Вінцук Адважны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
→‎Біяграфія: дададзены факт служэння ў мястэчку Лужкі (калі трэба спасылка на першакрыніцу, то знайду і дам пазней)
Радок 8: Радок 8:
Нарадзіўся ў мястэчку [[Гальшаны]] [[Ашмянскі павет (Расійская імперыя)|Ашмянскага павета]] [[Віленская губерня|Віленскай губерні]], цяпер [[Ашмянскі раён]] Гродзенскай вобласці. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У [[1898]]—[[1902]] гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае гарадское вучылішча. У [[1913]] скончыў [[Віленская духоўная каталіцкая семінарыя|Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю]]. [[29 чэрвеня]] [[1913]] пасвечаны ў святары, тады ж распачаў душпастырскую дзейнасць як вікарый у мясцовасці [[Далістова]] [[Беластоцкі павет (Расійская імперыя)|Беластоцкага павета]]. Пазней працаваў у розных парафіях [[Беластоцкі дэканат|Беластоцкага дэканата]] ([[Беласток]], [[Крынкі]], [[Мсцібава]], [[Вялікая Лапеніца]]). У 1920 г. перабраўся ў Слонімскі павет.
Нарадзіўся ў мястэчку [[Гальшаны]] [[Ашмянскі павет (Расійская імперыя)|Ашмянскага павета]] [[Віленская губерня|Віленскай губерні]], цяпер [[Ашмянскі раён]] Гродзенскай вобласці. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У [[1898]]—[[1902]] гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае гарадское вучылішча. У [[1913]] скончыў [[Віленская духоўная каталіцкая семінарыя|Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю]]. [[29 чэрвеня]] [[1913]] пасвечаны ў святары, тады ж распачаў душпастырскую дзейнасць як вікарый у мясцовасці [[Далістова]] [[Беластоцкі павет (Расійская імперыя)|Беластоцкага павета]]. Пазней працаваў у розных парафіях [[Беластоцкі дэканат|Беластоцкага дэканата]] ([[Беласток]], [[Крынкі]], [[Мсцібава]], [[Вялікая Лапеніца]]). У 1920 г. перабраўся ў Слонімскі павет.


У [[1921]] уступіў у [[Таварыства беларускай школы]]; арганізаваў адну з беларускіх школ, у касцёле гаварыў казанні на [[Беларуская мова|беларускай мове]]. Гэта выклікала незадаволенасць найвышэйшай іерархіі, і Германовіч вымушаны быў пераехаць у [[Друя|Друю]], дзе ў [[1924]] уступіў у [[Марыяне|ордэн марыянаў]]. Пачаткова выконваў абавязкі пробашча Друйскай парафіі, пазней быў магістрам навіцыяту ў [[Друйскі кляштар айцоў марыян|Друйскім кляштары марыянаў]] і, акрамя таго, настаўнікам рэлігіі і лацінскай мовы ў [[Друйская гімназія|Друйскай гімназіі]]. Шырока выступаў у беларускім перыядычным друку, пісаў пад псеўданімам Вінцук Адважны. Празаічныя і паэтычныя творы Адважнага рэгулярна з’яўляліся на старонках перыядычнага друку ([[Krynica|«Krynica»]], [[Chryścijanskaja Dumka|«Chryścijanskaja Dumka»]]). Пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі.
У [[1921]] уступіў у [[Таварыства беларускай школы]]; арганізаваў адну з беларускіх школ, у касцёле гаварыў казанні на [[Беларуская мова|беларускай мове]]. У 1921 - 1924 гадах служыў пробашчам у мястэчку [[Лужкі (Шаркаўшчынскі раён)|Лужкі]] Дзісенскага павета, у катэхізацыі дзяцей і пропаведзях карыстаўся беларускай мовай, запомніўся мясцовым жыхарам дабрачыннасцю, дапамагаючы бедным. У 1924 годзе кс. Язэп Германовіч пераехаў у [[Друя|Друю]], дзе ўступіў у [[Марыяне|ордэн марыянаў]]. Пачаткова выконваў абавязкі пробашча Друйскай парафіі, пазней быў магістрам навіцыяту ў [[Друйскі кляштар айцоў марыян|Друйскім кляштары марыянаў]] і, акрамя таго, настаўнікам рэлігіі і лацінскай мовы ў [[Друйская гімназія|Друйскай гімназіі]]. Шырока выступаў у беларускім перыядычным друку, пісаў пад псеўданімам Вінцук Адважны. Празаічныя і паэтычныя творы Адважнага рэгулярна з’яўляліся на старонках перыядычнага друку ([[Krynica|«Krynica»]], [[Chryścijanskaja Dumka|«Chryścijanskaja Dumka»]]). Пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі.


