Арсеній Пятровіч Яцанюк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 125: Радок 125:
[[Катэгорыя:Юрысты Украіны]]
[[Катэгорыя:Юрысты Украіны]]
[[Катэгорыя:Эканамісты Украіны]]
[[Катэгорыя:Эканамісты Украіны]]
[[Катэгорыя:Банкіры Украіны]]

Версія ад 05:11, 17 верасня 2021

Арсеній Пятровіч Яцанюк
укр.: Арсеній Петрович Яценюк
Сцяг15-ы Прэм'ер-міністр Украіны
27 лютага 2014 года — 14 красавіка 2016 года
Прэзідэнт Аляксандр Турчынаў (в. а.)
Пётр Парашэнка
Папярэднік Мікалай Азараў
Сяргей Арбузаў (в. а.)
Пераемнік Уладзімір Гройсман

Нараджэнне 22 мая 1974(1974-05-22) (49 гадоў)
Чарнаўцы, Украінская ССР, СССР
Імя пры нараджэнні укр.: Арсеній Петрович Яценюк
Бацька Пётр Іванавіч Яцанюк
Маці Марыя Рыгораўна Яцанюк
Жонка Theresa Yatsenyuk[d]
Веравызнанне грэкакатолік
Партыя Народны фронт
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Прафесія юрыст, эканаміст па ўліку і аўдыту
Дзейнасць эканаміст, палітык, дыпламат, адвакат, банкір
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Сухапутныя войскі Украіны
Званне капітан
Узнагароды
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Сайт yatsenyuk.org.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арсе́ній Пятро́віч Яцаню́к (укр.: Арсеній Петрович Яценюк, нарадзіўся 22 мая 1974, Чарнаўцы, УССР) — украінскі палітычны дзеяч; эканаміст, юрыст. Кіраўнік Вярхоўнай Рады Украіны 6-га склікання (2007—2008), Прэм'ер-міністр Украіны (2014-16).

Біяграфія

Нарадзіўся 22 мая 1974 года ў Чарнаўцах. Скончыў Чарнавецкі дзяржаўны ўніверсітэт (1996), Чарнавецкі гандлёва-эканамічны інстытут Кіеўскага нацыянальнага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта (2001).

У 19921997 працаваў прэзідэнтам юрыдычнай фірмы «ЮРЕК Лтд.» (Чарнаўцы), у 19982001 — кансультантам крэдытнага дэпартамента, саветнікам кіраўніка праўлення, намеснікам кіраўніка праўлення АППБ «Аваль», у 2001—2003 — міністр эканомікі Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

З студзеня 2003 — першы намеснік Кіраўніка Нацыянальнага банка Украіны.

Люты — верасень 2005 года: Першы намеснік кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Міністр эканомікі ва ўрадзе Еханурава.

Міністр замежных спраў Украіны з 21 сакавіка 2007 года па 4 снежня 2007 года.

На пазачарговых парламенцкіх выбарах 2007 года абраны народным дэпутатам Украіны 6-га склікання па спісу блоку НУНС.

Абраны Кіраўніком Вярхоўнай Рады Украіны 4 снежня 2007. За яго кандыдатуру прагаласавалі 227 народных дэпутатаў ад НУНС і БЮТ (кааліцыя ў поўным складзе за выключэннем Івана Плюшча, дэпутата ад НУНС).

Выказванне Яцанюка падчас газавага крызісу 2006 года: «Навіть якщо сонце „відключать“ — усе рівно виживемо» (бел.: «Нават калі сонца „адключаць“ — усё роўна выжывем»).

Арсеній Яцанюк аўтар падручніка «Банківський нагляд» і іншых навуковых прац. Акрамя ўкраінскай вольна валодае англійскай і рускай мовамі.

З 27 лютага 2014 года да 14 красавіка 2016 года — прэм’ер-міністр Украіны.

Зноскі

Спасылкі