Купалаўская (станцыя метро, Мінск): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 62: | Радок 62: | ||
== Канструкцыя == |
== Канструкцыя == |
||
Станцыя метро «Купалаўская» — [[Аднаскляпеністая станцыя дробнага залажэння|аднаскляпеністая, дробнага залажэння]], мае два ўваходныя вестыбюлі. Станцыя злучаецца з «[[Кастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)|Кастрычніцкай]]» [[Маскоўская лінія|Маскоўскай лініі]] праз агульны вестыбюль і пераход, які злучае цэнтры платформаў. |
Станцыя метро «Купалаўская» — [[Аднаскляпеністая станцыя дробнага залажэння|аднаскляпеністая, дробнага залажэння]], мае два ўваходныя вестыбюлі. Станцыя злучаецца з «[[Кастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)|Кастрычніцкай]]» [[Маскоўская лінія|Маскоўскай лініі]] праз агульны вестыбюль і пераход, які злучае цэнтры платформаў<ref>Мінчане далі мянушку "кішка" пераходу паміж Купалаўскай і Кастрычніцкай і "круг" вестыбюлю, які злучае абедзве станцыі[https://interfax.by/news/obshchestvo/sotszashchita/58698/ Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое] //Інтэрфакс</ref>. |
||
«Купалаўская» і [[тунэль|тунэлі]] Аўтазаводской лініі пабудаваны на меншай глыбіні, чым «Кастрычніцкая», і скляпенні станцыі аддзелены ад паверхні вуліцы Энгельса адлегласцю менш за метр. |
«Купалаўская» і [[тунэль|тунэлі]] Аўтазаводской лініі пабудаваны на меншай глыбіні, чым «Кастрычніцкая», і скляпенні станцыі аддзелены ад паверхні вуліцы Энгельса адлегласцю менш за метр. |
Версія ад 16:22, 18 верасня 2021
«Купалаўская» руск.: Купаловская | |
---|---|
Аўтазаводская лінія (Мінск) | |
Мінскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 31 снежня 1990 |
Праектная назва | імя Янкі Купалы |
Раён | Цэнтральны |
Тып | аднаскляпеністая дробнага залажэння |
Колькасць платформаў | 1 |
Тып платформы | астраўная |
Форма платформы | прамая |
Архітэктары | Яўстафій Яўстаф’евіч Леановіч |
Мастакі | Валерый Цімафеевіч Даўгала |
Выхад да вуліц | праспект Незалежнасці, вуліца Энгельса, вуліца Карла Маркса |
Пераходы на станцыі | Кастрычніцкая |
Наземны транспарт | А 100, 111, 115э |
Код станцыі | 216 |
Суседнія станцыі | Няміга і Першамайская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Купалаўская (трансліт.: Kupalaŭskaja) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Аўтазаводской лініі паміж станцыямі «Першамайская» і «Няміга». Адкрыта 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастку Аўтазаводской лініі «Фрунзенская» — «Трактарны завод» (без «Першамайскай»). Звязана перасадкай са станцыяй «Кастрычніцкай» Маскоўскай лініі. З’яўляецца самай малалюднай станіцай Мінскага метрапалітэна: пасажырапаток тут у суткі складае каля 6 тысяч чалавек[1] (даныя за 2016 год)[2]. Названа ў гонар народнага беларускага паэта і пісьменніка Янкі Купалы, а таксама тэатра імя Янкі Купалы, які знаходзіцца побач.
Канструкцыя
Станцыя метро «Купалаўская» — аднаскляпеністая, дробнага залажэння, мае два ўваходныя вестыбюлі. Станцыя злучаецца з «Кастрычніцкай» Маскоўскай лініі праз агульны вестыбюль і пераход, які злучае цэнтры платформаў[3].
«Купалаўская» і тунэлі Аўтазаводской лініі пабудаваны на меншай глыбіні, чым «Кастрычніцкая», і скляпенні станцыі аддзелены ад паверхні вуліцы Энгельса адлегласцю менш за метр.
Афармленне
Тэма матываў паэзіі Янкі Купалы натхніла архітэктара Я. Леановіча і мастака В. Даўгалу, таму інтэр’ер так і перапоўнены гэтым сугуччам. Вядучая тэма задала тон усёй мастацкай кампазіцыі. Чыстыя белыя скляпенні асветлены схаванымі крыніцамі асвятлення. Рэльеф стылізаванага арнаменту складае яркі кантраст з керамікай, якой абліцаваны пуцявыя сцены. Каляровая палітра тут — цёплыя зеленавата-залацістыя адценні і цёмна-шэры, амаль зямлісты колер, якім выкладзены цокаль сцен і падлога пасадачнага перона. Дапаўняюць агульную кампазіцыю тарцавыя сцены, выкананыя з празрыстага падсветленага знутры каляровага мастацкага шкла. Усё разам стварае цэласны вобраз утульнасці і мяккіх беларускіх напеваў[4].
Выхады
Агульны з «Кастрычніцкай» выхад размешчаны на праспекце Незалежнасці і вядзе да Кастрычніцкай плошчы, Палацаў Рэспублікі і культуры прафсаюзаў, універмага ГУМ і ўніверсама «Цэнтральны».
Другі выхад, паўднёвы, размешчаны ў падземным пераходзе пад скрыжаваннем вуліц Карла Маркса і Энгельса і вядзе да тэатра імя Янкі Купалы, Аляксандраўскага сквера і будынка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Выхад са станцыі з бок тэатра імя Янкі Купалы працуе з 7:00-21:00. У іншы час уваход ажыццяўляецца праз вестыбюль станцыі метро «Кастрычніцкая».
Фотагалерэя
-
Пуцявая сцяна
-
Назва на пуцявой сцяне
-
Паказальнік маршруту старога ўзору
-
Дэталі афармлення
-
Інфармацыйная калона
-
Выхад у горад
Зноскі
- ↑ Улічваліся толькі пасажыры, якія патрапілі на станцыю з уваходу на вуліцу Карла Маркса
- ↑ МІНСКІ МЕТРАПАЛІТЭН У 2016 ГОДЗЕ: ЛІЧБЫ І ФАКТЫ . Мінскі метрапалітэн.
- ↑ Мінчане далі мянушку "кішка" пераходу паміж Купалаўскай і Кастрычніцкай і "круг" вестыбюлю, які злучае абедзве станцыіГородской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое //Інтэрфакс
- ↑ Станцыя метро Купавловская . Ato.by.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Купалаўская (станцыя метро, Мінск)