінск
Кіраўнік Ігар Максімавіч Брылевіч[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 70,66 %, руская 26,05 %
Размаўляюць дома: беларуская 39,56 %, руская 56,99 %[2]
Насельніцтва (2009)
51 997 чал.[2] (7-е месца)
Шчыльнасць 15,97 чал./км² (16-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 92,24 %,
рускія — 2,64 %,
украінцы — 2,6 %,
палякі — 1,62 %,
іншыя — 0,9 %[2]
Плошча 3 252,77[3]
(2-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
136 м[4]
Пінскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пінскі раёнраён у складзе Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пінск (не ўваходзіць у склад раёна). Знаходзіцца на паўднёвым усходзе вобласці. Мяжуе на захадзе — з Іванаўскім раёнам, на поўначы — з Івацэвіцкім і Ганцавіцкім раёнамі, на ўсходзе — з Лунінецкім раёнам, на паўднёвым усходзе — са Столінскім раёнам, на поўдні — з Варашскім раёнам (Украіна).

Гісторыя

Гісторыя Піншчыны са старажытных часоў да 1940 г.

У канцы VIII ст. каля в. Гарадзішча было заснавана неўмацаванае славянскае паселішча. Як лічаць навукоўцы, гэта паселішча ў IX — пачатку XI ст. з'яўлялася буйным эканамічным і палітычным цэнтрам Палесся. У ХІ ст. цяперашняя тэрыторыя раёна ўваходзіла спачатку ў склад Кіеўскай Русі і Тураўскага княства, а ў другой палове XII ст. — у самастойнае Пінскае княства. У пачатку XIV ст. пінскія землі ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 годзе паміж ВКЛ і Польшчай заключана ўнія — аб'яднанне ў дзяржаву Рэч Паспалітая. У 1793 г., у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, пінскія землі былі далучаны да Расійскай імперыі і ўвайшлі ў склад Мінскага намесніцтва. Праз тры гады намесніцтва было ператворана ў Мінскую губерню, і Пінск стаў павятовым горадам.

У верасні 1915 г. пінскія землі акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, а ў сакавіку 1919 г. — польскімі войскамі. Па ўмовах Рыжскага дагавора, які быў падпісаны 18 сакавіка 1921 г., Заходняя Беларусь, у тым ліку і цяперашні Пінскі раён, адышлі да Польшчы[5].

У верасні—кастрычніку 1934 г. па тэрыторыі сучаснага Пінскага раёна прайшла экспедыцыя арганізаваная членам Амерыканскага геаграфічнага таварыства Луізай Арнер Бойд[6].

1 верасня 1939 г. войскі нацыскай Германіі ўвайшлі на тэрыторыю Польшчы. 17 верасня 1939 г. пачаўся Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну. Ужо 20 верасня, пераправіўшыся праз раку Ясельду, савецкія войскі вызвалілі Пінск і ўсю тэрыторыю цяперашняга Пінскага раёна. А 2 лістапада 1939 г. нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла Закон «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднанні з Беларускай ССР».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 снежня 1939 г. была ўтворана Пінская вобласць, у склад якой ўвайшлі Пінскі, Драгічынскі, Косаўскі, Лунінецкі і Столінскі паветы[5].

Гісторыя Пінскага раёна ад стварэння да сучаснасці

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 г. паветы ліквідуюцца. Замест іх утвараюцца 11 раёнаў, у тым ліку і Пінскі раён. 12 кастрычніка 1940 г. Пінскі раён быў падзелены на 16 сельсаветаў: Біжаравіцкі, Востраўскі, Высокаўскі, Вяляціцкі, Гарадзішчанскі, Дубнавіцкі, Качановіцкі, Лапацінскі, Ласіцкі, Лемяшэвіцкі, Парахонскі, Пасяніцкі, Пінкавіцкі, Плешчыцкі, Сошнаўскі, Ставоцкі.

