Нацыянальны музей эсперанта: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27: Радок 27:


== Калекцыі ==
== Калекцыі ==
Музей складаецца з 10 залаў<ref>{{Cite web|lang=eo|url=http://quetigny.esperanto.free.fr/photos/muzeo-gray/index.htm|title=Muzeo|archive-url=http://archive.wikiwix.com/cache/index2.php?url=http%3A%2F%2Fquetigny.esperanto.free.fr%2Fphotos%2Fmuzeo-gray%2Findex.htm|archive-date=2005-04-02}}</ref>, агульнай плошчай 230 м²<ref>{{Cite web|lang=eo|url=http://www.naciaesperantomuzeo.fr/nacia.html#kie|title=La Nacia Esperanto Muzeo}}</ref>.


Калекцыя ўключае ў сябе каля 6000 кніг і брашур аб ці на эсперанта, 1400 старых і сучасных часопісаў і газет. З цягам часу фонд музея павялічваўся за кошт атрымання ў дар архіваў эсперанта-асацыяцый і асабістых калекцый вядомых [[эсперантыст]]аў<ref>{{Cite web|lang=fr|url=http://www.ville-gray.fr/fr/tourisme-patrimoine/decouverte-culture.php|title=Découvrir et se cultiver|archive-url=http://archive.wikiwix.com/cache/index2.php?url=http%3A%2F%2Fwww.ville-gray.fr%2Ffr%2Ftourisme-patrimoine%2Fdecouverte-culture.php|archive-date=2006-11-25}}</ref>.

У музеі таксама выстаўлены калекцыі розных рэчаў (паштовых марак, паштовак, рэкламных рэчаў, тэхнічных брашур), звязаных з эсперанта<ref>{{Cite web|url=http://www.destination70.com/no/pratique-et-utile/les-incontournables/visiter/fiche/nacia-esperanto-muzeo-a-gray-en-haute-saone.html|title=Destination70}}</ref>.
<gallery>
Файл:Nacia Esperanto Muzeo de Gray (Francio) - arkivo 1.jpg|Архівы музея
Файл:Nacia Esperanto Muzeo de Gray (Francio) - arkivo 2.jpg|Архівы музея
Файл:Nacia Esperanto Muzeo de Gray (Francio) - ekspozicioambro 3.jpg|Выставачная зала
Файл:Nacia Esperanto Muzeo de Gray (Francio) - materialo 1.jpg|Матэрыялы, якія стваральнік музея Жэа Жунье выкарыстоўваў для папулярызацыі эсперанта
Файл:Nacia Esperanto Muzeo de Gray (Francio) - poshtkarto de zamenhof.jpg|Паштоўка са стваральнікам эсперанта Л. Заменгофам
</gallery>


== Аналематычны сонечны гадзіннік ==
== Аналематычны сонечны гадзіннік ==

Версія ад 17:05, 19 верасня 2021

Нацыянальны музей эсперанта
Заснаваны 1977
Адкрыты 1977
Месцазнаходжанне Maison Pour Tous 19, rue Victor Hugo 70100 Gray
naciaesperantomuzeo.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны музей эсперанта (фр.: Musée national de l'espéranto, эспер.: Nacia Esperanto-Muzeo) — музей у Грэ, Францыя. Быў заснаваны ў 1977 годзе Жоржам Жунье, таксама вядомым як Жэя жунье. Афіцыйнае адкрыццё музея адбылося ў 1987 годзе ў прысутнасці польскага консула, праз сто гадоў пасля стварэння эсперанта. Музей размешчаны на другім паверсе Дома моладзі і культуры (Maison Pour Tous), адрэстаўраванага будынка старажытнага каледжа. У музеі знаходзяцца калекцыі разнастайных рэчаў, якія маюць сувязь з эсперанта: кнігі, плакаты, газеты, маркі, публікацыі і гэтак далей. Каля музея Жэа Жунье ўсатляваў аналематычны сонечны гадзіннік, які нагадвае аб праекце Заменгофа па аб'яднанню ўсіх людзей з дапамогай эсперанта.

Гісторыя

Жорж Жунье пазнаёміўся з эсперанта ў 1932 годзе[1]. натхнёны перспектывамі гэтай мовы ён пачаў збіраць разнастайная аб'екты, якія маглі б мець адносіны да гэтай мовы[2]. У 1945 годзе Жунье заснаваў «Культурны цэнтр „Эсперанта“ рэгіёна Грэ» (Centre culturel Espéranto de la Région de Gray), мэта якога — навучаць мове і яе практычнаму прымяненню. Да 1973 года, калі Жунье завяршыў сваю кар'еру чыгуначніка, ўжо было сабрана шмат рэчаў, якія адносяцца да эсперанта, а культурны цэнтр актыўна развіваўся; менавіта тады пры падтрымцы французскіх эсперанта-арганізацый было прынята рашэнне заснаваць музей[2][3]. Праекту аказалі падтрымку некалькі муніцыпалітэтаў, дзякуючы дапамозе галоўнага магістрата горада ў 1977 годзекалекцыя была перанесена ў будынак былога каледжа, які выкарыстоўваўся як Дом моладзі і культуры[1][3][4]. Каля дзесяці гадоў Жэа Жунье абсталёўваў музей, і 16 мая 1987 года, роўна праз сто гадоў пасля стварэння эсперанта, адбылося ўрачыстае адкрыццё ў прысутнасці генеральнага консула Польшчы Чэслава Тужаньскага[1][3][4].

Калекцыі

Музей складаецца з 10 залаў[5], агульнай плошчай 230 м²[6].

Калекцыя ўключае ў сябе каля 6000 кніг і брашур аб ці на эсперанта, 1400 старых і сучасных часопісаў і газет. З цягам часу фонд музея павялічваўся за кошт атрымання ў дар архіваў эсперанта-асацыяцый і асабістых калекцый вядомых эсперантыстаў[7].

У музеі таксама выстаўлены калекцыі розных рэчаў (паштовых марак, паштовак, рэкламных рэчаў, тэхнічных брашур), звязаных з эсперанта[8].

Аналематычны сонечны гадзіннік

Зноскі

  1. а б в Picardat 1987, p. 125.
  2. а б Roland Cuenot. Géo JUNIER mortis la 17-an de februaro 2000 (эсп.).
  3. а б в Gray : reflets de son histoire 1991, p. 125.
  4. а б Historio EFE 2000 (эсп.). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2021.
  5. Muzeo (эсп.). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2005.
  6. La Nacia Esperanto Muzeo (эсп.).
  7. Découvrir et se cultiver (фр.). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2006.
  8. Destination70.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі