Парканная вуліца (Дзісна): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 46: Радок 46:
<gallery mode=packed perrow ="4" heights="150px">
<gallery mode=packed perrow ="4" heights="150px">
Dzisna. Дзісна (XVIII, 1934) (Парканная).jpg|Вуліца з парканам на плане рэканструкцыі плана горада ў XVIII ст. 1934
Dzisna. Дзісна (XVIII, 1934) (Парканная).jpg|Вуліца з парканам на плане рэканструкцыі плана горада ў XVIII ст. 1934
Dzisna. Дзісна (1867) (Парканная).jpg|Вуліца на плане горада 1867 года.
Dzisna. Дзісна (1944) (Парканная).jpg|Вуліца на нямецкім аэрафотаздымку 1944 года.
Dzisna. Дзісна (1944) (Парканная).jpg|Вуліца на нямецкім аэрафотаздымку 1944 года.
</gallery>
</gallery>

Версія ад 02:21, 18 кастрычніка 2021

Парканная вуліца
Дзісна
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Дзісна

Парканная вуліца — колішняя вуліца ў Дзісне.

Назву атрымала ад паркана, які праходзіў па ёй. Была арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачыналася прыкладна ад скрыжавання Замкавай (цяпер Юбілейная) і Коханаўскай (цяпер Гагарына) і цягнулася ў бок францысканскага касцёла паралельна да вуліцы Аляксандраўскай (цяпер Кірава). Забудова на вуліцы моцна пацярпела ў час Вялікай Айчыннай вайны і цалкам знішчана ў пасляваенны час. Захаваліся ўсяго дзве камяніцы, якія знаходзіліся на паўночна-ўсходнім баку вуліцы. Трасіроўка парушана будынкам Мёрскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, захаваўся невялікі праезд на заходнім баку безназоўнай цэнтральны плошчы, які злучае Юбілейную вуліцу з Першамайскай.

Забудова

  • (вул. Кірава, 9) — аднапавярховы будынак з цэглы, пастаўлены на высокім цокалі. Галоўны фасад сіметрычны, члянёны трыма паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Над вокнамі паўцыркульныя сандрыкі з плечыкамі. Сцены завершаны шматярусным карнізам з радам парэбрыкаў.
  • (вул. Кірава) — двухпавярховы будынак з цэглы. Галоўны фасад члянёны паяскамі і аконнымі праёмамі. Вуглы акцэнтаваны лапаткамі. Дзвярны і вялікі аконны праёмы першага паверха прамавугольныя з простымі сандрыкамі. На другім паверсе тры сіметрычна размешчаныя аконныя праёмы лучковага абрысу, узятыя ў ліштвы з імітацыяй калонак і лучковымі сандрыкамі. Пад вокнамі і на лапатках заглыбленыя філёнгі. Сцяна галоўнага фасада завершана карнізам, складзеным з пірамідальных ступеньчатых зубцоў.