З [[1932]] на місіянерскай працы ў [[Харбін]]е ([[Маньчжурыя]]), дзе таксама быў дырэктарам гімназіі.
З [[1932]] на місіянерскай працы ў [[Харбін]]е ([[Маньчжурыя]]), дзе таксама быў дырэктарам гімназіі.

Версія ад 17:53, 9 кастрычніка 2021

Вінцук Адважны
Імя пры нараджэнні Язэп Германовіч
Род дзейнасці публіцыст, пісьменнік, паэт, перакладчык, adult educator, місіянер, каталіцкі святар
Дата нараджэння 20 лютага (4 сакавіка) 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1976(1976-12-26) (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бацька Станіслаў Германовіч
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вінцук Адважны (сапр. Язэп Станіслававіч Германовіч; 4 сакавіка 1890 — 26 снежня 1978) — беларускі пісьменнік, каталіцкі святар усходняга абраду, паэт, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні, цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У 18981902 гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае гарадское вучылішча. У 1913 скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. 29 чэрвеня 1913 пасвечаны ў святары, тады ж распачаў душпастырскую дзейнасць як вікарый у мясцовасці Далістова Беластоцкага павета. Пазней працаваў у розных парафіях Беластоцкага дэканата (Беласток, Крынкі, Мсцібава, Вялікая Лапеніца). У 1920 г. перабраўся ў Слонімскі павет.

У 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы; арганізаваў адну з беларускіх школ, у касцёле гаварыў казанні на беларускай мове. У 1921 - 1924 гадах служыў пробашчам у мястэчку Лужкі Дзісенскага павета, у катэхізацыі дзяцей і пропаведзях карыстаўся беларускай мовай, запомніўся мясцовым жыхарам дабрачыннасцю, дапамагаючы бедным. У 1924 годзе кс. Язэп Германовіч пераехаў у Друю, дзе ўступіў у ордэн марыянаў. Пачаткова выконваў абавязкі пробашча Друйскай парафіі, пазней быў магістрам навіцыяту ў Друйскім кляштары марыянаў і, акрамя таго, настаўнікам рэлігіі і лацінскай мовы ў Друйскай гімназіі. Шырока выступаў у беларускім перыядычным друку, пісаў пад псеўданімам Вінцук Адважны. Празаічныя і паэтычныя творы Адважнага рэгулярна з’яўляліся на старонках перыядычнага друку («Krynica», «Chryścijanskaja Dumka»). Пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі.

З 1932 на місіянерскай працы ў Харбіне (Маньчжурыя), дзе таксама быў дырэктарам гімназіі.

У 1936 вярнуўся ў Вільню, кіраваў Беларускім марыянскім домам студэнтаў. У 1938 г. установа была закрытая, а Германовіч дэпартаваны разам са студэнтамі ў Цэнтральную Польшчу, адкуль у хуткім часе зноў выехаў у Харбін. У 1948 арыштаваны кітайскай паліцыяй па загадзе камуністычных ўладаў і перададзены савецкім органам бяспекі. Быў прысуджаны да 25 гадоў прымусовых работ у лагерах. Знаходзіўся ў зняволенні ў Сібіры.

