Нацыянальны музей эсперанта: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41: Радок 41:


== Аналематычны сонечны гадзіннік ==
== Аналематычны сонечны гадзіннік ==
У пачатку XX стагоддзя астраном і матэматык [[Луі жуль Груэ]] зацікавіўся аналематычнымі сонечнымі гадзіннікамі, у першую чаргу тымі, што знаходзяцца ў [[Дыжон]]е{{sfn|Massé|2008|p=34}}. Разам са сваім калегам [[Шарль Мерэ|Шарлем Мерэ]] ён вывучыў гісторыю гэтага гадзінніка і ў 1902 годзе апублікаваў твор пад назвай «Дыжонскі сонечны гадзіннік» ({{Lang-fr2|Le cadran solaire de Dijon}}, {{Lang-eo2|La Sunhorloĝo en Dijon}}){{sfn|Gruey|1902}}. Груэ і Мерэ былі эсперантыстамі, таму гэты твор быў апублікаваны на французскай мове і эсперанта, што робіць яго адным з першых тэхнічных артыкулаў з выкарыстаннем матэматычных формул, напісаных на [[штучная мова|штучнай мове]] (не выпадкова [[Людвіг Лазар Заменгоф|Заменгоф]] размясціў яго ў сваёй «Фундаментальнай граматыке мовы эсперанта»){{sfn|Massé|2008|p=34}}. У наступным годзе, у Расіі выйшаў артыкул С. Палянскага, таксама на эсперанта, у якім ён, адштурхоўваючыся ад публікацыі Груэ, прапанаваў свой спосаб стварэння аналематычнага гадзінніка і, ў тым ліку, выказаўдумку аб тым, што гэтат гадзіннік мог бы аднойчы стаць помнікам мове эсперанта{{sfn|Massé|2008|p=34}}.


Пагэтаму, калі ў 1986 годзе ўзнікла пытанне аб добраўпарадкаванні тэрыторыі, якая прылягае да музея, Жэа Жунье прапанаваў размясціць на ёй менавіта аналематычны сонечны гадзіннік{{sfn|Massé|2008|p=35}}. Цыферблат прадстаўляе сабой [[эліпс]], які ахоплівае [[планісфера|планісферу]], што сімалізуе жаданне Заменгофа аб'яднаць людзей з дапамогай адной мовы. Афіцыйнае адкрыццё сонечнага гадзінніка адбылося 25 верасня 1988 года{{sfn|Massé|2008|p=35}}.
<gallery>
Файл:Cadran Analemmatique 2.jpg|Аналематычны сонечны гадзіннік
Файл:Cadran Analemmatique 1.jpg|Лацінскі надпіс на гадзінніку: {{Lang-la2|NOX MIHI INIMICA}}
</gallery>


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 17:33, 19 верасня 2021

Нацыянальны музей эсперанта
Заснаваны 1977
Адкрыты 1977
Месцазнаходжанне Maison Pour Tous 19, rue Victor Hugo 70100 Gray
naciaesperantomuzeo.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны музей эсперанта (фр.: Musée national de l'espéranto, эспер.: Nacia Esperanto-Muzeo) — музей у Грэ, Францыя. Быў заснаваны ў 1977 годзе Жоржам Жунье, таксама вядомым як Жэя жунье. Афіцыйнае адкрыццё музея адбылося ў 1987 годзе ў прысутнасці польскага консула, праз сто гадоў пасля стварэння эсперанта. Музей размешчаны на другім паверсе Дома моладзі і культуры (Maison Pour Tous), адрэстаўраванага будынка старажытнага каледжа. У музеі знаходзяцца калекцыі разнастайных рэчаў, якія маюць сувязь з эсперанта: кнігі, плакаты, газеты, маркі, публікацыі і гэтак далей. Каля музея Жэа Жунье ўсатляваў аналематычны сонечны гадзіннік, які нагадвае аб праекце Заменгофа па аб'яднанню ўсіх людзей з дапамогай эсперанта.

Гісторыя

Жорж Жунье пазнаёміўся з эсперанта ў 1932 годзе[1]. натхнёны перспектывамі гэтай мовы ён пачаў збіраць разнастайная аб'екты, якія маглі б мець адносіны да гэтай мовы[2]. У 1945 годзе Жунье заснаваў «Культурны цэнтр „Эсперанта“ рэгіёна Грэ» (Centre culturel Espéranto de la Région de Gray), мэта якога — навучаць мове і яе практычнаму прымяненню. Да 1973 года, калі Жунье завяршыў сваю кар'еру чыгуначніка, ўжо было сабрана шмат рэчаў, якія адносяцца да эсперанта, а культурны цэнтр актыўна развіваўся; менавіта тады пры падтрымцы французскіх эсперанта-арганізацый было прынята рашэнне заснаваць музей[2][3]. Праекту аказалі падтрымку некалькі муніцыпалітэтаў, дзякуючы дапамозе галоўнага магістрата горада ў 1977 годзекалекцыя была перанесена ў будынак былога каледжа, які выкарыстоўваўся як Дом моладзі і культуры[1][3][4]. Каля дзесяці гадоў Жэа Жунье абсталёўваў музей, і 16 мая 1987 года, роўна праз сто гадоў пасля стварэння эсперанта, адбылося ўрачыстае адкрыццё ў прысутнасці генеральнага консула Польшчы Чэслава Тужаньскага[1][3][4].

Калекцыі

Музей складаецца з 10 залаў[5], агульнай плошчай 230 м²[6].

Калекцыя ўключае ў сябе каля 6000 кніг і брашур аб ці на эсперанта, 1400 старых і сучасных часопісаў і газет. З цягам часу фонд музея павялічваўся за кошт атрымання ў дар архіваў эсперанта-асацыяцый і асабістых калекцый вядомых эсперантыстаў[7].

У музеі таксама выстаўлены калекцыі розных рэчаў (паштовых марак, паштовак, рэкламных рэчаў, тэхнічных брашур), звязаных з эсперанта[8].

Аналематычны сонечны гадзіннік

У пачатку XX стагоддзя астраном і матэматык Луі жуль Груэ зацікавіўся аналематычнымі сонечнымі гадзіннікамі, у першую чаргу тымі, што знаходзяцца ў Дыжоне[9]. Разам са сваім калегам Шарлем Мерэ ён вывучыў гісторыю гэтага гадзінніка і ў 1902 годзе апублікаваў твор пад назвай «Дыжонскі сонечны гадзіннік» (Le cadran solaire de Dijon, Шаблон:Lang-eo2)[10]. Груэ і Мерэ былі эсперантыстамі, таму гэты твор быў апублікаваны на французскай мове і эсперанта, што робіць яго адным з першых тэхнічных артыкулаў з выкарыстаннем матэматычных формул, напісаных на штучнай мове (не выпадкова Заменгоф размясціў яго ў сваёй «Фундаментальнай граматыке мовы эсперанта»)[9]. У наступным годзе, у Расіі выйшаў артыкул С. Палянскага, таксама на эсперанта, у якім ён, адштурхоўваючыся ад публікацыі Груэ, прапанаваў свой спосаб стварэння аналематычнага гадзінніка і, ў тым ліку, выказаўдумку аб тым, што гэтат гадзіннік мог бы аднойчы стаць помнікам мове эсперанта[9].

Пагэтаму, калі ў 1986 годзе ўзнікла пытанне аб добраўпарадкаванні тэрыторыі, якая прылягае да музея, Жэа Жунье прапанаваў размясціць на ёй менавіта аналематычны сонечны гадзіннік[11]. Цыферблат прадстаўляе сабой эліпс, які ахоплівае планісферу, што сімалізуе жаданне Заменгофа аб'яднаць людзей з дапамогай адной мовы. Афіцыйнае адкрыццё сонечнага гадзінніка адбылося 25 верасня 1988 года[11].

Зноскі

  1. а б в Picardat 1987, p. 125.
  2. а б Roland Cuenot. Géo JUNIER mortis la 17-an de februaro 2000 (эсп.).
  3. а б в Gray : reflets de son histoire 1991, p. 125.
  4. а б Historio EFE 2000 (эсп.). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2021.
  5. Muzeo (эсп.). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2005.
  6. La Nacia Esperanto Muzeo (эсп.).
  7. Découvrir et se cultiver (фр.). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2006.
  8. Destination70.
  9. а б в Massé 2008, p. 34.
  10. Gruey 1902.
  11. а б Massé 2008, p. 35.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі