Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др неадназначнасць
Тэг: Спасылкі на старонкі неадназначнасцяў
Радок 15: Радок 15:
|дата заснавання = [[29 чэрвеня]] [[1996]]
|дата заснавання = [[29 чэрвеня]] [[1996]]
|дата роспуску =
|дата роспуску =
|аб'яднанне =
|аб’яднанне =
|штаб-кватэра =
|штаб-кватэра =
|ідэалогія = [[сацыял-дэмакратыя]]
|ідэалогія = [[сацыял-дэмакратыя]]
Радок 33: Радок 33:
|афіцыйны сайт = http://hramada.org/
|афіцыйны сайт = http://hramada.org/
}}
}}
{{Іншыя значэнні|Сацыял-дэмакратычная партыя}}
'''Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)''' — незарэгістраваная беларуская палітычная партыя, створаная шляхам аб’яднання [[Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»|БСДГ]] і [[Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды|Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай згоды]] 29 чэрвеня [[1996]] года. БСДП (НГ) пасля аб’яднання з Партыяй народнай згоды падкрэсліла сваю левацэнтрысцкую платформу. У праграму партыі быў уключаны раздзел аб адрозненнях дэмакратычнага сацыялізму ад іншых палітычных плыняў і раздзел «Чаго мы хочам?». Астатнія раздзелы ў асноўным паўтараюць палажэнні праграмы «Крок за крокам», якая была прынята ў снежні 1992 года.
'''Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)''' — незарэгістраваная беларуская палітычная партыя, створаная шляхам аб’яднання [[Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»|БСДГ]] і [[Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды|Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай згоды]] 29 чэрвеня [[1996]] года. БСДП (НГ) пасля аб’яднання з Партыяй народнай згоды падкрэсліла сваю левацэнтрысцкую платформу. У праграму партыі быў уключаны раздзел аб адрозненнях дэмакратычнага сацыялізму ад іншых палітычных плыняў і раздзел «Чаго мы хочам?». Астатнія раздзелы ў асноўным паўтараюць палажэнні праграмы «Крок за крокам», якая была прынята ў снежні 1992 года.



Версія ад 14:44, 13 кастрычніка 2021

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)
Выява лагатыпа
Лідар Мікалай Віктаравіч Статкевіч
Дата заснавання 29 чэрвеня 1996
Дата роспуску 2005
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал Прагрэсіўны альянс
Сацыялістычны інтэрнацыянал
Колькасць членаў 4 076
Сайт hramada.org

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) — незарэгістраваная беларуская палітычная партыя, створаная шляхам аб’яднання БСДГ і Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай згоды 29 чэрвеня 1996 года. БСДП (НГ) пасля аб’яднання з Партыяй народнай згоды падкрэсліла сваю левацэнтрысцкую платформу. У праграму партыі быў уключаны раздзел аб адрозненнях дэмакратычнага сацыялізму ад іншых палітычных плыняў і раздзел «Чаго мы хочам?». Астатнія раздзелы ў асноўным паўтараюць палажэнні праграмы «Крок за крокам», якая была прынята ў снежні 1992 года.

Народная Грамада знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму Лукашэнкі?!.

Гісторыя

2 сакавіка 1991 года была створаная Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада. Старшынёй партыі быў абраны Міхась Ткачоў. У кіраўніцтва БСДГ увайшлі Алег Трусаў (пасля смерці М. Ткачова ён узначаліў партыю), Анатоль Гурыновіч, Мікалай Статкевіч, Віталь Малашка.

У 1995 годзе пры ўдзеле Партыі Народнай Згоды быў створаны Сацыял-дэмакратычны Саюз (СДС). Да аб’яднальнага працэсу падлучылася гурт беспартыйных дзеячаў, у прыватнасці Старшыня Вярхоўнай Рады Беларусі ХII склікання Мечыслаў Грыб.

29 чэрвеня 1996 года адбыліся пазачарговыя з’езды БСДГ і ПНЗ, якія прынялі рашэнне аб зліцці ў адну Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Народная Грамада). У той жа дзень мінуў Устаноўчы з’езд БСДП.

У БСДП не ўвайшлі праўладна настроеныя члены ПНЗ, а таксама прыхільнікі лібералізму, у тым ліку А. Трусаў, Г. Карпенка, У. Ганчар. У самой жа БСДП (НГ) не спыняліся спрэчкі і ўнутрапартыйная барацьба. У 2001 годзе па гэтых прычынах, а таксама з-за стылю кіравання Мікалая Статкевіча, партыю пакінула амаль палова яе членаў, у тым ліку М. Грыб, А. Кароль, Л. Лойка, А. Сідарэвіч, М. Чарняўскі.

У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне партыі за ўдзел яе прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Улетку 2004 года пачаўся другі крызіс у партыі, які завяршыўся ў снежні. На парламенцкіх выбарах 13—17 кастрычніка 2004 года партыя ўваходзіла ў Еўрапейскую кааліцыю «Свабодная Беларусь», аднак не атрымала мандатаў у парламенце.

На выбарах ў мясцовыя Саветы дэпутатаў БСДП (НГ) атрымала 11 раённых і сельскіх дэпутацкіх мандататаў у Смаргоні (Ірына Вештард), Верхнядзвінску (Валянціна Кудлацкая), Уздзе (Віктар Крываль) і ў Дзяржынску (Уладзімір Мішура)[1].

У пачатку 2005 года партыя была пазбаўлена рэгістрацыі, калі ўлады палічылі, што пераабранне лідара партыі Мікалая Статкевіча прайшло з парушэннямі. Частка членаў партыі стварыла партыю Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), якая атрымала рэгістрацыю 24 чэрвеня 2005 года.

22 лістапада 2006 года БСДП (НГ) падпісала дэкларацыю аб стварэнні Саюза левых партый[2].

Восенню 2007 года прайшла першая сэсія ўстаноўчага з’езда Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада)[3].

9 студзеня 2011 года С. Кулевіч ад імя аргкамітэта па стварэнню партыі БСДП (НГ) падпісася пад Дэкларацыяй аб стварэнні Нацыянальнай каардынацыйнай Рады дэмакратычнай апазіцыі[4].

Савет Сацыялістычнага Інтэрнацыянала, які прайшоў у лістападзе 2015 года ў Анголе, прыняў рашэнне аб прадастаўленні Народнай Грамадзе поўнага сяброўства ў гэтай міжнароднай арганізацыі.

Генеральным сакратаром партыі Народная Грамада абраны Сяргей Скрабец, першым намеснікам старшыні — Аляксандр Арастовіч. Намеснікамі старшыні сталі Анатоль Букас, Аляксей Гаўруцікаў і Сяргей Кулініч.

27 жніўня 2019 года ЦК партыі прыняў рашэнне не прымаць удзел у парламенцкіх выбарах 2019 г.[5]

Вясной 2020 года сябры партыі праводзяць перадвыбарчыя агітацыйныя пікеты, якія падтрымліваюць незалежных кандыдатаў, а таксама Сяргея Ціханоўскага.

Зноскі

Спасылкі