У часы Вялікай Айчыннай вайны Пінскі раён быў акупаваны нацысцкай Германіяй. Менавіта на Пінскай зямлі 22 чэрвеня 1941 г. быў створаны партызанскі атрад пад камандаваннем В. З. Каржа, які ўжо 26 чэрвеня ўдзельнічаў у баях пад Пінскам разам з часткамі Чырвонай Арміі. За гады вайны ў Пінску і раёне нямецкія захопнікі знішчылі 108 тыс. чал., спаленая 21 вёска, з іх 2 не адрадзіліся[5].

Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 8 студзеня 1954 г. ліквідавана Пінская вобласць, а яе раёны і гарады перададзены ў склад Брэсцкай вобласці.

16 ліпеня 1954 г. скасаваны Востраўскі, Высокаўскі, Сошнаўскі сельсаветы, у склад Столінскага раёна перададзены вёскі Грыўковічы і Тырвовічы[7]. 9 кастрычніка 1954 г. у склад раёна са Столінскага раёна вернуты вёскі Грыўковічы і Тырвовічы[8].

3 чэрвеня 1957 г. скасаваны Пасяніцкі і Пінкавіцкі сельсаветы, створаны Аснежыцкі сельсавет.

14 кастрычніка 1957 г. да раёна далучаны Ахоўскі, Вулькаўскі, Дубайскі, Малоткавіцкі, Невельскі, Паршавіцкі сельсаветы скасаванага Жабчыцкага раёна[9].

9 чэрвеня 1958 г. скасаваны Вяляціцкі сельсавет, 31 сакавіка 1959 г. — Дубнавіцкі сельсавет.

17 красавіка 1959 г. Вулькаўскі сельсавет перайменаваны ў Завідчыцкі, Невельскі — у Хойнаўскі. 18 кастрычніка 1960 г. Завідчыцкі сельсавет скасаваны.

25 снежня 1962 г. да раёна далучаны Бабрыкоўскі, Выганашчаўскі, Гортальскі, Загародскі, Коланскі, Лышчаўскі, Масявіцкі, Навадворскі, Парэцкі, Рэчкаўскі сельсаветы, гарадскія пасёлкі Лагішын і Целяханы скасаванага Лагішынскага раёна, Бродніцкі сельсавет і населеныя пункты Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скароцічы Дастоеўскага сельсавета Іванаўскага раёна[10].

1 жніўня 1964 г. Паршавіцкі сельсавет перайменаваны ў Бярозавіцкі.

6 студзеня 1965 г. Бродніцкі сельсавет перададзены зноў створанаму Іванаўскаму раёну, Выганашчаўскі, Гортальскі, Калонскі, Рэчкаўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Целяханы — Івацэвіцкаму раёну.

19 студзеня 1965 г. створаны Валішчанскі сельсавет.

16 красавіка 1973 г. перайменаваныя сельсаветы: Біжаравіцкі — у Барычаўскі, Масявіцкі — у Мерчыцкі, Качановіцкі — у Калавуравіцкі. 5 сакавіка 1981 г. Лышчаўскі сельсавет перайменаваны ў Лышчанскі.

16 лістапада 1987 г. ў склад раёна са Столінскага раёна перададзены Беразцоўскі сельсавет. 21 сакавіка 1988 г. Беразцоўскі сельсавет скасаваны, створаны Сошненскі сельсавет[11].

24 верасня 1998 г. створаны Пінкавіцкі сельсавет.

17 верасня 2013 г. скасаваны Лемяшэвіцкі сельсавет, яго тэрыторыя далучана да Лапацінскага сельсавета[12].

Адміністрацыйны падзел

У раёне налічваецца 181 населены пункт. Раён адміністрацыйна падзелены на 24 сельскіх савета[13]:

Геаграфія

Тэрыторыя Пінскага раёна складае 3261 км² (2-е месца сярод раёнаў). Асноўныя рэкі — Прыпяць з Бобрыкам і Вісліцай, Ясельда з Мерачанкай, Піна, Стыр. Праз раён праходзяць Агінскі і Дняпроўска-Бугскі каналы. Асноўныя азёры — Гарадзішчанскае, Кончыцкае і Семяховічы, а таксама вадасховішчы Пагост і Жыдча.

