Аляксандр Уладзіміравіч Зінгман: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 3: Радок 3:
'''Аляксандр Уладзіміравіч Зінгман''' — беларускі бізнесмен. Ганаровы консул [[Зімбабвэ]] ў Беларусі (з 2019 года)<ref name="belta">[https://blr.belta.by/politics/view/mnangagva-i-dapkjunas-adkryli-ofis-ganarovaga-konsulstva-zimbabve-u-minsku-75066-2019/ Мнангагва і Дапкюнас адкрылі офіс Ганаровага консульства Зімбабвэ ў Мінску]</ref>.
'''Аляксандр Уладзіміравіч Зінгман''' — беларускі бізнесмен. Ганаровы консул [[Зімбабвэ]] ў Беларусі (з 2019 года)<ref name="belta">[https://blr.belta.by/politics/view/mnangagva-i-dapkjunas-adkryli-ofis-ganarovaga-konsulstva-zimbabve-u-minsku-75066-2019/ Мнангагва і Дапкюнас адкрылі офіс Ганаровага консульства Зімбабвэ ў Мінску]</ref>.


Беларускія апазіцыйныя СМІ называюць Зінгмана «кашальком Лукашэнкі»<ref>[https://charter97.org/ru/news/2021/3/23/415894/ В Конго задержан «кошелек» Лукашенко Зингман]</ref> і адзначаюць, што ён удзельнічаў ў размеркаванні даходаў ад беларускага экспарта<ref>[https://belmarket.by/news/2020/09/24/news-43658.html Ближний круг Лукашенко. Кто в него входил и что им за это было]</ref><ref>[https://belmarket.by/news/2020/12/01/news-44213.html «Клуб реализаторов». Кто из белорусов помогает Лукашенко с экспортом]</ref>. Афрыканскія СМІ называюць Аляксандра Зінгмана галоўным бенефіцыярам зарэгістраванай у [[ААЭ]] кампаніі «Aftrade DMCC», якая займаецца пастаўкамі ў Афрыку беларускай тэхнікі ([[МАЗ]], [[МТЗ]], [[БелАЗ]], [[Гомсельмаш]], [[МЗКЦ]])<ref>[https://news.tut.by/economics/723587.html Задержан крупный поставщик белорусской техники в Африку. Не спасли ни Шейман, ни ОАЭ, ни Зимбабве]</ref>. Паводле дакументаў з «[[Архіў Пандоры|Архіва Пандоры]]», Зінгман разам з сынам [[Віктар Уладзіміравіч Шэйман|Віктара Шэймана]] валодае 50% афшорнай кампаніі, якая праз пасрэднікаў займаецца геалагічнай разведкай і здабычай золата ў [[Зімбабвэ]]<ref>[https://belsat.eu/programs/04-10-2021-pandora-papers-yak-syn-shejmana-zdabyvau-zolata-u-afrytsy/ «Pandora Papers»: Як сын Шэймана здабываў золата ў Афрыцы]</ref>.
Беларускія апазіцыйныя СМІ называюць Зінгмана «кашальком Лукашэнкі»<ref>[https://charter97.org/ru/news/2021/3/23/415894/ В Конго задержан «кошелек» Лукашенко Зингман]</ref> і адзначаюць, што ён удзельнічаў ў размеркаванні даходаў ад беларускага экспарта<ref>[https://belmarket.by/news/2020/09/24/news-43658.html Ближний круг Лукашенко. Кто в него входил и что им за это было]</ref><ref>[https://belmarket.by/news/2020/12/01/news-44213.html «Клуб реализаторов». Кто из белорусов помогает Лукашенко с экспортом]</ref>. Афрыканскія СМІ называюць Аляксандра Зінгмана галоўным бенефіцыярам зарэгістраванай у [[ААЭ]] кампаніі «Aftrade DMCC», якая займаецца пастаўкамі ў Афрыку беларускай тэхнікі ([[МАЗ]], [[МТЗ]], [[БелАЗ]], [[Гомсельмаш]], [[МЗКЦ]])<ref>[https://news.tut.by/economics/723587.html Задержан крупный поставщик белорусской техники в Африку. Не спасли ни Шейман, ни ОАЭ, ни Зимбабве]</ref>. Паводле дакументаў з «[[Архіў Пандоры|Архіва Пандоры]]», Зінгман разам з сынам [[Віктар Уладзіміравіч Шэйман|Віктара Шэймана]] валодае афшорнай кампаніяй (па 50% у кожнага), якая праз пасрэднікаў займаецца геалагічнай разведкай і здабычай золата ў [[Зімбабвэ]]<ref>[https://belsat.eu/programs/04-10-2021-pandora-papers-yak-syn-shejmana-zdabyvau-zolata-u-afrytsy/ «Pandora Papers»: Як сын Шэймана здабываў золата ў Афрыцы]</ref>.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 22:26, 4 кастрычніка 2021

Аляксандр Уладзіміравіч Зінгман
Род дзейнасці бізнесмен
Дата нараджэння 26 лістапада 1966(1966-11-26) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар

Аляксандр Уладзіміравіч Зінгман — беларускі бізнесмен. Ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі (з 2019 года)[1].

Беларускія апазіцыйныя СМІ называюць Зінгмана «кашальком Лукашэнкі»[2] і адзначаюць, што ён удзельнічаў ў размеркаванні даходаў ад беларускага экспарта[3][4]. Афрыканскія СМІ называюць Аляксандра Зінгмана галоўным бенефіцыярам зарэгістраванай у ААЭ кампаніі «Aftrade DMCC», якая займаецца пастаўкамі ў Афрыку беларускай тэхнікі (МАЗ, МТЗ, БелАЗ, Гомсельмаш, МЗКЦ)[5]. Паводле дакументаў з «Архіва Пандоры», Зінгман разам з сынам Віктара Шэймана валодае афшорнай кампаніяй (па 50% у кожнага), якая праз пасрэднікаў займаецца геалагічнай разведкай і здабычай золата ў Зімбабвэ[6].

Біяграфія

У 1980-х разам з бацькамі эміграваў у ЗША, дзе бацька ўладкаваўся кампьютэрным спецыялістам. Імаверна, у 2000-х вярнуўся ў Беларусь[7].

У 2011 годзе працаваў камерцыйным дырэктарам па Усходняй Еўропе польскай аграрнай кампаніі «Кантрактус»[8]. У 2015 годзе суправаджаў дырэктара кампаніі «Кантрактус» Вітольда Карчэўскага падчас яго візіту ў Танзанію[9].

Менавіта Зінгман арганізаваў сустрэчу прэзідэнта Замбіі Эдгара Лунгу з Аляксандрам Міхеевым, генеральным дырэктарам «Расабаронэкспарта», расійскай дзяржаўнай кампаніі-экспарцёра зброі, па выніках якой у ліпені 2017 года Замбія закупіла ў Расіі пяць самалётаў Sukhoi[10].

У сакавіку 2018 года суправаджаў кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана падчас яго візіта ў Харарэ, сталіцу Зімбабвэ[9].

У жніўні 2018 года Зінгман стаў героем скандальнага артыкула ў галоўнай дзяржаўнай газете «СБ. Беларусь сегодня» з-за таго, што ён, скупіўшы некалькі ўчасткаў зямлі ў Раўбічах каля Мінска, стварыў праблемы сваім суседзям, пабудаваўшы вялікі плот, які зацяняў іх участкі[11].

17 студзеня 2019 года падчас афіцыйнага візіта ў Рэспубліку Беларусь Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы ў Мінску ў Прэзідэнт-Атэлі быў адкрыты офіс Ганаровага консульства Зімбабвэ ў Беларусі, які ўзначаліў Аляксандр Зінгман[1].

У верасні 2019 года ізноў суправаджаў кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана падчас яго візіта ў Харарэ[9].

18 сакавіка 2021 года[12] Зінгман быў арыштаваны паліцыяй Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ў Лубумбашы пасля сустрэчы з былым прэзідэнтам Жазефам Кабілам. Раней Зінгман згадваўся ў паведамленнях СМІ ў сувязі са здзелкамі са зброяй у Замбіі і Зімбабвэ[10]. Арэст Зінгмана, які мае двайное грамадзянства Беларусі і ЗША[10], прывёў да інтэнсіўнай дыпламатычнай дзейнасці: урады Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Зімбабвэ аказвалі ціск на Конга для яго вызвалення[13].

Сям’я

Жонка Лізавета Дзенісевіч працуе дырэктарам рэстарана «Фальконэ». Мае сына Дзяніса[9].

Зноскі

  1. а б Мнангагва і Дапкюнас адкрылі офіс Ганаровага консульства Зімбабвэ ў Мінску
  2. В Конго задержан «кошелек» Лукашенко Зингман
  3. Ближний круг Лукашенко. Кто в него входил и что им за это было
  4. «Клуб реализаторов». Кто из белорусов помогает Лукашенко с экспортом
  5. Задержан крупный поставщик белорусской техники в Африку. Не спасли ни Шейман, ни ОАЭ, ни Зимбабве
  6. «Pandora Papers»: Як сын Шэймана здабываў золата ў Афрыцы
  7. Набліжаны да Шэймана, спаборнічаў з Чыжом у Афрыцы, майстар схематозаў — факты пра арыштаванага ў Конга Аляксандра Зінгмана
  8. Россия: В Башкортостане организуют производство зерносушилок из польских комплектующих
  9. а б в г Частный самолет, Зингман и ОАЭ. Что остается за кадром отношений Беларуси и Зимбабве?
  10. а б в Businessman with links to Belarus strongman Alexander Lukashenko was arrested by Congolese police in Lubumbashi on Wednesday after meeting with former president Joseph Kabila
  11. Забор на участке стал камнем преткновения в соседских отношениях
  12. Belarus Businessman With Alleged Ties To Strongman Held In DR Congo
  13. Кто такой Александр Зингман, которого задержали в Конго?

Спасылкі