Надмагільны помнік на магілах архім. Льва Гарошкі і а. Язэпа Германовіча на могілках св. Панкрата ў Лондане (2008)

Па вызваленні ў 1955 г. выехаў у Польшчу, пад канец 1959 — у Рым, а неўзабаве прыбыў у лонданскі Дом Марыянаў. Ад 1962 г. быў цягам некалькі гадоў дырэктарам школы-інтэрнату Св. Кірылы Тураўскага. У 1964 г. аднавіў выданне рэлігійна-грамадскага часопіса «Божым шляхам» (Лондан), рэдактарам якога заставаўся амаль да смерці. Прымаў удзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускага замежжа. Пра сваё знаходжанне ў лагерах напісаў успаміны «Кітай — Сібір — Масква», якія выклікалі вялікую цікавасць, былі апублікаваныя на беларускай, італьянскай, польскай, літоўскай мовах. Архіў дзеяча захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны.

Памёр 26 снежня 1978 года ў Лондане.

Цікавыя факты

Бібліяграфія

Вінцук Адважны — Байкі(1973-Лондан)
  • «Як Казюк сабраўся да споведзі», Вільня, 1928.
  • «Казюковае жанімства», Вільня, 1929.
  • «Як Гануля зьбіралася ў Аргентыну», Вільня, 1930.
  • «Адам і Анелька», Вільня, 1931.
  • «Канёк-Гарбунок» (паводле Яршова), Вільня, 1932.
  • «Бэтлейка», Вільня, 1932.
  • «Унія на Палесьсі», Альберцін, 1932.
  • «Беларускія цымбалы», Вільня, 1933.
  • «Казка аб рыбаку і рыбцы», Вільня, 1935.
  • «Хлапец», Вільня, 1935.
  • «Гануліны клопаты», Вільня, 1935.
  • «Кітай-Сібір-Масква» (успаміны), Мюнхен, 1962.
  • «Пакутныя псальмы» (пераклад вершам), Рым, 1964.
  • «Князь і лапаць. Сучасная казка», Лондан, 1964.
  • «Байкі і іншыя вершы», Лондан, 1973.
  • «Выбраныя творы», Мінск: Кнігазбор, 2011. — 592 с. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

Зноскі

Літаратура

  • Адважны Вінцук // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 1. — с. 49
  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / уклад.: Ю. Гарбінскі. — Мн.- Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999; ISBN 985-6318-65-3
  • Ласкоў І. Шлях пакутніка: Па старонках адной малавядомай кнігі // ЛіМ, 9.2.1990;
  • Сачанка Б. Сняцца сны… С. 12—14
  • Станкевіч А. Аб жыцці і творчасці В. А. (Вінцука Адважнага) // W.A. Biełaruskija Cymbały. Wilnia, 1933
  • Туронак Ю. Язэп Германовіч — святар і пісьменнік // Наша вера. № 1(2). 1996
  • Юрэвіч Л. Літаратурная спадчына: новы погляд // Беларус (Нью-Ёрк). 1997. Жнівень
  • Горны Алесь. Думкі ўслых (з нагоды выдання збору твораў Вінцука Адважнага) // Наша слова. 2011. № 38.
  • Vytautas Žeimantas. «Juozapas Hermanovičius — kunigas, rašytojas, NKVD kankinys» // «Voruta», 2010, gruod. 23, nr. 24 (714) (на літоўскай)
  • Уладзiмер Калупаеý. Беларускiя мiсiянэры ý Кiтаi // Запiсы 37. New York — Miensk: Беларускi iнстытут навукi й мастацтва, 2014. с. 645—650. Belarusian missionaries in China // Entries 37. New York — Miensk: Belarusian Institute of Science and Art, 2014. p. 645—650.

Спасылкі