Безансон: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
|памер карты раёна = |
|памер карты раёна = |
||
|від рэгіёна = |
|від рэгіёна = |
||
|рэгіён = |
|рэгіён = Бургундыя — Франш-Кантэ |
||
|від раёна = |
|від раёна = |
||
|раён = |
|раён = |
Версія ад 20:12, 27 верасня 2021
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Безансон (фр.: Besançon, класіч. лац. Bysantium, сярэд.-веч.лац. Vesuntio, Vesontio) — горад на ўсходзе Францыі, у меандры ракі Ду, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Ду і рэгіёна Бургундыя — Франш-Кантэ. Машынабудаванне, гадзіннікавая, тэкстыльная і швейная прамысловасць. У 2005 годзе колькасць насельніцтва склала 114,9 тыс. жыхароў.
Гісторыя
У старажытнасці быў цэнтрам Гальскага племені секванаў. Быў узяты ў 58 годзе да н. э. Юліем Цэзарам. З IV стагоддзя вядомыя безансонскія біскупы, якія з часам сталі архібіскупамі, узялі кіраванне горадам у свае рукі. Аж да 1654 года ён заставаўся вольным горадам у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Безансон квітнеў пад валадарствам Габсбургаў, калі адзін з мясцовых жыхароў, кардынал Гранвела, запраўляў знешняй палітыкай імперыі. Паводле вынікаў Трыццацігадовай вайны перайшоў да французаў і быў па загаду Людовіка XIV грунтоўна ўмацаваны Вабанам. Будаўніцтва грандыёзнай крэпасці заняло 30 гадоў; ў 1814 годзе яе абстралялі аўстрыйцы, аднак у цэлым тварэнне Вабана дайшло да нашых дзён ў добрыі стане.
У 1676 годзе сюды былі пераведзены з Доля органы кіравання Франш-Кантэ. У 1671 годзе ў Безансон пераехаў з Доля ўніверсітэт Франш-Кантэ, адкрыты яшчэ ў XV стагоддзі як «універсітэт Дзвюх Бургундый».
У канцы XVIII стагоддзя ўцекачы з Швейцарыі заклалі асновы прамысловасці Безансона. У XIX стагоддзі горад лічыўся даволі буйным прамысловым цэнтрам. Тут нарадзіліся паэт Віктор Гюго, сацыялісты Шарль Фур’е і П’ер Жазеф Прудон, а таксама браты Люм’ер. Стэндаль змясціў у Безансон частку дзеяння рамана «Чырвонае і чорнае».
У 1960-я гады забудоўваўся найбольш шчыльна заселены раён сучаснага горада — Плануаз.
Славутасці
- Безансонская крэпасць — спраектаваная Сэбастыянам Вабаном. Уключае ў сябе цытадэль, гарадскія сцены і форт Грыфон. У 2008 годзе гэтыя ўмацаванні былі абвешчаныя ЮНЕСКА помнікамі Сусветнай спадчыны ў ліку 13 іншых умацаванняў Вабана.
Вядомыя ўраджэнцы
- Віктор Гюго — французскі пісьменнік
- браты Люм’ер — вынаходнікі кінематографа
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Безансон
- Афіцыйны сайт