Большай частка раёна знаходзіцца ў межах Прыпяцкага Палесся, заходняя — у межах раўніны Загароддзе. Паверхня большай часткай плоская, забалочаная. 75 % тэрыторыі знаходзяцца ніжэй 150 м над узроўнем мора, 15 % на вышыні 150—160 м. Самая высокая кропка — 174 м (2 км на поўдзень ад в. Мерчыцы). Найбольш нізкая кропка — 130 м. Па тэктанічным складзе раён адносіцца да Палескай седлавіны.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца заказнікі рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр»[14].

Карысныя выкапні

З карысных выкапняў сустракаюцца торф, мел, будаўнічы пясок, гліна. Вядома 68 радовішчаў торфу з агульным запасам у 2,7 мільярды кубаметраў альбо 308 млн тон (найбуйнейшыя: Гарадзішчанскае балота, Хварашчанскае балота, Дубнік, Жук, Дамашніцы, Ліпавае балота, Панталеева балота); 4 радовішчы гліны і суглінкаў з запасам у 4,7 мільёны кубаметраў (найбуйнейшыя: Плянтаўскае, Пасенічскае, Вялесніцкае); 3 радовішчы пяскоў з запасамі 1,1 млн кубаметраў (найбольшае: Мерчыцкае балота).

На тэрыторыі Пінскага раёна сустракаюцца залежы сапрапелей і балотнай руды.

Кліматычныя ўмовы

Раён належыць да Пінскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя тэмпература ў снежні −5,2 °C, ліпеня 18,6 °C. Ападкаў выпадае 573 мм у год. Вегетацыйны перыяд складае 201 суткі.

Насельніцтва

На 1 студзеня 2020 г. колькасць насельніцтва складае 43,8 тыс. чалавек[15].

Колькасць насельніцтва па гадах, тыс. чал.[16]
1996 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019 2020
64,4 60,7 59,9 59,1 58,1 57,2 56,3 55,2 53,9 52,9 51,6 50,4 49,3 48,4 48,0 47,2 47,1 47,0 46,5 45,9 43,8

Эканоміка

Прамысловы комплекс раёна складаецца з наступных прадпрыемстваў[17]:

  • Сумеснае беларуска-нямецкае ЗАТ «Белмедматериалы» (в. Пінкавічы)
  • ААТ «Пинский мехтранс» (п. Садовы)
  • Камунальнае ўнітарнае шматгаліновае вытворчае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Пінская раённая ЖКГ» (в. Галева)
  • Філіял ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» — «Гарадзішчанская мэблевая фабрыка» (в. Гарадзішча)
  • Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Фабрыка матрацаў» (в. Вішавічы)
  • Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Масс Мебеленд» (в. Пінкавічы)
  • УП «Пинский кооппром» Пінскага раённага спажывецкага таварыства
  • ААТ «Пинский винодельческий завод» (п. Садовы)

Агульная плошча сельскагаспадарчага карыстання — 130,1 тыс. гектар, з іх асушаных — 81,7 тыс. гектар. У раёне дзейнічаюць адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Полесские журавины» (в. Селішча), «Ласицк», «Труд» (в. Табулкі), «Охово», «Молотковичи», «Новодворское–Агро», «Оснежицкое», «Невель» (філіял ААТ «Пинский мясокомбинат»), «Ставокское», «Логишин», «Плещицы», «Лыще», «Парохонское», «Лопатино», «Ласицк», «Валище», «Почапово», «Пинскрайагросервис», «Рыбгас "Полесье"»; унітарныя прадпрыемствы «Пинский зооветснаб», «Стытычевское», «Кончицы АГРО», «Пинскдрев-Агро»[18].

Транспарт

Праз раён праходзіць чыгунка Брэст—Пінск—Калінкавічы; аўтамабільныя дарогі граніца Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын М10, Івацэвічы — Пінск — Столін Р6, Лунінец — Пінск Р8, Ганцавічы — Лагішын Р105, Стытычава — Невель — граніца Украіны (Невель) Р147.

Адукацыя

На тэрыторыі раёна на пачатак 2021 г. функцыянуе 25 сярэдніх школ (у тым ліку адзін ВПК «яслі-сад — сярэдняя школа» у Калавуравічах), 7 базавых школ (у тым ліку адзін ВПК «дзіцячы сад — базавая школа» у Хойна), 2 пачатковыя школы (у тым ліку адзін ВПК «дзіцячы сад — пачатковая школа» у пасёлку Садовы), 27 дашкольных устаноў (2 з іх знаходзіцца ў Пінску).

У Пінкавічах працуе Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, а ў Стаўку — Пінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.

У Малоткавічах знаходзіцца дапаможная школа-інтэрнат, а ў Лагішыне — сацыяльна-педагагічны цэнтр Пінскага раёна. Функцыянуе Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пінскага раёна (знаходзіцца ў Пінску) і аздараўленчы лагер «Парэчча» (у Парэччы)[19].

У Жабчыцах дзейнічае Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці.

Культура

У Пінскую раённую цэнтралізаваную клубную сістэму ўваходзіць 45 структурных падраздзяленняў: Раённы цэнтр культуры і вольнага часу; Моладзевы цэнтр культуры; Мерчыцкі цэнтр традыцыйнай культуры і побыту; Пінскі раённы Дом рамёстваў; 3 сельскіх Цэнтра культуры і вольнага часу; 6 цэнтральных сельскіх дамоў культуры; 18 сельскіх дамоў культуры; 11 сельскіх клубаў; 2 Дома фальклору; Перасоўная ўстанова культуры аўтаклуб «Вестник»[20].

У Пінскім раёне адукацыйную праграму мастацкай творчасці рэалізуюць 6 дзіцячых школ мастацтваў, на базе якіх ажыццяўляюць дзейнасць 6 філіялаў[21].

Пінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Янішчыц (знаходзіцца ў Пінску) з’яўляецца галоўным культурна-адукацыйным і інфармацыйным цэнтрам раёна. У Пінскай раённай цэнтральнай бібліятэчнай сістэме функцыянуе 37 бібліятэк (у тым ліку Бібліятэка—музей А. Блока)[22].

У Пінскім раёне дзейнічаюць музеі (музейныя пакоі):

  • Музей гісторыі роднага краю ў Бярозавічах;
  • Музейны пакой «Мой родны кут» у Бобрыку;
  • Музейны краязнаўчы пакой у Чухава;
  • Музейны куток Дняпроўскай ваеннай флатыліі ў Высокам;
  • Музейны пакой баявой славы ў Ласіцку;
  • Музейная экспазіцыя Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў Стаўку[23].

Экалогія

Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г.[24]

Вядомыя асобы

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. http://pinsk.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=15167&Itemid=1273&lang=ru
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. а б в История Пинского района // Пинский районный исполнительный комитет
  6. Палессе Луізы Бойд
  7. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  8. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 9 октября 1954 г. О перечислении деревень Тырвовичи и Гривковичи из состава Рухчевского сельского совета, Столинского района, в состав Бижеревичского сельского совета, Пинского района, Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  9. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 14 октября 1957 г. Об упразднении Бытенского и Жабчицкого районов Брестской области
  10. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов БССР
  11. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 21 марта 1988 г. №120 Об изменении в административном делении Пинского района
  12. Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области
  13. Сельские исполнительные комитеты Пинского района // Пинский районный исполнительный комитет
  14. О Пинском районе // Пинский районный исполнительный комитет
  15. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа
  16. Численность населения по городам и районам Брестской области // Главное статистическое управление Брестской области
  17. Промышленность // Пинский районный исполнительный комитет
  18. Сельское хозяйство // // Пинский районный исполнительный комитет
  19. Отдел по образованию Пинского районного исполнительного комитета
  20. Государственное учреждение культуры «Пинская районная централизованная клубная система» // Пинский районный исполнительный комитет
  21. Детские государственные школы искусств // Пинский районный исполнительный комитет
  22. Государственное учреждение культуры «Пинская районная централизованная библиотечная система» // Пинский районный исполнительный комитет
  23. Заочная экскурсия по ГУО «Пинский районный центр туризма и краеведения детей и молодёжи»
  24. А. С. Судас, Н. К. Филипенко, Л. В. Жуковская, А. А. Зайцев. Актуальные проблемы ликвидации последствий катастрофы на чернобыльской АЭС в загрязненных радионуклидами районах Брестской области на современном этапе.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі