Прэмія Цёткі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎2021 год: абнаўленне звестак
Тэг: Спасылкі на старонкі неадназначнасцяў
Радок 184: Радок 184:
=== 2021 год ===
=== 2021 год ===
14.10.2021 абвешчаны пераможцы Прэміі Цёткі ў дзвюх намінацыях, імпрэзы прысвечанай дзіцячай літаратуры і прэміі ў гэтым годзе не было<ref>[https://budzma.by/news/peramozhtsy-premii-tsyetki.html budzma.by]</ref>.
14.10.2021 абвешчаны пераможцы Прэміі Цёткі ў дзвюх намінацыях, імпрэзы прысвечанай дзіцячай літаратуры і прэміі ў гэтым годзе не было<ref>[https://budzma.by/news/peramozhtsy-premii-tsyetki.html budzma.by]</ref>.
* Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — [[Вольга Гапеева]], за кнігу «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі».
* Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — [[Вольга Гапеева]], за кнігу «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі».
* Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — [[Валерый Славук]], які аздобіў збор чарадзейных казак «Вядзьмар, які рабіўся ваўком».
* Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — [[Валерый Славук]], які аздобіў збор чарадзейных казак «Вядзьмар, які рабіўся ваўком».


{{Урэзка | ##Шырыня = 90% | Змест =
{{Урэзка | ##Шырыня = 90% | Змест =
Радок 191: Радок 191:
|Утрыманне =
|Утрыманне =
== Літаратурны спіс ==
== Літаратурны спіс ==
# Аўдзейчык Святлана. «Кніга здольных. Спадкаемцы Сакрума 1». — «Галіяфы», 2020.
# [[Святлана Аўдзейчык]]. «Кніга здольных. Спадкаемцы Сакрума 1». — «Галіяфы», 2020.
# Тамара Бунта. «Сад з матылькамі». — «Мастацкая літаратура», 2020.
# [[Тамара Бунта]]. «Сад з матылькамі». — «Мастацкая літаратура», 2020.
# Ева Вайтоўская. «Гарэзлівы пацалунак». — «Янушкевіч», 2020.
# [[Ева Вайтоўская]]. «Гарэзлівы пацалунак». — «Янушкевіч», 2020.
# [[Вольга Гапеева]]. «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі». — «Галіяфы», 2020.
# [[Вольга Гапеева]]. «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі». — «Галіяфы», 2020.
# [[Ганна Валер’еўна Янкута|Ганна Янкута]]. «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль». — «Янушкевіч», 2020.
# [[Ганна Валер’еўна Янкута|Ганна Янкута]]. «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль». — «Янушкевіч», 2020.
Радок 199: Радок 199:


== Мастацкі спіс ==
== Мастацкі спіс ==
# Лілія Давыдоўская: Ганна Янкута. «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль». — «Янушкевіч», 2020.
# [[Лілія Давыдоўская]]: Ганна Янкута. «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль». — «Янушкевіч», 2020.
# Вольга Дзятко: [[Алесь Пальчэўскі]]. «Рэкс і Казбек: апавяданні: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту». — «Мастацкая літаратура», 2020.
# [[Вольга Дзятко]]: [[Алесь Пальчэўскі]]. «Рэкс і Казбек: апавяданні: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту». — «Мастацкая літаратура», 2020.
# Андрэй Пакроўскі: [[Марыя Аляксандраўна Мартысевіч|Марыя Мартысевіч]]. «Як пазбыцца Маматута». — «Koska», 2020.
# [[Андрэй Пакроўскі]]: [[Марыя Аляксандраўна Мартысевіч|Марыя Мартысевіч]]. «Як пазбыцца Маматута». — «Koska», 2020.
# Лізавета Пастушэнка: [[Уладзімір Караткевіч]]. «Старая казка». — «Народная асвета», 2020.
# [[Лізавета Пастушэнка]]: [[Уладзімір Караткевіч]]. «Старая казка». — «Народная асвета», 2020.
# [[Валерый Пятровіч Славук|Валерый Славук]]: «Вядзьмар, які рабіўся ваўком: Беларускія чарадзейныя казкі». — «Янушкевіч», 2020.
# [[Валерый Пятровіч Славук|Валерый Славук]]: «Вядзьмар, які рабіўся ваўком: Беларускія чарадзейныя казкі». — «Янушкевіч», 2020.
# [[Кірыл Стаселька]], Стася Сакалоўская: Кірыл Стаселька. «Пімкі». — «Галіяфы», 2020.
# [[Кірыл Стаселька]], Стася Сакалоўская: Кірыл Стаселька. «Пімкі». — «Галіяфы», 2020.
Радок 210: Радок 210:
|Утрыманне =
|Утрыманне =
== Літаратурнае журы ==
== Літаратурнае журы ==
[[Вера Бурлак]], Наста Грышчук, Наталля Мядзведзь, [[Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская]], [[Ціхан Чарнякевіч]].
[[Вера Бурлак]], [[Наста Грышчук]], [[Наталля Мядзведзь]], [[Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская]], [[Ціхан Чарнякевіч]].
== Мастацкае журы ==
== Мастацкае журы ==
Кацярына Дубовік, Павел Татарнікаў, Ігар Юхневіч.
[[Кацярына Дубовік]], [[Павел Татарнікаў]], [[Ігар Юхневіч]].
}}}}
}}}}



Версія ад 13:42, 16 кастрычніка 2021

Прэмія Цёткі
Выява лагатыпа
Тып літаратурная прэмія[d]
Заснавальнік Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, фонд «Вяртанне»
Заснаванне 2015
Узнагарода за найлепшую кнігу на беларускай мове для дзяцей і падлеткаў, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі
Краіна  Беларусь
Першае ўзнагароджанне 2016
Сайт ciotka.by

Прэмія Цёткі — прэмія ў гонар беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (псеўданім: Цётка). Заснавальнікі прэміі — РГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», дабрачынны фонд «Вяртанне» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Заснавана ў канцы 2015 года, уручаецца з 2016 года[1]. Адзіная недзяржаўная беларуская літаратурная прэмія, якая даецца за дасягненні ў галіне дзіцячай літаратуры і кнігавыдання[2].

Прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей. Уручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (аўтару, незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія), і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі)[1].

Пераможца ў кожнай з намінацыі атрымлівае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000 $ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ[3][4] (у выпадку калектыўнага аўтарства прэмія дзеліцца між усімі аўтарамі). Адпаведна палажэнню аб прэміі заяўляць кнігі на конкурс маюць права выдавецтвы, аргкамітэт прэміі, члены журы, сам аўтар або мастак[5].

Лаўрэаты прэміі

2016 год

2017 год

  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Уладзімір Арлоў, за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»[7].
  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Павел Татарнікаў, за кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»[8].

2018 год

  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Валеры Гапееў, за кнігу «Мая мілая ведзьма».
  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Лізавета Лянкевіч, за кнігу «Азбука. Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна[10].

2019 год

  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Вера Бурлак, за кнігу вершаў «Фантазюркі».
  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Кацярына Дубовік, за кнігу Надзеі Ясмінскай «Чаму Меша не мае хаты»[13].

2020 год

  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Зараслава Камінская, за кнігу вершаў «Калядны стол. Некулінарная кніга».
  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Вераніка Шпак, за кнігу Генадзя Аўласенкі «Як зубраня „Зубраня“ наведала»[15].

2021 год

14.10.2021 абвешчаны пераможцы Прэміі Цёткі ў дзвюх намінацыях, імпрэзы прысвечанай дзіцячай літаратуры і прэміі ў гэтым годзе не было[17].

  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» — Вольга Гапеева, за кнігу «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі».
  • Лаўрэат у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» — Валерый Славук, які аздобіў збор чарадзейных казак «Вядзьмар, які рабіўся ваўком».

Зноскі

  1. а б Названыя першыя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Цёткі. Наша Ніва. Праверана 10 лютага 2018.
  2. Хадановіч А.. У Менску ўручылі прэмію імя Цёткі. Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 21 студзеня 2018.
  3. Заснаваная Прэмія Цёткі для дзіцячых пісьменнікаў і ілюстратараў. Беларускі ПЭН-цэнтр (15 верасня 2015). Праверана 10 лютага 2018.
  4. Стартуе новы сезон Прэміі Цёткі. Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 10 лютага 2018.
  5. Палажэнне аб прэміі Цёткі. Рада Беларускага ПЭН-цэнтра (23 кастрычніка 2016). Праверана 10 лютага 2018.
  6. а б Масла А.. Уганараваны пераможцы літаратурнай прэміі Цёткі. Sputnik (4 мая 2016). Праверана 10 лютага 2018.
  7. Арцыбашава М., Гардзейчык В.. Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі Цёткі – за найлепшую кнігу для дзяцей. БелСат (2 мая 2017). Праверана 10 лютага 2018.
  8. Адкрыта падача заявак на Прэмію Цёткі для пісьменнікаў і ілюстратараў. Новы Час (21 снежня 2017). Праверана 10 лютага 2018.
  9. а б Абвешчаныя вынікі Прэміі Цёткі. Беларускі ПЭН-цэнтр (28 красавіка 2017). Праверана 10 лютага 2018.
  10. Абвешчаны вынікі Прэміі Цёткі. Новы Час (4 мая 2018). Праверана 2 лютага 2019.
  11. Грушэцкі А.. Журы Прэміі Цёткі абвясціла намінантаў. Новы Час (8 сакавіка 2018). Праверана 8 сакавіка 2018.
  12. Абвешчана журы прэміі Цёткі 2018. interfax.by (29 студзеня). Праверана 10 лютага 2018.
  13. Грушэцкі А.. Сталі вядомы імены лаўрэатаў Прэміі Цёткі. Новы Час (6 красавіка 2019). Праверана 6 красавіка 2019.
  14. Абвешчана журы Прэміі Цёткі 2019. Саюз беларускіх пісьменнікаў (30 студзеня 2019). Праверана 2 лютага 2019.
  15. Грушэцкі А.. Абвешчаны лаўрэаты літаратурай Прэміі Цёткі – 2020. Новы Час (16 кастрычніка 2020). Праверана 21 кастрычніка 2020.
  16. Абвешчана журы новага сезону Прэміі Цёткі. Беларускі ПЭН-цэнтр (25 лютага 2020). Праверана 29 лютага 2020.
  17. budzma.by

Спасылкі